• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    загнаў усіх гэтых людзей. Паказальна, што пра запланаваную акцыю кіраўніцтва НКУС не праінфармавала мясцовыя ўлады, напэўна, палічыўшы гэта лішнім65. Дырэктар Гродзенскага бровара страціў усялякую надзею пазбавіцца ад частых візітаў групы прадстаўнікоў мясцовага НКУС, якія былі вялікімі аматарамі піва, але забываліся за яго плаціць. Страціўшы надзею пазбавіцца ад нязваных гасцей, дырэктар у лісце ў абкам паведаміў, што ў выніку гэтых візітаў была цалкам раскрыта сетка інфарматараў НКУС на бровары66.
    “Тамсама, арк. 86; НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 315. Паведамленне «Аб чыстцы савецкага і гаспадарчага апарату Гродзенскай вобласці ад антысавецкіх і іншых элементаў, якія не выклікаюць даверу» ад 26.07.1947 г., за подпісам начальніка Гродзенскага УМДБ палкоўніка Палітыкі.
    “ДАГАГВ. Ф. 11, воп. 1, д. 3, арк. 22. Пратакол № 8 Радунскага бюро РК КП(б)Б, 08.12.1944 г.
    “Тамсама.
    “ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 31, арк. 4. Паведамленне сакратару Гродзенскага абкама Калініну ад 14.02.1945 г., за подпісам сакратара Гродзенскага выканкама Дайнекі.
    “Тамсама, арк. 6.
    I.1I. Грамадскапалітычная сітуацыя ў другім паўгоддзі 1944—1945 гг.
    41
    Яшчэ горшымі былі ўзаемаадносіны з мясцовым насельніцтвам. Супрацоўнікі органаў НКУС/НКДБ і ваенкаматаў падчас правядзення шматлікіх аблаў і ператрусаў займаліся марадзёрствам і збівалі людзей. Крьшіцы польскага падполля наступным чынам апісваюць тагачасную сітуацыю:
    Рознымі рабункамі масава займаюцца савецкія афіцэры і салдаты. Вядомыя выпадкі ўварвання ў кватэры, калі там не было гаспадароў або пад выглядам ператрусу ў кватэры, нават у гасцях яны моіуць скрасці і ое, піто ляжыць пад рукой. У прыфрантавых вёсках распаўсюджаны крадзяжы коней, авечак, кароў і свіней67.
    Падобныя факты пацвярджаюцца і савецкімі крыніцамі. Адна са скаргаў на бяспраўныя дзеяшгі начальніка Сапоцкінскага РА НКУС Голава (у час ператрусу прысвойваў падушкі, адзенне, жывёлу, прапаноўваў гр. В. уступіці. з ім у сувязь) абмяркоўвалася на пасяджэнні бюро Сапоцкінскага райкама. Голаў тлумачыў, што проста прапанаваў гр. В. «правесці разам вечар». Абвінавачванні ў прысваенні асабістых рэчаў Голаў назваў «подлай хлуспёй» і прапанаваў даручыць праверку абласной камісіі НКУС. Сямёра прысутных на пасяджэнні чалавек адзінагалосна сышліся на думцы, што справа заключаецца ў жаданні палякаў дыскрэдытаваць органы НКУС, і вырашылі перасцярэгчы кіраўніка НКУС, даручыўшы расследаванне гэтай справы калегам з НКУС08.
    Грамадства было ахоплена страхам перад усёўладдзем карных органаў. Неабгрунтаваныя арышты без выканання юрыдычных фармальнасцей (напрыклад, складання пратакола), збіванне арыштаваных набылі такі маштаб, што выклікалі занепакоенасць вышэйшага савецкага кіраўніцтва. Падчас кантрольнай праверкі, якую праводзіла Гродзенская пракуратура, было выяўлена, што найбольш ініцыятыўныя партыйныя функцыянеры аддавалі загады на арышт людзей, якія нібыта ўхіляліся ад службы ў войску, выканання плана дзяржаўных паставак і г.д. У Жалудоцкім раёне па загадзе сакратара райкама Берната 20 снежня 1944 г. без усялякіх падстаў былі арыштаваныя і заключаныя ў турму 14 чалавек. Падобныя справы адбываліся ў /Іідскім раёне, дзе кіраўнік РА НКУС Хаметаў без выканання юрыдычных фармальнасцей трымаў пад арыштам двух чалавек. Кантрольная праверка паказала, што такія выпадкі носяць масавы характар6’.
    У 1945 г. у Гродзенскай вобл. на падставе артыкула 100 Крымінальнага кодэкса БССР (падазрэнне ў здзяйсненні злачынства) былі арыштавапы 6 024 чалавекі. 3 гэтай колькасці да крымінальнай адказнасці было прыцягнуга 2 130 чалавек (35,3%). Астатнія 64,5% вымушаныя былі правесці за кратамі ад 1 да 10 дзён70. Умовы знаходжання ў такіх месцах былі блізкімі да ўмоў у нямецкім гестапа. Арыштаваных часта білі, каб вымусіць прызнаць сваю
    67Bialostocczyzna ... S. 81.
    “ДАГАГВ. Ф. 8, воп.1, сіір. 1, арк. 29. Пратакол № 14 Сапоцкінскага РК ПК(б)Б ад 27.12.1944 г., за подпісам сакратара Яцукевіча.
    “ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 31, арк. 2. Паведамленне сакратару Гродзенскага абкама Калініна ад 01.01.1945 г., за подпісам пракурора Гродзенскай вобл. /Іая.
    ’"ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 73, арк. 22. Інфармацыйная запіска № 9/170 ад 01.07.1946 г., за подпісам пракурора Гродзенскай вобл. Лая.
    42
    Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
    віну. Арыштаванага 2 снежня 1944 г. жыхара Браслава (Полацкая вобл.) Аляксандра Мілевіча мясцовае НКУС вербавала ў тайныя інфарматары. Допыты адбываліся пераважна ноччу, арыштаваны стаяў з паднятымі рукамі альбо шмат гадзін сядзеў на краі стала. Арыштаваных трымалі ў неацяпляльных перапоўненых сутарэннях манастыра, усе яны спалі на бетоннай падлозе. За адмову ад супрацоўніцтва Аляксандр Мілевіч атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі як здраднік Радзімы і 5 гадоў пазбаўлення грамадзянскіх правоў і быў сасланы ў Нарыльск71. Пасля адбывання пакарання такі чалавек, як правіла, не мог вярнуцца дадому. Пры звалыіенні з лагера былому вязню выдавалі даведку з указаннем месца, дзе ён павінен жыць72.
    Злачынныя паводзіны некаторых прадстаўнікоў дзяржаўнага апарату і адкрытая пагарда да мясцовага насельніцтва толькі паглыблялі прорву паміж імі. Можна прывесці шмат прыкладаў такога стаўлення да грамадства. У Сапоцкіне п'яны інспектар пажарнай службы Саклакоў пабіў мясцовага жыхара Крысюка і прыгаворваў пры гэтым, што ўсіх палякаў трэба расстрэльваць. Іншым разам, пры вялікім натоўпе людзей падчас пажару ён змякчыў акцэнты, сказаўшы, што ўсіх палякаў трэба арыштоўваць. Сакратар Лідскага РК КП(б)Б Бязлюдаў, расказваючы на партыйным сходзе пра адносіны з мясцовым насельніцтвам і настаўнікамі, паведаміў, што «не можа іх цярпець»73.
    Гэта толькі частка фактаў, пералічаных у вялікай справаздачы ў ЦК КП(б)Б аб «парушэнні сацыялістычнай законнасці» ў Гродзенскай вобл. У перыяд з ліпеня 1944 г. па 25 кастрычніка 1946 г. у Гродзенскай вобл. былі звольнены з пасад 10 пракурораў. Галоўнымі падставамі да звальнення былі «шматлікія факты парушэння сацыялістычнай законнасці, побытавая амаральнасць і падтрыманне стасункаў з чужымі элементамі»74. Прадстаўнік НКУС БССР палкоўнік Васільеў, характарызуючы тагачасную сітуацыю ў Радуііскім раёне, паведаміў:
    (...) масса беззаконпя в вашем районе, вообше не чувствуется советской властм. Раньше людл пряталнсь от немцев, а теперь от нас, потому что отдельные сотрудніікіі нарушают закон...
    Новы пракурор гэтага раёна адзначаў, што найчасцей яму задаюць такое пытанне:
    Почему Советы в 1939 году ннчего не требовалн н относнлмсь к людям лучше, чем теперь?’5
    71 Памяць. Браслаўскі раён / пад. рэд. У. Лемяшонка. Мінск, 1998. С. 573—574.
    72 Жыхар вёскі Азяркі Гродзенскага раёна (цяпер гэтага населенага пункта не існуе) Вітольд Суравец быу асуджаны ў 1946 г. на 8 гадоў пазбаўлення волі і на 3 гады пазбаўлення грамадзянскіх правоў на падставе арт. 58, парагр. 3 Крымінальнага кодэкса РСФСР. Пасля адбывання пакарання ён не мог вярнуцца дадому, бо быў накіраваны ў гарадскі пасёлак Поразава Гродзенскай вобласці. Гл. дадатак: «Пасведчанне для Сураўца Вітольда аб заканчэнні адбывання пакарання».
    ’’НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 87—89. ДАГАГВ. Ф. 8, воп. 1, спр. 4, арк. 71—71 адв. Розныя дакументы.
    74ДАГАГВ. Ф. 1, воп.1, спр. 73, арк. 49. Паведамленне сакраіару Гродзенскага абкама Калініну, без дагы, за подпісам намесніка кіраўніка аддзела кадраў Раманава.
    ’’ДАГАГВ. Ф. 11, воіі.1, спр. 3, арк. 23. Прагакод № 8 Радунскага РК КП(б)Б, 08.12.1944 г„ за подпісам сакратара Салаўёва.
    І.ІІ. Грамадскапалітычная сітуацыя ў другім паўгоддзі 1944—1945 гг.	43
    ЭКАНАМІЧНАЯ ПАЛІТЫКА
    Вялікую ўваіу савецкая ўлада надавала выкарыстанню эканамічных рэсурсаў занятых тэрыторый для патрэб Чырвонай Арміі і эканомікі СССР. Выяўлялася гэта ў палітыцы выканання насельніцтвам, пераважна вясковым, дзяржаўных планаў пастаўкі сельскагаспадарчых прадуктаў, у выкананні рознага кшталту прымусовых прац: высечкі лесу, рамонту дарог і мастоў. Акрамя таго, існаваў падатак на зямлю. Згодна з распараджэннем упаўнаважанага Наркамата нарыхтовак СССР, на вызваленых тэрыторыях Беларусі была ўсталявана сістэма паставак на ўзроўні 50% ад абавязковай нормы 1944 г. Напрыклад, гаспадар, у якога было ад 2 да 5 гектараў зямлі, павінен быў аддаць дзяржаве 15 кг мяса, 88 л малака ад кожнай каровы, 25 яек з кожнай гаспадаркі і г.д.76. Акрамя таго, былі спецыяльныя кантынгенты па пастаўках збожжа, бульбы, сухога корму, спецыяльныя пастаўкі для Чырвонай Арміі д абавязковая дзяржаўная пазыка.
    Планы дзяржпаставак сустракалі ціхі сабатаж з боку насельніцтва. Непамерна вялікія нормы і недастаткова выразная палітычная кан'юнктура былі прычынай няпэўных настрояў і крыніцай разнастайных чутак. У многіх раёнах планы дзяржпастаўкі выконваліся пры дапамозе вайсковых часцей Чырвонай Арміі. Гэта, аднак, не давала пажаданых вынікаў. Савецкая ўлада звярталася па дапамоіу нават да духоўных асоб, якія мелі вялікі аўтарытэт сярод вясковага насельніцтва. У Воўпаўскім сельсавеце (Ваўкавыскі раён) у актыў былі ўключаны мясцовыя ксёндз і non. Як дакладваў пазней на партыйным сходзе ўпаўнаважаны райкама Курба, «ксёпдз па сваёй тэрыторыі плап пастаўкі выканаў, a non — падвёў»77.
    Паколькі планы паставак былі вельмі важнымі і ім падавалася шматувагі, мясцовыя ўлады выкарыстоўвалі ўсе магчымыя спосабы, каб іх выкапаць, і не грэбавалі пры гэтым ніякімі метадамі і сродкамі. Часам яны змушалі людзей да дзяржпазыкі, выкарыстоўваючы дробныя эканамічпыя сапкцыі, напрыклад, не прадавалі тым, хто ўхіліўся, вельмі каштоўпай у гой час солі. У Быценскім раёне Баранавіцкай вобл. было спецыяльнае распараджэнне пракурора па гэтым пытанпі. Пагрозы, якія выказвалі па сходах упаўнаважаныя па пастаўках у адрас вяскоўцаў (кшталту «скуру здзяру, а пастаўкі збяру», «накладу на вас лапу МДБ», «не аддасце, то запішам у калгас», а часам і ўчыпепая п'япымі ўпаўнаважанымі страляпіна і г.д.) не заахвочвалі да ўдзелу ў падобных сходах. Тое самае можна сказаць і наконт іншых мерапрыемстваў савецкай улады ў палітыкаідэалагічпай сферы. Напрыклад, сакратар камсамола Сапоцкінскага раёна Санько не меў магчымасці праводзіць ніякаіі палітычнавыхаваўчай працы з моладдзю, бо застрашаныя «хапуном» маладыя людзі не прыходзілі на сходы. Паводле сакратара камсамола, на сустрэчы прыходзілі толькі «старыя і малыя»78.
    76ДАГАГВ. Ф. 6195, воп. 1, спр. 163. арк. 37. Пастанова Беластоцкага выканкама і абкама КП(б)Б «Аб пастаўках мяса, малака і яек дзяржаве для калгасаў і сельскіх гаспадарак», 10.08.1944 г.
    77НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 812а, арк. 101. Паведамленне аб ходзе выканання пасгавак дзяржаве, 02.09.1944 г.
    ™ НАРБ. Ф. 4, воп. 29, сп