• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    рмалам устной мстормм // Роіасу—Zydzi—Bialorusini—Litwini na potnocnowschodnich ziemiach polskich a wladza radziecka (1939—1944). W kr^gu mitow i stereotypow / pod red. naukowq M. Gnatowskiego, D. Bockowskiego. Bialystok, 2005. S. 284.
    I.II. Грамадскапалітычная сітуацыя ў другім паўгоддзі 1944—1945 гг.
    33
    нуў і мясцовае насельніцтва, падзяляючы яго на розныя лагеры. Як мяркуе гісторык Зыгмунт Барадзін, не было ніякіх шанцаў пазбегнуць канфрантацыі. Савецкія партызаны, якія дзейнічаді супраць Арміі Краёвай, выконвалі дырэктывы кіраўніцтва СССР у справе «вырашэння» польскага пытання”. Уцягнутае ў польскасавецкую канфрантацыю мясцовае населыгіцтва часта знаходзілася паміж Сцылаю і Харыбдай. Акрамя відавочна заангажаваных у савецкую партызанку, польскае ці ўкраінскае падполле або беларускі нацыянааьны рух, які разгарнуўся на тэрыторыі Генеральнага камісарыята Беларусь, большасць насеяыііцтва схілялася да таго, каб проста перачакаць навалу.
    Перыяды так званых «першых Саветаў» і нямецкай акупацыі змянілі не толькі нацыянальную карту рэгіёна (у выніку Халакоста), але таксама сацыяльную і гаспадарчую структуры. Для грамадства Заходняй Беларусі вялікае значэнне мелі два міжваенныя дзесяцігоддзі, якія, нягледзячы на спрэчную нацыянальную падітыку, прывялі да фармавання першых перадумоў грамадзянскай супольнасці. Перыяды так званых «першых Саветаў», як і нямецкай акупацыі, прыспешылі фармаванне беларускай і польскай нацыянальнай самасвядомасці сярод вясковага насельніцтва. У сітуацыі, калі агучванне прыналежнасці да пэўнай нацыі ў многіх выпадках азначала дэманстрацыю сваёй палітычнай платформы і не раз пагражала смяротнай небяспекай, усё радзей можна было пачуць вызначэнне «тутэйшы». Немцы актыўна выкарыстоўвалі нацыянальнае пытанне, раздзімаючы ўзаемныя прэтэнзіі, пашыраючы недавер і непрыязнасць, павышаючы сваёй палітыкай на акупаваных тэрыторыях тэмпературу нацыянадьных спрэчак. Што праўда, нацыянальныя ўзаемаадносіны (напрыклад, паміж палякамі і беларусамі) не былі тут такімі крывавымі, як, напрыклад, на Валыні (паміж палякамі і ўкраінцамі), аднак трэба прызнаць, што яны ў пэўнай ступені абвастрыліся40.
    23 чэрвеня 1944 г. Чырвоная Армія сілаю чатырох франтоў (1га Прыбалтыйскага, 1га Беларускага, 2га Беларускага і 3га Беларускага) пачала наступленне ў беларускім кірунку. У выніку аперацыі «Баграціён» (23.06. — 31.08.1944 г.) была разбіта нямецкая група армій «Цэнтр» і савецкія войскі ў яе апошняй фазе дайшлі да Вісяы і межаў Усходняй Прусіі. Рэіулярныя падраздзяленні Чырвонай Арміі, ступіўшы на перадваенныя паўночнаўсходнія землі польскай дзяржавы, заўважылі вялікую розніцу паміж грамадскаэканамічнай сітуацыяй на гэтай тэрыторыі ў параўнанні з ўсходняй часткай.
    На захадзе Беларусі пераход пад кантроль савецкай улады выклікаў неадназначную рэакцыю грамадскасці. Спачатку пераважала меркаванне, што Саветы тут часова, дамінавалі настроі чакання, пакуль сітуацыя не высветліцца. Аднак савецкая ўлада ад самага пачатку давала зразумець, што пытанне новага выгляду паваеннай мяжы ўжо вырашана і разглядала гэтую тэрыторыю як неад'емную частку Савецкага Саюза.
    ’‘’Boradyn Z. Niemen rzeka ... S. 233—234.
    40 Больш на гэтую тэму гл.: Грыбоўскі Ю. Польскабеларускі канфлікт у генеральнай акрузе «Беларусь» (1941—1944 гг.) // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. № 25. 2006. S. 116—167.
    34
    Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
    Прадстаўнікі партыйнай і савецкай адміністрацыі (шмат хто з іх працаваў тут у 1939—1941 гг.), якія ішлі ўслед за Чырвонай Арміяй, з цяжкасцю пазнавалі новыястарыя тэрыторыі. Размова вядзецца не толькі пра ваенныя разбурэнні, але і пра грамадскапалітычную сітуацыю. У рапарце камандзіра Беластоцкай акругі АК ад 10.10.1944 г., дзе характарызуюцца «адносіны на ўсход ад лініі Керзона», чытаем:
    Саветы не моіуць прыйсці ў сябе ад таго, што адбылося ў параўнанні з 1939—1940 гг. (шівінна быць 1939—1941 гг. — Я.Ш.), калі іуг было даволі шмат прарасійскіх элементаў. (...) Агюшнім часам насельніцтва распачало акцыю вывешвання ноччу польскіх дзяржаўных сцягоў на слупах, дрэвах і г.д. (на Гродзеншчыне)41.
    Гэта датычылася таксама пытання нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. У мпогіх тагачасных дакументах паўтараецца тое самае: населеныя пункты, якія да 1941 г. лічыліся беларускімі і ў якіх працавалі беларускія альбо рускія школы, зараз катэгарычна трымаюцца польскасці42. Некаторыя раёны ўлада прызнала польскімі, і там дзеіінічала сетка польскамоўных школ. Але ў большасці выпадкаў польскамоўныя школы не адчыняліся43. Сакрат Яновіч44, польскі пісьменнік і публіцыст беларускага паходжання, трапна ахарактарызаваў нацыянальную сітуацыю летам 1944 г. у наступных сказах:
    Польскасць дасягнула народных глыбіняў, разламаўшы пралетарскі маналіт (...). Тагачасны свег больш не падзяляўся на бедных і багатых, на пралетарыяті буржуазію, былі голькі палякі і беларусы4’.
    Яшчэ ў час савецкага наступлення ў межах аперацыі «Баграціён» палітычнае кіраўніцтва франтоў збірала звесткі ад адпаведных структур армій, дывізій і палкоў паконт сацыялыіаэканамічнай сітуацыі на занятай тэрыторыі. 1ы Прыбалтыйскі фронт (пад камандаваннем Баграмяна) 1 ліпеня ступіў на тэрыторыю Заходняй Беларусі і на працягу 10 дзён заняў 12 раёпаў Вілейскай вобл. (вобласць неўзабаве пачала называцца Маладзечанскай, a цэнтр быў перанесены ў Маладзечна). У рапарце да начальніка палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі генералпалкоўніка Шчарбакова ёсць падрабязнае апісанне занятых тэрыторый і ацэнка магчымасцяў выкарыстання гаспадарчых рэсурсаў. Асобая ўвага была звернута на спецыфіку заходніх абласцей у параўнанні з усходнімі:
    41 Bialostocczyzna 1944—1945 w dokumentach podziemia i oficjalnych wladz / oprac. J. Kulak. Warszawa, 1998. S. 47.
    42ДАГАГВ. Ф. 6195, воп. 1, cnp. 163, арк. Ill—112. Пастанова Гродзенскага абкама «Аб сітуацыі ў школьнай адукацыі ў Гродне і Гродзенскім раёне», 09.09.1944 г.
    ®НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 79—80. Справаздача аб выкананні Гродзенскім абкамам КП(б)Б пасгановы ЦК УКП(б) ад 20.01.1945 г. «Аб палітычнай працы партыйных арганізацый сярод насельніцтва заходніх абласцей БССР» (03.07.1945 г.), за подпісам Шэліхава.
    44 Між іншым, аўтар тэксту «Zderzenie wielu swiatow, czyli Kresy bialoruskie w latach 1939—1953» y зборніку пад рэд. Кшыпітафа Ясевіча «Tygiel Narodow. Stosunki spoleczne i narodowosciowe na dawnych ziemiach wschodnich Rzeczypospolitej w latach 1939—1953». Warszawa, 2003.
    4'Janowicz S. Zderzenie wielu swiatow ... S. 153.
    I.II. Грамадскапалітычная сітуацыя ў другім паўгоддзі 1944—1945 гг.
    35
    Особенно сохранмлмсь районы в полосе от граннц Советского Союза 1939 года на запад (...). Немцы в этмхрайонахс некоторой осторожностью велм свою грабмтельскую полмтнку. Скот у крестьян не бралп, все населенпе, в том чпсле мужчмны, в теченне всего пернода войны оставаДмсь дома. Натуральный налог брался через полмцейскмх. (...) Своей жестокостью іі зверствамп в Западной Белоруссям немцы главным образом отлмчалнсь в районах партмзанского двнження46.
    Звяртае на сябе ўвагу стаўленне мясцовага насельніцтва да Чырвонай Арміі, якое быдо ахарактарызавана як «некоторая настороженность». Людзі з недаверам ставіліся да савецкіх грошай, аддаючы перавагу натуральнаму абмену. Найчасцей задаваліся пытанні пра Чырвоную Армію (як доўга яна тут застанецца? Ці будзе мабілізацыя мясцовых?), эканамічную палітыку (ці будуць стварацца калгасы?), веравызнанне (ці зачыпяць касцёлы?) і г.д. Палякі, «знарок выдаючы сябе за беларусаў», задаюць пытанні на тэму польскасавецкіх стасункаў. У канцы рапарта робяцца высновы пра неабходнасць вялікай палітычнай працы сярод мясцовага насельніцтва, «якое падвяргалася ўзмоцненай нямецкай прапагандзе»47.
    Ведьмі верагодна, што падобныя рапарты дасылалі таксама палітычныя ўпраўленні іншых франтоў, якія ўдзельнічалі ў беларускай ваеннай аперацыі. На карысць гэтага сведчыць той факт, што праз чатыры дні пасля высылання рапарта з 1га Прыбалтыйскага фронту аператыўным аддзелам Генеральнага штаба быў распрацаваны вялікі рапарт Сталіну, у якім на падставе розных крыніц характарызавалася тагачасная сітуацыя ў Заходняй Бедарусі. 3 дакумента бачна, што найвышэйшае кіраўніцтва СССР, і Сталін у тым ліку, ведаді пра сітуацыю ў Заходняй Беларусі і пра насцярожанае стаўленне насельніцтва да пачынанняў савецкай улады48.
    Заслугоўвае ўвагі таксама стаўденне насельніцтва Заходняй Беларусі да рэшткаў нямецкіх падраздзяленняў, якія знаходзіліся ў гдыбокім тыле Чырвонай Арміі і спрабавалі прабіцца за лінію фронту. Паводле дадзеных НКУС СССР, летам 1944 г. гэтыя немцы, пазбаўленыя правіянту, «рабавалі мясцовае насельніцтва, забівалі савецкіх салдат і мірных грамадзян, распаўсюджвалі сярод насельніцтва фашысцкія лістоўкі»49. Аператыўныя групы НКУС Мінскай, Баранавіцкай, Відейскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей затрымалі, паводде дадзеных на 17 жніўня 1944 г., 23 028 салдат і афіцэраў Вермахта, пры гэтым было забіта 3 180 і паранена 35 чадавек50.
    20 снежня 1944 г. у Баранавіцкую, Гродзенскую і Маладзечанскую вобл. было скіравана, між іншым, пяць правакацыйных атрадаў, якія выдавалі
    46РГАСПІ4. Ф. 17, оп. 122, д. 66, л. 8—14. Рапарт нумар 021573,12.07.1944 г. за подпісамі начальніка палітычнага ўпраўлення 1га Прыбалтыйскага фронту генералмаёра Дрэбеднева, члена Ваеннага савета 1га Прыбалтыйскага фронту генераллейтэнанта /Іявонава.
    47Там же.
    48 Гл. Дадатак 1.
    4"РГАСПМ. Ф. 17, оп. 122, д. 70, л. 86—90. Справаздача № 829/5 НКУС БССР, ЭССР, /ІатССР, ЛітССР і Калінінградскай вобласці ў ЦК УКП(б), 17.08.1944 г., за подпісам народнага камісара НКУС РСФСР Берыі.
    5"Там же, л. 88.
    36
    Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
    сябе за людзей, што супрацоўнічаюць з немцамі, за аддзел украінскіх нацыяналістаў, за нямецкае падраздзяленне, якое не здолела адступіць за лінію фронту, альбо нямецкіх парашутыстаў. Як лічыць А.Хмеляж, гэтыя атрады павінны былі служыць галоўным чынам для выяўлення тых, хто супрацоўнічаў з немцамі або меў пранямецкія настроі51.
    Насуперак асноўпай тэзе савецкай прапаганды аб нянавісці да ворагаў, мясцовае насельніцтва часта дапамагала нямецкім салдатам, якія засталіся ў тыле. Са сведчанняў нямецкіх ваеннапалонных, затрыманых аддзелам контрразведкі СМЕРШ (скарач