• Газеты, часопісы і г.д.
  • Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях

    Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях


    Выдавец: Прапілеі
    Памер: 224с.
    Мінск 2000
    72.32 МБ
    Уварванне ў ітрававую сферу іншай асобы з’яўляецца, на думку заканадаўцы ХУІ ст, «крмвдой» і ў сувязі з гэтым належыць загладжванню. Няўстойка старажытнага права была перш за ўсё штрафалі за крыўду, нанесеную парушэннем дагаворных адносін. Каральны момант тут мае пануючае значэнне і таму, што выцякае з самой прыроды праваадносін, забяспечаных няўстойкай; ён захоўвае гэта значэнне і ў тых выпадках, калі няўстойка ўстанаўліваецца толькі адносна і са згоды боку, што ўдзельнічае ў дагаворных адносінах.
    Няўстойку, як і каральныя штрафы, Статуты аднолькава называюць пакараннем. I розніца паміж імі зводзіцца да таго, што пакаранне ў выглядзе крымінальнага штрафу вызначана ў саміх Статутах, а штрафы першага роду ўстаноўлены ў «запнсех добровольных». I гэта мела асаблівае значэнне ў той перыяд, калі пакаранне з’яўлялася адным са сродкаў задавальнення пацярпеўшага і некаторыя крымінальныя спагнанні вызначаліся часам па ўзаемнаму пагадненню крыўдзіцеля і пацярпеўшага.
    1 Статут 1588. Р. VII, арт. 25.
    Усе гэтыя гістарычна выпрацаваныя і ў значнай стутіені перамешаныя погляды на праблему пакарання адлюстраваны ў Статутах. Параўнальны аналіз грамат і ўсіх трох Статутаў дае падставу зрабіць агульны вывад аб тым, што інстытут пакарання ў Вялікш княстве Літоўскім у сваім гістарычным развіцці прайшоў некалькі стадый і ў канцы XVI ст. галоўнай мэтай меў не толькі інтарэсы пацярпеўшага, але і гралладскую карысць.
    § 6.	Мэты пакарання
    Погляды на мэты пакарання таксама гістарычна мяняліся. У старажытных беларускіх княствах накаранне мае ўсе рысы прыватнага задавальнення пацярпеўшага за шкоду і крыўду, якія нанесены злачынствам, і з’яўляецца фактычна заменай помсты грамадскім пакараннем усякага злачыннага дзеяння. Паступова пакаранне ўсё больш пранікаецца задачамі публічна-крымінальнага карання і забеспячэння грамадства ад шкодных і злых дзеянняў. У якасці мэты пакарання абгрунтоўваецца неабходнасць застрашвання злачынца і іншых «злых людзей» (патэнцыяльных злачынцаў).
    Застрашванне, як асноўная мэта пакарання, атрымала заканадаўчае замацаванне ў Судзебніку Казіміра 1468 г. Аб гэтым сведчыць болыпасць санкцый крымінальных норм Судзебніка. Смяротнае пакаранне прадугледжвалася нават за крадзеж маёмасці на суму звыш трыццаці грошай («свыше полукопья»), Акрамя таго, закон забараняў вызваляць злачынца ад пакарання: «А над злодзеем мплостм не надобе».1
    У XVI ст, калі фарміравалася агульназемскае заканадаўства, пануючае становішча пачынаюць займаць мэты публічнай адплаты і застрашвання, з аднаго боку, і мэты прыватаага задавальнення і адплаты — з другога У нормах Статутаў усё большае развіццё атрымліваюць публічна-крымінальныя і застрашваючыя пакаранні. У якасці санкцый у артыкулы ўводзяцца розныя пакуглівыя спосабы пазбаўлення жыцця, членашкодніцтва, балючыя і ганебныя пакаранні, якія здзяйсняюцца публічна. Меркавалася, што пры дапамозе застрашвання жорсткімі пакараннямі можна ўтрымліваць ад здзяйснення злачынстваў або нават выправіць злачынцаў. Застрашванне паступова пачынае разглядацца як асноўны сродак захавання і падтрымання парадку ў грамадстве. Жорсткасць пакаранняў пачынае абгрунтоўвацца спасылкамі духавенства на біблейскія тэксты, асвячацца царквой.
    Мы бачым, што ў Статуце 1529 г. пакаранне выступае яшчэ ў асноўным сродкам задавальнення пацярпеўшага і толькі часткова мае значэнне кары за здзейсненае зло і пэўнага ўздзеяння на волю злачын1 Белорусспя в эпоху феодалпзма. Мн., 1959. Т. 1. С 129.
    ца. У сувязі з гэтым у ім перабольшваюць маёмасныя пакаранні — звычайна штраф на карысць пацярпеўшага і часткова — на карысць дзяржавы.
    Статут 1566 г., пакідаючы асноўнай формай пакарання кампенсацыю за шкоду і крыўду, высоўвае паралельна ў лік галоўных пакаранняў застрашваючыя. Гэта праяўляецца не столькі ў адкрытым прызнанні заканадаўцам застрашвання адной з галоўных мэт пакарання, колькі ў прыллетнай змене колькасці і якасці мер пакарання: узмацняецца іх жорсткасць, з’яўляюцца новыя віды кваліфікаваных пакаранняў, накіраваных на асобу злачынца.
    У апошнім Статуце мы бачым амаль поўнае разуменне злачынства як грамадскага зла і пакарання — як публічна-крымінальнай і застрашваючай кары за гэта зло. У законе замацоўваецца агульнавядомы гірынцып «вока за вока, зуб за зуб» з мэтай, каб другім непавадна было так рабіць. Інтарэсы пацярпеўшаіа пачынаюць уступаць грамадскім інтарэсам, а мэта задавальнення пацярпеўшага ўступае мэце адплаты і застрашвання. Трэба адзначыць, што гэта наглядаецца галоўным чынам у тэорыі крымінальнага права і толькі часткова — на практыцы.
    Аналізуючы нормы крымінальнага права па Статутах, Г. В. Дземчанка вылучае галоўныя і другарадныя мэты пакарання. У ліку галоўных ён называе: задавальненне нацярпеўшага і загладжванне зробленай крыўды, засграшванне, папярэджванне злачынстваў, адплата (кара) за здзейсненае злачынства1.
    Для матэрыяльнага задавальнення пацярпеўшага і загладжвання нанесенай яму крыўды злачынец павінен заплаціць на яго карысць пэўны штраф. Гэтым часта і абмяжоўваюцца ўсе наступствы здзейсненага злачынства У выпадку грамадскай важнасці злачынства выплачваецца пэўны штраф на карысць дзяржаўнай улады, або злачынец належыць асабістаму пакаранню, што здзяйсняецца пасля задавальнення пацярпеўшага. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што задавальненне пацярпеўіпага дасягаецца не толькі выплатай штрафу на яго карысць, але часткова і пры прымяненні іншых пакаранняў, напрыклад асабістых.
    Штрафы і асабістыя пакаранні не заўсёды прыносяць пакрыўджанаму непасрэднае задавальненне. Часта прамое задавальненне дасягаецца шляхам прызнання вінаватым таго, што ён быў няправым і просіць прабачэння. У сувязі з гэтым у некаторых выпадках на вінаватага накладваецца абавязак публічна прасіць у пакрыўджанага ім прабачэння за сваю віну. У Статутах аб гэтым гаворыць адзін артыкул: калі нехта абазваў шляхціца «неучстмвое маткм сынам», то ён абавязваецца судом заплаціць двайную навязку і дапаўняльна заявіць на судовым пасяджэнні, што ён «брехал яко пес». У судовай жа прак1 Демченко Г. В. Наказанне по Лнтовскому Статуту в трех его редакцпях. С. 176~177.
    тыцы такія выпадкі сустракаюцца даволі часта і, акрамя таго, часам суправаджаюцца цікавымі абрадамі. Так, напрыклад, у адным выпадку, калі шляхціц зганьбіў судзей Галоўнага Літоўскага Трыбунала, абазваўшы іх хабарнікамі, ён павінен быў па судоваму прыгавору залезці паўзком пад судовую лаўку і менавіта адтуль публічна заявіць аб ілжывасці сваіх слоў, а ў канцы павінен быў паўтарыць ганебную фразу і пабрахаць тры разы па-сабачаму1.
    Практычна аб застрашванні Статут 1529 г. амаль не гаворыць, хаця ў асобных выпадках мае месца элемент пагрозы. Напрыклад, Вялікі князь піша: «Хочем так н прмказуем грозно». Аднак у гэты перыяд застрашванне як мэта пакарання ўсё ж мела месца, што адзначаецца ў іншых прававых помніках адзначанага перыяду2.
    У XVI ст. уяўленне аб жорсткай «срокгоста закона» становіцца неаддзельным ад самога паняцця закона У артыкулах Статута і ў судовых пастановах пастаянна гаворыцца аб «срокгост посполнтого права»3. Закон накіроўваецца на тое, каб запалохаць самога злачынца і іншых асоб, таму фізічныя і маральныя пакутлівыя меры пакарання здзяйсняюцца публічна і ў месцах прысутнасці найбольшай колькасці людзей. У сувязі з гэтым М. А. Максімейка ггравільна адзначае, што ідэя застрашвання, асабліва праявіўшая сябе ў развіцці нямецкага права, не зусім была запазычанай і ўзнікла і развівалася разам з развіццём дзяржавы і асэнсаваннем ёю паліцэйскіх абавязкаў праследавання і папярэджвання злачынства. Яна мела месца як пэўная стадыя ў развіцці крымінальнага права ва ўсіх народаў4.
    Заканадаўца пачынае даволі вьгразна вызначаць, што адной з галсўных мэт пакарання з’яўляецца папярэджванне злачынства Пагроза прымянення пакарання служыць папярэджваннем для патэнцыяльных злачынцаў і заахвочваючым матывам да прытрымлівання законаў. Адначасова заканадаўца лічыць, што аднаго застрашвання недастаткова для папярэджвання злачынстваў, а прававыя нормы павінны паказваць свавольным і злым людзям, што ім нявыгадна парушаць закон таму, што будучае пакаранне перавышае перавагу здзейсненага злачынства. Гэта думка заканадаўцы знайшла адлюстраванне ў многіх артыкулах Статутаў5.
    Вядома, што злачынствы папярэджваюцца і належным выкананнем судовых пастаноў аб пакаранні. Прымяненне пакарання неабходна для рэальнага пераўтварэння пагрозы закона У статутных нормах 1 АВК. Т. 15. С XI. С 126 і інш.
    2	Напрыклад грамата 1542 г. АЮЗР. Т. 1. С. 113—115.
    5	Статут 1529. Р. I, арт. 12; Статут 1588. Р. I, арт. 17, арт. 24; Р. XI, арт. 4, арт. 14 і інпі. 4 Макснмейко Н.А. Рісточнмкм уголовных законов Лнтовского Статута. С. 174.
    5	Гл., напрыклад: Статут 1529. Р. VII, арт. 15; Статут 1566. Р. II, арт. 13; Статут 1588. Р.
    XI, арт. 8 і інш.
    і судовых прыгаворах шмат разоў сустракаецца стансўчае ўказанне на гэту мэту пакарання. Часцей за ўсё гэта знайшло выражэнне ў наступнай форме: «забегаючы, ажбы злодейство м злость людзская пагамована была»1. Таксама для папярэджвання злачынства заканадаўца імкнецца ўжыць такую меру пакарання, якая б ліквідавала магчымасць новага здзяйснення злачыннага дзеяння. Так, напрыклад, ілжэсведкі пазбаўляюцца права выступаць у судзе, службовыя асобы пазбаўляюцца пасады, небяспечных злачынцаў садзяць у турму і г. д.
    Трэба адзначыць, што ў феадальнай Беларусі для злачынца пакаранне з’яўлялася яшчэ і помстай за здзейсненае злачынства. Старажытнае правіла «вока за вока, зуб за зуб» узводзіцца ў прынцып, якім кіруецца і заканадаўца. Пры гэтым пакаранне пашкоджвае не толькі адпаведны орган, якога пазбавіўся пацярпеўіпы, але нават і такім жа спосабам — «утял, урезал, выбпл»2.
    Аднак у XVI ст. пакаранне, як сродак матэрыяльнай помсты або як сродак простай адплаты, накладваецца ад асобы пацярпеўшага ў імя дзяржаўных інтарэсаў або на падставе запаветаў Бога. Гэта значыць, што пакаранне мае характар прыватнай адплаты (помсты), або грамадскай кары, або боскай кары. Для пацярпеўшага пакаранне з’яўляецца сродкам адплаты, помстай, форму якога яно захавала часткова на працягу XVI ст. Першапачаткова і для дзяржавы пакаранне з’яўляецца адплатай, помстай, аднак паступова грамадская помста абмяжоўваецца пэўнымі правіламі, набывае характар публічна-крымінальны. Паколькі пакаранне грунтуецца на волі Бога і мае мэтай збавенне ад здзейсненага грэху, то яно азначае і божую кару. Злачынства — гэта абраза Бога і, каб пазбавіцца ад яго гневу патрэбна кара, якая заключаецца ў праліцці крыві, пакутах і інш. з мэтай ачышчэння, загладжвання віны, улагоджання Бога Гэтай тэорыяй тлумачыцца прынясенне ў ахвяру злачынцаў, якое практыкавалася ва ўсіх народаў на ранніх этапах развіцця, а трохі пазней — прынясенне ў ахвяру жывёл як сімвал ачышчэння3. У Статутах таксама пакаранне ў пэўнай меры захоўвае характар такога збавення, бо яно з’яўляецца «покутой» і выступае часам як дапаўненне да царкоўнай «покуты».