Rock on-line  Вітаўт Мартыненка

Rock on-line

Вітаўт Мартыненка
Выдавец: Каўчэг
Памер: 214с.
Мінск 2010
59.85 МБ
[02/08/2006,12:06] Ці нармальна, на ваш погляд, тое, што некаторыя гурты перакладаюць тэксты сваіх песень на родную мову толькі дзеля радасьці патрапіць на "БАСовішча",
ня маючы нават уяўленьня, пра што яны сьпяваюць... Альбо таму, што сьпяваць па-беларуску модна... Дзякуй. Raman, Warszawa.
Разумееце, ёсць такія людзі, якія ва ўсім шукаюць падвоху. Напрыклад: няўжо вы лічыце, што чалавек саступіў бабулі месца ў аўтобусе толькі дзеля таго, каб яго пахвалілі? Ня трэба так думаць. Вось і гурты перакладаюць на родную мову - радуйцеся. Іншая праблема, калі заканчваецца "БАСовішча", і яны вяртаюцца дамоў ды зьневажаюць само гэта "БАСовішча", як было з гуртом "Джытэр", з гуртом "Таксі" - вось гэта праблема. На жаль, такая наша краіна, што спачатку многія робяць на чужой мове. I дай Бог лепшым вярнуцца ў родную. Якім шляхам - няважна, абы вярнуцца. Вось, напрыклад, мяне асабіста лёс зьвёў з гуртом "P.L.A.N.", які таксама перакладаў шмат што, і хоць яго ні разу не запрашалі на "БАСовішча", ён працягвае рэальны беларускі шлях. Ён ужо ня толькі перакладае й далей свае іншамоўныя песьні, але й піша новыя беларускія песьні ды выдае ўжо шосты цудоўны альбом (на той час).
[02/08/2006,12:31] Вітаю! Ці ёсць пляны стварыць прыватны музэй беларускай рок-музыкі? Алесь Аркуш.
Пра музэй мы сапраўды думалі - размаўлялі й з Алесем Аркушам у Наваполацку, дзе шмат цудоўных экспанатаў, а чась- цей - з Анатолем МяльГуем, зь якім пісалі ўсю гэтую нацыянальную рок-гісторыю. Музэй варта стварыць, але нядаўна я заўважыў, што экспанаты сыходзяць з рук. Нядаўна нейкая суполка беларускіх студэнтаў папрасіла мае прыватныя дзёньнікі, сшыткі. А я ім даў яшчэ й сваю рокерскую куртачку з надпісам "Я - беларус!" (глядзіце фота з Анатолем Сысам у сквэры Янкі Купалы) Фірмовая куртачка - там лягатыпы беларускіх гуртоў: "Мроя", "Бонда", "Мясцовы час", ёсць і "Блэк Сабат". Цяпер гэтую куртачку нехта бачыў у нейкай залі тыпу музэя. А сама ініцыятыва музэю пакуль дрэмле.
[02/08/2006,12:34] Спадар Вітаўт, ці праўда, што Кастусь Акула зьяўляецца Вашым сваяком? Як да выданьня Вашай першай кнігі "Праз рок-прызму" спрычыніўся спадар Акула?
Кастусь Акула быў рэдактарам таго тома, і толькі там мы зь ім пазнаёміліся. Сваяком ён ніколі мне ня быў, але старэйшым настаўнікам і арыентырам паводле стылістыкі ён шмат на што ў маіх тэкстах паўплываў. Чалавек унікальны, я яго вельмі паважаю. Цікавая штука: калі ён прыяжджаў у Беларусь у 1993 годзе, на маё, дарэчы, запрашэньне, і тут сустракаўся з сваімі сапраўднымі
сваякамі - я зь імі таксама пазнаёміўся. I вось ягоныя сваякі ўсё ніяк не маглі загаварыць па-беларуску. Ён тады аднаму й кажа: калі ты хочаш, каб я табе спадчыну нейкую пакінуў, дык гавары на нармальнай мове. Той усё адно гаварыў па-расейску. Тады Акула перайшоў на анГельскую, а сваяк ангельскай ня ведаў. Было весела назіраць за гэтым: чалавек на хаду дзеля грошай праз пакутлівую напругу рабіўся беларускамоўным. На жаль, мы не сваякі з Кастусём Акулам, хоць надзвычай блізкія паводле жыцьцёвых прынцыпаў. Бо ў яго нават сабака быў беларускамоўным (і анГельскамоўным). Чытайце пра гэта ў ягонай кнізе "Ўсякая ўсячына" (1984).
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Сыс, Галіна Прыма, Анатоль МяльГуй сярод беларускай інтэлігенцыі на мітынгу ў сквэры Янкі Купалы, 1989 г.
[02/08/2006,12:39] Якая Ваша дзясятка найлепшых беларускіх гуртоў усіх часоў?
Трэба падумаць, але наўскідку: "Бонда", "Мроя", "Тэзаўрус", ":Б:Н:", "P.L.A.N.", "Partyzone", "Крама" - тое, што першае прыходзіць у галаву. Я што-небудзь забудуся - напрыклад "IQ- 48" - бо ня слухаю гіп-гоп, але ён бы мог увайсьці ў любую дзясятку, каб вырашаў не адзін чалавек. ЛеГенда - "Kriwi". 0, a сярод першых варта й "Ulis" назваць! Дый без "Песьняроў" ніяк не
абыйдзесься, хоць не агулам. Ну вось ужо адзінаццаць... Можна падрыхтаваць сьпіс, але ён будзе няшчыры. Тое, што я цяпер спантанна назваў- гэта найбольш шчырая адзнака.
[02/08/2006,13:07] Вы кажаце: энэргетыка ў беларускай музыцы! Вакалаў нармальных няма!
Я, магчыма, пагаджуся, што над вакалам не працуюць, але... Заплаціце музыкам зарплату, і яны будуць спакойна шліфаваць свой вакал! Але рэальна быў вакал у "Тэзаўруса" - проста ўнікальны. I як яго ўшанаваў наш шоў-бізнэс?.. Цяпер гэты унікальны талент ужо кінуў музыку, бо хату трэба будаваць...
[02/08/2006,13:09] Які цяпер у беларускіх рок-гуртоў можа быць нармальны стымул для творчасьці, акрамя голага патрыятызму, якім не пракормісься?
Акурат у гэтым праблема. Але й тут ня ўсё адназначна. Стымул вось зьявіўся ў польскага року - дык яго нецікава цяпер слухаць. Мы жывем - вось галоўнае! Мы маглі нарадзіцца 20-гадовымі і 20- гадовымі памерці. А шчасьце ў тым, каб нарадзіцца бязмозілым, a потым набрацца розуму і памерці мудрым. Так што ідзе нармальны працэс, які мае назву ЖЫЦЬЦЁ...
[02/08/2006,14:00] Мы заканчваем нашу онляйн- канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар.
Вельмі ўдзячны ўсім за цікавыя, зьмястоўныя, разнастайныя пытаньні.
Права быць Беларусам
Вы слухаеце радыё "Свабода" з Прагі. Да канца нашага этэ- ру засталася гадзіна, і вас чакае "Начная Свабода": начны госць, начныя рэпартажы, начныя апытаньні на вуліцах беларускіх і эўрапейскіх гарадоў, агляд інтэрнэту, навіны культуры ды вашыя званкі й SMS-паведамленьні.
Правядзіце апошнюю гадзіну сёньняшняга дня (02.VIII.2006) з "Свабодай".
На хвалях "Начной Свабоды" з вамі Аляксей ЗНАТКЕВІЧ.
Госць нашай сёньняшняй праГрамы - музычны журналіст Вітаўт МАРТЫНЕНКА47.
Нядаўна ў Беларусі з друку выйшла кніга "222 альбомы беларускага року і ня толькі", якую ён напісаў разам з Анатолем МяльГуем. Але найперш пра асноўныя падзеі ў Беларусі й у сьвеце. За імі сочыць Тацьцяна Поклад ...
(Пасьля навінаў - песьня "Ой, Дуся, Дуся" гурта "P.L.A.N. " з альбому "Вам слова, Джон Ячмень!", 2003).
Аляксей Знаткевіч: Гурт "P.L.A.N." сьпявае песьню "Ой, Дуся, Дуся" на вершы Вітаўта Мартыненкі. Наш сёньняшні госць - музычны журналіст Вітаўт Мартыненка, аўтар тэкстаў ня толькі гэтага гурту, але яшчэ такіх камандаў, як "Tesadrus" ці "Deadmarsh". Сёньня ўдзень Вітаўт Мартыненка адказаў на пытаньні наведнікаў нашага сайту. Гэтыя адказы вы можаце прачытаць на адрасе www.svaboda.org А цяпер ён з намі на сувязі зь Менску. Вітаўт, добры вечар!
В.М.: Добры вечар, Аляксей!
Аляксей Знаткевіч: Вітаўт, знакамітаму рок-музыку Фрэнку Запу прыпісваюць такі жарт: пісаць пра музыку - гэта ўсё роўна, што танчыць пра архітэктуру. Вы як музычны журналіст, музычны крытык, ці часта адчувалі, што вам бракуе словаў, сродкаў, каб нешта распавесьці людзям?
В.М.: Мне здаецца, што Фрэнк Запа, відаць, сербануў піва, перш чым гэта сказаў. Мо тое проста быў такі дзіўны жарт. Але рэальна любая зьява паддаецца Слову. У чалавечым існаваньні вышэй толькі Слова. Яно фармуе сам дух чалавечы (добрае Слова крыніца добрага духу, чужое слова - крыніца чужога духу). I калі нейкая зьява не атрымала вэрбальнага асэнсаваньня, г.зн. асэнсаваньня ў словах, значыць яе проста не было. Таму я й пішу пра музыку ды для мноі'іх адкрываю, што ёсць такая зьява - Музыка.
Аляксей Знаткевіч: Вы лічыце, што ўсё, абсалютна ўсё можна пераказаць словамі. I вытлумачыць словамі. Любыя зьявы?
В.М.: Татальна ўсё. Ня ўсё можна выказаць музыкай, танцам (вунь жа й жартаўнік Фрэнк Запа ня верыць, што бываюць танцы пра архітэктуру), але Слову паддаецца ўсё.
Аляксей Знаткевіч: Такім чынам Слова, на вашую думку, - яно вышэй за Музыку?
47 Тэкст гэтага інтэрвію неўзабаве зьявіўся ў папяровай публікацыі на старонках беластоцкага штомесячніка "Czasopis" №1 (05.01.2007).
В.М.: Ня толькі на маю: "Напачатку было Слова і Слова было ў Бога. I Богам было Слова". Карацей, Слова - гэта сынонім Бога. Ці будзеце аспрэчваць Біблію? А гэта Кніга кніг.
Аляксей Знатпкевіч: Сёньня ж падчас он-ляйну вы назвалі шэраг беларускіх музычных праектаў нацыянальна мёртвымі. У тым ліку "Drum Ecstasy", гурт, які грае чыста інструмэнтальную музыку, бяз словаў. А як вы вызначылі вось гэтую "нацыянальную мерцьвячыну" ў дадзеным выпадку?
В.М.: Музыкант хоць неяк, і, дарэчы, ўсё адно праз Слова, даносіць сябе. I ў назьве сваёй, і ў назвах сваіх твораў. Што да "Drum Ecstasy", дык у сутнасьці іхніх кампазыцыяў няма нават думкі пра Беларусь. Якая там думка? Там ёсць адчуваньне падзеяў, якія адбываюцца ў краіне? Там ёсць проста клясныя музыканты, выдатныя рамесьнікі. Гэтага мала, каб выказаць беларускую сутнасць. Вось вазьміце Агінскага: яго то да палякаў залучаць, то да французаў, то да беларусаў - хто як заграбе. Але ж акурат гэты чалавек нават у інструмэнтальнай музыцы здолеў выказаць пачуцьці пэўнага краю. Возьмем славуты палянэз "Разьвітаньне з Радзімай": кампазытар жа выразна намякнуў ім, што ў мяне таксама ёсць Радзіма. I думайце пра яе. Што сказалі нам, вам, мне "Drum Ecstasy"? Ды няма для іх нічога: ні Радзімы, ні Лукашэнкі, каторы іх, дарэчы, забараніў, ні гісторыі гэтага краю, ні сучасных змагароў, ні праблемаў роднай мовы. Няма ніякага адчуваньня Беларусі нават у імені сваім, хоць адчуваньне футбола, пэўна, ёсць.
Аляксей Знаткевіч: Гэта вы ведаеце з асабістых гутарак зь імі ці паслухаўшы іхную музыку, дзе барабаны там і...
В.М.: Гэта я ведаю найперш ад іхняга імя: не "Барабанны экстаз", a "Drum Ecstasy". Да таго ж чуў неяк іхнія п'ескі "Футбол", "Сьвісткі". Мне было дастаткова, каб зразумець, што для мяне, беларуса, гэта нуль. Ня тое, каб я казаў, што гэта кепска сыграна. Проста аб’ектам маёй увагі зьяўляецца не ўпакоўка, а зьмест.
Мне нецікава назіраць, калі той, каму няма чаго сказаць людзям, гуляецца ў малпаваньне сусьветных куміраў. Дарэчы, пра іншыя інструмэнтальныя праекты: ёсць у нашай кнізе такі Сяржук Трухановіч. На ягоным дыску таксама ніякіх песень. Гітарная музыка. Але там назвы: "Асуджаны да жыцьця", "Нараджэньне таямніцы", "Менск-Мадрыд", "Купальская"... He "Рожденне тайны", заўважце, а "Нараджэньне таямніцы". He "Коррнда", a "Купальская". Ці могуць быць сумненьні, што тут беларус гаворыць зь беларусам, з сьветам. Сяржук проста жыве ў гэтым кантэксьце, таму й музыка ягоная набывае іншы кантэкст.
А размаўляць з "Drum Ecstasy" мне пра што? Пра тое, што гэтае пастукваньне кіёчкаў па бубнах называецца "The very best music”, a тое - "Early Morning"? I што пасьля гэтага - ісьці ў міліцыю ды пытацца: "Скажыце, а прапіска ў іх менская?" 0! Дык гэта, аказваецца, беларуская музыка ў такім выпадку была!!! Мне хацелася б пазнаваць музыку без умяшальніцтва міліцыі. Іншымі словамі: беларускую музыку я чую на слых, а не на спраўджаньне пашпарту.