Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
л соответствуюіцнх работнлков, владеюіцііх польсклх языком, которые моглгі бы оценнть польскле лзданля286.
Кадравае пытанне, а дакладней — недахоп спецыялістаў у гэтай галіне, было адной з ключавых праблем функцыянавання цэнзуры ў Заходняй Беларусі. Штат супрацоўнікаў зацвярджаўся ў Маскве, акрамя таго, цэнзар павінен быў атрымаць пазітыўную ацэнку НКУС. Кіраўнікоў абласных Галоўлітаў прызначалі ў Маскве (напрыклад, у Брэсце, Гродне). Кіраўнік ГалоўлітаБССРДадзіёмавапрызнавалася, што колькасна штатсупрацоўнікаў амаль цалкам укамплектаваны, але з пункта гледжання іх адукацыі, стажу і агульнай падрыхтоўкі справа выглядае нашмат горш. Далейшая праца цэнзараў у бібліятэках Заходняй Беларусі выявіла вялікую колькасць кніг на нямецкай, французкай, англійскай і польскай мовах (Пінск, Навагрудак, Слонім, Брэст). Акрамя недахопу спецыялістаў з адпаведнай адукацыяй, не
™НАРБ. Ф. 1195, воп. 2, спр. 8, арк. 19—24. Справаздача аб працы Галоўнага ўпраўдення па справах літаратуры і выдавецтваў (Галоўліт) пры Савеце Народных Камісараў БССР за першае паўгоддзе 1945 г., без даты, не пазней за 1 чэрвеня 1945 г.
ЖНАРБ. Ф. 1195, воп. 2, спр. 8, арк. 18—18 адв. Запіска кіраўніку Галоўдіта БССР Дадзіёмавал № 5646,23.06.1945 г., за подпісам загадчыка аддзела наступнай цэнзуры Гадоўдіта А.Бальшакова.
®’НАРБ. Ф. 1195, воп. 2, спр. 8, арк. 27—27 адв. Ліст з Галоўліта СССР кіраўніку Галоўдіта БССР № 798/с, 23.08.1945 г.
240
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
было таксама спецыялізаваных даведнікаў, спісаў забароненых аўтараў і кніг. Уся гэта літаратура была сабрана ў спецфондах. Толькі ў 1953 г. створаная пры гістарычным музеі ў Гродне камісія апрацавала частку літаратуры на замежных мовах і перадала яе ў бібліятэку імя Леніна ў Мінску287.
Пасады ўпаўнаважаных у апараце цэнзуры займалі партыйныя функцыянеры: загадчыкі аддзелаў прапаганды, сакратары райкамаў і г.д. Пасада шараговага цэнзара не была прывабнай для грамадзян: нізкія заробкі (690 руб. у 1947 г.), начная праца, патрабаванне ведаць хаця б беларускую мову, частыя вымовы зза пропуску якойнебудзь інфармацыі — так выглядала іх праца. Дамінаванне немясцовых кадраў прывяло да таго, што ў Васілішкаўскім раёне не было ніводнага (sic!) камуніста, які б ведаў беларускую мову і якому можна было б даручыць цэнзураванне мясцовай газеты. Гродзенскі абкам у 1947г. накіраваў на пасады цэнзараў 10 чалавек, якія пасля знаёмства з умовамі працы адмовіліся за яе брацца288.
У наступныя гады праца цэнзараў заключалася ў асноўным у ацэнках выдаваных газет, кніг у выдавецтвах, тэкстаў радыёперадач і, у меншай ступені, у адшуканні «варожай літаратуры» ў кнігарнях і бібліятэках. Брэсцкі аблліт працэнзураваў на працяіу 1949 г. 524 нумары абласных газет, 1369 — раённых, працу 14 друкарняў і 14 радыёкропак, а таксама 1502 радыёперадачы289. Баранавіцкі аддзел Галоўліта на працягу 1947 г. знайшоў у бібліятэках вобласці 25 забароненых цыркулярамі з Масквы адзінак літаратуры. Гэта былі ў асноўным рускамоўныя кнігі, якія прыходзілі ў бібліятэкі або ўжо былі там, з партрэтамі і цытатамі «ворагаў народа». Зборнік дакументаў пад рэдакцыяй Лукіна і Даліна «Новая нсторпя в документах н матерналах»2’0 і кніга «Наша Родпна» 1937 года выдання291 былі «выкрыты» падчас адной з праверак, верагодна, таму што іх аўтары былі рэпрэсаваныя. Спіс выяўленых кніг на польскай і на іншых замежных мовах быў дасланы ў Маскву з просьбай даць указанне, аднак Галоўліт «умыў рукі», перадаўшы гэтае пытанне на вырашэнне мясцовых органаў цэнзуры. Нашмат большая колькасць «шкоднай» літаратуры была выкрыта ў бібліятэках рэлігійных абшчын (906 экзэмпляраў). Так, рэлігійная літаратура была канфіскавана ў абшчыне евангелістаўбаптыстаў у Карэліцкім раёне292. У Гродзенскай вобл. у 1949 г. з
“’НАРБ. Ф. 1195, воп. 2, спр. 45, арк. 58. Справаздача Гродзенскага абддіта за 1953 г., 05.01.1954 г., загадчык аблліта Закутоўская.
288НАРБ. Ф. 1195, воп. 2, спр, 11, арк. 59—62. Справаздача Гродзенскага аблліта за 1947 г. «Аб працы з кадрамі», без даты, не раней за 27 снежня 1947 г., за подпісам загадчыка Гродзенскага аблліта Халмовай.
289НАРБ. Ф. 1195, воп. 2, спр. 22, арк. 167—176. Справаздача Брэсцкага аблліта за 1949 г., без даты, не раней за снежань 1949 г., за подпісам загадчыка Брэсцкага аблліта Ражковай.
290 Гл.: Новая нстормя в документах п матерналах / под ред. Н.М. Лукнна м В.М. Далнна. Вып. I. Москва, 1934. (На пабставе справаздачы цяжка сказаць, ці было гэта першае выданне 1934 г., ці другое — 1935 г. — Я.Ш.)
291 Гл. А. Стецкой, С. Ннгулов, Н. Баранскпй. Наша Родмна. Москва, 1937.
292 НАРБ. Ф. 1195, воп. 2, спр. 11, арк. 86—95. Справаздача Баранавіцкага аблліта за 1947 г., 27.12.1947г., за подпісам начальніка Баранавіцкага аблліта Бляха.
III.IV. Выдавецкая дзейнасць на тэрыторыі заходніх абласцей БССР
241
цэркваўі касцёлаўбыло канфіскавана 871 выданне, далейшай працы заміналі «каталіцкія святары, якія ўсімі спосабамі хавалі кнігі»293.
У друк не дапускаліся звесткі, напрыклад, пра вярбоўку рабочай сілы ўглыб Расіі, дадзеныя пра выкананне плана (лічбы можна было прыводзіць толькі пасля атрымання згоды Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення), пра сабекошт прадукцыі і г.д. У 1953 г. у Ваўкавыску быў знішчаны ўвесь наклад телефоннага даведніка, таму што там былі ўказаны нумары тэлефонаў сакрэтных аб'ектаў. Выхад газеты з невыразным партрэтам Сталіна ў Васілішкаўскім раёне ледзь не каштаваў рэдактару пасады, усё скончылася партыйнай вымовай на пасяджэнні райкама. Нязначнае на першы погляд здарэнне мела месцаўгазеце «Савецкі селянін» (№ 16,21.02.1946 г.). Так, у звароце калгаснікаў і калгасніц Растоўскай вобл. да ўсіх калгаснікаў і калгасніц замест «Няхай жыве наш калгасны лад» было надрукавана «Няхай мыве наш калгасны лад». У слове «жыве» выпадкова была зменена першая літара, і гэта выклікала вялікую буру. У змяненні слова быў заўважаны «палітычна шкодны сэнс». Справай заняўся сектар друку аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б, наклад быў зняты з абароту, паведамленне пра справу было накіравана сакратару ЦК КП(б)Б Кісялёву294.
Абвастрэнне ў краіне палітычнага курса, накіраванага на закручванне ідэалагічных гаек, адбілася і на цэнзуры БССР. У ходзе кампаніі па барацьбе з касмапалітамі страціла пасаду начальнік Галоўліта БССР Дадзіёмава, таму што ў мінскіх бібліятэках можна было знайсці творы «выкрытых яўрэйскіх пісьмеішікаўнацыяналістаў»295.
Сталінізацыя грамадскага жыцця вяла да ўсё больш глыбокага кантролю дзяржавы за друкаванай інфармацыяй, мастацтвам, музыкай і г.д. Партрэты і карціны, музычныя кружэлкі, тэатральныя п'есы, нават цыркавыя выступленні павінны былі мець дазвол адпаведнага ўпраўлення цэнзуры. Улада імкнулася цалкам ізаляваць грамадства ад альтэрнатыўнай інфармацыі, усё, што паказвала савецкую ўладу ў невыгодным святле, рашуча знішчалася.
Падраздзел, у якім расказваецца пра выдавецкую дзейнасць, дае павярхоўнае ўяўленне пра стан рэчаў. Поўны аналіз зместу школьных падручнікаў, дзіцячай літаратуры, пры якім улічваліся б прынцыпы адукацыі, асветы і іх уплыў на палітычнае выхаванне дзяцей і моладзі, не ўваходзіць у нашы задачы. Хацелася б толькі зазначыць, што тут не вядзецца размова пра цэласнае апісанне гэтага феномена ў рамках дадзенай працы. Свядома былі выбраныя некалькі выданняў для фрагментарнага апісання праблемы. Паказ цэласнага вобраза можа стаць прадметам новага і вельмі цікавага кірунку даследаванняў.
293 НАРБ, 1.1195, воп. 2, спр. 22, арк. 114—122. Справаздача Гродзенскага аблліта за 1949 г., без даты, не раней за снежань 1949 г., за подпісам начальніка Гродзенскага аблліта А.Смірнова.
294 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 211, арк. 11. Паведамленне пра нумар газеты «Савецкі селянін» ад 21.02.1946 г. (№ 16).
295 Костырченко Г. Советская цензура в 1941—1952 гг. // Вопросы нсторпм. 1996. № 6. С. 93. Цыт. паводле: Блюм А. Советская цензура ... С. 138.
242
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
lll.v. KIHO I РАДЫЁ
Савецкае кіно і яго роля ва ўздзеянні на насельніцтва ў таталітарнай сістэме з'яўляецца, несумненна, асобнай сферай даследавання2’6. Змену тэм і кінагерояўможналічыць своесаблівым паказчыкамтэмпературы палітычнай свабоды ў краіне і накірункаў савецкай прапаганды. Кіно не было адзіным сродкам пашырэння гэтай прапаганды, важную ролю адыгрывала таксама радыё як сродак з большай сферай упдыву. Аднак жа змест таго, што паказвалася на экранах, тэмы, якія ўздымаліся ў кіно, сталі люстэркам, у якім адбіваліся міфы, створаныя савецкай ідэалогіяй.
Адным з асноўных міфаў быў культ Леніна — правадыра Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і спадарожных гэтай рэвадюцыі падзей, які пазней пачаў саступаць месца асобе Сталіна. У канцы 30х гг. з'явіўся шэраг фільмаў пра герояў з гісторыі Старажытнай Русі і царскай Расіі: «Пётр I», «Сувораў», «Аляксандр Неўскі». Крыху пазней выйшаў фільм «Іван Грозны». Цікавасць да вялікіх асобаў расійскай гісторыі і іх папулярызацыя ў кінаверсіі азначала вяртанне ў дзяржаўнай палітыцы да ідэі моцнай дзяржавы, а яе асновы і крыніцы шукаліся ў гістарычных постацях.
У фільм «Сувораў» (1940 г.) Сталін асабіста ўносіў папраўкі. Пасля ўліку ягоных заўваг асоба Суворава набыла больш вострыя рысы. У фільме ёсць наступная сцэна: «Адзін эскадрон палонных — не ўтрымадіся мы, трохі пасеклі», — дакладваюць Сувораву аб разбітых паўстанцахТадэвуша Касцюшкі. «I правільна, недасечаны лес зноў вырастае», — крычыць ён у адказ перад строем297. 3 улікам часу, калі ў фідьме былі зроблены праўкі (май 1940 г.), немагчыма не згадаць падзеі ў Катыні.
Антыпольская тэматыка ў савецкіх фідьмах была вельмі папулярнай, асабліва ў 1939—1941 гг. Новыя фільмы «Мінін і Пажарскі» і «Багдан Хмяльніцкі» павіны былі абгрунтаваць падзел Польшчы і гістарычна апраўдаць нямецкасавецкае пагадненне. Перад фільмам «Сувораў» выйшаў іншы фільм — «Вялікі грамадзянін». Абодва фільмы з'явіліся ў перыяд павелічэння набыткаў СССР; апетыты раслі, улада марыда пра новую вайну, якая прынясе «свабоду рабочым і сялянам усёй планеты». Галоўны герой «Вялікага грамадзяніна» Шахаў (яго прататыпам быў Кіраў) у адной са сцэн гаворыць: «Праз гадоў так дваццаць п