Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
4.	Гвалтоўны шлюб. За гэта злачынец мог быць пакараны смерцю, а трэць яго маёмасці перадавалася пацярпеўшай, і, акрамя таго, прычыненыя злачынствам страты сгіаганяліся з астатніх дзвюх частак маёмасці (р. XI, арт. 13).
5.	Выкраданне замужняй жанчыны. Пры згодзе на выкраданне смерцю маглі быць пакараны абодва, акрамя выпадку, калі б «муж ее горлом каратм не хотел» (р. XIV, арт. 29). Калі ж пры ўцёках быў забіты муж або злачынец, то закон абавязваў суд разглядаць справу па аналогіі з пралюбадзействам.
6.	Уступленне ў шлюб з парушэннем устаноўленых законам умоў: насуперак волі бацькоў, удавы — да заканчэння шасцімесячнага тэрміну са дня смерці мужа, двояжэнства, таксама асоб, якія састаялі ў недазволеных ступенях роднасці. За гэтыя правапарушэнні ўстанаўлівалася маёмаснае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення спадчыны, але часам ужываліся і больш жорсткія санкцыі (р. V, арт. 8, 9, 13, 22).
7.	Наўмыснае пазбаўленне або ўмярцвенне плода. Злачынства цягнула пакаранне смерцю не толькі для «такмх невест збытечных», але і для памагатых (р. XI, арт. 60).
8.	Злачынстбы дзяцей у адносінах да бацькоў. Абраза, настойванне па злосці на асуджэнне бацькоў да пакарання смерцю, наўмыснае прычыненне ім шкоды, адмова ў паручыцельстве і выкупе бацькоў з палону, пакіданне бацькоў без пражытку і дапамогі ў старасці цягнулі адрачэнне бацькоў ад сваіх дзяцей, што вяло да пазбаўлення спадчыны (р. VIII, арт. 7). Якія-небудзь абразныя для бацысоў дзеянні дзяцей («не помнячм пана Бога м на роднчм свом торгнулся рукою, удармл або пхнул з гневу») разглядаліся як абцяжарваючыя віну акалічнасці злачынстваў супраць жыцця, здароўя і гонару людзей і цягнулі за сабой нават пакаранне смерцю.
Злачынствы супраць жыцця, здароўя і гонару людзей
Больш за ўсё ўвагі заканадаўца надае гэтай катэгорыі злачынных замахаў і спрабуе ахапіць усе магчымыя варыянты такіх дзеянняў. У законе надрабязна гаворыцца пра спосаб учынення іх, час і месца, саслоўнае становішча суб’ектаў, адносіны злачынца да ўчыненага дзеяння і інш. Менавіта ў артыкулах, якія ўтрымлівалі склад такога віду правапарушэнняў, мы знаходзім заканадаўчае рэгламентаванне важнейшых тэарэтычных пытанняў, якія датычацца вучэння аб злачынстве і пакаранні. Статуты ведаюць кваліфікаваныя і прывілеяваныя віды замахаў на асобу, злачынствы са складаным аб’ектам, дзе замах на асобу звязаны (спалучаны) з абразай князя або судовай улады.
I.	А. Маліноўскі, грунтуючыся фактычна на ступені цяжкасці (грамадскай небяспечнасці) злачынных дзеянняў, прапанаваў падзяліць іх
на простыя, кваліфікаваныя, прывілеяваныя і казуістычныя1. 3 такой думкай можна пагадзіцца, аднак надаючы некалькі іншы, больш сучасны сэнс гэтым паняццям і ўжываючы іх адносна кожнага асобнага складу злачынства.
I. ЗАБОЙСТВА («забмйство», «мужобойство»). У Статутах аб’ектыўны бок злачынства выказаны словамі: «забнл», «якйм обычаем о смерть прмправнл», «струл» і г. д., з указаннем часу або месца, спосабу ўчынення дадзенага дзеяння і інш. Ступень адказнасці злачынца залежала ад ступені віны (намер, неасцярожнасць), матыву (нянавісць, дзёрзкасць і інш.), мэты, месца ўчынення (на княжацкім двары, на дарозе і інш.), сацыяльнага стану злачынцы і пацярпеўшага і шэрагу іншых абставін. Закон адрознівае простае забойства, забойства з абцяжарваючымі акалічнасцямі і забойства са змякчаючымі віну акалічнасцямі.
1) Забойства, учыненае пры абставінах, якія заканадаўца адносіць да абцяжарваючых віну а) забойства, спалучанае з учыненнем іншага проціпраўнага дзеяння (разбой, наезд і інш.); б) забойства зброяй «до бою незвыклай»; в) забойства бацысоў, мужа ці жонкі, гаспадара; г) забойства мужа, учыненае выкрадальнікам або спакуснікам жонкі; д) забойства «здрадлнвым потаемным обычаем»; е) забойства «з гнева або запаметолостм»; ж) забойства шляхціца людзьмі «простага стану».
За такія злачынствы прадугледжваецца, як правіла, кваліфікаванае пакаранне смерцю, пазбаўленне гонару, выплата галоўшчыны ў кратным памеры. Так, забойства «здрадлйвым, потаемным обычаем» каралася «срогою смертью, четвертовашіем або на паль бмтьем», пазбаўленнем гонару і выплатай двайной галоўшчыны. А пры ўчыненні яго простым чалавекам закон гаварыў, што такі «рознылш срогпмн мукамм з сего света зглажон будеть» (р. XI, арт. 17). Забойства шляхціца простымі людзьмі, нават учыненае ў час сваркі, каралася смерцю для ўсіх саўдзельнікаў, аднак Статут 1588 г. абмежаваў ужыванне гэтага артыкула: «не вышей трох человеков за одну голову шляхетскую» (р. XI, арт. 39). Забойства бацькоў «такою карностью, смертью ганебною маегь каран бытн: по рынку возечн, клеіцамн тело торгатн, а потом в мех скуреный всаднвшм до него пса, кура, ужа, котку й тое все посполу в мех всадмвшп, й зашнть п где наглубей до воды утопмтм» (р. XI, арг. 7). Гэта прававая норма, як падкрэслівае Н. С. Таганцаў, была запазычана з рымскага права, толькі пералік пацярпелых разам з асуджаным жывёл быў устаноўлены мясцовы2.
2.	Забойства, учыненае пры абставінах, прызнаных заканадаўцам змякчаючымі віну: а) забойства пры перавышэнні межаў неабходнай 1 Малнновскмй 14. А. Ученпе о преступленнй по Лмтовскому Статуту. С. 112.
2 Таганцев Н. С. Преступленмя протмв жйзнм. СПб., 1903. Т. II. С. 43.
абароны; б) забойства на дуэлі; в) забойства незаконнанароджанага; г) забойства ў сварцы («зваде»); д) прычыненне смерці асобе, адданай у адпаведнасці з законам на катаванне; е) ненаўмыснае, выпадковае забойства. He адрозніваючы неасцярожнасці ад выпадку і кажучы аб «неумысльном а прнгодном мужобойстве», Статут прыводзіць нібыта вычарпальны пералік такіх дзеянняў і прызначае за іх учыненне толькі «головіцмну водле стану забмтого» (р. XI, арт. 23). Такія дзеянні ў сучасным праве трактаваліся б як неасцярожныя або непакаральныя, выпадковыя.
Зыходзячы са зместу шэрага артыкулаў і вылучаючы іх у асобныя артыкулы, некаторыя злачынныя дзеянні можна было б аднесці да забойстваў з абцяжарваючымі акалічнасцямі (забойства сястры, цяжарнай жанчыны, госця ў доме, давядзенне да смерці самавольна зняволенага) або да забойстваў са змякчальнымі акалічнасцямі (забойства бацысамі свайго дзіцяці, забойства чалавека «перееждчого м безплеменного»), аднак сам заканадаўца адносіць іх да катэгорыі простых забойстваў, аб чым сведчаць санкцыі гэтых норм. Акрамя гэтага, закон гаворыць аб непакаральнасці забойства, учыненага ў стане неабходнай абароны, забойства злодзея на «горячнм учмнку» і разбойніка на дарозе, а таксама аб магчымасці злачынцу адкупіцца ад пакарання смерцю «пенезмм» або «через прпятелей свомх або гостей, послов, панов знакоммтых» выклапатаць памілаванне (р. XI, арт. 20, 25, 56 і інш.).
Мера пакарання злачынстваў супраць жыцця вызначалася: а) намерам або неасцярожнасцю дзеяння; б) сацыяльным станам забойцы і забітага; в) рознымі іншымі абставінамі, якія вызначалі кваліфікаванасць ці прывілеяванасць забойства. Забойствы ненаўмысныя абкладаліся галоўшчынай і «вмной» (па Статуту 1529 г. і турэмным зняволеннем на 1 год 6 тыдняў). Галоўшчына за шляхціча — 100 коп грошай, за простага чалавека — ад 3 рублеў да 60 коп грошай.
Па цяжкасці злачынства Статут адрознівае забойства шляхціца простым чалавекам, шляхціца — шляхціцам, простага чалавека — простым, простага — шляхціцам. Самае цяжкае пакаранне было за забойства шляхціца простым чалавекам, за што маглі быць пакараны смерцю тры простых чалавекі пры ўчыненні злачынства групай (па Статуту 1566 г. — да сямі чалавек). Для пакарання смерцю простага чалавека было дастаткова прысягання істцом з трыма сведкамі (Статут 1588. Р. XII, арт. 2).
Аднак Статут 1588 г. зрабіў вялікі крок наперад, устанавіўшы пакаранне смерцю шляхціца за забойства простага чалавека, хаця і абумовіў гэта шэрагам працэсуальных патрабаванняў (р. XII, арт. 1).
' II. ПРЫЧЫНЕННЕ ЦЯЛЕСНЫХ ПАШКОДЖАННЯу.
Статутны крымінальны закон не ўтрымлівае апісання аб’ектыўнага боку гэтага віду злачынстваў, а толькі ўказвае: «збмл», «зранмл»,
«утял», «урезал» і інш. Па ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў іх магчыма падзяліць на цяжкія, менш цяжкія і лёгкія, хаця сам заканадаўца не выкарыстоўвае такія тэрміны. У найбольш распрацаваным у гэтым плане Статуце 1588 г. гаворыцца аб членашкодніцтве («охроменьм», «вытятье або выбнтье члонку»), прычыненні раненняў («ран значных», «значных й шкодлмвых», «облмчных на тварм», «крвавых в голове» і інш.) і прычыненні пабояў.
Членашкодніцтва і прычыненне «значных ран» (якія ў сучасным крымінальным законе адносяцца да цяжкіх цялесных пашкоджанняў) разглядалася як самастойны склад злачынства і як абцяжарваючая віну акалічнасць. Наўмыснае членашкодніцтва («згордмвшм зверхностью нашою господарскою м правом іюсполнтым... свовольства м срогоста ужнваючм й паствечмсе над кйм») каралася па прынцыпу таліона: «за кождый члонок утятый або урезаный, або выбнтый тому, хто в том вннен зостанеть, маеть теж таковый члонок утят м урезан або выбмт бытм» (р. XI, арт. 27).
За наўмыснае прычыненне ран шляхціцу прызначалася, акрамя турэмнага зняволення, выплата штрафу ў залежнасці ад цяжкасці пашкоджанняў: за рану «облмчную» — 40 коп грошай, «крвавую» — 30 коп грошай, іншыя раны, прычыненыя «якою колвек бронью железною звычайною, ку бою заданые» — 20 коп грошай (р. XI, арт. 27). Кваліфікуючай прыметай, абцяжарваючай віну, лічылася прычыненне цялесных пашкоджанняў не баявой зброяй, а нажом, кінжалам і інш. (р. XI, арт. 16, 27). Выкарыстанне пры прычыненні цялесных пашкоджанняў «корда, меча, шаблм м якое кольвек бронм» трактавалася заканадаўцам як прычыненне ран, а выкарыстоўванне «кня, пугп, дубца» — як пабоі. У Статуце гаворыцца таксама аб пакутах, моры голадам, а таксама аб прычыненні такіх лёгкіх цялесных пашкоджанняў, як аплявухі, ірванне валасоў і барады. За апошігія дзеянні прызначалася дастаткова строгае пакаранне (тры тыдні турэмнага зняволення і дванаццаць рублёў грошай) у сувязі з тым, што гэта было спалучана з замахам на гонар і годнасць чалавека, а за ўчыненне іх у адносінах да жанчын належала двайное пакаранне (р. XI, арт. 27).
III.	ЗАМАХ НА ГОНАР I ГОДНАСЦЬ АСОБЫ.
Аб’ект дадзенага віду злачыннага замаху — гонар асобы, якая належала да класу феадалаў, уключаючы духавенства і асоб, якія прынялі каталіцтва і былі прыроўнены да шляхты. Дзеянне прызнавалася злачынным толькі тады, калі было накіравана супраць асоб «шляхетского стану».