Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
ічнага абсталявання, прывезенага з Германіі, паміж рэспубліканскімі і абдаснымі друкарнямі БССР, без даты, не пазней за 1946 г, за подпісам кіраўніка Упраўлення па паліграфіі і выдавецтвах пры Савеце Народных Камісараў БССР.
III.IV. Выдавецкая дзейнасць на тэрыторыі заходніх абласцей БССР
231
абласцях. Рэдакцыі абмяжоўваліся падачай статыстычных дадзеных, кароткіх паведамленняў, перадруковак з цэнтральнай прэсы і г.д. Такая прадукцыя не магла спрыяць пашырэнню кола чытачоў. Паводле дадзеных ЦК УКП(б), у заходніх абласцях БССР у 1946 г. жыло большза 300 тыс. непісьменных, да якіх, па вядомых прычынах, друкаваная прапаганда не даходзыа257.
Праз сем месяцаў пасля выхаду ў свет першага нумара «Савецкага селяніна» (двухмоўная газета — Я.Ш.) праца рэдакцыі была востра раскрытыкавана вышэйшай партыйнай уладай у Мінску. Асабліва звярталася ўвага на тое, што мэта, дзеля якой газета была створана — правядзенне прапаганды і агітацыі сярод сялянства заходніх абласцей БССР, — не была дасягнута. Большасць змешчаных на старонках газеты матэрыялаў насіла, паводле меркавання прадстаўнікоўулады, неканкрэтны характар, вельмі часта сустракаліся пераказы зместу артыкулаў цэнтральнай перыёдыкі, «рэдакцыя не ведае жыцця ў заходніх абласцях і не вывучае яго». Гучалі таксама абвінавачванні ў тым, што «да працы ў рэдакцыі не былі далучаны пісьменнікі заходніх абласцей». Пра вельмі нізкую папулярнасць газеты сведчыла колькасць лістоў ад чытачоў у рэдакцыю (а гэта быў своеасаблівы паказчык чытанасці ў савецкай сістэме): за сем месяцаў рэдакцыя атрымала каля 20 лістоў258. Падобная характарыстыка праіучала і ў справаздачы кантралёра ЦК УКП(б) з Масквы сакратарам Жданаву, Патолічаву, Кузняцову і Папову, у якой звярталася ўвага на «недастатковы ўлік спецыфікі заходніх абласцей»259.
У абласной перыёды цы была інфармацыя, якая датычыла ўмоваў жыцця ў гэтым рэгіёне. «Гродненская правда» 18 студзеня 1945 г. інфармавала пра забарону вольнага наведвання Гродна асобамі, якія не пражываюць у Гродзенскай вобл. Тыя, хто жыў паза межамі гэтай вобласці, павінны былі атрымаць пропуск у НКУС. Акрамя таго, у памежных раёнах (Гродзенскім, Сапоцкінскім, Свіслацкім, Бераставіцкім) забараняўся ўезд, пражыванне і перамяшчэнне асобам, якія не былі прапісаны на іх тэрыторыі260. Аналіз мясцовай перыёдыкі, якая выходзіла ў раёнах з пражываннем польскага насельніцтва, паказвае, што на яе старонках больш увагі надавалася пытанням перасялення (заклікі выканаць план дзяржаўных паставак і засеяць палі перад ад'ездам і г.д.), неаднойчы праходзіла інфармацыя пра жыццё ў суседняй Польшчы і г.д.261 На старонках газет у адпаведнасці з дырэктывамі прапаганды ствараўся
257 РГАСПМ. Ф. 17, оп. 122, д. 207, л. 72—79. Запіска сакратарам ЦК УКП(б) Жданаву, Кузняцову, Патолічаву і Папову «Аб недахопах у палітычнай і масаваідэалагічнай працы беларускай партыйнай арганізацыі», 07.01.1947 г., за подпісамі загадчыкаў аддзелаў Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦК УКП(б) Цвяткова і Клімава.
258 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 26—31. Інфармацыйная запіска ў ЦК КП(б)Б, без даты, не раней за ліпень 1945 г., за подпісам кіраўніка сектара друку аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б Сцерына.
2ЮРГАСПН. Ф. 17, оп. 122, д. 117, д. 157—235. Паведамденне «Аб працы КП(б)Б», без даты, не раней за лістапад 1946 г., за подпісам інспектара ЦК УКП(б) Задзіёнчанкі.
“Тродненская правда, № 9 (540) ад 18.01.1945 г.
261 Гл.: «За Советы» (Сапоцкінскі раён), «Путь соцмалпзма» (Воранаўскі раён), «За Советскую Роднну» (Гродзенскі раён), «Знамя Советов» (Бераставіцкі раён).
232
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
прывабны вобраз савецкай улады, якой супрацьпастаўлялася «акупацыйная ўлада міжваеннай Польшчы». Напрыклад, у адным з артыкулаў сцвярджалася, што «ў выніку нацыянальнай палітыкі пілсудчыкаў, бэкаў, рыдзсміглых большасць насельніцтва Воранаўскага раёна — непісьменная»262.
Узровень раённых перыядычных выданняў заставаўся нізкім. Акрамя недахопу адпаведных супрацоўнікаў, раённыя газеты часта не мелі хуткага доступу да інфармацыі, асноўных тэхнічных сродкаў, у выніку чаго рэдакцыі карысталіся матэрыяламі цэнтральных газет. У маі 1945 г. у 14 раённых рэдакцыях газет Брэсцкай вобл. не было радыёпрыёмнікаў, якія на той час служылі адным з самых важных сродкаў атрымання інфармацыі. Сакратар Брэсцкага абкама вымушаны быў звяртацца ў Маскву з просьбай выдзедіць адпаведную колькасць трафейных радыёпрыёмнікаў для рэдакцый раённых газет263.
Было тыповым усталяванне адпаведных лімітаў падпіскі на друкаваную прадукцыю для асобных раёнаў. Тая колькасць перыядычных выданняў, якая ўсталёўвалася наверсе і навязвалася для падпіскі ў рэгіёнах, часцей за ўсё не адпавядала фактычнаму стану рэчаў. У Быценскім раёне (Баранавіцкая вобл.) для Даманаўскага сельсавета прызначалася 150 падпісных экзэмпляраў раённай газеты, аднак фактычна было выпісана толькі дзевяць. 3 абавязковых 450 рэспубліканскіх газет, напрыклад, «Савецкага селяніна», было выпісана толькі 120, з вызначаных 650 экзэмпляраў «Чырвонай звязды» — 198. У абавязковым парадку выпісвалі газеты галоўным чынам дзяржаўныя ўстановы, клубы, школы і г.д. Сяляне падпісваліся на газеты вельмі рэдка. Так, у паштовым аддзяленні Даманава такіх было ўсяго два чалавекі. На працягу 1945 г. у рэдакцыю раённай газеты было даслана толькі 90 лістоў ад чытачоў264. ГІадобным чынам выглядала сітуацыя ў заходніх раёнах Полацкай вобл. У Мёрскім раёне на раённую газету агульным накладам 1000 экзэмпляраў падпісалася толькі 97 чалавек, астатняе выпісалі разнастайныя савецкія ўстановы265.
Цэнтральныя савецкія газеты выходзілі на рускай мове, некаторыя рэспубліканскія выданні — на дзвюх мовах: паруску і пабеларуску. 3 кожным годам колькасць беларускамоўных выданняў змяншалася. Гэта было звязана не толькі з недахопам кваліфікаваных кадраў, якія б валодалі беларускай мовай, а, у значна большай ступені, са свядомай дзяржаўнай палітыкай у гэтай сферы. Моўная сітуацыя зрэдку выклікала пратэсты сярод насельніцтва, асабліва сярод нацыянальна свядомай часткі. У зборы лістоў працоўных у ЦК КП(б)Б захоўваецца ліст жыхаркі мястэчка Іванава (Янава) тагачаснай
262 Гродзенская праўда, № 179 (710) ад 14.10.1945 г.
“’РГАСПН. Ф. 17, оп. 125, д. 350, л. 29. «Аб друку ў раёнах Брэсцкай вобл.», выпіска з пратакола № 42 пасяджэння бюро Брэсцкага абкама, 15.05.1945 г.
264 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 71, арк. 166—176. Паведамленне «Аб стане палітычнай працы сярод насельніцтва Быценскага раёна Баранавіцкай вобл.», без даты, не раней за
10.02.1946 г.
26,НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 136, арк. 13. Паведамленне абмасавапалітычнай працы сярод жыхароў Браслаўскага, Відзскага, Глыбоцкага, Дзісенскага, Докшыцкага, Дунілавіцкага, Пліскага, Шаркоўшчынскага раёнаў, без даты, не раней за студзень 1947 г., без подпісу.
III.IV. Выдавецкая дзейнасць на тэрыторыі заходніх абласцей БССР
233
Пінскай вобл. М.Казлова звярнулася з просьбай да вышэйшай улады — пасля безвыніковых зваротаў да мясцовай — перавесці газету на беларускую мову. Раённая газета «Сталннскмй путь» выходзіла паруску, таму што «рэдактар газеты не ведае беларускай мовы»266. ЦК запатрабаваў тлумачэнняў па гэтай справе, і яны неўзабаве з'явіліся. У паведамленні сакратара Пінскай вобл., як у люстэрку, адбілася дзяржаўная моўная палітыка ў пераводзе на мясцовы ўзровень:
(...) В пергіод 1939—1941 газета выходмла на русском языке в связм с тем, что большая часть населенпя владеет пнсьменным русскнм. После окончання Велнкой Отечественной войны газета вот уже как 5 лет выходмт порусскп. Даже областная «Полесская правда» по просьбам трудяіцпхся выходмт на двух языках. В условнях западных областей БССР русскпй язык более популярен, чем белорусскнй. Об этом свпдетельствует обстоятельство, что в Нвановском районе газеты, выходяіцне на русском языке, мз года в год увелмчмвают свой тпраж, а в соседнмх районах, где газеты выходят побелорусскл, тмраж не всегда расходмтся (...). В связм с вышепзложенным ппнскнй обком счшает просьбу безосновательной, поскольку она не отвечает мстормческой языковой традмцмм, сложнвшейся в Піінской областііУ
Каментары тут залішнія. Тое, што беларуская мова ў прапагандысцкаагітацыйнай сістэме не адыгрывала галоўнай ролі, было абумоўлена палітычнымі варункамі. Беларуская мова выконвала дэкаратыўную функцыю, больш шырока выкарыстоўваць яе ў друку не дазвадялі прынцыпы савецкай нацыянальнай палітыкі. Цэнтральная беларуская газета «Советская Белоруссня», якая і сёння выходзіць у Беларусі пад такой самай назвай268, друкавалася на дзвюх мовах. У 1947 г. сакратар ЦК КП(б)Б Гусараў звярнуўся з просьбай да Андрэя Жданава «падтрымаць (газету — Рэд.) кваліфікаванымі кадрамі ў галіне грамадскіх навук, навукі, літаратуры і мастацтва». Асобным пунктам ішла просьба аб журналістах на пасады: галоўнага рэдактара, намесніка рэдактара і загадчыка аддзела прапаганды для рускамоўнай версіі газеты. У якасці абгрунтавання пісалася: «Выбраць на вышэйзгаданыя пасады людзей на месцы для падтрымкі газеты няма магчымасці»26’. Загадчык рэдакцыйнага аддзела прапаганды Файфедь Іофэ праз два гады быў абвінавачаны ў касмапалітызме і нізкапакдонстве перад Захадам. На гэты раз ЦК КП(б)Б выступіў у ролі абаронцы беларускай мовы і культуры, абвінаваціўшы Іофэ ў публікацыі артыкулаў «касмапалітаў Модэля,
2“НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 30, арк. 281—282. Ліп жыхаркі горада Іванава Пінскай вобл. М.Казловай, сакавік 1949 г.
а,7НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 30, арк. 278—279. Паведамленне сакратара Пінскага абкама Міновіча ў ЦК КП(б)Б, 16.06.1949 г.
268 Адносна нядауна перайшла на падвойную назву: «Беларусь сегодня — Советская Белоруссня». — Рэд.
“РГАСПН. Ф. 17, оп. 125, д. 495, л. 15. Паведамденне сакратару ЦК УКП(б) А.Жданаву, за подпісам сакратара ЦК КП(б)Б М.Гусарава, 25.03.1947 г.
234
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
Герцовіча, Кучара, Літвінава»270. Беларускае пытанне тут выкарыстоўвалася ў ходзе антыяўрэйскай ка.мпаніі ў СССР выключна як зачэпка.
ШКОЛЬНАЯ ЛІТАРАТУРА
He менш важнай за выпуск прэсы задачай было друкаванне падручнікаў, школыіых дапаможнікаў і дзіцячай літаратуры. Пастанова ЦК УКП(б) ад 20 студзеня 1945 г. абавязвала ОГНЗ (дзяржаўнае выдавецтва РСФСР) да 1 жніўня 1945 г. выпусціць для школ Заходняй Беларусі 1 мільён падручнікаў на беларускай мове271. Згодна з сумеснай пастановай Савета Народных Камісараў БССР і ЦК КП(б)Б ад 17 красавіка 1945 г., Беларускае дзяржаўнае выдавецтва (Белдзяржвыдат) абавязвалася выдаць на беларускай мове 6 перыядычных зборнікаў «Дапаможніка для настаўніка» па 8 друкаваных аркушаў кожны, накладам 10 тыс. экзэмпляраў. На працягу 1945 г. у заходнія вобласці планавалася адправіць 1 мільён падручнікаў на беларускай мове, у тым ліку 220 тыс. — у Баранавіцкую вобл., 160 тыс. — у Брэсцкую, 180 тыс. — у Гродзенскую, 180 тыс. — у Маладзечанскую, 160 тыс. — у Пінскую, 100 тыс. — у заходнія раёпы Полацкай вобл. Акрамя таго, у заходнія вобл. планавалася накіраваць у другі