Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
ергейчука ў ЦК УКП(б), 06.01.1948 г.
318Рэзалюцыя Пленума ЦК КП(б)Б ад 03.06. — 06.06.1947 г. «Аб партыйнапалітычнай працы ў заходніх абласцях БССР» // Коммунмстмческая партая Белорусснм в резолюцмях н решеннях сьездов н пленумов ЦК. Т. 4. 1945—1955. Мннск, 1986. С. 182 .
31,НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 32, арк. 113—116. Распараджэнне бюро Гродзенскага абкама № 6/4, 11 сакавіка 1949 г., за подпісам сакратара Гродзенскага абкама К.Маргелава.
змТамсама.
III.V. Кіно i радыё
253
IДЭЙНАПАЛІТЫЧНЫ ЗМЕСТФІЛЬМАЎ
Заходнія раёны Беларусі ўяўлялі сабою па многіх прычынах асаблівае поле для прапагандысцкай дзейнасці: розніца датычыла, галоўным чынам, абмежаванняў, а кіно можа служыць для гэтага добрым прыкладам. У папярэдняй частцы працы, дзе гаварылася пра пытанні рэлігійнай палітыкі, ужо згадвалася пра гучную справу, калі быў паказаны фідьм «Рым, адкрыты горад». Нягледзячы на тое, што быў атрыманы дазвол на паказ фільма без абмежаванняў на тэрыторыі ўсёй Беларусі, камуністычныя ўлады палічылі фільм шкодным і забаранілі паказваць яго ў заходніх абласцях БССР, матывуючы сваё рашэнне наступным чынам: «(...) дэманстрацыя гэтага фільма ўзмацняе аўтарытэт рэакцыйнага каталіцкага духавенства (...)»321. 3 таго часу (діпень 1948 г.) у заходніх абласцях БССР існавала поўная забарона на паказ фідьмаў заходняй вытворчасці (невядома, як доўга яна дзейнічала — Я.Ш.). Аднак дапускаўся паказ фільмаў, знятых у краінах «народнай дэмакратыі», ішоў, напрыклад, чэхаславацкі фідьм «Людзі без крылаў», югаслаўскія фільмы і г.д.322
Як доказ таго, што вышэйшыя ўлады былі асабліва зацікаўленыя ў кіно, прывядзём наступныя факты, выкарыстаўшы дадзеныя тагачаснага міністра кінематаграфіі БССР. У 1946 г. у пяці заходніх абласцях (без уліку дзевяці раёнаў Полацкай вобл. — Я.Ш.) колькасць апаратаў для паказу фільмаў складала 178, а ў 1947 г. яна павялічылася ўдва разы (больш за 300). Значна большыя выдаткі прадугдеджваліся ў планах пабудовы кіназалаў для заходніх абласцей у параўнанні з усходнімі. Гэта дазволіла, у прыватнасці, раней адчыніць вялікую кіназалу ў Баранавічах323.
Іншы савецкі чыноўнік, намеснік начальніка Упраўлення беларускага Галоўкінапраката, у адной са сваіх справаздач у ЦК напісаў:
В свете поставленных задач перед органамм проката по мдеологмческому воспмтанмю населенмя западных областей Белорусской ССР кпно как одно мз важнейшмх мскусств, доступного массам, ммеет огромное значенме324.
Увесь рэпертуар, прызначаны ддя Заходняй Беларусі, быў напоўнены ідэалагізаванымі творамі, напрыклад, «Ленін у кастрычніку», «Денін у 1918 г.», «Трылогія пра бальшавіка», «Чалавек з ружжом» і інш.325
Наколькі такія фільмы выклікалі зацікаўленасць мясцовага насельніцтва, сведчаць наступныя факты. У Воранаўскім раёне (Гродзенская вобл.) на
321 Гл. падраздзел «Рэлігійная палітыка».
322 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 157, арк. 243. Паведамленне Міністэрства кінематаграфіі БССР аб працы сеткі кінатэатраўу рэспубліцы з падзелам на ўсходнія і заходнія вобл., без даты, не пазней за 29.09.1948 г., за подпісам міністра кінематаграфіі БССР Н.Спадковіча.
323 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 157, арк. 244.
324НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 157, арк. 14. Справаздача ва Упраўленне прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б «Аб стане аказання паслугу сферы дэманстрацыі фільмаўдля насельніцтва заходніх абласцей БССР», без даты, не раней за кастрычнік 1948 г.
325 Тамсама.
254
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
Перасоўнае кіно. Прапагандысцкае пастановачнае фота.
Перасоўнае кіно. Прапагандысцкае пастановачнае фота.
III.V. Кіно ірадыё
255
працягу 8 месяцаў 1948 г. адзін з трох перасоўных кінатэатраў наогул не працаваў. План наведвальнасці кінасеансаў у райцэнтры выконваўся на 52%, на вёсцы — на 16%. Падобным чынам выглядала сітуацыя ў Васілішкаўскім раёне, дзе адзін з чатырох перасоўных кінатэатраў на працяіу 10 месяцаў наоіул не працаваў, а выніковае сальда дзейнасці сеткі кінатэатраў у 1948 г. было адмоўным (33 268 руб.326).
Нягледзячы на прымус, людзі імкнуліся пазбегнуць наведвання такіх кінатэатраў. Фільмы дэманстравадіся, галоўным чынам, у блізкіх да горада вёсках і ў дзіцячых дамах. Да многіх населеных пунктаў (Васілішкаўскі, Нарачанскі сельсаветы) кінатэатры наогул не даязджалі. 3за нізкага ўзроўню кваліфікацыі тэхнічных работнікаў кінатэатраў абсталяванне часта псавалася, што ў выніку вяло на змяншэння эфектыўнасці ўсіх захадаў. Нягледзячы на распараджэнне Савета Міністраў ад 30 сакавіка 1948 г. № 980 і Міністэрства фінансаў ад 14 красавіка 1948 г. № 198, і далей шырока выкарыстоўвалася практыка бясплатнага наведвання кіназалаў прадстаўнікамі ўлады, якія nota bene складалі значную частку тагачасных гледачоў327.
Дзякуючы «бальшавіцкай чуйнасці», адзін з такіх функцыянераў змог выкрыць «шкодніка» ў асобе манцёра, які абслугоўваў кінаапаратуру ў Гродне. У ходзе дэманстрацыі фільма «Сустрэча на Эльбе» ў гродзенскіх кінатэатрах «Спартак» і «Чырвоная зорка» адзін з герояў, савецкі палкоўнік Кузьмін, гаворыць амерыканскаму маёру Хілу, які пакідае амерыканскую акупацыйную зону: «Зрабіце ўсё, каб у будучыні мы сустрэліся як ворагі». На самай жа справе мусіла быць «не як ворагі». Адсутнасць слова «не» тлумачылася вельмі проста. У час паказу фільма парвалася стужка, якую і склеіў старэйшы манцёр кінатэатра «Спартак» Міхалкоў. Тады зніклі чатыры клеткі стужкі і слова «не». Сапсаваная кінастужка была канфіскавана і выслана ў Мінск. Манцёрам занялося Гродзенскае ўпраўленне МДБ328. Невядома, як склаўся лёс гэтага чалавека; у тыя часы такая неістотная на першы погляд справа лёгка магла разглядацца па артыкуле 58 Крымінальнага кодэкса як антысавецкая дзейнасць.
Праца кінамеханіка і выезд перасоўных кінатэатраў на тэрыторыі, дзе дзейнічала антысавецкае падполле, часта ўяўлялі небяспеку. 16 лістапада 1946 г. у Аідскім раёне польскі атрад Дурыса ў час вяселля на хутары Пласковічы застрэліў старшыню сельсавета Навуменку і кінамеханіка Папехава. Следчыя органы затрымалі па гэтай справе дзевяць падазроных. У снежні таго самага года ў вёсцы Коранава (рае'н не ўказаны — Я.Ш.)' у дом, дзе жыў кінамеханік, уварваліся чацвёра невядомых, забралі кінастужкі, бензін
326НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 32, арк. 118—121. Распараджэнне бюро Гродзенскага абкама № 6/3, 11 сакавіка 1949 г., за подпісам сакратара Гродзенскага абкама К.Маргелава.
327Тамсама.
328НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 32, арк. 136. Запіска загадчыку аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б тав. А.Малочку, 07.04.1949 г., за подпісам сакратара Гродзенскага абкама Мачуліна.
Назва, верагодна, скажоная, — магчыма, в. Каранёва Вілейскага раёна. — Рэд.
256
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
і зніклі32’. Такія факты не садзейнічалі выезду кінатэатраў у аддаленыя населеныя пункты.
Асабліва эфектыўна выкарыстоўвалі ролю фільмаў і радыё ў час прапагандысцкіх кампаній. Да прапагандысцкай кампаніі падчас веснавой пасяўнойуГродзенскай вобл. далучыўся абкам камсамола. Была створана спецыяльная прапагандысцкая брыгада, у распараджэнні якой быў агітацыйны аўтамабіль з радыёабсталяваннем і кінаапаратам. Прапагандысцкая брыгада складалася з прапагандыста, агітатара і агранома для гутарак і чытання лекцый як калгаснікам, так і сялянамадзінаасобнікам, асабліва апошнім. Такія аўтамабільнаагітацыйныябрыгадыбылітаксамаарганізаваныўВаўкавыскім, Гродзенскім і Васілішкаўскім раёнах, якія лічыліся «рэакцыйнымі» і ў якіх быў нізкі ўзровень калектывізацыі.
Сетка кінатэатраў паступова пашыралася. Праз яе планавалася транслявацьасноўныя палажэнні прапаганды і праводзіцьіндактрынацыюмясцовага насельніцтва. Партыйнае кіраўніцтва надавала гэтаму пытанню вялікае значэнне. Паводле дадзеных на 1 красавіка 1948 г., у Гродзенскай вобл. працавалі 64 кінатэатры, у тым ліку гарадскіх — 14, вясковых стацыянарных — 12, адзін гарадскі і 37 перасоўных вясковых330. Рэпертуар кінатэатраў адпавядаў тагачасным дырэктывам прапаганды: дэманстраваліся выключна фільмы савецкай вытворчасці, якія паказвалі савецкую версію гісторыі, расказвалі пра розныя закуткі імперыі і г.д. Напрыклад, паказваліся наступныя фільмы: «30 год Кастрычніка», «Рускае пытанне», «Паўночная Якуція», «Сказ пра сібірскую зямлю» і г.д.331 Многія савецкія і партыйныя функцыянеры, злоўжываючы сваім становішчам, хадзілі ў кінатэатры бясплатна, былі нават арганізаваны бясплатныя паказы фільмаў для апаратчыкаў Гродзенскага абкама. Акрамя таго, упушчэннем лічылася тое, што ў кінатэатрах Гродна не было «партрэтаў правадыроў і інфармацыі пра выкананне пяцігодкі»332.
Беларускую кінастудыю ўлады таксама мабілізавалі падчас прапагандысцкай кампаніі калгаснага ладу ў заходніх абласцях. «Беларусьфільм» атрымаў ад ЦК КГІ(б)Б дырэктыву на працягу некалькіх месяцаў зрабіць шэраг прапагандысцкіх фільмаў, прызначаных спецыяльна для насельніцтва заходніх абласцей БССР. Журналы кінахронік (адна з форм прапаганды ў тагачасным савецкім кіно), кароткія дакументальныя фільмы павінны былі інфармаваць гледача пра разнастайныя дасягненні савецкай дзяржавы ў розных сферах. Для патрэбаў прапаганды калгаснага ладу Міністэрства кінематаграфіі БССР на працягу шасці месяцаў (лістапад 1949 — май 1950 г.) павінна было вырабіць тры прапагандысцкія фільмы: пра жывёлагадоўлю, пра перадавыя калгасы ў заходніх абласцях БССР і спецыяльны фільм для
329 ГАРФ. Ф. 9478, оп. 1с, д. 594, л. 37 об., 45. Журнад уліку бандыцкіх праяў на тэрыторыі БССР у 1946 г.
33"НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 157, арк. 112—117. Інфармацыйная запіска аб стане кінафікацыі і аказанні пасдуг у гэтай сферы наседьніцтву Гродзенскай вобд., сакратару ЦК КП(б)Б Іоўчуку, без даты, не раней за 1 красавіка 1948г., за подпісам інструктара Упраўдення прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б Карадя.
331Тамсама.
332Тамсама, с. 117.
III.V. Кіно i радыё
257
перасоўных кінатэатраў «Догляд, кармленне і ахова агульнай жывёлы». Затраты павінна было пакрыць Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР333.
РАДЫЁ I КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ ВЁСКІ
Нашмат большую ў параўнанні з кіно сферу ўплыву мела ў той час радыё. Пад канец 40х гг. савецкай уладзе ўдалося значна павялічыць радыёсетку, асабліва на вёсцы. У сувязі з гэтым пашыраліся і магчымасці прапаганды. Самая вялікая «прапагандысцкая атака» на вёску была праведзена ў 1949 г. ЦК (верагодна, Упра