Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
72.32 МБ
Статуты былі зводамі законаў дзяржавы, якая дасягнула дастаткова высокай ступені цывілізацыі, і таму ў паняцці пакарання яны ўжо значна выдзяляюць элемент публічнасці. Г. В. Дземчанка адзначае, што ў Статутах «мы наблюдаем развмтую сястему композмцнй, развмваюіцуюся смстему публйчно-уголовных наказанпй н осгаткм местн, дожмваюіцей последнме днм своего суіцествовання»3. На працягу XVI ст. не толькі не адмірае, а развіваецца сістэма кампазіцый, публічна-крымінальныя пакаранні развіваюцца ў стройную сістэму і набываюць поўнае тэарэтычнае абгрунтаванне і апраўданне. Яны па-
1 Статут 1588. С. 44.
3	Там жа. Р. I, арт. 25; р. IV, арт. 32, 62, 105; р. XI, арт. 14; р. XIV, арт. 29 і інш.
1	Демченко Г. В. Наказанне по Лмтовскому Статуту в трех его редакцпях. С. 41.
чынаюць высоўвацца на першы план як найбольш адпавядаючыя поглядам прагрэсіўнага заканадаўцы і імкнуцца выціснуць тую форму пакарання, якая панавала ў папярэдні час.
Заканадаўца ў Статутах вызначае пакаранне («каранье», «вяна», «скаранье», «покута») як зло або пакуту, якія накладваліся на злачынца ў выглядзе адплаты за здзейсненае ім злачынства ўпаўнаважаным органам, які дзейнічаў на падставе закона або звычаю. Перш за ўсё пакаранне мела мэтай інтарэсы пацярпеўшага. Пакаранне з’яўлялася карай за «шкоду», а таксама сродкам помсты і застрашвання, мерай дзяржаўнага прымусу, што праяўлялася ў абмежаванні правоў асуджаных, у ггрычыненні ім фізічных пакут, матэрыяльных страт і інш.
Аналізуючы нормы і палажэнні Статутаў, Г. В. Дземчанка вылучае наступныя рысы, якія характарызуюць паняцце пакарання ў Вялікім княстве Літоўскім XVI ст.:
1)	пакаранне — гэта «вмна», «покута», якімі загладжваецца здзяйсненне злачынства і таму яно прычыняе злачынцу пакуты;
2)	вобласць прымянення пакарання вызначаецца паняццем злачынства, прычым пануе пункт гледжання крыўды;
3)	органам, які вызначае пакаранне, з’яўляецца не толькі суд, але ў некаторых выпадках і сам пацярпеўшы, які замяняе па ўзгадненні са злачынцам пэўнае пакаранне;
4)	пакаранне, маючы мэтай прыватнае задавальненне, з’яўляецца для пацярпеўшага «нагородой», характар якой яно часткова захоўвае нават пры пераўтварэнні маёмаснай адказнасці ў персанальную («а за навязку маеть вмсетн»). Пры гэтым як даўтавое патрабаванне пакаранне залежыць ад волі пацярпеўшага, хаця максімальны памер яго ўжо вызначаны законам і накладваецца яно ў асноўным на маёмасць злачынца і таму з’яўляецца спадчынным. Пры неплацежаздольнасці пакаранне ў сваіх наступствах супадае з наступствамі ўсякага іншага даўгавога патрабавання, таму і дагіускае пры гэтым кампенсацыю1.
У сувязі з гэтым трэба адзначыць, што В. Маціеўскі, характарызуючы тагачаснае права, змясціў абавязацельнае права перад крымінальным і назваў гэты раздзел: «Абавязацельства — сярэдняе паміж грамадзянскім і крымінальным правам»2. Усе дарэвалюцыйныя аўтары, якія разглядалі праблему сістэмы пакаранняў, згодны паміж сабой у гэтых адносінах3. Яны лічаць, што пакаранне адрозніваецца ад звычайнага даўгавога патрабавання тым, што, па-першае, яно задавальняе «крмвду», г. зн. нематэрыяльную шкоду, што была прычынена пацярпеўшаму, або з’яўляецца карай за ўчы-
1	Демченко Г. В. Наказанме по Лнтовскому Статуту в трех его редакцнях. С 46.
2	Мацеевскмй В. А Нстормя славянскмх законодательств. В 6 т. / Пер. с польск., 2-е
взд М„ 1858. Т. 1 С. 98.
3 Гл, напрылад: Сергеевскмй Н. Д Наказанне в русском праве XVII века СПб., 1887.
ненуіо «шкоду». Па-другое, пакаранне для пацярпеўшага з’яўляецца сродкам помсты, а для злачынца дапаўненнем да выплаты «шкод», г. зн. служыць не кампенсацыяй страт або ўзнаўленнем ранейшага стану, а з’яўляецца матэрыяльнай нягодай, злом, якое той павінен перанесці за крыўду. Па-трэцяе, у адрозненне ад даўгавога патрабавання да пакарання звычайна далучаецца пеня на карысць улады, якая паступова (асабліва пры найбольш цяжкіх злачынствах) замяняецца асабістымі пакараннямі. Па-чацвёртае, памер пакарання вызначаецца цяжарам нанесенай «крмвды».
Толькі з цягам часу грамадская правасвядомасць пачынае схіляцца да таго, што злачынства — гэта «шкода земская», і сістэма рознага роду матэрыяльных кампенсацый пачынае разбурацца, і ёй на змену ігрыходзіць новая сістэма публічна-крымінальных і застрашваючых пакаранняў. Гэты працэс і знайшоў адлюстраванне ва ўсіх Статутах.
Мы бачым у шматлікіх крымінальна-прававых нормах Статутаў, што санкцыя закона складваецца з трох частак: спачатку вызначаецца асабістае пакаранне парушальніку нормы, потым назначаецца род і памер грашовых штрафаў і, нарэшце, указваецца на неабходнасць адплаты за шкоду і страты, якія былі прычынены злачынствам. Аднак якой-небудзь агульнай пастановы аб неабходнасці грамадзянскага задавальнення пацярпеўшага мы не знаходзім, яго замяняюць пастаянныя ўказанні на тое, што вінаваты «меть шкоду платятм, нагородйтм, справоватм, оправоватн»'.
Тэрмін «шкода» мае дваякае значэнне: у шырокім сэнсе пад «шкодай» разумеецца ўсялякая шкода, нанесеная чыім-небудзь інтарэсам; у вузкім сэнсе, які часцей за ўсё выкарыстоўваецца, — матэрыяльныя страты, якія належала кампенсаваць. Часам слова «шкода» ў Статутах замяняецца роўназначнымі або маючымі больш цеснае, відавое значэнне словамі: «утрата», «згуба», «страва», «наклад», «выклад», «спустошванне», «знміценье» і інш. Прычым першыя два («утрата», «згуба»), вельмі блізкія па значэнню да «шкоды», выкарыстоўваюцца даволі рэдка, а астатнія азначаюць канкрэтныя віды нанесенай шкоды і страт і маюць спецыяльнае, тэхнічнае значэнне.Часта да слова «шкода» далучаецца яшчэ адно, больш высвятляючае, напрыклад «шкода покраденая». Часцей за ўсё для вызначэння пэўных відаў шкоды выкарыстоўваюцца тэрміны «страва» і «наклад», прычым слова «наклад» мае часам больш шьгрокае значэнне, ім увогуле абазначаюцца ўсялякія выдаткі.
Кампенсацыя пацярпеўшаму ад злачынства ідзе ў двух кірунках: аднаўляюцца парушаныя маёмасныя правы і выплачваюцца ўчыненыя злачынствам страты. Аднаўленне парушанага права заключаецца ў звароце захопленых рэчаў, у выпраўленні таго, што было пашкоджана, сапсавана, разбурана, у знішчэнні таго, што ўзнікла з-за насілля, падману і 1 Статут 1529. Р. VIII, арт. 13; Статут 1588. Р. IV, арт. 9 і інш.
інш. Так, выведзеная чэлядзь вяртаецца гаспадару, перакопаная «умысльне ку шкоде суседа» памежная рака павінна быць «по старому загамована», знішчаная або сапсаваная мяжа «направлена по старому», прысыпаная да чужога берага грэбля павінна быць раскопана і г. д.’
У тым выпадку, калі такім шляхам пацярпеўшы не можа быць задаволены за нанесеныя яму страты, тады наступае неабходнасць выплаты такой «шкоды», якая складаецца з дзвюх частак: пакрыцця наяўнай шкоды і кампенсацыі таго прыбытку, якога пазбавіўся пацярпеўшы ў выніку захопу, знішчэння, сапсавання маёмасці. У склад наяўнай шкоды ўваходзіла аплата кошту пакрадзенага (знішчанага, сапсаванага) прадмета і кампенсацыя за ўсе расходы, панесеныя пры яго пошуку, аплата медыцынскіх паслуг.
Па агульнаму правілу, шкоду плаціць той, хто адказвае за «крмвду». Пацярпеўшы разам са скаргай падае ў суд «реестр шкод», дзе пералічвае страты і іх памер, карыстаючыся для іх вызначэння «шацунком водле сгатуту земского м водле важностм речм н теж водле куплм, за што куплено». У артыкулах Статутаў мы бачым палажэнні, якія вызначаюць цану розных прадметаў2. Гэта азначае, што памер кампенсацыі за шкоду вызначаўся ў кожным канкрэтным выпадку судом, але па рэгламентаванай законам таксе або ў адпаведнасці з рыначнай вартасцю прадмета. Пры гэтым у разлік прымаўся яго сапраўдны кошт, г.зн. колькі за яго «было дано торгуючы». Натуральна, што ўсе «шкоды» павінны былі даказвацца істцом, таксама як і цана гградмета.
Адносна другой важнай праблемы — сувязі «шкод» і «караннй», трэба адзначыць, што не толькі тэарэтычна магчыма каральная афарбоўка грамадзянскіх спагнанняў, але мы бачым, што ў нормах Статутаў у некаторых выпадках каральныя меры зліваюцца з мерамі грамадзянскага задавальнення. Як адзначае Г. В. Дземчанка, у трох выпадках кампенсацыя са «шкоды» пераходзіць у «каранье». Па-першае, калі па сутнасці самога правапарушэння аплата «шкод» з’яўляецца дастатковым задавальненнем і за крыўду, або ўвогуле, калі яна не з’яўляецца толькі вяртаннем роўнакаштоўнай маёмасці таму, ад каго яна была ўзята злачынным шляхам, але саііраўды памяншае ўласную маёмасць той асобы, якая будзе плаціць за шкоду. Па-другое, калі кампенсацыі належаць больш аддаленыя страты. Па-трэцяе, калі памер грамадзянскага задавальнення вызначаецца вышэй сапраўдных страт3. Увогуле ў Статутах (нягледзячы на асобныя адступленні) «каранье» выразна аддзелена ад тых наступстваў, якія ўваходзяць у склад гра-
’ Статут 1588. Р. III, арт. 26; р. IV, арт. 31; р. IX, арт. 18, 20; р. X, арт. 7; арт. 15, 18; р.
XIV, арт. 3, 24 і інш.
2	Напрыклад, Статут 1588. Р. IX, арт. 29; р. X, арт. 2, 8, 9, 11—16 і інш.
5	Демченко Г. В. Наказанме по Лптовскому Статуту в трех его редакцпях. С. 54.
мадзянскай адплаты за шкоду або страты, панесеныя ад злачынства.
Пытанне аб шкодзе і стратах, панесеных ад злачынства, уваходзіць у вобласць грамадзянскага гграва, але ў перыяд панавання поглядаў на зллчынства як на крыўду, а на пакаранне як на адзін са сродкаў задаволіць пацярпеўшага за прычыненую крыўду грамадзянскі момант мае часта пануючы характар. Сувязь паміж грамадзянскім і крымінальным наступствамі правапарушэння была тым больш цеснай, чым у большай ступені была прасякнута ідэяй прыватнага задавальнення пацярпеўшага за прычыненую яму крыўду. У старажытнасці мсціўца, які забіваў свайго крыўдзіцеля і захопліваў яго маёмасць, дасягаў дзвюх мэт — задавальняў сябе за прычыненую крыўду і кампенсаваў панесеныя страты.
У Статутах, вядома ж, адсутнічае поўнае зліццё грамадзянскіх і крымінальных наступстваў правапарушэння («шкод» і «караннй»), аднак сляды гэтага зліцця яшчэ бачны і, увогуле, знаходзяць сваё адлюстраванне ва ўласцівым для гэтай эпохі ітрыватнаправавым поглядзе на пакаранне. 3 пункту гледжання старажытнага права, усякае дзеянне, якое парушае правы іншай асобы, ёсць крьгўда, а ўсякая крыўда ёсць злачынства, якое павінна быць загладжана вінаватай асобай. Парушэнне правоў іншай асобы можа быць, па-першае, самаўпраўным і самавольным уварваннем у прававую сферу іншай асобы, і, па-другое, яно можа з’явіцца вынікам цалкам правамернага па знешняму выгляду дзеяння. Статуты часам разглядаюць простае невыкананне абавязацельсгваў як крыўду, «учынак», «выступ», да якога і прымяняюць агульнае палажэнне: «Кождый сам за свой учмнок м выступ у кождого права отповедатн... маеть м повмнен будет»1.