Rock on-line  Вітаўт Мартыненка

Rock on-line

Вітаўт Мартыненка
Выдавец: Каўчэг
Памер: 214с.
Мінск 2010
59.85 МБ
I што да "чысьціні рок-н-рола 60-х", дык сёньняшні дзень усяляе мне больш аптымізму, бо "Мрою" ніхто нават у Расеі не назаве "Мечтой”, а "Бонду" - "Куском", бо іхняя творчасць не давала падставаў. 3 60-х я крыху ў дзяцінстве зачапіў "Шпакі", "Дойліды", дык ад сьведкаў таго часу мне падсоўваюць то беспамяцтва, то нейкіх "Зодчнх" (усё той жа Падбярэзскі любіць гэта падкруціць). Відаць, ім і самім было прыемна быць "Зодчнмн", раз ніхто не пратэстуе. А імя - гэта сутнасць, і мы толькі цяпер навучыліся трохі адстойваць адметнасць нашых імёнаў. Я сам, напрыклад, не на жарт крыўджуся, калі мяне шыльдуюць нейкімі чужынскімі Внтовт, Внтольд у расейскамоўных газэтах, і радуюся, калі застаецца Вмтаут. Гэта ключ да маёй сутнасьці, якую, зрэшты, камусьці дазволена HE РАЗУМЕЦЬ. Але ж мы не называем А. Пушкіна Алесем Гарматкіным, Б. Шоў - Бэнем Паказухіным. Мы паважаем адметнасць чужых, дык і нашую адметнасць мусім прымусіць паважаць.
[01/08/2006, 22:37] Як бы вы вызначылі: у чым адметнасць і непаўторнасць менавіта беларускага року? Ці ёсць яна наогул?
Яшчэ якія адметнасьці! Наш рок разьвіваецца без аніякіх фінансавых уліваньняў - такога больш няма нідзе! А калі бяз жартаў - мой сябра Валера Краснагір лістуецца зь леГендарным Джэлам Біяфрам, вакалістам славутага амэрыканскага гурта "Dead Kennedys", дык той пастаянна піша: вышлі яшчэ што-небудзь зь беларускага панку, толькі з фальклёрным адценьнем. Людзей гэта ўражвае! Я чуў нават адну канадзкую каманду "Double standard", дзе йдзе англамоўны рок-н-рол у рытме нармальнай беларускай полечкі! Адкуль гэта? Яны аналізуюць тое, што мы ствараем: у нас- энэрГетыка ў музыцы! Яны шукаюць адметнасьці, а нам карціць ад яе адцурацца!
[01/08/2006, 22:38] Аякую музыкуслухае ваша дачка?
Мая дачка, якую я, дарэчы, назваў Альдона - каб ніводны чужынец ня змог перайначыць гэтае імя, - выхоўвалася на Данчыку, вачэй ад яго не адрывала, падпявала касэтам. Нават не на песьнях, а на ягонай асобе выхоўвалася, на ягоным вабным выглядзе. У нас вісеў плякат, і яна на яго заўсёды замілавана глядзела. А песьням падпявала лепш за тату. Я неяк спрабаваў падпець Данчыку, але ў мяне слых слабенькі, дык яна кажа: "Тата, ты ня так сьпяваеш, во як трэба". I так дакладна перадавала ноты! Але пайшла ў школу - дарэчы, гэта была беларуская Гімназыя - і там навучылася іншым адносінам. Найперш крыку замест сьпеваў.
А неяк падыходзіць да мяне й кажа: "Тата, а пастаў найбольш улюбёныя свае песьні". Я паставіў "Led Zeppelin" і "Uriah Heep". Яна кажа: "Тата, я, відаць, рок не люблю. Я nancy люблю". Здаецца, можна ўжо было расплакацца й памерці. Але праходзіць нейкі час, і яна прапаноўвае мне паслухаць дыск - Avril Lavigne. От, думаю, шчасьце якое! У мяне ажно ад сэрца адлягло, бо усё-ткі поп-панк - гэта не папса. Цяпер яшчэ нейкіх гішпанцаў слухае й падпявае ім па-гішпанску, хоць я па-анГельску ня ўсім падпяваць магу... Падсадзіла ўсю сваю школу на песьню "Тваё каханьне" зь першага ліцэйскага праекту.
Мяне не турбуе, што яна ня любіла пэўны час ":Б:Н:" або "Partyzone", у альбомы якіх ейны татка ўклаў нямала асабістых грошай, затое Стас, сын майго сябры й аднадумцы Анатоля МялЫуя, якраз і слухае ":Б:Н:", "Partyzone", "Чырвоным па-белым" (о, на апошняе й Альдона было падсела) - нам з Толікам адкрывае новыя зоркі ў беларускім року. А з другога альбому й для Альдоны ":Б:Н:" стаўулюбёным гуртом побач з магілеўскім "Майгегат".
Так што ў нашым "каралеўстве" ўсё нармалёва. Таму, дарэчы, мы і прысьвяцілі сваю кнігу нашым дзецям - Стасу МяльГую й Альдоне Мартыненцы.
[02/08/2006,00:40] Вітаўце, чаму Вы вырашылі падкарэктаваць Татарыновічаў пераклад "Quo Vadis"46: займаючыся транслітарацыяй, Вы замянілі ня толькі правапіс, але й паасобныя асаблівасьці перакладчыкавай мовы? Чаму не абышліся проста карэктнай транслітарацыяй? Кніжка ж усё адно засталася ў даволі вузкім чытацкім коле з сваім накладам - 300 асобнікаў... Юрась.
Мог бы проста адказаць, што "вырашыў падкарэктаваць", бо ў Татарыновічаў штаце не было карэктара, але...
He разумею, у чым прэтэнзыя. Наклад маленькі? У Вас асабіста які асобнік: у цьвёрдым пераплёце або ў мяккім? А мяккі лакаваны ці матавы? Усё гэта было на рынку, і рэч у тым, што на кожным варыяньце пазначаны наклад 300 асобнікаў, але вы чамусьці нават не захацелі зсумаваць лічбы. Вам так удабней? Сачуфствую! Але ва ўсялякім выдавецкім праекце наклад вапшчэ зьяўляецца камэрцыйнай таямніцай. I гэта ніяк ня сьведчыць пра якасць працы.
Каб я асабіста паверыў, што нобелеўскі лаўрэат выдадзены накладам 300 штук, я б з дубу ляснуўся. Затое памятаю, як рэдактары выдавецтва "Мастацкая літаратура", якое хацела выдаваць гэты варыянт "Quo Vadis" у 1996 годзе ажно 20- тысячным накладам (глядзіце адпаведныя выдавецкія тэмпляны), прымушалі мяне, як і вы, сьвята захаваць усе аўтарскія (ці наборшчыцкія) памылкі ды абдрукоўкі.
Хто чытаў раман на любой мове, усе ведаюць, што вілла цэзара Нэрона звалася Анцыюм (Ancium). Гэткую ж назву яна мела і ў Татарыновіча. Але ў нейкім месцы выскоквае нейкі "Анвіюм" [Ап- vium). Дастаткова зірнуць на ўсялякую стандартную клявіятуру, каб зразумець, што гэта абдрукоўка: лятынскія літары С і V стаяць побач у ніжнім радку. Дык што, трэба яе захоўваць?
46 Нобелеўскі раман Генрыка Сянкевіча "Quo Vadis" у беларускім перакладзе ксяндза П. Татарыновіча выйшаў кірыліцай у менскім выдавецтве "Мэдысонт" пад рэдакцыяй, з камэнтарамі й прадмовай В. Мартыненкі ў 2002 годзе пачатковым накладам 1000 асобнікаў і хутка стаў бібліяГрафічным рарытэтам. Транслітарацыя спатрэбілася дзеля таго, што першаснае выданьне таго тэксту выйшла лятынскім шрыфтам беларускай мовы (Рым, 1956, выдавецтва "Znic”). Дадамо, што гэта найбольш поўны тэкст з усіх вядомых нам перакладных вэрсыяў.
Карацей кажучы, ня трэба клапаціцца, каб сьвята захаваць усе памылкі. Там былі ў тым ліку й перавернутыя абзацы, абрэзкі незавершаных абзацаў - я знайшоў іхнія канчаткі, выклаў тэкст паводле аўтара, а не перакладчыка (ці мо нават звычайнага наборшчыка), паставіў правільную нумарацыю частак паводле арыгіналу. Галоўнае, што праца Татарыновіча стала ня толькі Грандыёзнай ды унікальнай - ягоны тэкст больш поўны за расейскія пераклады, захоўвае унікальную беларускую стылістыку, лексіку - але цяпер бездакорны й прывабны для чытача. Вы што, супраць гэтых вартасьцяў для беларускай кнігі?
Дзякаваць Богу, іншыя чытачы маюць больш слушную думку, раскупіўшы ўвесь наклад цалкам. А з прэсы вядома, што мой беларускі "Quo Vadis" суцяшаў нават палітзьняволеныху вязьніцах падчас гарачай беларускай вясны 2006. А іх таксама было не 300. Затое я маю яшчэ й падрыхтаваны да друку варыянт клясычнага правапісу кірыліцай - дасьціпна адрэдагаваны, дапраўлены й адкамэнтаваны. Толькі дзе вы, выдаўцы беларускія? А яшчэ ж існуе беларускі пераклад "Quo Vadis" Анатоля Клышкі, свой, адметны (я, праўда, чытаў толькі фраГмэнты, але асалоды параўнаньняў хапіла).
[02/08/2006, 09:54] Вітаўт, чаму вы лічыце сябе адзіным і непаўторным у беларускай журналістыцы? Ці ёсць у вас дастойная зьмена? Як вы адносіцеся да Газэты "Наша Ніва"?
А яшчэ я бездакорны і ўсемагутны? Толькі пакажыце, зь якіх крыніцаў вы мяне цытуеце, дзе я сябе так называў? Ці самі выдумляеце? Дык дзякую за камплімэнт! А я, нават калі мяне правакуюць, не займаюся самаацэнкай. А вось непублічным самааналізам заўсёды.
I наконт Газэт - пагартайце любую прэсу, і вы зразумееце, якія ў мяне зь кім адносіны. Ці проста пагартайце нашу зь МялЫуем кнігу "222 альбомы беларускага року" - там усе Газэты нароўні пазначаны ў канцах рэцэнзыяў. Ніякіх падставаў кагосьці асобна рэклямаваць у мяне няма.
А на разьвітаньне - сустрэчнае пытаньне: дарагі ананімны патрыёт "Нашай Нівы", вашая дзіўная лёгіка прымусіла мяне задумацца, што сябе вы, наракаючы на адзіных і непаўторных, пэўна, лічыце банальным і прымітыўным... I, відаць, таксама тут маеце рацыю, бо вас, прымітыўных ананімаў, процьма, а я, Мартыненка, адзін. Я ніколі не саромлюся паставіць сваё прозьвішча пад сваім тэкстам, пад пытаньнем канкрэтнаму чалавеку. Isn’t it?
Сярод запытоўцаў гэтага он-ляйну вы ўзялі прыклад ня з лепшых (як Зьміцер Сідаровіч, Алесь Аркуш, Вадзім Александровіч, якім ёсць чым ганарыцца), а з тых, хто імя нават ня мае, тым больш гонару. Яны часам нават маім імем падпісваюцца ў інтэрнэце. Ды нават блёг стварылі дзеля шальмаваньня майго імя (дзякаваць Богу, польскія сябры дапамаглі зьвязацца з кампаніяй http://livejournal.com ды зьнішчыць фікцыю].
[02/08/2006, 11:55] А чаму вы падкрэсьліваеце сваё паходжаньне з шляхецкага роду? Што вам асабіста гэта сёньня дае?
Я не падкрэсьліваю, а проста канстатую. Вы ж не пытаецеся, чаму я падкрэсьліваю, што я журналіст, што нарадзіўся ў Менску, што я Мартыненка нарэшце, які не задае такое ж дурное пытаньне вам: чаму вы падкрэсьліваеце сваю поўную безыменнасць? А што да шляхетнасьці, дык тут няма чаго бянтэжыцца. Але справа ў тым, што ў нас зьявілася шмат таварыстаў беларускай шляхты, якія акурат і дакараюць мяне: маўляў, ты несапраўдны шляхцюк, бо ў цябе па матчынай лініі, а мы сапраўдныя, у нас па бацькавай. Я кажу: хлопцы, вы шануйце дух шляхетны, каб у вас захаваўся, а тое, што вы валодаеце роднай мовай толькі цераз слоўнік ды ня можаце нават зразумець сутнасць сваёй Радзімы, у чым яе праблемы - гэта проста бяда ваша, а не шляхетнасць. Таму магу тут толькі адно падкрэсьліць: мне гэта нічога не дае. Гэта проста прыналежнасць да пэўнага роду. Гэта ёсць і гэта грэе творчую душу.
Я ня ведаю, адкуль у мяне гэтая энэрГетыка. Мне прапаноўвалі праекты: "Давайте, пншнте по-русскн, по-англнйскн, мы вам заплатнм хорошо". Ня хочацца. Ня ведаю. Я быў у Швэдыі, Нямеччыне, Італіі, Канадзе,.. у прынцыпе, я рады толькі таму, што вяртаўся ў Беларусь і застаўся беларусам, хаця гэта нібыта матэрыяльна невыгодна. Так што прычына, напэўна, у той самай шляхетнасьці - калі ёсць што падкрэсьліць, тое й варта падкрэсьліваць... А я вырашыў, што трэба хоць сабе даваць справаздачу, адкуль гэта. Магчыма, ад шляхетных продкаў. Тым больш, ведаючы свае карані, я ня бачу ніякіх прычынаў саромецца гэтага ды хаваць, як нас школа вучыла. Навошта саромецца таго, чым варта ганарыцца? Зрэшты, вы, калі жадаеце, саромцеся, як і свайго імя саромецеся, а я ня буду. Бо я - Вітаўт Мартыненка, нашчадак роду Галімскіх.