Rock on-line  Вітаўт Мартыненка

Rock on-line

Вітаўт Мартыненка
Выдавец: Каўчэг
Памер: 214с.
Мінск 2010
59.85 МБ
[01/08/2006,10:36] Прывітаньне, Вітаўт! Пытаньне можа рытарычнае, але калі, на Вашую думку, зьявяцца ў Беларусі незалежныя беларускамоўныя радыёстанцыі (як, напрыклад, было "Радыё 101,2")? Якую музыку, колькі працэнтаў павінны яны круціць? I яшчэ пытаньне: калі зьявіцца сайт у радыё "Рацыя"? Дзякуй. Сяргей, Вілейка.
А хіба іх няма? Гэта раней, як цьвердзіць клясыка, нас толькі хлусьнёй кармілі нават у часіны нацыянальных катарсісаў кшталту вайны, чарнобыльскай катастрофы ("Нешта яны зь Менску, чэрці, нічога не гавораць... Вайны спалохаліся, крамы пазачынялі, але хто каго... нічога ані гу-гу, а так усё баявыя песьні граюць. 3 захаду во ізьвесьція прыйшлі: Беласток, Гродна, Ліда занятыя. Усё начальства на скрут галоваў удрала: і НКВД, і міліцыя... Пасьля першай бамбёжкі як падурэлі")44, а цяпер... Я асабіста слухаю беларускія перадачы радыё "Свабода", "Polonia", "Рацыя", "Ватыкан" "Эўрапейскага радыё", Калі вы маеце на ўвазе рэаліі ўнутры нашай краіны, а не замежжа, дык тут пытаньне трэба ставіць яшчэ шырэй: а калі зьявяцца ў Беларусі незалежныя выдавецкія структуры (і кнігі, і дыскі), гандлёвыя аріанізацыі, бо тое, што мы вырабляем мізэрнымі тыражамі ды потым абменьваемся ў вузкім коле, ня можа разглядацца ў структуры пэўных уцямных эканамічных разьлікаў. А падаткі ж грабуць з гэтага куды больш за эканамічныя: калі я здаваў у дзяржаўную
44 Цытуецца паводле выданьня: Кастусь Акула Тараватка": кніга 3-я "Беларусы, вас чакае зямля", (Toronto, выдавецтва "Пагоня''/''Greenwood Ltd.", 1981, стар. 10).
краму свой беларускі "Quo Vadis", дык ягоны кошт абрастаў там удвая і прадаваўся па 1 экзэмпляры ў месяц. Натуральна, увесь астатні наклад разыходзіўся хутчэй праз архаічны прыватны натуральны абмен.
Так, я таксама мару пра зьяўленьне ў Беларусі радыё, якое мог бы слухаць нармальны беларус, дзе б гучала лепшая польская, украінская, фінская, швэдзкая музыка і ўсе беларускія навінкі, а ня той інтэрнацыянальны шляк, які Гвалтам ідзе да нас з Масквы. Я б мог шмат распавесьці, як пільнуюць нацыянальныя інтарэсы ў гэтым пытаньні італьянцы, швэды, немцы, канадыйцы, палякі, бо сям-там давялося пабываць, але што казаць пра "нацыянальныя" інтарэсы рыбы, у якой татальна адгніла галава, і яна адно марыць, ці хоць зьесць яе хто-небудзь. Але ж гэта вынік НАШЫХ паводзінаў: так мы галасуем на выбарах, так мы абараняем свой выбарчы голас.
Я асабіста не чакаю, калі што зьявіцца ў Беларусі, a выкарыстоўваю рэальна наяўныя магчымасьці. Нават у нашай з Анатолем МяльГуем новай кнізе ёсць артыкулы, якія друкаваліся і ў "Советской Белорусснн", і ў "Нашай Ніве". Прызнаюся, і там і тут зазнаў Гвалт з тэксту, таму шчыра рады, што кніга (толькі кніга) ўтрымлівае поўныя варыянты.
[01/08/2006,11:49] Вітаўт, а дзе можна набыць вашую кнігу "222 альбомы беларускага року"? Лявон.
У рэклямным флаеры [ці ўлётцы) пазначаны такія кантакты: м.тэл. 649 08 88, 766 24 25, цераз пошту - 220085, Менск, а/с 5; або Е- mail: wl979@tut.by, або сайт: http://www.belmusic.org ці проста шукайце традыцыйныя месцы кучкаваньня беларусаў (канцэрты, нацыянальныя суполкі, офісы палітычных партыяў). Гэта спатрэбіцца тым, хто палічыць кошты крамаў "Акадэмкніга" (22000 рублёў] ці "Падземка" (29000] дарагаватымі для сябе. Ёсць яшчэ ў іншых месцах. Ну й са мной кантактуйце: vmartynenka@gmail.com.
[01/08/2006,14:20] Сапраўдны адраджэнец Вітаўт Мартыненка настолькі доўга "ў тэме", настолькі доўга "знутры" ведае нашую беларускую рок-музыку, што яму даўно пара падумаць пра кнігу ўласных успамінаў, чаго яму ад душы хочацца пажадаць. Зьміцер Сідаровіч.
Дзякую, Зьміцер. Прыемна пачуць тут аднаго з гэрояў новай кнігі, стваральніка гурта "Камэлот". Сапраўды, ёсць што ўспомніць, што мы й робім часам, зьбіраючыся з Анатолем МяльГуем на піва: то ён зьдзіўляецца, калі ў маіх успамінах знаходзіць нейкія падрабязнасьці, то сам мяне дзівіць яркімі
фактамі й дэталямі. Колькі кніг мы носім у сваіх галовах! Але дзе выдаўцы? Нават былы сябра Адам Глёбус выдае толькі сябе, сваіх братоў і стрыечнікаў (ну і для маскалёў нешта). Я рады, што калі не ў літаратурна-выдавецкім коле, дык хоць у музычным здолеў рэалізавацца мой вэрбальны запас.
Ведалі б вы, як адчуваў сябе няёмка ад’яўлены рок-хуліган у студыі "Radio Vaticana" ў Рыме, калі яго запрасілі туды пасьля выхаду Грунтоўнага тома беларускага "Quo Vadis"! А за гэта я асабіста дзякую акурат не выдавецтву "Мастацкая літаратура", ня Глёбусу, a музычнаму прад'юсару Віталю Супрановічу і гістарычнаму таварыству "Дыярыюш". Цяпер спадзяюся, што й для томіка маёй прозы й паэзіі яны знойдуць выдаўца, бо кніга прайшла ўжо дзяржкантроль салідных выдавецтваў, але так і ня выйшла.
[01/08/2006,15:22] Спадар Мартыненка, хто ці што зь беларускай музычнай маскультуры канкурэнтназдольны хаця б у кантэксьце нашых суседзяў - іншымі словамі, хто там можа прадаць свой тавар? Ігар.
Прабачце, але я чую пакутлівыя сумненьні сына ў вартасьцях роднай мамы. Ці да твару гэта нашчадку вялікай гісторыі, у якой кожны адукаваны чалавек сусьвету памятае, што нават у асновы славутай Канстытуцыі ЗША леглі напрацоўкі нашага "Статута" Льва Сапегі. Дык што ж вас цяпер прымушае юродстваваць; "хаця б у кантэксьце нашых суседзяў". На нас арыентуюцца ня толькі суседзі, але й сусьвет, але...
Посьпех любой зьявы музычнай маскультуры залежыць ад укладзеных сродкаў (гэта ў другую чаргу). А першая чарга ў нас так і зьзяе бляскам дыямэнтаў. Як вы мяркуеце, чаму славуты бразыльскі "Soulfly" (Макс Кавальера] для сваіх канцэртаў у Польшчы абраў сабе на разагрэў не нямецкі "Rammstein", у які ўбуханы мільёны баксаў, а наш бярозаўскі ":Б:Н:", у які ўкладзена... ня больш за тысячку? Я мяркую таму, што грошы не заменяць талент А вось грошы пакуль мінаюць беларускі шоў-бізнэс. Камусьці гэта на радасць, але асабіста мне гэта не замінае бачыць талент. Я зусім не прад'юсар і не мільянэр, але атрымаўшы неяк пэўную суму ад продажу сваёй машыны, кінуў іх у беларускі гурт "Partyzone" [дэбютнік "Трэба рабіць"], які цяпер з задаваль- неньнем слухаю разам з тысячамі іншых "адмарозкаў".
Я ведаў, што першы альбом быў толькі дэма-запісам, але мяне ён так узрушыў, што я сходу захацеў падзяліцца радасьцю гэтага адкрыцьця з іншымі, не зважаючы на адсутнасць грошай на перазапіс. Праект удаўся, той "Partyzone" цяпер мае другі альбом
"Сьмерці няма", запісаны ў прафэсыйнай студыі (як і ":Б:Н:", дарэчы, з дзьвюма кляснымі альбомамі, на першым зь якіх таксама стаіць лёГо майго лэйблу "Prymamsi Records")... А потым і праект рээдыцыі леГендарнага "Мясцовагачасу" мнеўдаўся...
Дый што вы прыпадабняецеся да сіраты, звужаючы свае крытэры ("хаця б у кантэксьце нашых суседзяў"). Каб вы бачылі, як у 1989 годзе на разагрэве польскіх канцэртаў нашай славутай "Бонды" выступалі нікому не вядомыя "Воплі Відаплясава", вы б так не прыбядняліся. А цяпер цытата з нашай кнігі: "Што украінцы зрабілі з "Воплямі", а мы з "Бондай", гаворыць не пра недахоп музычнага таленту ў беларусаў, а пра недахоп цьвярозай веры ў сябе".
Дый мая паездка ў Швэдыю выклікала запрашэньні на канцэрты туды нашых "Tesaurus" і "P.L.A.N.", адно праблема выявілася: так і не знайшлі, хто б з нашых багатыроў ахвяраваў ім хоць бы на білет. Так што праблема не ў музыках, як бачыце.
Увага польскіх мас-мэдыя пасьля канцэрту гурта "TesaOrus" у Торуню (2004)
[01/08/2006,15:43] Спадар Вітаўт, нярэдка выканаўцы сустракаюцца з аўтарамі тэкстаў, каб патлумачыць ім, пра якія думкі або пачуцьці яны хацелі б сьпяваць у той ці іншай сваёй
кампазыцыі - тады аўтар тэксту спрабуе "апрануць" гэтыя пажаданьні ў вершаваную форму. А як у Вас? Здараецца такое ці вы проста дасылаеце выканаўцам гатовыя тэксты? I яшчэ адно пытаньне. Ці лічыце вы, што трэба "слухаць сваё" толькі таму, што гэта сваё, не зважаючы, напрыклад, на невысокую якасць музыкі? Дзякуй. Аляксей, Пінск.
Пачну з апошняга: я ня з тых, хто будзе есьці гаўно толькі таму, што яно сваё. Але той, хто не знаходзіць у сваім нічога, акрамя гаўна, проста хворы чалав... Прабачце, хворая жывёліна. ЧАЛАВЕК у любым кутку плянэты духоўна сілкуецца ТОЛЬКІ CBA1M, а чужое слухае толькі дзеля знаёмства або параўнаньня.
Цяпер пра вершы. Музыкі часта зьвяртаюцца па іх, але я не з усімі магу супрацоўнічаць. Нават з цяперашнім маім сябрам Андрэем Плясанавым не адразу атрымалася супрацоўніцтва, але ён сьпярша згадзіўся ўзяць мае старыя гатовыя вершы. Як ён зрабіў "Цені гісторыі"! Я проста растаяў (яна ў першым альбоме "P.L.A.N.", які мае назву "Blues у канцы тунэлю", тыраж даўно ўвесь прададзены): во, думаю, як тонка чалавек, у якога я ня верыў, адчувае кожнае слова. А пасьля тым жа шляхам ён адгадаў у "Дусі" маё юначае захапленьне Джымі Гэндрыксам. Я адмовіўся агучыць некалькі ягоных ўласных цудоўных мэлёдыяў, затое даў шанец выйсьці ў людзі таленавітаму канкурэнту Ярашу Малішэўскаму, і сам рады гэтаму. А вось "Блюз ад самоты" я сам зрабіў пад ягоныя (Плясанава) думкі й пачуцьці. Здаецца, ён толькі папрасіў нешта пра блюз і самоту. Але ніколі не было ніякага дыктату між намі. Мо, проста ёсць узаемаразуменьне.
[01/08/2006,15:51] Добры дзень! Цяпер у Эўропе, пераважна ў Скандынавіі ды Нямеччыне, заўважаецца сапраўднае адраджэньне музыкі ў стылі power-metal. Як вы думаеце, чаму ў Беларусі няма ніводнага саліднага гурта, які б граў у гэтым стылі? I яшчэ адно: мо вы ведаеце што пра лёс ДжаГера - вакаліста аднаго з найлепшых беларускіх гуртоў 90-х, які, на жаль, не існуе ўжо - "Rouble Zone"? Дзякуй, A.
А няўжо вы ня чулі раньні "Deadmarsh"? Дык вось на іхні альбом "Грані" (2003) захопленыя водгукі прыходзяць з той жа Нямеччыны й нават з далёкай Японіі. А чаму нават вы ня чулі пра гэта, раю вярнуцца да маіх адказаў Ігару крыху вышэй. Што да ДжаГера, дык для мяне ёсць адзін ДжаГер - Мік з гурта "Rolling Stones", а не "Rouble Zone". A што да нашага таленавітага эпіГона, дык я недзе чуў, што ён тусуецца ў рок-колах, але не пераймаюся гэтым, бо я ніколі ня слухаў "Rouble Zone", таму што на ініліш мне
бліжэй "Led Zeppelin". A беларускага ў гэткіх НАШЫХ не было нічога, акрамя менскай прапіскі.
[01/08/2006,15:57] Спадар Вітаўт, калі нехта кажа, што рок- н-рол памёр, дык мяне гэта злуе, а вас?