Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях
Выдавец: Прапілеі
Памер: 224с.
Мінск 2000
Да дапаўняльных (другарадных) мэт пакарання Г. В. Дземчанка залічвае наступныя: матэрыяльныя выгоды дзяржавы, прымус злачынца да выканання патрабаванняў дзяржавы, ахова і збавенне грамадства ад злачьшцаў, заахвочванне да праследавання злачынцаў4.
Заканадаўца Вялікага княства Літоўскага, як і ў кожнай феадаль-
1 Статут 1588. С 47; АВК. Т. 5. С. 82; АВК. Т. XV. С. 212, 293 і інш.
2 Статут 1588. Р. XI, арт. 27.
3 Гл.: Кмстяковскнй А. Ф. Элементарный учебннк обгцего уголовного права. М, 1882. С. 161.
4 Демченко Г. В. Наказанне по Лнтовскому Статуту. С. 187~188.
най дзяржаве, лічыў, што пакаранне злачынцаў павінна прыносіць матэрыяльны прыбытак дзяржаве. На той час мала значэння надавалася працы злачынцаў, а болыпая ўвага звярталася на матэрыяльныя выгоды, якія атрымлівалі ад спагнання іптрафаў. Шляхта на соймах упэўнівала Вялікага князя, што ад штрафаў «на потребу земскую большая сумма прмбудет»1. Грашовыя спагнанні складалі ўвесь феадальны перыяд важны артыкул прыбыткаў самога гаспадара, яго «врядннков» і іншых асоб, якія мелі судовыя правамоцтвы.
Мэта аховы грамадскай бяспекі дасягалася ў Вялікім княстве Літоўскім самымі рознымі каральнымі мерамі, ад членашкодніцкіх пакаранняў, якія з’яўляліся адначасова вечным кляймом і папярэджваннем для ўсіх, да турэмнага зняволення, выгнання з тэрыторыі дзяржавы і смяротнага пакарання злачынцаў, а часам і проста падазроных асоб.
Ужыванне розных мер пакарання, на думку заканадаўцы, служыла таксама перавыхаванню, выпраўленню злачынцаў, аб чым павінна было сведчыць яго чыстасардэчнае раскаянне. Ідэя раскаяння, на думку вучоных, была запазычана ў царквы і выражалася ў тым, што злачынец публічна (часцей за ўсё ў царкве або каля яе) каяўся ў здзяйсненні граха, але папярэдне ў судзе з яго бралася абяцанне, што ён будзе «потом того стеречнся м недопуіцатй»2
Заканадаўца лічыць таксама, што пакаранне павінна заахвочваць да праследавання злачынцаў, і таму часам замацоўвае атрьіманне ўзнагароды на карысць тых асоб, якія садзейнічаюць раскрыццю злачынства і выступаюць у судзе прыватнымі абвінаваўцамі3.
§ 7. Сістэмы і віды пакаранняў
Мэты пакарання, якія сфармуляваны заканадаўцам і замацаваны ў Статутах, вызначылі характар усёй сістэмы пакаранняў і кожнага з яго відаў. Сістэма пакаранняў у сучасным крымінальным праве разглядаецца як замацаваны крымінальным законам і адлюстроўваючы яго асноўныя прынцыпы пералік пакаранняў, якія размешчаны ў пэўным парадку4. Устанаўленне сістэмы пакаранняў мае істотнае значэнне як для заканадаўцы, так і для суддзяў. Заканадаўцу гэта дае палёгку пры выбары пакаранняў для асобных злачынных дзеянняў адпаведна іх значнасці для правапарадку, а для суддзяў стварае магчымасць выканаць замацаваны за імі законам абавязак суразмерваць каральнасць з абставінамі асобнага злачынства, ствараючы пры гэтым магчымасць пераходу ад аднаго віду або роду пакаранняў да другога. 1 АЮЗР. Т. 1. С 92.
2 Статут 1588. Р. XI, арт. 15.
’ Статут 1588. Р. 1, арг. 34; р. XIV, арт. 33.
4 Гл., напрыклад: Уголовное право БССР. Мн., 1978. Т. 1. С. 182.
Сістэму пакаранняў можна вызначыць як сукупнасць каральных мер, якія ггрымяняюцца ў асобнага народа ў пэўную эпоху.
Г. В. Дземчанка на падставе статутнага заканадаўства і практыкі яго прымянення ў сістэме пакаранняў выдзяляе агульныя і галоўныя пакаранні, а таксама дапаўняльныя1. Да агульных і галоўных ён адносіць:
1) штрафы на карысць пацярпеўшага: галоўшчына, навязка, гвалт, віна, заклад (зарука), а таксама штрафы на карысць гаспадара або «вряда»: віна, заклад;
2) публічна-крымінальныя пакаранні: а) асабістыя: смяротная кара, цялесныя пакаранні, пазбаўленне волі, пазбаўленне гонару і правоў; б) маёмасныя: агульная і спецыяльная канфіскацыя, адабранне маёнткаў;
3) помста, некаторыя формы якой захоўваюцца на працягу ўсяго XVI ст. Аднак помста пачынае абмяжоўвацца рамкамі судовага прыгавору, у сувязі з чым мсціўца пачынае выступаць выканаўчым органам улады, якая яго рукамі дасягае асноўных мэт пакарання.
Да ліку дапаўняльных відаў пакарання належаць: выгнанне, пазбаўленне спадчынных правоў і пакаянне. Акрамя таго, у асобныя дзве групы Г. В. Дземчанка ўключае замяняючыя пакаранні, гэта значыць тыя, што прымяняліся ў якасці замены іншых відаў пакаранняў («выволанье», выдача ў кабалу і выдача ў вечную няволю), а таксама выключныя пакаранні (пазбаўленне пасады і ператварэнне ў «отчмча»). Чым прасцей было злачынства па складу, тым прасцей было пакаранне, і наадварот — чым складаней быў састаў злачынства, тым складаней было пакаранне. Рэгламентуючы пэўнае пакаранне, заканадаўца ў думках падраздзяляў складаныя саставы злачынства (ідэальная сукупнасць злачынства) на ггростыя і абкладваў кожнае (або амаль кожнае) адпаведным пакараннем: за насілле рэгламентаваў выплату гвалта, за забойства — галоўшчыны, за нанясенне пабояў і ран — выплату навязкі, за прычыненне шкоды — рэгламентавалася выплата кошту шкоды з навязкай і г. д. Вряднікі атрымлівалі спецыяльныя штрафы — «вмну». У тых выпадках, калі заканадаўца лічыў злачынствы больш цяжкімі і парушаючымі правапарадак, рэгламентавалася далучэнне ііублічна-крымінальных, маёмасных, асабістых пакаранняў, у тым ліку самых цяжкіх — пазбаўленне гонару і смяротнае пакаранне2.
Маёмасныя пакаранні ў выглядзе штрафаў у старажытнасці былі самым пашыраным відам пакаранняў. Яны маглі выражацца ў пэўных сумах грошай, ггрычым і ў канкрэтным памеры ў адносінах да нанесеных злачынствам страт (часцей за ўсё ў двайным памеры), якія спаганяліся на карысць пацярпеўшага, яго родзічаў або ў прыбытак дзяржаве, адміністрацыі.
1 Демченко Г. В. Наказанне по Лнтовскому Статуту. С. 202—203.
2 Там жа. С. 207.
Некаторыя дарэвалюцыйныя вучоныя выключалі штрафы з вобласці пакаранняў і ставілі іх у шэраг іншых юрыдычных наступстваў (побач з кампенсацыяй за шкоду і сграты ад здзейсненага злачынства). Такія адносіны да грашовых штрафаў памылковыя, таму што сучаснаму паняццю пакарання не было месца ў мінулым і характэрныя яму рысы паступова праходзілі адпаведныя стадыі развіцця.
Галоўшчына (галаўшчызна) — штраф за галаву забітага чалавека спаганялася з вінаватага на карысць сваякоў забітага. Яна была асноўным відам пакарання, аднак часам выступала ў якасці дапаўняльнага. Статут 1529 г. прысвяціў галоўшчынам і навязкадл цэлы раздзел. Памеры галоўшчыны залежалі ад саслоўнага становішча забітага чалавека. 3 цягам часу яны павялічваліся: у параўнанні першага з апошнім Стаіугамі — у тры разы. За шляхціца галоўшчына спаганялася ў памеры 100 коп грошай1, за панцырнага слугу, войта, бурмістра і іншых адпаведных асоб — 60 коп грошай, за рамесніка — 30 коп грошай, цяглага селяніна — 25 коп грошай, чалядзінца — 20 коп грошай і г. д.2 За забойства жаіічыны спаганялася двайная галоўшчына. У Статуце 1566 г. упершыню гаварылася аб спагнанні галоўшчын за забойства татарына.
Галоўшчына аб’ядноўвае ў сабе элементы крымінальны (каральны) і грамадзянскі, і таму ў адных выпадках яна выступае з перавагай першага элемента і разглядаецца як «вмна пенежная н каранье», а ў іншых выпадках з’яўляецца не больш як плата за нанесеныя шкоды «водлуг шацунку статутового». Н. Таганцаў лічыў, што ўсе матэрыяльныя страты, якія могуць быць ацэнены, належаць пакрыццю ў агульным парадку грамадзянскіх спагнанняў і па свайму характару ў істотных рысах не адрозніваюцца ад апошніх3. Д Ф. Чэбышаў-Дзмітрыеў гаварыў, што плата галоўшчыны мае характар прыватнага задавальнення пацярпеўшага і што ў ім выяўляецца грамадзянскі бок злачынства4.
Каральны характар галоўшчыны як крымінальнага штрафу бачны ў тым, што памер яе вызначаецца не ў залежнасці ад сапраўднага або магчымага ўрону (шкоды), але выключна ў залежнасці ад цяжару злачынства (кратная галоўшчына) і ад саслоўнага становішча або полу забітага чалавека5. Забойства шляхціца, напрыклад, павялічвае памер галоўшчыны да самага высокага памеру, а забойства чалавека «простага стану» зніжае яе да мізэрнага памеру. Забойства жанчыны павялічвае памер галоўшчыны ў два разы. Прычым для злачынца галоўшчына з’яўляецца пакараннем, а для пацярпеўшага — задавальненнем пры1 Статут 1588. Р. XI, арт. 27.
2 Там жа. Р. XII, арт. 2.
3 Таганцев Н. С. Лекцнн по уголовному праву. Вып. III. С. 994—997.
4 Чебышев-Дммтряев Д. Ф. О преступном действмм по русскому допетровскому праву. СПб. 1862. С 1089.
5 Гл., напрыклад: Статут 1588. Р. I, арт. 9, 10; р. XII, арт. 3, 4, 5, 6, 7, 10 і інш.
чыненай шкоды, і гэта задавальненне дастаецца блізкім сваякам. У сггравах аб забойствах несвабодных людзей (халопаў, чэлядзінцаў, «отчмчей») галоўшчына амаль страчвае свой каральны характар і выступае фактычна таксіраванай цаной гэтага несвабоднага чалавека.
Амаль тое ж самае можна сказаць і пра навязку — грашовы штраф за нанясенне пабояў, ран і інш. Памер яе залежаў ад характару злачыннага дзеяння і ад саслоўнага становішча злачынца і пацярпеўшага. Прававыя нормы сведчаць аб паступовым павелічэнні памеру гэтага грашовага спагнання1.
Акрамя галоўшчыны і навязкі ўсе астатнія штрафы ўвогуле вьгразна аддзяляюцца ад грамадзянска-іірававых наступстваў злачыннага дзеяння і перш за ўсё тым, што з’яўляюцца задавальненнем за крыўду і маюць мала агульнага з кампенсацыяй за шкоду. Крымінальныя нормы Статутаў гавораць аб тым, што за насільныя (гвалтоўныя) дзеянні і самавольства спаганяўся штраф, які меў назву «гвалт». На карысць дзяржавы, суддзяў або пацярпеўшых спаганяўся штраф, што меў назву «вмна». Памер яе залежаў ад характару злачынства, а часам і ад вырашэння суда, таму што суддзі былі зацікаўлены ў атрыманні як мага большага штрафу, які паступаў на іх карысць2. У выпадках, калі асуджаны не меў сродкаў для выплаты штрафу, яго маглі прысудзіць да перадачы пацярпеўшаму боку «на выробак». Усе штрафы выплачваліся «з нменья або маётностм вннного»3, а таму абавязак яго выплаты перадаваўся разам з маёмасцю па спадчыне, бо лічылася, што «хто осегаеть добра, повннен носнтн м беремена»4.
Адносна правапрымяняльнай дзейнасці трэба адзначыць, што кнігі Літоўскай Метрыкі сведчаць аб тым, іііто асвячоная звычаёвым правам і заканадаўча замацаваная ў прывілеях і Статутах сістэма штрафаў шырока функцыяніравала. Судовыя справы, якія разглядаліся пасля прыняцця Статута 1529 г., дазваляюць прасачыць дынаміку развіцця гэтай сістэмы. Спачатку яны адлюстроўваюць казусы прымянення навязак і галоўшчын у якасці ліквідацыі прабелаў у Статуце. Напрыклад, гэта тычылася жанчын. Норма аб двайным памеры спагнання штрафу за здзейсненае злачынства супраць шляхцянкі не зафіксавана Статутам 1529 г., але яна прымяняецца суддзямі. Аб гэтым сведчаць справы аб спагнанні штрафу за знявагу гонару жанчыны словам і дзеяннем5. Магчыма, дзейнічала норма звычаёвага права. Іншыя судовыя справы таксама сведчаць аб тым, што ўжо нейкі час існавалі на практыцы нормы,