Rock on-line  Вітаўт Мартыненка

Rock on-line

Вітаўт Мартыненка
Выдавец: Каўчэг
Памер: 214с.
Мінск 2010
59.85 МБ
А мяне HE! Ну што хвалявацца, калі для кагосьці нешта памерла? Для мяне рок-н-рол не памёр. Больш за тое: я сам жыву рок-н-ролам. Мяне, напрыклад, хвалявала ў 1980-х, што няма беларускага кантэксту ў гэтым жыцьці, а цяпер нядаўна падлічыў: у маёй калекцыі 50% беларускіх дыскаў, 10% польскіх, 8% украінскіх, 35% заходніх [немцы, італьянцы, брытанцы, амэрыканцы й г.д.). Ёсць нават адзін расейскі дыск нямецкай вытворчасьці, але не прымушайце мяне рэклямаваць чужую канкрэтыку.
[01/08/2006,16:40] Вы былі на плошчы 19-га (маецца на ўвазе гарачы беларускі сакавік’2006 і тагачасная плошча Каліноўскага)?
Безумоўна, а яшчэ быў 20-га, 21-га, 22-га і г.д. Адно шкада: хоць і сустрэў там шмат сяброў - так і ня змог ні ў чым пераканаць камэнданта намётаў, калі той задаваў мне пытаньне: "А хто вы такі?" Яшчэ шкада, што калі я на просьбу тых жа сяброў прынёс на плошчу свае песьні ў выкананьні гурта "P.L.A.N." - прычым новыя песьні, бо ім надакучыла аднастайнасць тамтэйшае культурнае праГрамы - дык ніводная з гэтых песень так і не прагучала. Крыўд вялікіх на гэта ў мяне няма, бо ясна, што яны павінны былі засьцерагацца правакацыяў - але трэба ўсё ж засьцерагацца й вымесьці золата са сьмецьцем. А ў нас гэта рабілася даволі часта. Мяне мянты цягалі за беларускую мову, калі той хлапец яшчэ толькі пялюшкі мачыў, а цяпер ён стаў нейкім ОТК маіхучынкаў.
Калі я ня стаў вам аўтарытэтам, дык назавіце мне сваіх аўтарытэтаў. Але мы ня знойдзем шлях да нашай Беларусі, калі ўсім папярэднікам будзем казаць: "А хто вы такі?" Трэба ведаць сваіх папярэднікаў! Але нічога, затое пасьля таго з гуртом "P.L.A.N." мы стварылі клясную песьню "У горадзе чужых назваў", якая пазьней упрыгожыла дыск "Песьні Свабоды’З: плошча Каліноўскага", выходзіла й на яшчэ больш тыражным CD "Вольныя песьні", а потым нават стала гімнам руху салідарнасьці "Разам" Вячаслава Сіўчыка. Гэтая песьня - наш адказ кожнаму, хто хоча ведаць, дзе мы былі ў моманты нацыянальнага катарсісу: хтосьці піў шампанскае пад коўдрай, чытаючы Умбэрта Эко, а мы адчувалі сябе народам, калі былі ўсе разам на пляцы Каліноўскага. Гэта рэмінісцэнцыі паводле тых неадназначных песень свабоды.
[01/08/2006,16:41] Як вам гурт "Сябры"?
Памятаю іх ад самага пачатку: я быў хлапчуком маленькім і прыгадваю, як сьпярша многія ўсьведамлялі гурт "Сябры" за эпіГонаў славутых "Песьняроў": маўляў, ай, гэта горш за "Песьняроў" і г.д. Але потым яны ўсё ж знайшлі сваё аблічча. Некаторыя іхнія песьні да гэтага часу любіць мая жонка, але ня я. Дый што за беларуская песьня - "Земля моя, Снбнрь"? Няхай бы ў Сыбір і ехалі ды сьпявалі там пра родную зямлю... I такіх саўдэпаўскіх песень у іх шмат, хаця талент, натуральна, быў. Так што цяпер, на маю думку, гэта - звычайны дзяржкультапарат, шуміхі зь якога вышэй за талент. Я дапускаю, што талент можа памяняць палітычную арыентацыю, але адносіны да Радзімы й Слова Ойчага - ніколі. А вось "Сябры" лёгка мяняюць і тое, і другое.
[01/08/2006,16:45] Які колер павінен быць у Беларускай рэвалюцыі: джынс ці белы?
Мне часам здаецца, што гэтая гульня ў колеры акурат і размазала наш сацыяльны пратэст. Ніхто, здаецца, і не намагаўся перамагчы - намагаліся натужна ўпісацца ў нейкую модную плынь каляровых рэвалюцыяў. Аднак, калі гаварыць пра колеры, дык беларуса ня можа не засмучаць адсутнасць і нават зьнявага спрадвечных колераў нацыянальнага сьцягу. У мяне захаваўся нават юначы верш - гадоў у 18 яго напісаў - магу прывесьці адну страфу: "А я бела-чырвона-белы, Я застаўся ўсё той жа веры: Колер бела-чырвона-белы - Мой сьцяг, мая сутнасць, мая любоў..." Дый у нас жа ня тыя самыя ўмовы, што нават ва Ўкраіне: чаму ў іх рэвалюцыя апынулася памаранчовай, а ня жоўта-блакітнай? Ды проста калі рэвалюцыя й рэакцыя маюць адзін колер - нацыянальны, тады й рэзонна ўводзіць дадатковую Гаму, а нас, беларусаў, зьяднаюць толькі родныя колеры. Тожэ мне, джынсовую рывалюцыю прыдумалі... А штроксавую слабо? Падлеткі-пераросткі.
[01/08/2006,16:47] Парайце, калі ласка, дзе лепей адпачыць гэтым летам?
Што я магу сказаць? Позна піць баржом, калі лета сканчаецца... Для мяне, напрыклад, лепшым адпачынкам доўгі час было "БАСовішча". Але яно патроху памірае, запусьціўшы ў свае шэрагі палымяных змагароў з "нацыяналістамі", таму параіць не магу нічога.
[01/08/2006,17:35] Вітаўт! Што Вы думаеце пра гурт "Мясцовы час"? Чаму пра іх не чуваць? Ці ёсць у іх альбомы?
Што тут думаць - слухаць трэба! Бо гэта такі непераўзыйдзены унікум! Там усё незвычайна, і галоўнае - якасна. Вакал незвычайны, кампазыцыя. Калі казаць пра альбомы, дык пры жыцьці калектыву іх выйшла 4 і ўсе на касэтах. Але зусім нядаўна знайшліся рупліўцы, якія ўзьнялі да лічбавай якасьці два лепшых рэлізы - "Мой дом" (1989) ды "Ускраіна" (1990). Яны выйшлі на адным кампакце і някепска прадаюцца - натуральна, я ўжо іх маю. Дый што казаць, калі на гэтым выданьні таксама невыпадкова стаіць ляГатып майго лэйблу "Prymamsi records". Але я сам пільна чакаю, калі ўжо вернуць да сучаснага жыцьця маю ўлюбёную "Слоту" 1987 году - гэта проста супэр! Яна б цудоўна ўпісалася на CD з альбомам "Халі-Галі" (1999).
[01/08/2006,18:02] Вітаю! Як вы ставіцеся да рознага роду Смоловых, "Atlantica", Дорофеевых і да таго падобных зорачак (я пра лукашэнкаўскую эстраду)? Якая будзе роля сапраўднай беларускай музыкі пасьля прыходу нацыянальнай дэмакратычнай беларускай улады ў Беларусі і што стане з так званай эстрадай ОНТ і БТ? Усяго лепшага і дзякуй!
Што я скажу - я ж не кандыдат у прэзыдэнты, каб разьмяркоўваць, што зь кім будзе... Адно перакананы, што Беларусь, дзе няма месца беларусам - вымрэ. Магчымасьці дзьве: альбо глухая правінцыя расейскай імпэрыі, альбо ўсё ж незалежная Беларусь з паўнавартасным жыцьцём. Апошняе, натуральна, цяжэй, таму знойдуцца агітатары, якія будуць пераконваць пайсьці лёгкім шляхам. Але найлягчэйшы ў жыцьцёвым выбары - шлях бамжа. Дый песьні вялікага Шалкевіча не забывайма: "Шырокі гасьцінец цяністы і роўны пад самыя могілкі нас падвядзе"45. Які шлях выбера краіна з гэтых двух? Найбольш прышпільнае, што ў кожным выпадку ўся гэтая афіцыяльшчына (дзярж-попс) непатрэбная. Але засьцеражыцеся галасаваць агульным сьпісам. Напрыклад, у Дарафеевай мне давялося чуць даволі прыстойны беларускі альбом. Хоць гэта ня мой стыль, але талент у артысткі ёсць.
[01/08/2006,18:05] Што Вы думаеце пра "БАСовішча"? Максім.
45 Песьня цытуецца паводле CD-выданьня: Віктар Шалкевіч "Добрай раніцы", (Мн., 2002, "BMAgroup", трэк 1 "Жлобская нацыя"). Ёсць таксама на CD-альбоме: Віктар Шалкевіч "Правінцыя", (Мн., 2009/1992, "БелТонМэдыя", трэк 12 у CD-дадатку да кнігі "Блюз Вясна" бібліятэчкі часопіса "Дзеяслоў").
Я захоўваю сваё ліставаньне з БАСам канца 80-х, калі на падставе майго эсэістычнага цыклю ў беластоцкай Газэце "Ніва" -
ён называўся "Молада, сучасна, па-беларуску" - яны задумалі наладзіць унікальны нацыянальны фэст. Гэта ўдалося толькі ў 90- м, калі я на нейкі час апынуўся ў Канадзе. Але на многіх "БАСовішчах" я быў асабіста, нават журыў, а мяне тут усё называлі нацыяналістам розныя Максы Івашыны й Зьмітры Падбярэзскія. Што я магу думаць пра "БАСовішча", калі Макс Івашын цяпер там вядоўца, а Падбярэзскі майструе адтуль рэпартажы для радыё "Свабода"? I які зьмест тых рэпартажаў: "Эх, шкада, што на фэст не дапускаюць іншамоўных - атож бы "БАСовішча" гэтак выйграла!.."
У журы "БАСовішча'2003": Слава Корань, Алесь Памідораў, Вітаўт Мартыненка
і Лукаш Стэпанюк
такім было першае "БАСовішча", якое й
Так што цяпер я ўжо нічога ня думаю пра гэты фэст, куды дапусьцілі іншамоў- ных, а мы зь сябрамі шукаем аднадумцаў у сьвеце, якія б зразумелі, што беларус павінен мець хоць
нейкі свой куток у хаце, які можа ні з кім не дзяліць - акурат жа утварылася, зрэшты, як
пратэст на здушэньне нацыянальнай
ідэі менскага фэсту "Тры
колеры", ініцыяванага Анатолем МяльГуем і нашым рок-клюбам "Няміга". А хто быў у камандзе здушэньня? Падбярэзскі, Івашын... Яны нават пасьлядоўнікаў падгадавалі. Вось такая раскладка. Шукайце канкрэтыку ў архівах, але факт: польскія беларусы здаюць Радзіму, расчыняючы русскую форточку ў сваю краіну.
[01/08/2006,18:37] Ці ня лічыце вы, што сам факт "андэрГраўнднасьці", у варунках якой дзеюць нашыя "не забеларусскія" музыкі, спрыяе захаваньню ў незалежных творцаў тоеснай сапраўднасьці, чысьціні памкненьняў і духу некамэрцыйнага рок-н-ролу 1960-х гадоў (гэта ж датычыць і незапрадаўшыхся ўладзе літаратараў). 3 павагай, В.А.
Па-першае, давайце адмовімся ад рэфлексыйнай тэрміналёгіі на афіцыйную рыторыку. Напрыклад, я беларус не таму, што нехта там антыбеларус, а проста так лёсам дадзена. I я шчасьлівы, што жыву ў эпоху канструктыўных пераўтварэньняў. Гэтак і ўвесь беларускі рок можа апынуцца ў гушчы рэальнага жыцьця. А калі
прасьцей, дык варта паўтарыць тое, што мы з Анатолем МялЫуем сказалі нядаўна карэспандэнткам "Музыкальной газеты" Кацярыне Бязмацерных і Тамары Мазоль: як толькі для рока створаць ідэальныя ўмовы, ён здохне.
Відаць, і вы, Вадзім, мелі тое на ўвазе. Я вельмі любіў, напрыклад, польскі рок 80-х (асабліва з плыні MMG), а цяпер... Вось нядаўна мне прывезьлі альбом гурта "Lzy": вакал супэр, граюць выдатна, запісаны яшчэ лепей, а ўражаньні... ну сапраўды адны "лзы", г.зн. сьлёзы. Але гэта ня значыць, што мы павінны праектаваць праблемы дзеля посьпеху нацыянальнага року. Ёсць такая рэч - рэальнае жыцьцё, дзе пакуль ніхто яшчэ не нарадзіўся старым і мудрым (хоць юныя й бадзёрыя паміралі). Давайце проста жыць і радавацца таму, што нам ёсць што паслухаць. Вунь нават на новым (на той час) дыску "Песьні Свабоды’2" на нашай мове засьпявалі ўжо і украінцы. I не ўпершыню. Дый як сьпяваюць гэтыя унікумы - "De Shifer" і "Тінь Сонця"! А на 2CD "Варта Вежы Багоў" вы сустрэнеце нават расейцаў, што сьпяваюць па-беларуску песьні нашага анГламоўнага "Gods Tower".
Гэта ж рабілася не дзеля лёзунГу "За Беларусь" ці "Перад Беларусь", а проста таму, што ёсць такі прад'юсар Віталь Супрановіч, ёсць ягоная "BMAgroup", не да канца задушана яшчэ нацыянальная ідэя паміраючага "БАСовішча". Значыць, ёсць шанец. Асэнсоўвайце гэта, і ў будучыні вам будзе чым падзяліцца з нашчадкамі.