Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
У адносінах разгляду пытанняў, якія ўваходзяць у агульную частку крымінальнага права, Н. Максімейка лічыць, што даволі многія палажэнні былі 'запазычаны з нямецкага ітрава. Так, рэлігійная афарбоўка ў паняцці злачынства, магчыма, узятая з нямецкіх крыніц, у якія яны трапілі пад моцным уплывам кананічнага права Адносна аб’екта злачынства можна ўбачыць адлюстраванне погляду складальнікаў Саксонскага Зярцала на незаконнанароджаных, якія не карысталіся такой аховай закона, як законнанароджаныя. Н. Максіллейка гграводзіць паралелі паміж Саксонскім Зярцалам і Статутам адносна інстытута крайняй неабходнасці (аднак заўважае і істотныя адрозненні выпадку з абаронай ад сабакі), неабходнай абароны, неасцярожнай віны і казуса, прычыннай сувязі паміж дзеяннем і наступствамі і інш.
Аднак, разглядаючы абставіны, якія вызначаюць цяжкасць пакарання, Н. Максімейка адзначае большую самасгойнасць Статута. У адносінах да мэты пакарання — ідэі застрашэння, якая была асабліва развітая ў нямецкіх кодэксах, ён слушна піша, што гэта мэта «могла развмться самостоятельно по мере того, как государство осознавало свон полнцейскме обязанностп преследовання й предупрежденйя преступленйй»1. Асабліва ярка выяўляецца адрозненне паміж Статутам і нямецкімі крыніцамі права ў сістэме пакаранняў. Падрабязна прааналізаваўшы артыкулы адпаведных заканадаўчых актаў, Н. Максімейка робіць агульны вывад, што ўсе тры Статуты менш жорсткія, чым нямецкія крыніцы права.
Агульныя высновы Н. Максімейкі адносна запазычання наступныя:
1)	запазычанне з крыніц нямецкага права мела месца;
2)	запазычвалася не ўсё, а толькі тое, чаго нельга было здабыць з іншых крыніц; асабліва характэрна запазычанне агульных паняццяў крымінальнага права, чаго нельга было ўзяць ні з уласных крыніц, ні з польскіх. У нямецкіх кодэксах яны былі сфармуляваны таму, што гэтыя кодэксы перапрацоўваліся вучонымі-юрыстамі ў форме глос на падставе матэрыялаў, якія давала тэорыя, рымскае права, кананічнае і інш.;
1 Максммейко Н. А. Нсточннкй уголовных законов Лйтовского Статута. С. 174.
3)	запазьгчаныя палажэнні відазмянялі свой характар іпляхам ггрыстасавання да мясцовых умоў;
4)	найболыпы ўплыў аказалі нямецкія крыніцы на Статут 1588 г., самы найменшы — на Статут 1529 г.1
Вядома, рэцэпцыя з нямецкіх крыніц была. Як пішуць вучоныя, Саксонскае Зярпала, напрыклад, вельмі рана стала трактавацца як самастойная, аўтарытэтная крыніца права, многія палажэнні якой перайшлі ў гарадское права і якую каменціравалі вучоныя-юрысты. На працягу стагоддзяў Саксонскае Зярцала разглядалі як дапаможнае права, якое можна выкарыстоўваць для дапаўнення дзеючага гарадскога, тэрытарыяльнага або імперскага права. Аднак і яму былі ўласшвы пэўныя недахопы. Што датычыцца крымінальнага права, напрыклад, то трэба адзначыць, што ў Саксонскім Зярцале не давалася вызначэння саўдзельніцтва, а проста гаварылася, што іншая асоба, якая садзейнічала ў здзяйсненні злачынства, належыць пакаранню. Толькі некалькі норм у ім тычылася прычынення цялесных пашкоджанняў. Аб неабходнай абароне толькі згадваецца, але паняцце гэтага інстытута не было вызначана і прааналізавана. Увогуле гэта кніга наггісана была ў стылі кароткага выкладання норм, дактрын, прынцыпаў пакарання, некаторыя з якіх пададзены вельмі шырока2.
Трэба мець на ўвазе, што вывады Н. Максімейкі, па-першае, тычацца крымінальнага права; па-другое, запазычвалася, як адзначае ён сам, толькі тое, чаго нельга было дабыць з іншых крыніц; па-трэцяе, запазычаныя нормы відазмяняліся, таму і цвёрда нельга лічыць, што менавіта нейкія пэўныя нормы былі ўзятыя з нямецкіх крыніц, а не са свайго звычаёвага права, тым больш што гэта звычаёвае права рознілася па мясцовасцям ВкЛ і пры прывядзенні яго ў агульназемскае цяжка выявіць канкрэтныя крыніцы; па-чацвёртае, сам Максімейка акцэнтуе ўвагу на тым, што аб’ём крымінальных пастаноў Статута ўласнай «вытворчасці» намнога пераўзыходзіць запазычанне («первейшее место вытекало мз сферы западно-русского (г. зн. беларускага) права»); па-пятае, трэба прывесці словы Н. А. Максімейкі, якія могуць паставіць кропку ў пытанні запазычання норм крымінальнага права. Вось яны: «Еслн сравннть уголовное право двух народов, стояіцйх на прнблмзмтельно одмнаковой ступенм цнвмлшацнй, то едва лм найдешь разннцу значмтельную в определеннях, касаюіцйхся обпріх понятай о преступленмм м наказанмм. Местная особенность проявлялась в смстеме частных преступленйй н отдельных вйдов наказанмя й вот этм особенностм былм сообіцены Статуту русскммм мсточнйкамм, ннозем-
1	Макснмейко Н. А. кісточннкм уголовных законов Лмтовского Статута. С. 180—181.
2	Гарольд Дж. Берман. Западная традмцяя права: эпоха форммрованяя. М, 1994. С. 473.
3	Макснмейко Н. А. Нсточннкн уголовных законов Лмтовского Статута. С. 180—181.
ная же прнмесь в этом незначнтельна»3. Менавіта з гэтым можна пагадзіцца, маючы на ўвазе толькі сваю трактоўку паняцця «русскме нсточннкм», пра што гаварылася раней; акрамя таго, паўтарыўшы вывад Н. Максімейкі аб тым, што ўсякі, хто колькі-небудзь знаёмы з гісторыяй ВкЛ, з поўнай падставай можа паставіць пытанне аб нацыянальным характары права, адлюстраванага ў Статуце 1588 г.
Адносна агульнай праблемы запазычання можна знайсці шэраг супадаючых палажэнняў грамадзянскага права Беларусі і рымскага гграва, асабліва адносна рэгулявання інстытутаў уласнасці, залогу, апекі, сервітутаў, пасагу, спадчыны і інш. Напрыклад, у адносінах да наследавання маёмасці гэта тычылася перш за ўсё гтрынцыповых палажэнняў аб паходжанні спадчыны, аб парадку наследавання па закону і па завяшчанні, аб межах свабоды завяшчальнага запісу і г. д., дзе таксама, як і ў крымінальным праве, многія супадаючыя моманты ў праве з’яўляліся не столькі запазычаннем, колькі сведчаннем адэкватнасці прававога мыслення заканадаўцаў'. Напрыклад, супадаючыя моманты ў рэгуляванні найболып блізкага па трактоўцы інстытута апекі тлумачацца не толькі рэцэпцыяй, хаця пэўны ўплыў тут несумненны, але і аднолькавым падыходам заканадаўцы да праблемы забеспячэння інтарэсаў непаўналетніх і іншых асоб.
Вядома, патрэбы прававога развіцця забяспечваліся і рэцэпцыяй з іншых прававых сістэм неабходных норм і інстытутаў і, як ужо адзначалася, рэцэпцыя рымскага права ў большасці адбывалася апасродкавана. Галоўныллі элементамі ў развіцці тагачасных нацыянальных прававых сістэм былі: мясцовае права (земскае, агульназемскае), кананічнае, або царкоўнае, і гарадское. Параўноўваючы некаторыя грамадзянска-ггрававыя інстытуты ВкЛ, Полыпчы і Прусіі, В. Спасовіч заўважыў, што яны адрозніваюцца толькі па форме, але прасякнуты адной ідэяй і нельга не заўважыць у іх роднасці, падабенства, а таксама ўзаемадапаўняльнасці2. Несумненна, што ў гэты перыяд еўрапейскія сістэмы права ў пэўнай меры дапаўнялі адна адну, а ў межах утворанай Рэчы Паспалітай гэта тычылася і ВкЛ. 3 увядзеннем хрысціянства для некаторых інстытутаў грамадзянскага права сталася характэрнай непасрэдная сувязь рэлігіі і права. Асабліва гэта праяўлялася ў сістэме кананічнага права, якое рэгулявала досыць шырокае кола гграваадносін, звязаных з мараллю. Суадносіны рэлігіі і права, іх узаемасувязь і сувязь з дзяржавай гістарычна мяняліся. Для ўсёй Еўропы, у тым ліку і для ВкЛ, была характэрнай пэўная тэндэнцыя паступовага ўзмацнення ролі свецкага гграва.
1	Владнммрскяй-Буданов М. Ф, Обзор мсторнн русского права. С. 279.
2	Спасовмч В. 06 отношенмях супругов по ммуіцеству по древнему лмтовскому праву. С. 19.
У XVI ст. пад кананічным правам перш за ўсё разумелі сістэму норм «Корпус юрыс каноніцы», якая рэгулявала не толькі царкоўныя, але і свецкія адносіны (1582 г.), хаця ўвогуле да крыніц права каталіцкай сярэдневяковай царквы належаць і іншыя пастановы, напрыклад, Дэкрэт Грацыя (XII ст.) Дэкрэт Грыгорыя IX (1234 г.) і інш. Да перыяду актыўнай рэфармацыі некаторыя інстытуты права каталіцкай царквы, асабліва тыя, што рэгулявалі шлюбныя адносіны, лічыліся міжнароднымі. Пазней значныя змены ў гэтыя адносіны былі ўнесены Трыдзенскім Саборам 1563—1564 гг. У гэты перыяд шлюбна-сямейнае каталіцкае і праваслаўнае права ў многім супадаюць.
Нямецкае гарадское права, больш вядомае як магдэбургскае, з’яўлялася адной з крыніц грамадзянскага і крымінальнага гграва феадальнай Беларусі. У працэсе складвання ВкЛ гарады, баючыся жорсткай цэнтралізацыі і клапоцячыся аб самаразвіцці, патрабавалі (прасілі) ад цэнтральнай улады самакіравання па тыпу заходнееўрапейскіх гарадоў. Шматлікія граматы на магдэбургскае права XIV—XVI стст. сведчаць аб інтэнсіўнасці працэсу самавызначэння гарадоў, аб жаданні гараджан вызваліцца ад феадальнай юрысдыкцыі, а таксама аб веданні гарадскім насельніцтвам заходнееўрапейскага гарадскога гграва. Самакіраванне давалася гарадам ВкЛ у адпаведнасці з нормамі магдэбургскага права, але крыніцы яго часцей не ўдакладняліся. У граматах цяжка знайсці спасылкі на Саксонскае Зярцала, Вейхбільд або іншую заходнееўрапейскую прававую крыніцу. Менавіта таму тыя вучоныя, якія закраналі гэту праблему, выказваюць супрацьлеглыя меркаванні. Tax, I. А. Юхо лічыць, што крыніцы магдэбургскага права выкарыстоўваліся вельмі рэдка’. В. В. Антановіч выказваў дуллку, што яны ўвогуле не прымяняліся, а існавалі ўласныя зборнікі законаў гарадоў2. Ф. В. Тараноўскі лічыў, што магдэбургскае іграва ў выкладанні Б. Гроіцкага і П. Шчэрбіча, а таксама і з першакрыніц ггрымянялася ў якасці крыніцы права ў ВкЛ3. Такое меркаванне падтрымліваў і Н. Максімейка, аб чым ужо гаварылася. Сучасны даследчык гарадскога права феадальнай Беларусі 3. Ю. Капыскі фактычна таксама прытрымліваўся такога погляду, аднак сцвярджаў, што магдэбургскас іірава беларускіх гарадоў шмат у чым адрознівалася ад заходнееўрапейскага. У ВкЛ магдэбургскае права актыўна перапрацоўвалася, грунтуючыся на звычаёвым праве, якое іірадугледжвала асаблівы статус гарадоў. Знойдзены 3. Капыскім Судзебнік г. Оршы дапаўняў магдэбургскае права і самастойна тлумачыў яго. 3 яго зместу, як сцвярджае 3. Капыскі, выні-
1 Юхо Я. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права С. 48.
2	Антоновнч В. В. Предйсловме// Архмв Юго-Западной Россмн. Кнев, 1861. Т. 1. Ч. 5. С. IX.