Rock on-line  Вітаўт Мартыненка

Rock on-line

Вітаўт Мартыненка
Выдавец: Каўчэг
Памер: 214с.
Мінск 2010
59.85 МБ
Касей Сорокнной (уж не от вашего лн журнала "Сорока" тут корнн?). На том же "Тузнне" она с ннтересом посмотрела бы, как вы черенок будете куда-то вставлять".
Вітаўт, ад Вас я гэтага не чакала. Калі б Вы ўважліва прачыталі тое, што я напісала ў адказ на пагрозы Шума пра "черенок от лопаты", то б зразумелі, што я ў гэтым выпадку менавіта на ВАШЫМ баку: "А мне вось цікава было б паглядзець (В.М.: Трэба было адразу й дадаць - з боку Мартыненкі, адтуль цікавей), як Шум спадару Вітаўту "без мыла, н не пальцем - черенком от лопаты". Слабо яму будзе. Адна справа, сядзець у сваім Магілёве і, як кажа ягоная паплечніца, "др*чіть" клявіятуру падобнымі выказваньнямі, а зусім іншае - набрацца (мужнасьці?), прыехаць да нас і хаця б на 20% спраўдзіць свае пагрозы. На маю думку, Шума даўно пара забаніць за такія выказваньні".
Няўжо Вы, разумны чалавек, ня здолелі ўбачыць у маім пасьце сарказму менавіта ў дачыненьні да Шума?! Тым больш пазьней на рэакцыю DeNoizer я напісала: "Калі б Вы ўважліва прачыталі мой пост, то б ня сталі наракаць (тым больш так агулам!] на ўсіх жанчынаў. Сутнасць выказваньня ў наступным (во дажылася - тлумачыць пачала): я лічу, што Віталю [Шуму], як апынулася - Дорошенко, слабо нават даехаць да Менску (В.М.: A сам ён піша, што нават да Масквы даязджаў, калі трэба зьбегчы), ня кажучы ўжо пра працэс пакараньня сп. Мартыненкі такім пікантным чынам. Карацей, як кажуць дзеці, "мала какі ў ср*ке":)... Так што далей за маніпуляцыі з клявіятурай у Шума справа ня дойдзе, не хвалюйцеся (В.М.: Ура! Кася перакананая, што дрАжніць кволага сабачку. Вось толькі беларускую мову спадарыні Штырліц варта было б падвучыць: не "какіўср*ке", а "какіў ср*цы'У'.
I ў тым жа пасьце: "А Вітаўта я паважаю, нават нягледзячы на тое, што нашы меркаваньні наконт музыкі і асобных гуртоў разыходзяцца шмат у якіх накірунках)". Таму, перад тым, як называць мяне "якобы ннтеллнгентной особой" м "молодым уродом" (цытую: "Такое впечатленне, что всех, кого допускают к работе на "Тузіне гітоў", сперва заставляют пройтн курс молодого урода: напрнмер, прнвестн мамку н плюнуть ей в ллцо нлн что- лнбо подобное"}, калі ласка, хаця б пазнаёмцеся са мной бліжэй (В.М.: Кася, чаму вы так адназначна слова ВСЕХ прыпісалі толькі сабе? Мо потым менавіта таму, пры знаёмстве бліжэй, вы нешта недвусэнсоўна намякалі пра свайго мужаў
2 Вітаўт Мартыненка: Я нікому не дазволю сябе зьневажаць (В.М.: Ну да, дзевушка ж чэсная: я замужам, але пазнаёмцеся са
мной бліжэй...~). Тым больш вось так - у размовах з іншымі людзьмі, у маёй адсутнасьці. Я не лічу, што чымсьці Вас абразіла (В.М.: Як і я Вас), наадварот, я ставілася і, нягледзячы на гэтае непаразуменьне і Вашу зьнявагу, працягваю паважаць Вас за тое, што Вы зрабілі ў беларускай музычнай журналістыцы і для беларускай музыкі. Таму зараз я патрабую, каб Вы публічна ПРЫНЕСЬЛІ МНЕ СВАЕ ПРАБАЧЭНЬНІ. Вы зьняважылі мяне ня толькі як журналіста, але і як жанчыну.
В.М. (пасьля падзеяў): Вось як атрымліваецца, Кася: калі на вашым фінансаваным з Масквы беларускім сайце "усе пайшлі Мартыненку травіць", вашыя словы («А мне вось цікава было б паглядзець, як Шум спадару Вітаўту "без мыла, н не пальцем - черенком от лопаты"...») трэба ўспрымаць як саркастычны ўзор нейкай надзвычайнай павагі? Я не разгледзеў за гэтымі словамі ні журналіста, ні тым больш жанчыну, але ваш камэнтар з "Музыкальной газеты" мне даслалі пасьля таго, як я пакінуў тое поле цкаваньня [траўлі], таму апошнюю ягоную фразу магу цяпер толькі пераадрасаваць Вам: Вы зьняважылі сябе ня толькі як журналіста, але і як жанчыну.
Чаму ў мяне такія вычварныя думкі? Гэта ня нейкая асабістая крыўда (я ж ня крыўджуся на ўсіх тых недабеларусаў, якія дружна ідуць травіць Мартыненку толькі за тое, што ён валодае роднай мовай бяз слоўніка, бо яна зьяўляецца для яго адзінай істотнай прыкметай роднасьці ў зьявах культуры; ды так ва ўсім сьвеце]. Проста, не для жаночых вуснаў словы кшталту "др*чіть" нават у цытатах ад іншай жанчыны, а журналіст да таго ж павінен яшчэ часам задумвацца, чым слова наша адгукнецца). Дый увогуле, на будучыню: калі бачыце, што дзікі натоўп рэальна травіць хай сабе й вашага ворага, ня трэба разам з хорам сяброў чытаць яму лекцыю аб шляхетных паводзінах - усё адно не пачуе, бо вушы нагамі забіты... (хаця б на вашыя жаданыя або саркастычна дапушчаныя 20%]. А вы ж кінуліся дражніць сабак.
Найбольш дзіўнае, што простыя словы "На маю думку, Шума даўно час забаніць за такія выказваньні" прагучалі ад вас толькі ў ціхім нашым міжсабойчыку. А вось дзе была Ваша павага, калі вашыя аднадумцы Мартыненку забанівалі на "Тузіне" за нейкую нібыта некарэктнасць (прычым так інтэліГентна: "Куды ты шчэмісься!")? Вы прынцыпова па-журналісцку... прамаўчалі. Ну як сапраўдная жэншчына! Таму на разьвітаньне анэкдот: "Эпітафія на магілцы: Сьпі спакойна, сябра, факты не пацьвердзіліся". Гэта можна прыгадаць на выпадак, калі "далей за маніпуляцыі з
клявіятурай справа ў Шума ці ягоных паплечнікаў усё ж дойдзе". Вы ж нездарма дражнілі сабаку.
Дый пра "молодых уродаў", паўтаруся, ня варта гэтак катэГарычна браць усё на сябе, проста пачытайце сваіх сяброў, зь якімі працуеце, і ўсё зразумееце. "Тузін гатоў" (мімавольная памылка на тым форуме, бадай, сталася прарочай).
"Вы ня здолелі ўбачыць у маім пасьце сарказму"? Так, сарказм крепчал разам з маразмам, я заўважыў!
Eduard 03.11.07, 10'50: У гэтым інтэрв'ю шмат букаффф. Ніасіліл. Паспрабую знайсьці час і паффтыкаць у гэта ў панядзелак на працы.
Дадатак
Два дні "Свабоды"
www.svaboda.org 01/02.VIII.2006.
Вітаўт Мартыненка: «Я ўпэўнены: народ, які ня мае сваёй маскулыпуры на нацыянальнай мове - ня будзе мець кулыпуры ніякай. Тым сябрам, якія спрачаюцца з гэтай высновай, лічачы, што важней сур'ёзная кулыпура, я адказваю: "Вы слухаеце Чайкоўскага, а ня ведаеце Манюшку, Равенскага, Забэйду-Суміцкага, таму што звыклі слухаць штодзень па радыё чужы прадукт!..»
Вітаўт Мартыненка дома з сваім катом Адольфам (2008)
Вітаўт Мартыненка музычны крытык, журналіст, паэта. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Менску. Па матчынай лініі паходзіць з шляхецкага роду Галімскіх. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, працаваў у моладзевым друку 80-х, вёў музычны "гіт-парад" на радыё "Свабода" 90-х, аўтар шматлікіх публікацыяў ня толькі пра музыку, але й падарожных нататак з вандровак па Італіі, Канадзе, Польшчы, Швэдыі, Нямеччыне ды інш.
У 1989 годзе ў ЗША выйшла кніга журналістаў Вітаўта Мартыненкі й Анатоля МяльГуя "Праз рок-прызму", дзе былі сабраныя артыкулы на тэму нацыянальнай рок-музыкі ў розных краінах. У 2002 г. В. Мартыненка адрэдагаваў і падрыхтаваў да друку кірыліцай зроблены ксяндзом Пётрам Татарыновічам (заснавальнікам беларускай службы радыё "Ватыкан") пераклад на беларускую мову раману Генрыка Сянкевіча "Quo Vadis?"; асобным выданьнем выйшла ягоная прадмова да кнігі ("Свой сярод чужых", Менск-Берасьце, 2003, выдавецтва Газэты "Царква"). Многія гурты выконваюць песьні на ягоныя вершы - "P.L.A.N.", "Тэзаўрус", "Deadmarsh" ды інш. Апошняй вялікай
працай стаў зборнік музычных рэцэнзыяў "222 альбомы беларускага року і ня толькі" Вітаўта Мартыненкі ды Анатоля МяльГуя. Вітаўт мае дачку Альдону 15 гадоў (на час інтэрвію), якая пазьней, у 2009-м, стане студэнткай Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту.
[31/07/2006, 23:46] Спадар Вітаўт, а Вы самі сьпяваеце?
Дзякую за пытаньне, якое, як кажуць, "у точку". Так, я сьпяваў, і нават дзесьці ў 1986 годзе мы зь цікавым гітарыстам Севам Крамушчанкам [цяпер гэта грамадзянін ЗША Стыў Крамэр) стварылі свой рок-гурт "Юрась Братчык". Мне падабалася ягоная музыка (потым ён рэалізуе яе ў рок-гурце "Бава", які ўпершыню праявіцца студыйна на трыб’ют-альбоме Сяргея Новіка-Пяюна "Дні лятуць"), а сам меўся ў тым праекце толькі пісаць тэксты, але ён пераконваў мяне, што я цудоўна спраўлюся й з вакалам, хоць сам я сумняваўся. Цікавай была ягоная ідэя закасіць пад "Cirith Angol", але насамрэч я ня змог бы закасіць і пад Віктара Вуячыча ды цьвяроза ўсьведамляў гэта. 3 ідэі так нічога й ня выйшла, бо Бог надзяліў мяне іншымі здольнасьцямі, у прыватнасьці - здольнасьцю вэрбальнага асэнсаваньня музыкі, - якія да таго ж істотна разьвіліся пад уплывам майго лепшага сябры й ідэйнага натхняльніка Анатоля МяльГуя. Каб не Анатоль, я, магчыма, да сёньня безвынікова шукаў бы беларускага зерня для душы ў нацыянальна мёртвых праектах кшталту "Drum Ecstasy", "Лепрыконсы" ці Руслан Алехно з Наташай Падольскай. Зрэшты, наконт сьпеваў магу, аднак, дадаць, што мой вакал усё ж такі можна пачуць у песьні "Diss ад Please", якая выстаўлялася для спампоўваньня на сайце "Наша Беларусь", калі была там цікавая музычная рубрыка, потым украінскі "AntiShowBiz", а найлепей дыск "Беларускі Глёбус" не забывайма (трэк 16].
[01/08/2006, 00:05] Вітаўт, а чаму вы майку запраўляеце ў майткі (шорты?)? Мне падаецца, гэта безГустоўна. Як можна давяраць музычнаму Густу чалавека, які выглядае як бомж? Дзякуй, Аўрэліяна.
Дзякую за ўвагу да зьмесьціва маіх шортаў, але калі кагосьці цікавіць, што я запіхваю ў штаны, дык адразу магу засьведчыць, што гэта не датычыць музыкі. Але што да закранутага лёсу майкі, дык магу сказаць: мела яна задавальненьне быць і навыпуск [гл. здымак А. Лянкевіча на вокладцы кнігі), і ўнутр [гл. здымак П. Сучынскага на стар. 191), і г.д. Бадай, галоўнае тут: як спадабаецца ў дадзены момант ейнаму гаспадару, як яму зручна, таму што на подыюм, на нейкі парад стэрэатыпаў, я
выходзіць не зьбіраюся. Калі вас цікавяць інтэлектуальныя размовы з пацанамі на подыюме, дык я вам не зайздрошчу. Адно раю не забываць народную мудрасць, што паводле вопраткі толькі сустракаюць, а ўсё астатняе вызначае РОЗУМ, якому вы, аднак, не давяраеце. Дакладней, вам ніколі не дакапацца да РОЗУМУ, бо вас палохае зьнешні выгляд. Але гэта толькі папулярны шаблён нашага беларускага совка: памятаю, пад'ехаў я на сваім "Фольксвагене" за жонкай на ейную працу, дык нават да вокнаў папрыліпалі зайздросьнікі: "0, які ў цябе муж!" А тут муж выходзіць у паўкедах з машыны пакурыць і... для дэбілаў аўтарытэт адразу згас. Цяпер я разумею, чаму Язэпа Драздовіча, Джозэфа Конрада, Вінцэнта ван ГоГа ды іншых ня вабіў стыль подыюму: шукаючы аднадумцаў, яны адразу скідвалі драбноту летуценнай увагі недалёкіх фэтышыстаў.