Rock on-line
Вітаўт Мартыненка
Выдавец: Каўчэг
Памер: 214с.
Мінск 2010
Нас і так у маскульце разводзяць чужынцы ліпавай беларускасьцю: Зьміцер Безкаравайны з Тулы, Толя Кірушкін з Саратава, Алег Клімаў з Караганды (апошні хаця б ня хворы на ваяўнічасць] любяць час ад часу сказаць нашай публіцы: "Ну какая разннца, на каком языке белорусская песня, всё равно же понятно". А якасць песьні не вымяраецца крытэрамі "Понятно - не понятно". Песьня насычае чалавека адпаведным духам: чужая мова песьні - чужы дух. Вось і зьяўляюцца такія патрыёты, якія нават назву беларускую свайму твору не дадуць, нават кантэкст родны не абазначаць. А інструмэнтальны твор "Drum Ecstasy", здавалася б, яшчэ прасьцей абазначыць. Ды ня трэба ім гэта. I ў выніку... Яны не патрэбны нам, журналістам, бо цікавыя хіба толькі ўзброеным пёрамі аГентам каляніяльнага ўплыву.
Тут памірае этнас, а мастацтва... Яно як доктар, каторы п'е піва, пакуль хворы памірае. Вы будзеце спадзявацца на такога доктара? Вось і я не спадзяюся на мёртвае мастацтва. Дый не забывайце: выдатнае рамесьніцтва і выдатнае мастацтва - паняткі кардынальна розныя. Хто зразумее гэта, таму мой клопат пра паміраючае мастацтва ня будзе ўяўляцца зьнявагай рамесьнікаў. A наконт жывога мастацтва, ну як не прыгадаць тут неўміручыя радкі канадзкага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы на гэтую тэму: "Чужая моўная плынь заваліла старую мяжу і ўварвалася ў краіну разам з тымі магутнымі танкамі ды абшмулянымі хамутамі й стрэльбамі на вяровачках зь пянькі".48
Аляксей Знаткевіч: Вітаўт, падчас сёньняшняй он-ляйн канфэрэнцыі вы таксама сказалі, адказваючы на адно з пытаньняў: "Чалавек у любым кутку плянэты духоўна сілкуецца ТОЛЬКІ СВАІМ, а чужое слухае толькі дзеля знаёмства альбо параўнаньняў". Але напрыклад тая ж рок-
48 Цытуецца паводле выданьня: Кастусь Акула "Гараватка": кніга 2-я "Закрываўленае сонца" з ілюстрацыямі Міхася Наўмовіча, (Toronto, выдавецтва "naroHa"/"Greenwood Ltd.", 1974, стар. 245).
музыка: яна не ў Беларусі нарадзілася, і пэўна тыя, хто яе пачынаў рабіць, таксама ня толькі сваім - так бы мовіць - сілкаваліся. Гэта значыць "Beatles" ці,.. я ня ведаю... "Led Zeppelin" былі для іх сапраўднымі арыентырамі...
В.М.: Дык натуральна - арыентырамі, вехамі параўнаньня. I акурат такое параўнаньне зьмяняе формы, а потым надыходзіць час для асэнсаваньня сутнасьці. Кажучы, што рок-музыка нарадзілася не ў Беларусі, мы ня можам сцьвярджаць, што яна нарадзілася ў Амэрыцы або ў Вялікабрытаніі. Таму што без афрыканскіх мурынаў гэтай музыкі не было б ні ў Брытаніі, ні ў Амэрыцы. Кожны дадае нешта сваё. Такім чынам, дзе яна нарадзілася, ніхто ніколі дакладна ня скажа. I яна надалей нараджаецца... і ў Афрыцы, і ў Польшчы, і ў Амэрыцы, і ў Вугоршчыне, і ў Брытаніі. Ці будзе чуваць у ёй беларуская нотка? Так што: дзе нарадзілася музыка - ня нам вырашаць.
Аляксей Знаткевіч: Але вы гаворыце: "Людзі сілкуюцца духоўна ТОЛЬКІ СВАІМ". Ці можна сказаць, што рок-музыка - гэта ўжо СВАЁ для Беларусі? Калісьці ж яна была чужым.
В.М.: Справа ў тым, што слухаць і духоўна сілкавацца - гэта розныя рэчы. Слухаем мы ўсё, а вось ці сілкуемся ўсім, што слухаем? Тое, што ў нас зьявілася рок-музыка - гэта ня сьведчыць, што мы зразумелі таго ж Фрэнка Запу ці любога іншага замежнага музыку. Я вось, напрыклад, увесь час вельмі любіў "Led Zeppelin", "Uriah Heep", але ня думаю, што я іх да канца разумеў. I гэта я кажу пасьля таго, калі нават сам нядаўна скрупулёзна зрабіў пераклад на беларускую "Lady In Black" для гурта "P.L.A.N." [шукайце ў пятым альбоме "Шлях да каханай", 2007). Ня дадзена чалавеку да канца прасякнуць чужое.
У нас кажуць часам: "Вось Аляксей Казлоўскі так дасканала ведае анГельскую мову - лепш за беларускую". Але тое, што ён піша на анГельскай мове, анГельцам не цікава слухаць. Там няма вобразаў, мэтафараў. Для прыкладу, як мы кажам на кепскага чалавека? Гэй, ты, казёл. У найбольш дасканалым перакладзе тут атрымаецца проста жывёліна, а характарыстыка чалавека цалкам зьнікне або трансфармуецца. Ну расшыфруйце мне вобраз пясочнага чалавека ў песьні гурта "Metallica"? У сваім перакладзе для гурта "Deadmarsh" я замяніў яго вобразам сну... Так што да канца зразумець чужое ня дадзена нікому. Зьняць формы? Дадзена. Пры параўнаньні. Але многія ў нас толькі й імкнуцца здымаць формы. Сёй-той, праўда, спрабуе ўжо насычаць тыя формы сваім зьместам. Мы з Анатолем МяльГуем у нашай кнізе
аналізуем акурат тую музыку, дзе ў чужыя, інтэрнацыянальныя формы ўжо ўнесены нацыянальны кантэкст.
Аляксей Знаткевіч: Я нагадаю: з намі на сувязі зь Менску - Вітаўт Мартыненка, беларускі музычны журналіст, аналітык. I неўзабаве мы акурат пагутарым пра кнігу "222 альбомы беларускага року і ня толькі", якую ён напісаў разам з Анатолем МялЫуем. А пакуль давайце паслухаем Міхала Клеафаса Агінскага...
Гэта быў ня той, найзнакамітшы, але палянэз Міхала Клеафаса Агінскага, у якім таксама чуліся беларускія матывы.
3 намі зноў на сувязі зь Менску Вітаўт Мартыненка. Нядаўна з друку выйшла ягоная з Анатолем МяльГуем кніга "222 альбомы беларускага року і ня толькі". I я памятаю ў часопісе "Крыніца" неяк пыталіся, якія дыскі вы б узялі з сабой на бязьлюдны востраў. Дык вось пытаньне й спадару Мартыненку: якія б альбомы беларускага року,.. ну не 222, a хаця б 2-3, вы абавязкова ўзялі б на бязьлюдны востраў?
В.М.: Дарэчы, нярэдка пра гэта сам думаю. Але не пра выбар, a вось пра што... Я цяпер моцна пакрыўджаны на гурт "TesaQrus". Яны мяне ўразілі, калі яшчэ былі рускамоўнымі. Я ім растлумачыў, як яны марнуюць свой талент, і яны вельмі хутка згадзіліся перайсьці на родную мову, выдалі цудоўны альбом "Аднова тэзаўруса", але... Іх не прыняла беларуская тусоўка (менавіта тусоўка, а не народ); іх праігнаравала "БАСовішча", іх выкінулі з усіх прэстыжных беларускіх CD-складанак (за выключэньнем хіба "Генэралы айчыннага року")... Іх ніхто ня браў пад увагу. Цяпер гэта анГламоўны гурт, які шукае іншы хаўрус, але я... Вось падыходжу да сваёй фанатэкі, і першы дыск, які заўважаю, гэта акурат вось "Tesaiirus", адзіны іхні альбом: беспадобны вакал, цёплыя мэлёдыі, але...
Аляксей Знаткевіч: А на якой мове гэты іхні альбом?
В.М.: Альбом цалкам беларускі. Тое ж і шкада, што такое зьнішчылі самі беларусы, даручыўшы засланцам даглядаць за такім скарбам. Там з гурта застаўся адзін чалавек, усе разьбегліся. Яны не знайшлі сябе, а таленавітыя вельмі моцна. Яны мяне надзвычайна ўразілі, найярчэйшае адкрыцьцё за апошні час. А ў славутым "Тузіне гітоў" ніколі не было іхніх гітоў, дзякуючы ўмелым гульням вядоўцаў. У нас няма нацыянальных крыніцаў музычнай інфармацыі, якія здолелі хаця б цьвяроза зразумець гэтую фатальную катастрофу: мы нішчым нацыянальныя таленты, і ёсць каму дапамагчы ў гэтым, таму нацыя мае
марі'інальны характар. Можа, проста мяне не разумеюць пэўныя дамарослыя адмыслоўцы...
Ну дык вось, "Tesaurus" усё адно для мяне адзін зь першых. Дый без "N.R.M." наўрад ці абыйдзесься, бо гэта рэальны носьбіт нацыянальнай ідэі, які сілкуе мой дух. Безумоўна, штосьці з гурта "P.L.A.N.", гэта таксама носьбіт. Праўда, я зь ім супрацоўнічаю, але супрацоўнічаю менавіта таму, што ён мне моцна падабаецца. Нават больш за славутую "Краму", бо стыль адзін, але тут больш чыстыя тэксты, больш выразныя. I гэта я кажу не пра свае тэксты, а пра ўвогуле паэтычны выбар гурта: Андрэй Плясанаў, ягоны лідэр, выбірае тэксты вельмі мэлядыйныя, якія да таго ж шмат гавораць. I Андрэя Бурсава, і Сяргея Законьнікава, і пераклады клясыкаў - Робэрта Бёрнса, Юліяна Тувіма... Вельмі высокая паэзія. Безумоўна, я таксама рады, што й мае вершы там трохі ўпісаліся.
Што яшчэ ўзяць? 0, а як жа я забыў пра "Ulis", толькі для такога выпадку выбраў бы раньні "Ulis", бо ён мацней за цяперашні. Ну вось такі выбар.
Аляксей Знаткевіч: А зараз мы паслухаем кароткае апытаньне. Наш карэспандэнт пытаўся людзй на менскіх вуліцах, якія беларускія гурты ім цяпер найболей падабаюцца?
Галасы вуліцы:
* Раней я слухала таму што музыка такая даволі
цікавая, ну і тэксты своеасаблівыя, а зараз трохі адыйшла ад гэтага, і нічога сказаць, да жалю, не магу. Я зараз перайшла да больш клясычнай музыкі, таму не кампэтэнтная ўжо ў актуальных навінках.
* Мне нравйтся группа "Механйка", у нйх очень классные песнй. Ну, также нравятся просто йсполнйтелй многйе. "Сябры" тоже очень хорошая группа, песнйу нйх такйе патрйотйческйе.
* "Зьмяя"! Таму што гэта велычі праўдзівы гурт. Яны пяюць пра нашае жыцьцё. / там вакалістка - дзяўчынка велычі сімпотная.
* "Крама", "Стары Вольса", Падабаецца, што
яны сьпяваюць па-беларуску, а таксама іхні імідж, іхняя стылістыка - рок, фольк. Вось гэта падабаецца.
* "J-Mopc", "Tesaurus", таму што гэта рэдкія прыклады, калі на беларускім музычным рынку спрабуюць рабіць нешта накшталт эўрапейскага саўнду.
* "N.R.M.", "Neuro Dubel", "P.L.A.N." - вось галоўныя.
* Беларускія? А я беларускія гурты ня слухаю.Мне такое не падабаецца.
Аляксей Знаткевіч: 3 намі на сувязі зь Менску па- ранейшаму Вітаўт Мартыненка, музычны журналіст, аналітык. Я нагадаю: сёньня ён адказваў на пытаньні наведнікаў нашага інтэрнэт-сайту. Гэтыя адказы вы можаце прачытаць на адрасе www.svaboda.org
Спадар Мартыненка, цяпер да вас некалькі такіх больш асабістых пытаньняў: вы ад нараджэньня атрымалі імя Віктар і толькі ў сярэдзіне 80-х абралі новую форму самавыяўленьня - Вітаўт. Для вас гэта было як другое нараджэньне?
В.М.: Магчыма, так. Проста, вось як гэта адбылося: я ніколі бацькоў не пытаў - як назвалі, так і назвалі. He было праблемаў. Але ў той час мая цётка Яніна, якая жыла ў Ратамцы пад Менскам, паўстала перад пытаньнем, як назваць унучку. Ейная дачка хацела назваць сваё дзіцё ў ейны гонар - таксама Яніна, але ў ЗАГСе запярэчылі: "Такога імя не існуе (?!!], таму мы запішам проста Ніна, а дома вы клічце, як сабе хочацца". Яны ціхмана згадзіліся, але я як пачуў, дык проста стрымацца ня мог: "Як вы стрывалі, як гэта можна? Няўжо вачам сваім ня верылі, што ваша маці Яніна жывая й натуральная?"
Тады й бацькоў сваіх пытаюся,.. дакладней, толькі маці ўжо засталася: "А як у нас было?" Тая адказвае: "Што ты, сынок, ніякіх нестандартных імёнаў не дазвалялася. А стандарт - толькі ў расейскім слоўніку. Іначай, то нацыяналістамі назавуць, то атшчэпенцамі, то проста пшэкамі праклятымі". А маці мая РэГіна (каралева), акурат з імем сваім напакутвалася. Бо ня рускае. Усё трэба было ў Беларусі называць па-расейску. I вось наш цяперашні сярэднестытыстычны стандарт - гэта ўсё-ткі рэальная праблема Гвалтам насаджанага стэрэатыпу.