• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    ш акучацыяй. Мн., 1993; Туронак Ю.Людя СБМ; Беларусь пад нямейкай акупацыяіі. Смаленск, 2008 (выд. 2е, бапоуненае) — Рэд.); Boradyn Z. Niemen rzeka niezgody. Polskosowiecka wojna partyzancka na Nowogrddczyznie 1943—1944. Warszawa, 1999; Літвін A. Акупацыя Беларусі. 1941—1944. Пытанні супраціву і калабарацьіі. Мінск, 2000; MusialB. Sowjetische Partisanen in Weifirufiland. Innenansichten aus dem Gebiet Baranovici 1941—1944. Munchen, 2004; Musial B. Sowjetische Partisanen in Weifirufiland. Oldenbourg, 2004; Gnatowski M. Dokumenty o stosunku radzieckiego kierownictwa do polskiej konspiracji niepodleglosciowej na polnocnowschodnich Kresach Rzeczypospolitej w latach 1943—1944 // Studia Podlaskie, T. V. 1995. S. 211—317; Chiari B. Alltag hinter der Front. Besatzung, Kollaboration und Widerstand in Weifirussland 1941—1944. Dusseldorf, 1998; Grenkevich L. The Soviet partisan movement 1941—1944. A critical historiographical analysis. London—Portland (Oregon), 1999; Попов A. НКВД n партіізанское двмженне. Факты u документы. Москва, 2003 і інш.
    30
    Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
    У выніку нямецкасавецкіх пагадненняў і падзей верасня 1939 г. паўночнаўсходнія тэрыторыі міжваеннай Польшчы разам з Беласточчынай, Ломжыншчынай і Вйеншчынай (ненадоўга) увайшлі ў склад БССР. Безуладдзе і анархія, якія панавалі на гэтых землях у пераходны перыяд, прывялі да значных страт сярод землеўласнікаў, асаднікаў, леснікоў і больш заможных сялян у выніку нападаў, рабавання і самасуду. Аналізуючы факты забойстваў і рабункаўна гэтайтэрыторыі, гісторыкМарэкВяжбіцкі заўважыў, што значны ўдзел у іх прымала беларускае насельніцтва, у тым ліку і на тэрыторыях, дзе пераважалі палякі. Акрамя беларусаў, у злачынствах удзельнічалі яўрэі і — рэдка — палякі. Паводде падлікаў Кшыштафа Ясевіча, які займаецца праблематыкай страт польскіх землеўладальнікаў, «у верасні і кастрычніку 1939 г. ад рук беларусаў (якіх прынята лічыць памяркоўнымі) загінула амаль у тры разы больш землеўласнікаў, чым ад рук украінцаў»32.
    Новая ўлада пачала ўсталёўваць мадэль кіравання, якая існавала на той час у СССР, польскія ж дзяржаўныя структуры дэмантаваліся. Спачатку савецкая ўлада імкнулася прыцягваць да супрацоўніцтва мясцовае насельніцтва (найперш — беларусаў і яўрэяў). Добра вядомы той факт, што беларусы і яўрэі ў шэраіу населеных пунктаў з энтузіязмам віталі падраздзяленні Чырвонай Арміі. Гэта можна разглядацьяксумесь шчырых пачуццяўі запланаваныхакцый камуністычных дзеячаў. Нягледзячы на абвешчаны прынцып колькасна роўнага прадстаўніцтва кожнай нацыі на ўсіх узроўнях улады, удзел у рэальным кіраванні краем мясцовых беларусаў, яўрэяў iz тым больш, палякаў быў нязначным. Адносна высокі працэнт беларусаў у партыйнай адміністрацыі не азначаў, што мясцовае насельніцтва знайшло магчымасць увайсці ў органы вышэйшай улады. Вельмі часта гэта былі асобы, накіраваныя на працу ў дзяржаўным апараце з усходняй часткі Беларусі або з глыбіні СССР”. Беларусы нядоўга сімпатызавалі савецкай уладзе, праз вельмі кароткі час яны адчулі на сабе бяздарнасць савецкага кіравання тэрыторыяй, эканамічны хаос і падманлівасць лозунгаў «рабочасялянскай улады».
    Палітыка ў дачыненні да палякаў выразна змянілася ў сярэдзіне 1940х гг. Жадаючы здабыць прыхільнасць палякаў, савецкая ўлада спыніла антыпольскую прапаганду, дазволіла пашырэнне польскамоўных адукацыі і прэсы, асудзіла «перакосы нацыянальнай палітыкі Леніна—Сталіна» на месцах. Тым не менш, з патрыятычнымі элементамі, з асобамі, якія крытычна ацэньвалі тагачасную рэчаіснасць, а таксама з усімі праявамі такіх настрояў вялася барацьба.
    Неадназначна ацэньваецца становішча яўрэяў, як мясцовых, так і бежанцаў з цэнтральнай Польшчы. Праблема яўрэйскіх бежанцаў была вырашана ў выніку трэцяй дэпартацыі ў чэрвені—ліпені 1940 г. Першая дэпартацыя, якая адбылася 10 лютага 1940 г., датычыла ў першую чаргу ўсіх асаднікаў і супрацоўнікаў лясніцтваў. Другі вываз — у ноч з 12 на 13 красавіка 1940 г. — ахапіў сем'і рэпрэсаваных карнымі органамі і «грамадсканебяспечны элемент». Чацвёртая, апошняя дэпартацыя адбылася 19 чэр
    32 Jasiewicz К. Lista strat ziemianstwa polskiego 1939—1956. Warszawa, 1997. S. 26. Cyt. za: Wierzbicki M. Polacy i Biatorusini... S. 117.
    вГл.: Jasiewicz K. Pierwsi po diable ... S. 234—235.
    І.ІІ. Грамадскапалітычная сітуацыя ў другім паўгоддзі 1944—1945 гг.
    31
    веня, перад самым пачаткам савецканямецкай ваііны, і закранула розныя катэгорыі людзей34.
    На думку многіх даследчыкаў, мясцовыя яўрэі «здрадзілі польскай дзяржаве», пайшоўшы на «супрацоўніцтва з савецкімі акупантамі». Часта вынікам такога супрацоўніцтва быў удзел у рэпрэсіях, скіраваных супраць палякаў, што яшчэ больш паглыбляла ўзаемную непрыязнасць. Нельга было не заўважыць таксама іх удзел у спекуляцыі таварамі, колькасна значнае прадстаўніцтва ў органах савецкай улады, што відавочна ўплывала на негатыўнае ўспрыманне яўрэяў хрысціянскім насельніцтвам. Значная частка яўрэяў, асабліва больш прадпрымалыіыя, выдатна прыстасаваліся да новых умоваў. Павышэнне сацыяльнага становішча, эканамічныя поспехі і ўдзел у рэпрэсіях савецкага апарату абумовілі непрыязнае, а часам і варожае стаўленне да іх з боку палякаў і пэўнай часткі беларусаў. Гэта адыграла пэўную ролю ў лёсе яўрэйскага насельніцтва ў перыяд нямецкай акупацыі, калі нямецкая антыяўрэйская палітыка часта ўспрымалася як справядлівае пакараіше за грэх супрацоўніцтва з саветамі*.
    Пасля пачатку савецканямецкай вайны 22 чэрвеня 1941 г. нямецкія войскі, імкліва рухаючыся на ўсход, у пачатку ліпеіія занялі амаль усю тэрыторыю Заходняй Беларусі. Паказальна, што пачатак вайны не перашкодзіўчацвёртай дэпартацыі. Вачам мясцовага насельніцтва адкрыліся магілы ахвяр НКУС, якіх поспехам забілі перад уцёкамі. 3 другога боку, першыя дні нямецкай акупацыі былі адзначаны забойствамі яўрэяўнямецкімі айнзацгрупамі ў паасобных населеных пунктах35. Пытанне пра ўдзел мясцовага насельніцтва ў пагромах, асабліва на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь, да канца яшчэ не даследавана. Паводле Анджэя Жбікоўскага, «па ўсіх крэсах пракацілася хваля пагромаў, у якіх ад рук мясцовага насельніцтва загінулі тысячы людзей»36. Гэтае сцверджанне даследчык грунтуе ў асноўным на ўспамінах яўрэйскіх бежанцаў. Даследаванні стэрэатыпаў і адносінаў паміж беларускім і яўрэйскім насельніцтвам у часы міжваеннай Польшчы і Другой сусветнай вайны, праведзеныя беларускімі гісторыкамі (напрыклад, з Брэста), не выявілі, за выключэннем асобных выпадкаў, праяўнацягнутых стасункаў37. Вядома, у міжваенны час былі непрыязнасць і канфлікты на розных узроўнях, напры
    34Цыт. паводле: «Zachodnia Biatorus» 17.IX.1939 — 22.VI.1941 ... S. 8—9.
    Польскія аўтары, апісваючы радасную сустрэчу яўрэямі і немалой часткай бе.іарусау Чырвонай Арміі,часта нелічацьпатрэбньштлумачыць, штотакія паводзіны, нелаяльнасць да польскай дзяржавы, у значнай ступені былі абумоўдены палітыкай дыскрымінацыі з боку апошняй, якая паспяхова наставіла супраць сябе ўсе нацыянальныя меншасці. Замоўчванне гэтага вядзе да фармавання небяспечных стэрэатыпаў «яўрэяздрадніка», «пятай калоны» і г.д. — Рэд.
    15 На гэтую тэму гл.: Musial В. «Konterrevolutionare Elemente sind zu erschiefien». Die Brutalisierung des deutschsowjetischen Krieges im Sommer 1941. Berlin, 2000.
    ’‘Zbikowski A. Konflikty narodowosciowe na polskich Kresach Wschodnich (1939—1941) w relacjach zydowskich biezencow // Tygiel narodow. Stosunki spoleczne i etniczne na dawnych ziemiach wschodnich Rzeczypospolitej 1939—1953. Warszawa, 2002. S. 409.
    ” Аднак такія праявы ўсё ж мелі месца, гл.: Sleszyhski W. Zajscia antyzydowskie w Brzesciu nad Bugiem 13.V.1937. Bialystok, 2004. — Pad.
    32
    Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
    клад, яўрэйскі гандляр — беларускі/польскі селянін, жыхар вёскі — жыхар горада і г.д. Ва ўспамінах сведкаў тагачасных падзей (пераважна беларусаў) няма інфармацыі пра магчымы ўдзел мясцовага насельніцтва ў пагромах першых дзён нямецкай акупацыі.
    Паводле сведчанняў апытаных, падчас акупацыі беларускія сяляне часта прапаноўвалі яўрэям дапамогу ва ўцёках з гета (першапачаткова яны ахоўваліся не так строга), аднак апошнія адмаўляліся38. Безумоўна, былі і адваротныя выпадкі, калі на яўрэяў даносілі. У выніку Халакоста большасць яўрэяў была фізічна знішчана. У Гродне, дзе перад вайной яўрэйскае насельніцтва складала 50%, на сённяшні дзень застаўся толькі адзін мясцовы яўрэй, які выжыў у вайну, — Рыгор Хасід. Нямногія ацалелыя яўрэі (якія хаваліся ў мясцовых жыхароў або знаходзіліся ў савецкіх партызанскіх атрадах) пераехалі ў Польшчу ў выніку рэпатрыяцыі. Яўрэікамуністы, як правіла, хавалі сваё яўрэйскае паходжанне, русіфікуючы прозвішчы і называючы сябе «савецкімі людзьмі».
    Пішучы пра перыяд нямецкай акупацыі ў Заходняй Беларусі, даследчык ступае на небяспечную глебу. Адзін з найбольш пашыраных міфаў, які трывала пусціў карані не толькі на прасторах былога СССР, але і на Захадзе, быў міф пра беларусаў як пра партызанскі народ, а пра Беларусь — як пра партызанскі край. Сцвярджаецца, што Вялікая Айчынная вайна аб'яднала т. зв. савецкі або рускі народ, а таксама адно з яго адгалінаванняУ — беларусаў. Гэта вельмі складаная і заблытаная праблема, савецкая версія якой да таго ж старанна культывуецца сучаснай беларускай прапагандай.
    Уважлівы погляд на гэтую праблему дазваляе зрабіць некалькі высноў. На тэрыторыі сучаснай Беларусі палітыка нямецкай акупацыйнай улады не была аднолькавай. Папершае, Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад розных адміністрацыйных структур III Рэйха: Усходняй Прусіі (Bezirk Беласток), Генеральнага камісарыята Беларусь (Generalkommissariat Weissruthenien), Рэйхскамісарыята Украіна, а таксама Літвы. Усходняй часткай Беларусі кіравала ваенная адміністрацыя групы армій «Цэнтр». Гэта было звязана, папершае, з неаднароднасцю нямецкай эканамічнай палітыкі, а таксама са стаўленнем акупантаўда мясцовага насельніцтва. Падругое, на захадзе краіны савецкая партызанка не была такой моцнай, як ва ўсходніх абласцях, не мела грамадскай падтрымкі і яе аддзелы былі недастаткова вялікімі, каб весці эфектыўную барацьбу з немцамі. Усход Беларусі, дзе была пашырана савецкая партызанка (з восені 1942 г. яе падтрымлівала і часткова кантралявала Масква), зазнаў надзвычай жорсткія карныя аперацыі нямецкіх акупантаў, што ў значнай ступені было выклікана дзейнасцю партызанаў. Значная частка насельніцтва Усходняй Беларусі адчула палёгку пасля вызвалення ад жахлівай нямецкай акупацыі.
    Польскасавецкі канфлікт, які на Навагрудчыне перарос у партызанскую вайну паміж польскім падполлем і савецкай партызанкай, непасрэдна закра
    38Гл.: Еленская 14. Образ поляка й еврея в Западной Белоруссмм: по мат