Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях
Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях
ПРОПНАЕН
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт
Факультэт права
НССЛЕДОВАНПЯ В ОБЛАСТН ГУМАНВТАРНЫХ НАУК
HUMANITIES
Редакцыйны савет:
К. А. Міхайдаў (старшыня)
A. А. Баканаў
A. А. Гусакоўская
У. А. Дунаеў Г. М. Кучынскі
I. П. Аогвінаў Р. Я. Міненкоў A. А. Сакалова
ВЫДАВЕЦТВА ЕўРАПЕЙСКАГА ГУМАНІТАРНАГА
УНІЕРСПЭТА
Т. I. Доўнар
Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях
Мінск “ПРОПНЛЕН’
2000
ББК 67.3 (4 Бен)
УДК 343 (476)(091) “14/15”
Д 58
Рэцэнзенты:
доктар юрыдьічных навук, прафесар Юхо I. А., доктар гігтарыяных навук, прафесар Вішнеўскі А. Ф.
д jg Доўнар Т. I, Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага ітрава Беларусі ў XV—XVI стагоддзях. — Мн.: “Пропнлем”, 2000. — 224 с.
ISBN 985-6329-30-2.
У манаграфіі даследуецца працэс станаўлення і развіцця агульназемскага грамадзянскага і крымінальнага права феадальнай Беларусі ў XV-XVI стагоддзях. Надаеццаўвага эвалюцыі аснсўных інстытутаў грамадзянскага права: рэчаваму праву, сервітутам, абавязацельнаму, залогаваму і спадчыннаму праву, разглядаюцца праблемы злачынства і пакаранняў іх гістарычным развіцці.
Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй дзяржавы і права беларускага народа.
ББК 67.3 (4 Бен)
УДК 343 (476)(091) “14/15”
ISBN 985-6329-30-2
© Пропмлен, 2000
© Т. I. Доўнар, 2000
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ........ 7
Глава I
КРЫНІЦЫ ПРАВА ФЕАДАЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ 12
§ 1. Гісторыяграфія праблемы прававых крыніц 12
§ 2. Крыніцы матэрыяльнага агульназемскага права™. 19
Глава II
СГАНАўЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА 43
§1. Агульныя палажэнні грамадзянскага права 43
§ 2. Суб’екты грамадзянска-прававых адносін
і іх праваздольнасць 47
§ 3. Іскавая даўнасць 53
§ 4. Рэчавае права: паняцце, гісторыя ўмацавання рэчавых правоў на нерухомасць — 55
§ 5. Сервітуты _ 87
§ 6. Залогавае права 89
§ 7. Абавязацельнае права 97
§ 8. Спадчыннае права 120
Глава III
КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА ў XV—XVI стст 130
§ 1. ГІаняцце, прыметы і склад злачынства..... 130
§ 2. Саўдзел і датычнасць да злачынства .. 142
§ 3. Абставіны, якія выключаюць злачыннасць дзеяння 145
§ 4. Класіфікацыя і віды злачынстваў 147
Злачынствы дзяржаўныя і супраць парадку кіравання. 149
Воінскія злачынствы _ 153
Злачынствы супраць правасуддзя 155
Злачынствы супраць рэлігіі і царквы 158
Злачынствы супраць грамадскай маралі 158
Злачынствы супраць жыцця, здароўя і гонару людзей 159
Маёмасныя злачынствы 164
Прысвойванне або пашкоджанне чужой маёмасці, незаконнае карыстанне ёю 168
Злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць сваіх уладальнікаў. «Паліцэйскія» злачынствы 169
§ 5. Паняцце пакарання 171
§ 6. Мэты пакарання 179
§ 7. Сістэмы і віды пакаранняў 183
§ 8. Прызначэнне пакаранняў 193
§ 9. Вызваленне ад крымінальнага пакарання і замена пакарання 200
ЗАКЛЮЧЭННЕ 205
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС ЛІТАРАТУРЫ 210
Summary 223
УВОДЗШЫ
У апошнія гады павялічылася цікавасць беларускіх вучоных да гісторыі свайго народа, у тым ліку і да гісторыі ітрава. Вяртанне да сваіх вытокаў, як і ўсведамленне характару свайго ўласнага гістарычнага шляху, звязана непасрэдна з далучэннем да ўсяго багацця агульначалавечай культуры. Гэта тычыцца і прававой культуры — кампанента агульнай культуры, які складаецца са спецыфічных прававых каштоўнасцей, асаблівых спосабаў іх утварэння, з адпаведнай дзейнасці адносна стварэння, распаўсюджання і выкарыстання гэтых каштоўнасцей і які ўключае саматворчасць асобы як суб’екта прававой рэчаіснасці. У разуменні прававой культуры грамадства існуюць два падыходы: больш шырокі, які разглядае прававую культуру як сукупнасць прававых кампанентаў (права, праваадносін, прававых устаноў, правасвядомасці, прававых паводзін, праватворчасці, прававой навукі), і больш вузкі, які грунтуецца на трактоўцы прававой культуры як узроўню развіцця права, праваадносін, прававых устаноў і г. д1
Усе гэтыя падыходы маюць права на існаванне, але менавіта другая трактоўка пакладзена ў аснову даследавання развіцця агульназемскага права феадальнай Беларусі. Сярод разнастайных праяўленняў прававой культуры перш за ўсё неабходна звярнуць увагу на асноўныя яе формы: прававыя ідэі, прававыя нормы, прававыя ўчынкі і прававыя ўстановы.
Эпоха феадалізма — гэта вялікі гістарычны пласт, якому характэрны цікавейшыя з’явы і працэсы. Асабліва гэта адносіцца да сярэдневякоўя, калі Вялікае княства Літоўскае2, палітыка-эканамічным цэнтрам якога з’яўляліся беларускія землі, становіцца адной з буйнейшых краін Еўропы. У XV—XVI стст. завяршаецца працэс фарміравання беларускай народнасці, у сферы дзяржаўна-палітычнай складваецца саслоўна-прадстаўнічая манархія з яе характэрнымі рысамі і палітычньімі атрыбутамі (асабліва яскрава гэта праяўляецца ў дзейнасці сойма дзяржавы і павятовых соймікаў), адбываюцца значныя культурныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні, якія завяршаюцца цэлым шэрагам рэформ: зямельнай, адміністрацыйна-'гэрытарыяльнай, ваеннай, судовай і інш. Галоўным сродкам і вынікам адзначаных працэсаў з’явілася прававая рэформа.
1 Кебец A A Аб разуменні прававой культуры // Весці АН Беларусі: Серыя грамадскіх навук. 1993. № 4. С. 32.
2 У далейшым таксама: Вялікае княства, Княства, ВкА
Новыя прагрэсіўныя з’явы і працэсы на Беларусі праходзілі не ізалявана, а ў рэчышчы найважнейшых працэсаў, уласцівых усёй еўрапейскай супольнасці народаў, аднак яны мелі пэўныя асаблівасці і адметныя рысы. Уздым беларускай культуры ў XV-XVI стст., які жывіў гуманізм эпохі Адраджэння, вёў да інтэнсіўнага развіцця розных сфер нацыянальнай культуры, у тым ліку мовы, літаратуры, кнігадрукавання, мастацтва, грамадска-палітычнай, філасофскай і прававой думкі. Маральны пафас хрысціянскага гуманізму і сцвярджэнне ім духоўнасці і суверэннасці чалавека скіроўваюцца на праблему ўпарадкавання сацыяльна-палітычных адносін. Менавіта ў гэты перыяд пільная ўвага Ф. Скарыны і іншых беларускіх мысліцеляў і асветнікаў да праблем нарматыўна-прававога ўладкавання грамадскага жыцця, імкненне зацвердзіць высокае маральна-гуманістычнае прызначэнне права спрыялі развіццю палітыка-прававой думкі Беларусі, што было звязана з патрэбамі заканадаўчай практыкі і яе тэарэтычным абгрунтаваннем.
Заканамерным вынікам адзначаных тэндэнцый і працэсаў з’явілася высокаразвітая прававая сістэма Вялікага княства Літоўскага, сведчаннем чаго сталі Статуты. Паяўленне Статутаў 1529, 1566 гг. і асабліва Статута 1588 г., які быў складзены пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага дзеяча Л. Сапегі і на яго ж сродкі надрукаваны, было падзеяй выключнай важнасці і высокім дасягненнем прававой нацыянальнай думкі. Вывучэнне прававой спадчыны беларускага народа з’яўляецца важнай задачай гісторыка-прававой навукі. Помнікі права адлюстроўваюць палітыка-эканаліічнае становішча той ці іншай дзяржавы, структуру грамадства, правы і абавязкі ўсіх пластоў насельніцтва і шмат іншае. Яны з’яўляюцца найбольш дакладнымі і надзейнымі крыніцамі ведаў аб узроўні прававой культуры. У іх знаходзяць адлюстраванне філасофскія, палітыка-прававыя погляды грамадства, яго культура і быт. Менавіта ў помніках іірава, напісаных на старажытнай беларускай мове, адлюстраваны ход гістарычнага развіцця права ад ггростых форм прававых актаў да больш складаных, сістэматызаваных і характэрныя для яго тэндэнцыі, таму мы і маем магчымасць ацаніць узровень развіцця нацыянальнага права і параўнаць яго з правам іншых краін і народаў.
На жаль, гісторыя Беларусі ўвогуле і прававая гісторыя ў прыватнасці вывучалася аднабакова і эпізадычна, гістарычныя падзеі часам трактаваліся адвольна, больш увагі надавалася негатыўным момантам жыцця беларускага народа ў дакастрычніцкі перыяд і г. д. Пытанні прававой гісторыі доўгі час амаль не падвяргаліся навуковай распрацоўцы, не перадрукоўваліся шматлікія помнікі права Таму яны былі недаступнымі шырокаму колу навукоўцаў. Прававая гісторыя была
непажаданай для навуковых даследаванняў. У сувязі з гэтым існавалі і існуюць шматлікія прабелы ў ёй, асабліва гэта тычыцца праблемы развіцця прававой навукі, фарміравання заканадаўства, эвалюцыі асобных інстытутаў і галін права, у тым ліку такіх важных, як канстытуцыйнае, грамадзянскае, крымінальнае права.
Праблема гісторыі права Беларусі была амаль што табуіраванай. Становішча яе ў сучасны перыяд парадаксальнае, бо з аднаго боку, маючы багацейшую прававую спадчыну, неабходнасць яе навуковай распрацоўкі ніхто не аспрэчвае, з другога боку, навуковыя даследаванні амаль не праводзяцца. Гэты парадокс ускладняецца тым, што ў іншых краінах (асабліва ў суседніх, чыя гісторыя непасрэдна звязана з гісторыяй Беларусі) даследаванні праводзяцца, і працэс гэты ў апошнія гады актывізуецца, аб чым сведчаць навуковыя публікацыі і абароненыя дысертацыі.
Мінулае з’яўляецца неад’емным багаццем народа, абавязковым фактарам нацыянальнай адметнасці, а беларускі народ мае даўнюю і слаўную гісгорыю, якой можна ганарыцца. Неабходнасць мець сваю аб’ектыўную гісторыю асабліва стала патрэбным у наш час, калі Беларусь стала на шлях станаўлення сапраўды суверэннай і незалежнай дзяржавы. У гэтым працэсе важнае значэнне мае нацыянальна-дзяржаўны падыход, які з’яўляецца агульнапрынятым у цывілізаваным свеце і пры якім вывучэнне гісторыі ўласнага народа аб’яўляецца прыярытэтным кірункам навуковых даследаванняў. Галоўнай падставай распрацоўкі шматлікіх праблем гісторыі дзяржавы і права Беларусі з’яўляецца прызнанне факта шматвяковага існавання беларускага этнасу і беларускай дзяржаўнасці як суб’ектаў сусветнай гісторыі.
На кожным гістарычным этапе пры вывучэнні развіцця дзяржаўнасці і права Беларусі ўзнікаюць канкрэтныя задачы. На сучасным этапе дэпартызацыя і дэідэалагізацыя гісторыяграфіі сталі галоўнай перадумовай яе навуковасці. На змену дагматызму прыйшоў крытычны падыход да створаных міфаў, ідэалагізмаў і схем. Менавіта на паваротных гістарычных рубяжах узнікае неабходнасць пераасэнсавання мінулага з мэтай пазбегнуць папярэдніх памылак і выбраць патрэбны кірунак далейшага развіцця. Зараз увага даследчыкаў павінна быць скіравана на паслядоўнае і поўнае вывучэнне гісторыі беларускага народа, у тым ліку і прававой. Тыя культурна-прававыя набыткі, якія мы маем, патрэбна не проста вывучаць, але і давесці да ведама ўласнага народа і сусветнага супольніцтва, бо яны часам прыггісваюцца іншым народам. Неадкладнай задачай з’яўляецца распрацоўка праблемы гісторыі развіцця палітычных інстытутаў на Беларусі ў кантэксце праблемы ўзнікнення Вялікага княства Літоўскага і ролі ў ім беларускага этнасу, беларускіх зямель і культуры бела-