Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
эзку, у параўнанні з лініяй Керзона, пасунулася на захад на 15—20 км, у выніку чаго Польшча страціла тэрыторыі на захад ад Нёмана разам з левабярэжнай часткай Гродна, чыгуначнай станцыяй Ласосна і ўвесь Аўгустоўскі канал.
У сучаснай беларускай літаратуры і гістарыяграфіі гэтая лінія часта разглядаецца як неадпаведная этнічным тэрыторыям беларусаў. Беларускі гісторык Захар Шыбека разглядае рашэнне Сталіна аб перадачы Беласточчыны Польшчы як «другі падзел паміж Польшчай і Расіяй беларускага народа і яго натуралыіага багацця»14. Іншы беларускі гісторык з Брэста, Аляксандр Бодак, разглядае далучэнне ў 1944 г. Беласточчыны і астатніх земляў на працягу наступных некалькіх год да Польшчы як «рабаўніцтва беларускіх тэрыторый». Аргументам на карысць беларускага характару гэтага рэгіёна з'яўляюцца, на думку аўтара, вынікі «плебісцыту 22.10.1939 г., калі пераважная большасць насельніцтва заходніх абласцей (2 672 280 з 2 763 190) вырашыла далучыцца да БССР»15.
Несумненна, новая мяжа не задаволіла цалкам інтарэсаў ніводнага з зацікаўленых бакоў. Яна падзяліла не толькі тэрыторыю, але і чалавечыя лёсы. Канчаткова польскасавецкая мяжа была ўсталявана і набыла сучасны выгляд у сярэдзіне 1950х гг. (асобныя карэкціроўкі выконваліся яшчэ на пач. 1960х — заўв. перакл.). Відавочна, што на польскім баку засталося шмат беларусаў, a на некаторых тэрыторыях яны складалі большасць. На савецкім баку таксама засталося шмат тэрыторый, дзе палякі складалі абсалютную большасць. Партыйныя ўлады БССР яшчэ падчас т.зв. рэпатрыяцыі ў Польшчу ў другой палове 40х гг. часта атаясамлівалі месца нараджэння і нацыянальнасць,
14 Szybieka Z. Historia Bialorusi, 1795—2000. Lublin, 2002. S. 367 (дапоуненае беларускае выданне: Шыбекп 3. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795—2002. Мінск, 2003. — Рэд.). Шыбека таксама лічыць, што «камуністычнае кіраўніцтва Польшчы на чале з Баляславам Берутам выпрасіла ў Сталіна Беластоцкую вобл., а дакладней — яе сямнаццаць раёнаў, і тры раёны Брэсцкай вобласці. (...) Сталін хацеў зрабіць з палякаў верных саюзнікаў, a з беларусаў ствараў у Польшчы на ўсякі выпадак пятую калону». Гэтая праца выйшла ў Любліне ў Інстытуце ЦэнтральнаУсходняй Еўропы ў выдавецкай серыі «Гісторыя ЦэнтральнаУсходняй Еўропы». Як зазначаюць рэдактары выдання, «кожны з аўтараў і рэдактараў прытрымліваўся свайго пункта погляду. Асобныя падыходы фарміраваліся гісгарыяграфічнымі традыцыямі чатырох краін».
15 Бодак А. Об нзмененпях западной гранпцы Беларусн в 1944—1955 гг. // Наш радавод. Кн. 8. Гродна—Беласток, 1999—2001. С. 487—494. Прыводзячы лічбы «плебісцыту», аўтар, свядома альбо не, прымае на веру вынікі падобных прапагандысцкіх мерапрыемстваў савецкага апарату. Нават у найбольш «рэакцыйных» і «адсталых» раёнах, у якіх дзейнічала антысавецкае падполле і значная частка насельніцтва аказвала супраціўсавецкай сацыяльнаэканамічнай палітыцы, «працоўнае насельніцтва» літаральна на 100% «падтрымлівала блок камуністаў і беспартыйных». У Сапоцкінскім раёне Гродзенскай вобласці, дзе найпазней, бо толькі ў 1952 г. людзей загналі ў калгасы, пражывала польскае наседьніцтва, «сапсаванае ўплывам рэакцыйных польскафашысцкіх элементаў». А вынікі выбараў, напрыклад, у Вярхоўны Савет СССР у 1950 г. былі наступнымі: «сяляне Сапоцкінскага раёна адзінагалосна прагаласавалі за кандыдатаў сталінскага блока камуністаў і беспартыйных, дэманструючы адданасць савецкай уладзе». Цыт. паводле: Інфармацыйная запіска аб працы групы прапаганды ЦК КП(б)Б, сакавік 1950 г., за подпісам інструктара аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б Л.Спірыдановіч: НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 202, арк. 103.
1.1. Заходняя Беларусь: кароткае тлумачэнне сферы інтарэсаў...
25
выдзяляючы катэгорыю людзей, «народжаных на тэрыторыі Беларусі». У адной з польскіх справаздач наконт працы змешанай камісіі ў Баранавічах гаварылася: «Беларускі бок (...), не зважаючы на тое, што сам бачыць і чуе (...), безапеляцыйна заяўляе, што яны з'яўляюцца беларусамі, таму што тут нарадзіліся»16. Такі падыход не толькі не ўлічваў існавання польскага насельніцтва, але і адмаўляўу асноўным праве на нацыянальнае самавызначэнне незалежна ад мовы, веравызнання і месца пражывання’.
Летам 1944 г., у час фармавання новай мяжы, польскае насельніцтва памежных тэрыторый, якія заставаліся на савецкім баку, накіроўвала шматлікія лісты польскім уладам з просьбамі хадайнічаць пра тое, каб гэтыя тэрыторыі засталіся на баку Польшчы. Лісты дасылаліся на адрасы: «Ваяводская нацыянальная рада ў Беластоку», «Старасту ў Саколцы», «Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення ў Беластоку», «Пану ўпаўнаважанаму польскага прадстаўніцтва ў Маскве» і г.д. Матываваліся просьбы парознаму: «спакон вякоў мы — палякі», «належым да касцёла, які застаўся на польскім баку, як і нашы могілкі» («жыхары вёскі Дойлідкі»), выказвалася нават жаданне супрацоўнічаць з Саветамі: «мы хочам таксама працаваць з нашым Часовым Урадам у Кузніцы разам з Чырвонай арміяй» («ад усіх жыхароў вёскі Мішкенікі»), Часта гаварылася пра цесныя сувязі з польскай дзяржавай: «(...) мы былі, ёсць і хочам застацца найадданейшымі грамадзянамі Рэспублікі Польшча» («ад жыхароў чыста каталіцкай і чыста польскай вёскі Курчоўцы гміны Крынкі, акружанай чыста польскімі вёскамі Макараўцы, Ігнатовічы, Праневічы, Жэповічы (...), з заходняга берага Свіслачы»)17.
Аналагічныя лісты, толькі з просьбамі пакінуць тэрыторыю ў складзе СССР, пісалі насельнікі некаторых раёнаў Беласточчыны з пераважнай коль
16 Ruchniewicz М. Stosunki narodowosciowe w latach 1939—1948 na obszarze tzw. Zachodniej Bialorusi // Przemiany narodowosciowe na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej 1931—1948 / pod red S. Ciesielskiego. Torun, 2003. S. 309.
У польскай гістарыяграфіі часта ігнаруецца праблема размежавання нацыянальнай і канфесійнай свядомасці каталіцкага насельніцтва рэгіёна, хаця працэсы фармавання нацыянальнай свядомасці (польскай і беларускай) у насельніцтва Заходняй Беларусі яшчэ і сёння складана назваць завершанымі. — Рэд.
17 Archiwum MSZ Polski, Zespol 1, wiqzka 1, teczka 2, k. 1—59. У папцы захоўваюцца лісты ад насельнікаў 21 вёскі з памежных тэрыторый, дасланыя, галоўным чынам, летам 1944 г. у розныя мёсцы з просьбамі пра ўмяшальніцтва. У Гродне і Сапоцкіне ў ліпені 1944 г. былі нават створаны камітэты, якія накіроўвалі лісты ад насельніцтва ў розныя польскія ўстановы з просьбамі пакінуць іх населены пункт у складзе Польшчы. У лісце ад жыхароў мястэчка Сапоцкін «да пасла польскага пасольства ў Маскве» (на самай справе ппсйльства яшчэ не існавала — было т.зв. палітычнае прадстаўнійтва і палітычны прадстаўнік Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення — Я.Ш.) ад 15.07.1945 г. між іншым пішацца: «Улічваючы тое, што Сапоцкінскі раён на 100% заселены палякамі і на падставе Крымскай канферэнцыі мяжа павінна праходзіць па лініі Керзона, а лінія гэтая праходзіць па рацэ Нёман, і таму Сапоцкінскі раён цалкам адыходзіць да Польшчы, і не варта падрываць матэрыяльнае становішча сялян у гэтым раёне, а асабліва зараз, перад жнівом, таму просім і молім пана пасла тэрмінова прыняць меры па спыненні вывазу палякаў з гэтага раёна і ўзяць нас пад апеку». Усе лісты былі скіраваны ў Пасольства РП у Маскве, якое цалкам залежала ад сваіх кіраўнікоў і няшмат магло зрабіць у гэг ым кірунку: Ibidem, k. 59.
26
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яеразвіццё ў 1944—1953 гадах
касцю беларускага насельніцтва. У адным з такіх лістоў да 1га сакратара КП(б)Б Панамарэнкі былы чырвонаармеец Фёдар Савельеў прасіў далучыць да СССР тры раёны Беласточчыны: Бельскі, Кляшчэльскі і Гайнаўскі. Палякі, паводле яго словаў, гэта:
нацпопалпсты, іііовіініісты н нас (беларусаў — Я.Ш.) ненавндят н не дадуг ііомоіціі... Очень нам обндно быть под властью панов, хоть онн м демократы, но врагмгады к белорусам'*.
Партыйнае і савецкае кіраўніцтва тагачаснай Беластоцкай вобл. (Эльман і Ратайка) скіравала ў ліпені 1944 г. дакладную запіску да 1 га сакратара КП(б)Б Панамарэнкі, у якім звярнулася з просьбай «прапанаваць нашаму савецкаму ўраду, каб падчас перамоваў з Полыіічай наконт межаў паміж ёю і СССР былі ўлічаны ўсе прадстаўленыя ў дадзенай дакладной запісцы факты і ставілася пытанне аб тым, каб пакінуць Беласток, а таксама Беластоцкі, Бельскі і Заблудаўскі раёны ў складзе Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік»19. Але рашэнне ўжо было прынятае і не падлягала абмеркаванню.
І.ІІ. ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў ДРУГІМ ПАЎГОДДЗІ1944—1945 ГГ.
ІНАКШЫ ВОБРАЗ САВЕЦКАГА ВЫЗВАЛЕННЯ
Перыяд т.зв. «першых Саветаў» быў грунтоўна вывучаны і асветлены ў вялікай колькасці навуковых прац. Многія з даследаванняў, прысвечаныя перыяду 1939—1941 гг. і розным аспектам «акупацыі» або «вызвалення», былі створаны ў беластоцкім асяродку. Працы гэтыя ў асноўным датычыліся Беласточчыны31, тэрыторыі, вывучанай, напэўна, найболып грунтоўна; з'явіліся такса ма даследаванні савецкай палітыкі ў дачыненні да ўсіх усходніх земляў міжваеннай Польшчы21. Акрамя прац асобных даследчыкаў, напры
'Чісг Фёдара Савельева да сакратара ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнкі з пратэстам супраць перадачы Беластоцкай вобласці Подьшчы, 18 діпеня 1945 г. Панамарэнка пакінуў на дісце наступную рэзалюцыю: «Растлумачыць таварышу». Верагодна, мелася на увазе тлумачэнне іювай палітычнай сітуацыі, у якой палякі з «дэмакрагычнай» Полыпчы перасталі быць «шавіністамі» і «нацыяналістамі». Цыт. паводле: Освобожденная Беларусь. Документы н матерналы. Мпнск, 2005. С. 295. Гл. таксама: Вялікі А. На раздарожжы ... С. 35.
'’Bockowski D. Na zawsze razem. Bialostocczyzna i Lomzynskie w polityce radzieckiej w czasie II wojny swiatowej (IX.1939 — VIII.1944 ). Warszawa, 2005. S. 273.
’Тл., y прыватнасці: Gnatowski M. W radzieckich okowach. Eomza, 1997; Gnatowski M. Niepokorna Bialostocczyzna. Bialystok, 2001; Sleszyriski W. Okupacja sowiecka na Bialostocczyznie, 1939—1941. Propaganda i indoktrynacja. Bialystok, 2001; Bockowski D. Na zawsze razem. Bialostocczyzna i tomzynskie w polityce radzieckiej w czasie II wojny swiatowej (IX.1939 — VIII.1944). Warszawa, 2005.
21 Гл.: Glowacki A. Sowieci wobec Polakdw na ziemiach wschodnich II Rzeczypospolitej 1939—1941. todz, 1997; Jasiewicz K. Pierwsi po diable. Elity sowieckie w okupowanej Polsce 1939—1941. Warszawa, 2001; Wierzbicki M. Polacy i Bialorusini w zaborze sowieckim. Stosunki