• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
     і трэцім кварталах 1,5 млн сшыткаў, 2 млн алоўкаў і 2,5 млн пер'яў для пісьма272.
    Згодна з паведамленнем ТАСС (Тэлеграфнага агенцтва Савецкага Саюза), да пачатку 1945/1946 навучальнага года беларускае дзяржаўнае выдавецтва надрукавала для школ 2,5 млн экзэмпляраў кніг і падручнікаў273. У савецкай сістэме планы і агучаныя лічбы часта адрозніваліся ад практычнага іх выканання і сапраўднага стану рэчаў, што залежала ад шэрагу фактараў.
    Паводле паведамлення ўпаўнаважанага камісіі партыйнага кантролю УКП(б) у БССР, дзяржаўнае выдавецтва Беларусі атрымала тэматычны план выпуску ў 1945 г. 221 адзінкі літаратуры, з якіх 42 выданні накладам 600 тыс. экзэмпляраў былі прызначаны для дзяцей. На працягу 1945 г. было выдадзена толькі тры кнігі, іх наклад быў павялічаны ў 10 разоў, і прадаваліся яны па завышаных цэнах. Гэта выклікала гнеў Масквы, ЦК КП(б)Б паспешна загадаў да 1 студзеня 1946 г. выдаць 100 тыс. буквароў паруску і столькі сама — пабеларуску, а таксама некалькі дзясяткаў дзіцячых кніг накладам 10 тыс. экзэмпляраў кожная. На першым месцы стаялі творы пра Леніна (дзяцінства і школьныя гады Леніна, аповесці пра Леніна), вершы галоўных
    2711НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 1, арк. 222. Паведамленне аб выніках праверкі загадчыка аддзела прапаганды газеты «Советская Белоруссчя» тав. Файфеля Іофэ, 08.08.1949 г., за подпісам намесніка загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б Сцерына.
    271Пастанова ЦК УКП(б) ад 20.01.1945 г. «Аб палітычнай працы партыйных арганізацый сярод насельніцтва заходніх абласцей БССР» // Коммуннстнческая партня Советского Союза в резолюцнях н решенмях сьездов, конференцпй м пленумов ЦК. Т. VII. 1938—1945. Москва, 1985. С. 536.
    272 Пастанова Савета Народных Камісараў і ЦК КП(б)Б ад 17 красавіка 1945 г. «Аб сродках дапамогі школам заходніх абласцей БССР» // Коммуннстнческая партмя Белоруссмн в резолюцнях н решенпях сьездов м пленумов ЦК. Т. 3. 1933—1945. Мпнск, 1985. С. 528—531.
    273 «За советскую родмну», № 32 (37) ад 22.07.1945 г.
    III.IV. Выдавецкая дзейнасць на тэрыторыі заходніх абласцей БССР
    235
    Дзіцячая літаратура. Вокладкі.
    236
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, аповесці рускіх пісьменнікаў Талстога, Някрасава. Замежную літаратуру прадстаўляў «Гаўрош» Віктора Гюго274. Справай заняліся ў Маскве. Аддзел друку ўпраўлення прапаганды і агітацыі ЦК УКП(б) атрымаў даручэнне пракантраляваць выкананне пастановы ЦК КП(б)Б ад 25 кастрычніка 1945 г. 3 Масквы ў Беларусь было накіравана дадатковае паліграфічнае абсталяванне, пастаўкі паперы павялічаны са 170 тон у другім квартале да 218 у чацвёртым275.
    Змест дзіцячых кніг павінен быў адпавядаць ідэалагічным патрабаванням. Чытанка для дзяцей «Ой, в лесу, лесу зеленом» А.Трафілава, якая выйшла ў Мінску ў 1945 г., паказвала дзецям не той лес, дзе жывуць звяры і растуць ягады, а той, дзе хаваюцца партызаны — «народныя мсціўцы». Лес поўны хараства, але для немцаў там няма дарогі, страх гоніць іх далей ад лесу. Міф Вялікай Айчыннай вайны, паўсюднай падтрымкі савецкімі людзьмі камуністычных партызанаў — тое, што легла ў аснову савецкай прапаганды ў тым ліку і на Беларусі, — засвойваўся дзецьмі з малых гадоў276. 3 рускай мовы была перакладзена аповесць для дзяцей «О 28 павшнх героях» Аляксандра Крывіцкага, у якой расказвалася пра подзвіг групы салдат розных нацыянальнасцей, якія стрымалі пад Масквой атаку ворага, нягледзячы на яго значную пераваіу ў сілах277. Гэта павінна было сімвалізаваць адзінства савецкага народа, яго ахвярнасць пры абароне сталіцы — Масквы.
    Справа перакладу рускіх пісьменнікаў на беларускую мову знаходзілася не ў самым лепшым стане. На працягу двух гадоў (1945—1946) з рускай на беларускую былі перакладзены толькі байкі Крылова, апавяданні для дзяцей Талстога, апавяданне Тургенева «Муму» і Гаршына «Сігнал», агульны наклад — 48 тыс. экзэмпляраў278. Такая колькасць у маштабах усёй Беларусі выглядала кропляй у моры.
    ПРАПАГАНДЫСЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
    Падобнай была сітуацыя з выпускам плакатаў і прапагандысцкіх матэрыялаў. У Гродзенскай вобл. за перыяд 10.02. — 18.06.1946 г. было атрымана агулам 18 920 прапагандысцкіх плакатаў рознага зместу. Запатрабаванасць
    274 РГАСПІІ. Ф. 17, оп. 125, д. 353, л. 31—34. Паведамленне ў ЦК КП(б)Б ад упаўнаважанага КПК у БССР Філімонава, 28.09.1945 г.
    !7'РГАСПН. Ф. 17, оп. 125, д. 353, д. 44. Запіска № 66009, дасданая сакратару ЦК УКП(б) Мадянкову ад загадчыка аддзела выдавецтваў Упраўдення прапаганды і агітацыі ЦК УКП(б) Марозава, 27.10.1945 г.
    27,Тл.: Трефндов. Ой, в десу, десу зеленом. Мпнск, 1945.
    277Гл.: Крнвнцкмй A. О 28 павшнх героях. Москва, 1945. (Размова пра т. зв. «панфілаўцау» — байцоў 316U стралковлй дывізіі пад камандаваннем генералмаёра І.В. Панфілава. Афіцыйная савецкая версія бою (колькасць удзельнікаў, вынікі, страты бакоў) сёння ставіцца пад сумненне як мастацкая выдумка супрацоўнікаў газеты «Красная Звезда». Гл.: Петров Н., Эдельмпн О. Новое о советскйх героях П Новый мйр. 1997. № 6. С. 140—151. — Рэд.)
    2™РГАСПН. Ф. 17, оп. 122, д. 207, л. 72—79. Запіска сакратарам ЦК УКП(б) Жданаву, Кузняцову, Патолічаву і Папову «Аб недахопах у ідэалагічнай і масавапалітычнай працы беларускай партыйнай арганізацыі», 07.01.1947 г., за подпісамі загадчыкаў аддзелаў упраўлення прапаганды і агітацыі ЦК УКП(б) Цвяткова і Клімава.
    III.IV. Выдавецкая дзейнасць на тэрыторыі заходніх абласцей БССР
    237
    Кнігу і/ кожны сялянскі дом. Прапагандысцкае пастановачнае фота.
    238	Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    гэтай прадукцыі была куды большай, на тэрыторыі вобласці ў той час (1946 г.) знаходзілася 427 прадпрыемстваў і аб'ектаў, 190 клубаў, 160 чырвоных куткоў і 2 507 населеных пунктаў279. Найбольшыя абароты прапагандысцкая машына ў СССР у галіне выдавецкай дзейнасці набірала ў ходзе вялікіх кампаній, да якіх, несумнеіша, трэба залічыць і калектывізацыю ў Заходняй Беларусі.
    Паводле дадзеных Дзяржаўнага выдавецтва БССР (Госнздат), на працягу 1948—1949 гг. на патрэбы прапаганды калгаснага ладу было выдадзена 14 адзінак літаратуры агульным накладам 150 тыс. экзэмпляраў, у тым ліку 35 тыс. — пабеларуску. Першае месца сярод іх займалі творы Сталіна («Год велпкого перелома», «О работе в деревне» і г.д.), Панамарэнкі, сталінскага фаварыта, павукоўцаагранома Лысенкі, брашура I. Панкевіча «Што дала савецкая ўлада працоуным заходніх абласцей Беларусі» (Мінск, 1948) і г.д.280 Акрамя таго, для прапаганды калгаснага ладу кніжная гандлёвая сетка дадаткова накіравала ў заходнія вобласці некалькі дзясяткаў тысяч рускамоўных друкаваных адзілак літаратуры: «Головокруженпе от успехов» (І.Сталін), «Партнйные органпзацші Украшіы в борьбе за новый подьем сельского хозяйства» (М.Хрушчоў), «О колхозном строе п колхознпках» (М.Калінін) і г.д.281
    У перыяд узмоцненай прапагандысцкаагітацыйнай кампаніі ў сувязі з правядзеннем калектывізацыі з усходніх абласцей БССР на захад было накіравана 2,5 тыс. экзэмпляраў кніг на калгасную тэматыку. Была арганізавана праца часовых перасоўных бібліятэк. Толькі Полацкая абласная бібіліятэка па даручэнні абкама арганізавала 27 такіх бібліятэчак і перадала іх у карыстанне прапагандыстам у заходніх абласцях282.
    ЦЭНЗУРА
    Важнае месца ў савецкай выдавецкай сістэме займала цэнзура. Цэнзурай у СССР займалася Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў — Галоўліт у пасляваенны перыяд (y час ваііны Галоўліт падпарадкоўваўся Галоўнамўваеннаму цэнзару—Я.Ш.). Змяніўся таксама спосаб расшыфроўкі абрэвіятуры: раней было — Галоўнае ўпраўленне па справах аховы ваенных і дзяржаўных сакрэтаўу друку283. Кароткі перыяд (каля шасці месяцаўу 1953 г.)
    !ВНАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 71, арк. 261. Паведамленне «Аб стане масавапалітычнай працы ў раёнах Гродзенскай вобл.», 19.06.1946 г., за подпісамі сакратара абкама па пытаннях прапаганды Грука.
    280 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 224, арк. 224. Даведка аб літарагуры, выдадзенай Дзяржвыдатам у 1948—1949 гг. для прапагандавання калгаснага ладу, без даты, не раней за лістапад 1949 г/
    281НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 224, арк. 227. Спіс дітарагуры, накіраванай ганддёвай сеткай Бедкнігаганддю ў заходнія вобд. БССР, без даты, не раней за лістапад 1949 г.
    282 НАРБ. Ф. 4, воіі. 47, спр. 224, арк. 255—269. Паведамденне «Аб прапагандзе калгаснага даду ў заходніх абдасцях БССР», 29.10.1949 г.
    283 Больш пра цэнзуру гл.: Блюм А.В. Советская цензура в эпоху тотального контроля 1929—1953. СПб., 2000; Dewhirst М. The Soviet Censorship. New York, 1973; Golovskoy V. Is There censorship in the Soviet Union? Washington, 1985 i інш.
    III.IV. Выдавецкая дзейнасць на тэрыторыі заходніх абласцей БССР
    239
    Галоўліт падпарадкоўваўся Міністэрству ўнутраных спраў СССР. Затым з 1966 г. і аж да распаду СССР у 1991 г. Галоўліт знаходзіўся ў падпарадкаванні Савета Міністраў.
    У сістэме цэнзуры БССР, паводле штату (1945 г.), павінны былі працаваць: у галоўным упраўленні — 23 асобы, у абласных — 64, у раённых — 168. Нястача вопытных супрацоўнікаў абумовіла некамплектнасць пасад. У першы перыяд працы (другая палова 1944—1946 гг.) органаў цэнзуры ў заходніх абласцях БССР на першы план выйшла задача праверкі бібліятэчных фондаў. Пачатковую працу ў гэтым кірунку выканалі органы НКДБ. Аднак засталіся вялікія зборы польскамоўнай літаратуры, якую нельга было праверыць, бо не было супрацоўнікаў, якія б ведалі польскую мову. У выніку амаль уся польскамоўная літаратура была недаступная чытачам284. У Пінскай абласной бібліятэцы захоўвалася «некалькі тысяч кніг на польскай і яўрэйскай (не ўдакладняецца, на ідышы ці іўрыце — Я.Ш.) мовах, сярод якіх, несумненна, можа знаходзіцца фашысцкая і іншая варожая літаратура»285.
    У жніўні 1945 г. Галоўліт накіраваў ліст кіраўніку беларускага ўпраўлення цэнзуры, у якім звяртаў увагу на асаблівы характар працы ў заходніх абласцях:
    В своей работе Главллт не учлтывает особенностей западных областей. Условня работы в этлх областях являются более сложнымн, чем в восточных, п гребуют особой іюллтлческой бдлтельностл. Руководство цензурой в этлх областях должно находлться в центре внлманля Главллта (...). До слх пор не проверено содержанпе кллг на польском языке. Следует напрячь усллля л най