• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    працы ў свет я пераканаўся яшчэ раз, як мала даследаванай з'яўляецца гэтая тэматыка і як цяжка займацца яе распрацоўкай у сучаснай Беларусі. Як аказалася, правесці ва ўмовах сённяшняй Беларусі навуковую ці грамадскую дыскусію па тэме даследавання вельмі праблематычна. He зусім зразумелай з'яўляецца сітуацыя вакол арышту часткі накладу першага выдання кнігі. Сумна ўсведамляць, што метады і практыка ажыццяўлення ідэалагічнай і прапагандыскай дзейнасці, якія я апісваў на старонках працы, з'яўляюцца зусім не перагорнутай старонкай гісторыі, a складоваіі часткай сучаснай беларускай рэчаіснасці. Прыклад гарадзенскай гістарычнай супольнасці і лёсаў некаторых даследчыкаў, на жаль, ёсць сумным доказам падабенства пасляваенных умоваў з сучаснымі. У гэтым кантэксце, праўду кажучы, не вельмі цешыць іое, што кніга і сёння не страціла сваёй актуалыіасці.
    У тоіі жа час мяне як аўтара цешыць факт, што кніга дачакалася другога выдання і што існуе зацікаўленасць чытацкай аўдыторыі да гэтай праблематыкі. Хачу падзякаваць выдаўцам кнігі і чытачам, а таксама выказаць перакананне, што мая праца павінна быць толькі пачаткам паглыбленых даследаванняў па праблемах гісторыі заходнебеларускіх зямель у пасляваенны перыяд, якія яшчэ чакаюць свайго даследчыка. Бо кропку тут ставіць яшчэ рапавата...
    Прадмова да беларускага выдання
    Мінула ўжо некалькі гадоў ад часу, калі я скончыў працу над напісаннем польскамоўнай версіі кнігі. Дарога да выдання ў Польшчы не была простай з многіх прычынаў, між іншым таму, што праца, якая ў назве мае «Заходняя Беларусь», выклікае даволі неадназначную рэакцыю. Дарэчы, выкарыстанне менавіта гэтага тэрміну было адным з закідаў у мой бок. Але ў сучаснай Польшчы існуе рэальны плюралізм поглядаў, знайшлося кракаўскае выдавецтва «Агсапа», якое ўзялося за выданне манаграфіі і дзе на пачатку 2010 года з фінансавай дапамогай Міністэрства навукі і інфарматызацыі выйшла кніга. Польскае выдавецтва таксама хутка дало згоду на пераклад.
    У кнізе пэўны акцэнт быў зроблены на польскай нацыянальнай меншасці ў заходніх абласцях БССР, па зразумелых прычынах польская навуковая літаратура па прадмету даследавання была таксама прадстаўлена больш шырока. Напэўна, значэнне мела мая асабістая зацікаўленасць «польскім пытаннем» у працэсе саветызацыі. Але асноўнай кіруючай тэзай маёй працы была тэза аб супольнасці лёсаў насельнікаў заходняга рэгіёна Беларусі, трагедыі «заходнікаў» у наступстве саветызацыі, незалежна ад нацыянальнай ці канфесійнай прыналежнасці. Прычыны сённяшняга нацыянальнага, культурнага, прававога і гістарычнага нігілізму беларускага грамадства ў многім сягаюць мэтанакіраванай савецкай палітыкі і прапаганды. Згаданы тэзіс знайшоў сваё адлюстраванне на старонках кнігі, у высновах у рэзюмэ на канцы раздзелаў і ў падагульненні працы.
    Разглядаючы ў сваёй працы шматлікія аспекты пасляваеннай гісторыі, я не мог не звяртацца да праблемаў папярэдняга перыяду, пачатку і цягу другой сусветпай вайны. Даследчык уваходзіць тут на абшар, дзе яго чакае шмат метадалагічных і інтэрпрэтацыйных пастак. Кожная гістарыяграфія — польская, беларуская, як афіцыйная так і неафіцыйная яе часткі, — маюць свой погляд на гэтыя праблемы. Нярэдка навуковы аналіз падмяняецца эмоцыямі і непасрэднай экстрапаляцыяй сваіх нацыянальных пачуццяў на прадмет даследавання. Увогуле, даследчыкігісторыкі ствараюць хутчэй
    10
    Прадмова да беларускага выдання
    свае інтэрпрэтацыйныя схемы, чым «аб'ектыўны» вобраз мінулага. Я не спрабаваў «дагадзіць» некаму, а тым больш задаволіць усе бакі, але імкнуўся даць кароткі гістарыяграфічны агляд спрэчак па некаторых дыскусійных пытаннях і паказаць сваё бачанне. Шмат эмоцый і спрэчак па розных баках выклікае сам тэрмін «Заходняя Беларусь», пытанне антысавецкага падполля, нацыяналыіага складу насельніцтва і г.д. Ці атрымаўся ў мяне погляд збоку, ці аргументы ўсіх бакоў былі ўлічаны — гэтую справу аддаю для ацэнкі чытачам. Насамрэч, пасляваенны перыяд застаецца маладаследаваным на Беларусі, па шматлікіх праблемах увогуле немагчыма весці навуковую ці грамадскую дыскусію. Варункам для паўстання крытычнай думкі з'яўляюцца незалежныя навуковыя і грамадскія даследаванні, спалучаныя з дэбатамі, шырэй — альтэрнатывай.
    Гледзячы з перспектывы мінулых гадоў на сваю працу, я ўсведамляю, што цягам часу погляды змяняюцца ў бок змяншэння катэгарычнасці ў меркаваннях і ацэнках. Аднак я лічу, што высновы, зробленыя ў кнізе, не страцілі сваёй актуальнасці, і трымаюся сваіх тэзаў. Умяшалыііцтваўтэкстдатычыла, у асноўным, удакладпення паасобных праблем, папраўлення хібаў з польскага выдання.
    Напрыканцы я хацеў бы выказаць шчырую ўдзячнасць усім, хто зрабіў магчымым беларускае выданне маёй працы, у першую чаргу перакладчыцы Наталлі Давыдоўскай, якая апрача самога перакладу таксама дапамагла пры выпраўленні недаглядаў, навуковаму рэдактару Змітру Віцьку за руплівую і працаёмкую работу, а таксама ўсім, хто дапамагаў і падтрымліваў мяне падчас напісання кнігі. Спадзяюся, што кніга знайдзе свайго зацікаўленага чытача.
    Спіс скарачэнняў
    Аблліт — Абласное ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў (цэнзура)
    АК — Армія Краёва
    АУН — Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў
    Белапалякі — члены польскіх антысавецкіх арганізацый (на тагачасным савецкім жаргоне)
    БНП — Беларуская незалежніцкая партыя
    ВіН — Вольнасць і Незалежнасць (аб'яднанне)
    ВП — Войска Польскае
    Вярхушка — эліта партыйнасавецкага апарату
    Галоўліт — Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў
    ГАК — Грамадзянская Армія Краёва
    ГУББ — Гадоўнае ўпраўленне па барацьбе з бандытызмам
    ДКА — Дзяржаўны камітэт абароны
    Заходнік — назва жыхароў Заходняй Беларусі
    КП(б)Б — Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі
    КПЗБ — Камуністычная партыя Заходняіі Беларусі
    МДБ — Міністэрства дзяржаўнай бяспекі
    МУС — Міністэрства ўнутраных спраў
    НВП — Народнае войска подьскае
    НКДБ — Народны камітэт дзяржаўнай бяспекі
    НКУС — Народны камітэт унутраных спраў
    ПКНВ — Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення
    ПРП — Польская рабочая партыя
    РА — раённы аддзел
    Райліт — раённае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў (цэн3УРа)
    РВ — рамесніцкае вучылішча
    Рэд. — рэдакцыя
    СіН — свабода і незалежнасць
    Смерш — савецкая ваенная контрразведка
    СНК — Савет Народных Камісараў
    СПП — Саюз польскіх патрыётаў
    УКП(б) — Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў)
    УЛКСМ — Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі
    УМДБ — Упраўленне міністэрства дзяржаўнай бяспекі
    УПА — Украінская паўстанцкая армія
    Усенавуч — усеаіульнае шкодьнае навучанне
    Усходнік — жыхар Усходняй Беларусі ці чадавек з унутраных раёнаў СССР
    ФЗВ — фабрычназаводскае вучылішча
    Фінагент, агент — супрацоўнік дзяржаўных служб спагнання падаткаў
    Уводзіны
    Гэтая праца — скарочаная версія кандыдацкай дысертацыі, падрыхтаванай на працяіу чатырох гадоў навучання ў аспірантуры Школы грамадскіх навук Польскай акадэміі навук. Навуковае кіраўніцтва працай ажыццяўдяў Інстытут гісторыі навукі ПАН, дзе ў лістападзе 2007 года адбылася публічная абарона дысертацыі.
    Мэта дадзенай працы — паказаць перамены ў жыцці і свядомасці жыхароў, што адбываліся ў перыяд 1944—1953 гг. на тэрыторыі, якую палякі часта называюць паўночнаўсходнімі крэсамі, а беларусы — Заходняй Беларуссю. Аўтар не ставіць перад сабою мэты адлюстраваць цэласную карціну палітыкі саветызацыі ў поўным аб'ёме; тут прадстаўлена даследаванне нацыянальнага, кадравага, культурнаасветніцкага і прапагандысцкаінфармацыйнага аспектаў працэсу саветызацыі на акрэсленых тэрыторыях, асобая ўвага надаецца пры гэтым Гродзеншчыне. Гэты рэгіён — месца кампактнага пражывання палякаў, якія вызначаліся большай грамадскай актыўнасцю і ўкаранёнай свядомасцю сваёй адметнасці, — уяўляе асаблівую каштоўнасць для даследчыкаў дадзенай тэмы.
    На працягу 1944—1953 гг. на гэтай тэрыторыі адбыліся вялізныя змены, галоўнай мэтай якіх было насаджэпне мадэляў грамадскапалітычнага жыцця, агульных для тагачаснай савецкай дзяржавы. Гэты працэс быў непарыўна звязаны з насаджэннем новай сістэмы каштоўнасцей. Імкненне да фармавання «новага чалавека» з'яўлялася адной з самых істотных асаблівасцяў савецкага ладу. Сродкамі барацьбы за новую ментальнасць выступалі прапаганда і індактрынацыя грамадства шляхам поўнага змянення ўсіх сфер жыцця, пры гэтым адна з галоўных роляў адводзілася асвеце. Трэба сказаць, што падмурак новага ладу быў закладзены ў 1939—1941 гг., у час так званых «першых Саветаў», аднак савецканямецкая ваііна адцягнула працэс саветызацыі гэтых земляў на некалькі год.
    Ліквідацыя руху супраціўлення, змены ў складзе насельніцтва, сацыяльныя перабудовы і калектывізацыя цалкам змянілі сацыяльную струк
    Уводзіны
    13
    туру і эканамічнае аблічча краю. Вясковае насельніцтва было зведзена да становішча прыгонных сялян. «Крэсы» паступова ператвараліся ў «заходнія вобласці БССР з невялікімі выспамі польскага насельніцтва, а беларуская культура служыла аздобай каланіяльнага рэжыму»1.
    Зрэшты, нацыянальная палітыка не была адназначнай і вельмі істотна залежала ад унутрыпартыйнай сітуацыі і рэакцыі грамадства.
    Натуральнымі храналагічнымі межамі дадзенай працы аўтар лічыць лета 1944 г., калі гэтыя землі былі занятыя Чырвонай Арміяй у выніку аперацыі «Баграціён», і 1953 г., з якім атаясамляецца завяршэнне палітыкі калектывізацыі і канчатковае эканамічнае заняволенне, аднак гэтыя храналагічныя рамкі будуць слушнымі не ва ўсіх выпадках.
    Геаграфічным рэгіёнам, які даследуецца ў дадзенай працы, з'яўляецца паўночнаўсходняя тэрыторыя РП, што ўвайшла ў склад БССР у верасні 1944 г., г.зн. без Беласточчыны і Віленшчыны, інкарпараваных у 1939 г. Аўтар мае намер выкарыстоўваць у сваёй працы паняцці «Заходняя Беларусь» і «заходнія вобласці БССР». Як ужо гаварылася вышэй, у тагачасных савецкіх дакументах гэтая тэрыторыя называлася западные областн (заходнія вобласці БССР). Тэрміну «Заходняя Беларусь» аўтар надае ў асноўным геаграфічны і ў меншай ступені — палітычны сэнс, тым больш што выкарыстанне тэрміна «крэсы» з'яўляецца несправяддівым і правакацыйным у дачыненні да беларусаў, а на сённяшні дзень на гэтай тэрыторыі жывуць пераважна беларусы. Паўночнаўсходнія землі польскай дзяржавы ў пасляваенныя гады ў выніку масавых міграцый насельніцтва, змен у сацыяльнай і эканамічнай структурах, шматузроўневай палітыкі саветызацыі паступова ператварыліся ў заходнія вобласці гіганцкай імперыі2.
    У сферу навуковай зацікаўленасці аўтара ў