Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
3 Тарановскнй Ф. В. Обзор памятнмков Магдебургского права западнорусскйх городов лнтовской эпохй. С. 30.
кае, што шэраг норм грунтаваўся на ўласным звычаёвым гіраве, асабліва гэта тычылася крымінальнага права (менавіта пакаранне за забойства чалавека), крымінальнага працэсу, лжэсведчання, парадку пакрыцця страт за прычыненне ран, а таксама інстытута наследавання маёмасці1. Увогуле, для найболыл распрацаваных прававых інстытутаў і норм не было неабходнасці ў рэцэпцыі магдэбургскага права I тое права, якое рэгламентавала сгатус беларускіх гарадоў, у большасці грунтавалася на ўласным звычаёвым праве, якое ў перыяд сярэднявякоўя зведала змены і было дастаткова развітым.
Працы ж Б. Гроіцкага і П. Шчэрбіча, якія многія даследчыкі лічаць крыніцамі магдэбургскага права на Беларусі (хоць і ў розных межах), з’яўляліся самі па сабе перапрацоўкай магдэбургскага права ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага развіцця феадальнага грамадства, таму яны без усялякіх умоў і спасылак перапрацоўваліся заканадаўцам ВкЛ. У працах Б. Гроіцкага ўтрымліваецца цікавы матэрыял для параўнальнага аналізу норм і інстытутаў грамадзянскага і сямейнага права У Артыкулах, якія найбольш набліжаны да сваіх магдэбургскіх крыніц (Саксонскага Зярцала і Вейхбільда), знайшлі даволі падрабязную распрацоўку такія інстытуты прыватаага права, як спадчына, пасаг, вена, тэстамент. Заканадаўца ВкЛ у Артыкулах знаходзіў тыя палажэнні, якіх не хапала ў Статутах, у першую чаргу гэта тычыцца сямейна-маёмасных адносін. Аднак нельга не заўважыць і значных разыходжанняў у трактоўцы прыватнага права Артыкуламі і Статутамі.
У працы Б. Гроіцкага «Парадак», дзе змешчаны ў асноўным нормы працэсуальнага права, хаця ўключаны і элементы матэрыяльнага права, значная ўвага надаецца наследаванню маёмасці, умовам законнасці спадчыны, парадку яе афармлення, прычынам пазбаўлення дзяцей спадчыны. Такія ж палажэнні мы знаходзім у Статуце, хаця размешчаны яны ў розных раздзелах і артыкулах2. Таксама можна знайсці ў Статуце супадаючую тэрміналогію адносна назвы роднасных сгупеняў сваяцтва, юрыдычнага значэння чатырох сгупеняў сваяцтва, умовы перашкод да ўступлення ў шлюбныя адносіны3. Адносна крымінальнага права можна знайсці супадаючыя моманты ў рэгламентацыі такога саставу злачынства, як пралюбадзейства4.
Некаторыя супадаючыя палажэнні можна знайсці і ў апошняй працы Б. Гроіцкага «Тьггулы», якая дапаўняе і ўдакладняе папярэднія працы і ўяўляе сабою даволі вольны пераказ і ўласнае трактаванне
1 Копысскмй 3. Ю. Магдебургское право в городах Белорусснм (конец XV — пер. половмна XVII вв.) //«Славяноведенне». 1972. № 5.
2 Статут 1588. Р. V, арт. 8; р. II, арт. 11.
3 Там жа Р. V, арт. 20, 22.
4 Там жа Р. XIV, арт. 29, 30.
Саксонскага Зярцала. Найбольшым зменам у гэтай працы падвергнуліся нормы сямейнага і спадчыннага права, асабліва тыя, што тычыліся афармлення і парадку наследавання маёмасці, наследавання па мужчынскай і жаночай лініі, пасагу, вена, апекі і інш. Аднак разам з амаль гюўнасцю супадаючымі нормамі (напрыклад, роўнасць маёмасных правоў мужа і жонкі на сумесна нажытую сямейную маёмасць) можна ўбачыць і шэраг істотных і дробных адрозненняў. Так, у Статуце 1588 г. ггрысяга ўдавы з’яўляецца доказа/л афармлення на яе імя мужам вена (р. V, арт. 1—3), а ў Тытулах гэта лічыцца «шкодлівым правам».
Увогуле можна дапусціць, спасылаючыся на параўнальны аналіз крыніц і на актавы матэрыял, што магдэбургскае права выкарыстоўвалася як дапаможная крыніца ў неабходных выпадках. Менавіта таму Ф. В. Тараноўскі сцвярджаў, што Б. Гроіцкі запоўніў прабелы магдэбургскага права рымскімі палажэннямі, а Тытулы аб завяшчанні і апецы амаль поўнасцю заснаваныя на рымскім праве1. Адносна Статутаў ВкЛ таксама цяжка адназначна сцвярджаць аб запазычанасці іх палажэнняў з тых ці іншых крыніц. У шматлікіх прававых крыніцах розных дзяржаў і народаў на працягу многіх стагоддзяў, асабліва ў сярэдневякоўі, сустракаюцца супадаючыя моманты, аднак адразу ж гаварыць аб непасрэднай рэцэпцыі права нельга. Тут трэба ўлічваць усе абставіны. Нездарма Н. Максімейка заўважае, што пытанне гэта абмяркоўвалася праф. Даніловічам яшчэ ў 1834 г. і праз 60 гг. «вогірос не подвннулся»2 Вядома, пасля гэтага, ужо ў нашым XX ст. пытанне гэта падымалася, аб чым мы раней пісалі. Нягледзячы на пэўныя абагульненні і выказаныя меркаванні ў гэтай главе, тэма крыніц права феадальнай Беларусі далёкая ад завяршэння і патрабуе значных намаганняў не аднаго даследчыка.
Тарановскмй Ф. В. Обзор памятннков магдебургского права западнорусскнх городов лнтовской эпохм. С. 157-158.
Максммейко Н. А. Нсточннкй уголовных законов Лйтовского Статута. С. 155.
ГЛАВА II
СГАНАЎЛЕННЕ I РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДЗЯНСКАГА ПРАВА
§1	. Агульныя палажэнні грамадзянскага права
У феадальнай дзяржаве грамадскае жыццё стварала вялікую колькасць самых розных бытавых адносін паміж людзьмі, якія станавіліся юрыдычнымі, калі вызначаліся прававымі нормамі. Што да праваадносін маёмасных, то яны ў далёкай старажытнасці будаваліся на базе звычаёвага права. Пры адноснай прастаце грамадзянскага жыцця і неразвітасці тавараабароту першапачаткова не было неабходнасці ў ггісаных законах. Нормы звычаёвага права былі дастаткова аўтарытэтнымі і выконваліся на падставе агульнапрынятасці і даўніны («старыны»). Пры гэтым феадальнае грамадства распадалася на асобныя групы і таму звычаёвае права было пазбаўлена адзінства, разнастаілася па мясцовасцях. Гэтаму асабліва спрыяла разнастайнасць судовай арганізацыі асобных зямель-княстваў.
Адначасова з кансалідацыяй асобных зямель у агульную дзяржаву — Вялікае княства Літоўскае паступова выпрацоўваецца агульназемскае права дзяржавы. Першыя помнікі права ВкЛ сведчаць яшчэ аб пэўных асаблівасцях некаторых зямель у рэгуляванні маёмасных праваадносін. Вялікія князі вымушаны былі лічыцца са старадаўнімі звычаямі і правамі былых асобных княстваў і перыядычна пацвярджаць асобнымі граматамі правы і вольнасці жыхароў гэтых зямель. Такія граматы выдаваліся, напрыклад, Полацкай зямлі ў 1511, 1547, 1580, 1593, 1634 гг., Віцебскай зямлі ў 1503, 1509, 1561 гг., Смаленскай у 1505, Жмудскай у 1492, 1574 іт. і інш. У гэтых граматах без асаблівай паслядоўнасці тлумачацца і грамадзянска-прававыя нормы, хаця і невялікая колькасць, бо маёмасныя праваадносіны ў асноўным рэгуляваліся звычаёвым правам.
Заканамерны працэс пераходу ад звычаёвага права і прававых традыцый да пісанага, адзінага для ўсёй дзяржавы заканадаўства, а таксама пераход да якасна новай сістэмы выкладання прававога матэрыялу (статутны перыяд) дакладна акрэсліў сферу маёмасных праваадносін, садзейнічаў выпрацоўцы агульных палажэнняў грамадзянскага права і адпаведнай, больш дакладнай юрыдычнай тэрміналогіі. Права цалкам пачынае набываць агульнасаслоўны характар. Паступова замест асобы пэўнай групы насельніцтва ў прававых адносінах пачынае выступаць абстрактная асоба: пакупнік, уласнік, залогатрымалытік і г. д.
3 другой паловы XVI ст. феадальнае права з яго сутнасным падзелалі і адносінамі да асобы ў залежнасці ад прыналежнасці да пэўных класаў-саслоўяў уздымаецца на новую якасную ступень, бо no634 з асноўнымі інстытутамі ўласна феадальнага ладу (у першую чаргу інстытутам феадальнай уласнасці на зямлю) пачынаюць атрымліваць значнае развіццё новыя прававыя нормы і інстытуты, характэрныя для капіталістьічнага ладу. Гэта было выклікана развіццём таварна-грашовага абароту, гандлёвага капіталу, павелічэннем ролі гарадоў і гарадскога насельніцтва ў сацыяльна-эканамічным жыцці дзяржавы, складваннем адзінага дзяржаўнага рынку і інш. У першую чаргу гэта тычылася такіх інстытутаў граліадзянскага права, як залогавае, абавязацельнае, а таксама звязаных непасрэдна з імі дагаворных адносін у вобласці пазыкі, найму, падраду і г. д.
У адрозненне ад прывілейнага перыяду ў Статутах мы ўжо знаходзім цэлыя раздзелы, прысвечаныя амаль поўнасцю грамадзянскаму праву і яго асобным інстытутам. Так, чацвёрты раздзел Статута 1529 г. утрымлівае нормы сямейнага і спадчыннага права, пяты — апякунскага, дзевяты — залогавага. У Статутах 1566 і 1588 гг. з’яўляюцца новыя раздзелы, прысвечаныя спадчыннаму праву («О тестаментах»), абавязацельнаму («О запнсях м продажах») і інш. Некаторыя праваадносіны знайшлі адлюстраванне ў форме замацавання нормпрынцыпаў, што дазваляла вылучыць асноватворныя нормы і інстытуты грамадзянскага права ў пэўных раздзелах Статутаў, закладвала асновы далейшага развіцця галіновай структуры права. Увогуле ж асновай сістэмы феадальнага грамадзянскага права быў падзел яго на публічнае і прыватнае, і пры гэтым парушэнне прыватнага права цягнула за сабой абавязацельныя адносіны, узнікненне, дзеянне і спыненне якіх рэгулявалася нормамі абавязацельнага права. Менавіта пры высвятленні суадносін і межаў дзеяння публічнага, прыватнага і абавязацельнага права можна ўмоўна падзяліць феадальнае права па галіновай прымеце.
Нават у сгатутным заканадаўстве мы не знаходзім, з сучаснага пункту гледжання, усебаковага, поўнага і паслядоўнага выкладання палажэнняў грамадзянскага права з выдзяленнем у асобныя раздзелы найбольш важных аднатыпных юрыдычных адносін і інстытутаў. Аднак у пэўнай ступені ўсё тое, з чым звычайна мае справу заканадаўца і навука, там прысутнічае, хаця 5 у якасці выкладання заканадаўцам феадальнай эпохі асноўных ідэй і норм-прынцыпаў.
Прававыя адносіны, якія ўзніклі ў феадальнай дзяржаве адносна маёмасці, складваліся з пэўных элементаў: суб’екта, аб’екта, права і абавязка. Сувязь паміж правам і абавязкам узнікала праз юрыдычны факт, пад якім разумеліся ўсялякія акалічнасці, якія цягнулі за сабой
у адпаведнасці з законам тыя ці іншыя юрыдычныя насгупсгвы. Юрыдычны факт з’яўляецца звычайна ці па волі асобы, якая ўступае ў праваадносіны, і тады гэта будзе юрыдычнае дзеянне (здзелка, правапарушэнне), ці незалежна ад яе волі, і тады гэта — юрыдычная падзея (сканчэнне тэрміну, нараджэнне, смерць)1. Усё гэта было добра вядома заканадаўцу эпохі феадалізма, хаця дэфініцый усіх гэтых паняццяў мы часам не знаходзім нават у статутавым заканадаўстве.
Для ітраваадносін характэрна тое, што яны не знаходзяцца ўвесь час у стане спакою, але падлягаюць руху ў грамадзянскім абароце. Яны ўстанаўліваюцца, змяняюцца, спыняюцца. Заканадаўца феадальнага перыяду не ставіў мэтай ахапіць усе бакі і віды грамадзянскіх праваадносін, а засяроджваў сваю ўвагу на больш важных і галоўных, з яго пункту гледжання, відах гграваадносін і іх элементах.