Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
р. 221, арк. 87. Паведамленне аб выкананні Гродзенскім аб
44
Раздзел I. Палітычная сйпуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
Малако дзяржаве. Пастановачнае прапагандысцкае фота.
І.ІІ. Грамадскапалітычная сітуацыя ў другім паўгоддзі 1944—1945 гг.
45
Трэба сказаць, што за невыкананне плана дзяржпаставак пагражала крымінальная адказнасць. Дзейнасць адпаведнага закона, прынятага Саветам народных камісараў СССР у лістападзе 1942 г. з тэрмінам важнасці да канца вайны, была прадоўжана 17 верасня 1945 г.”.
Вялікую небяспеку песлі абвінавачванні ў зневажанні савецкай улады, якія маглі ўзнікнуць у выніку неасцярожных выказванняў. Падчас сходу з нагоды чарговай пастаўкі збожжа дзяржаве ў вёсцы Старлыгі Свірскага раёна (Маладзечанская вобл.) мясцовы жыхар Іосіф Сапега (імя напісана ў адпаведнасці з тэкстам крыніцы — Я.Ш.) сказаў:
Нас сюда собралм, как жндов в немецкое гестапо, н хотмте забрать у нас весь хлеб, возьммте прннесмте пулемет м расстреляйте.
Яго падтрымала яшчэ адна мясцовая жыхарка — Малання Мамчыц. У выніку хуткага следства і вынесенага абвінавачвання ў антысавецкай агітацыі абое былі прызнаныя вінаватымі і панеслі кару паводле арт. 72 парагр. «А» Крымінальнага кодэкса БССР (антысавецкая агітацыя і прапаганда — Я.Ш.^.
У той час было распаўсюджана меркаванне, што Саветы хутка сыдуць, як гэта было ў 1941 г., а таму і спяшаюцца забраць як мага больш. Пасля распаду антыгітлераўскай кааліцыі чакаўся канфлікт паміж СССР і яго былымі саюзнікамі. Звесткі пра гэта прыходзіді з розных крыніц, пераважна ад людзей, звязаных з антысавецкім падполлем. Савецкая ўаада часта сама несвядома падтрымлівала плёткі пра хуткую вайну з Захадам. У вёсцы Козіна Быценскага раёна падчас выступлення з прамовай кіраўнік РА НКУС Татарнеў паведаміў:
В Англіш содержмтся 15ммдлпонная армня Андерса, она готовмтся к войне с намн, а потому вы должны в трехдневный срок внеста молокопоставкн.
У адказ на гэта нехта з залы выкрыкнуў: «Каб вас тут не было праз тры дні»81. У Навамышскім раёне той самай вобласці многія лічылі, што Савецкі Саюз працягвае вайну на Далёкім Усходзе (восень 1945 г. — Я.Ш.), і ў сувязі з гэтым чакалі зменаў.
Найбольш вострыя выказванні і меркаванні на тэму будучай вайны былі характэрныя для польскага асяроддзя. Полька з Брэста ў размове са сваімі знаёмымі выказааа думку, што не Чырвоная Армія змагалася за палякаў, a
камам пастановы ЦК УКП(б) ад 20 студзеня 1945 г. «Аб палітычнай працы партыйных арганізацый у заходніх абласцях БССР» ад 03.07.1945 г.
”НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 121, арк. 100. Пастанова Савета Народных Камісараў СССР № 2348 ад 17.09.1945 г., за подпісамі Сталіна, Чадаева. У мірны час гэтыя дзеянні падпадалі пад арг. 61, а ў час вайны — пад арт. 59 парагр. 6 Крымінальнага кодэкса РСФСР і адпаведных артыкудаў крымінальных кодэксаў саюзных рэспублік.
8“Акт абвінавачвання Сапегі Іосіфа і Мамчыц Маланні ад 24.10.1947: Аграрные преобразованмя в Молодечненской областн 1944—1953. Документы / сост.: Н.А. Бондаренко, Н.В. Нванов, II.Н. Курков. Мпнск, 2003. С. 168—170.
81 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 71, арк. 174. Справаздача аб палітычнай працы сярод насельніцтва Быценскага раёна Баранавіцкай вобл., без даты, не раней за 27.05.1945 г.
46
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
Вялікабрытанія вызваліла Польшчу. «Еслп бы Англня не давала продуктов советской властн, то Советы подохлм бы давно, — казала Вольга Пятроўская. — Но в Бресте Советов не будет, а будет Велнкая Польша»82.
Выказванні пра «Вялікую Польшчу ў межах 1939 г.» былі досыць частымі, асабліва сярод палякаў: партыйныя дакументы занатоўваюць іх аж да канца 40х гг. У неаднойчы згаданым ужо Радунскім раёне, дзе жылі пераважна палякі, сакратар РК КП(б)Б Муравіцкі выказваў занепакоенасць з нагоды моцных антысавецкіх настрояў. «Вражескме элементы рассказывают о том, что в прнблмжаюгцейся войне (ііаміж СССР і Вялікабрытаніяй — Я.Ш.) полякм должны занять свое место н бороться за освобожденне от Советов своей землн,» — дакладваў Муравіцкі на пасяджэнні райкама83.
Даходзіла да кур'ёзных сітуацый. Так, у сярэдзіне мая 1945 г. цэлая вёска Аевашы (Лідскі раён), у якой налічвалася 40 гаспадарак, пасля весткі пра пачатак вайны СССР з Англіяй і ЗША запрэгла коней і прыехала ў Ліду па ваенныя «трафеі», бо была пушчана чутка, нібыта Чырвоная Армія разбітая і пакінула горад84.
Чаканне пераменаў (у тым ліку — аднаўлення межаў 1939 г.), якія звязваліся з цалкам верагоднай вайной, было адной з прычын, па якой пэўная частка палякаў адкладвала перасяленне ў Польшчу. Дырэктар польскамоўнай школы № 2 горада Гродна Якуб Мараш з трывогай адзначаў у адной са сваіх справаздач, што палякі часта дэзарганізуюць працу школы, бо не могуць вырашыць, ці трэба ім выязджаць: «Палякі паказваюць нерашучасць і павольнасць, чакаючы зменаў палітычнай кан’юнктуры». Далей ён піша: «Адна з матак сказала, што няма сэнсу выязджаць у Польшчу, бо ўсё роўпа хутка пачпецца вайна»85.
Можа скласціся ўражанне, што Заходняя Беларусь—у параўнанні з усходняй часткай — была аазісам дабрабыту, які шчасліва абмінулі ваенная віхуры. Аднак жа пасляваенную рэчаіснасць немагчыма апісваць у светлых танах. Спаленыя вёскі, школы, хаты, ваенныя разбурэнні былі бачныя на кожным кроку. Ступень разбурэння была непараўнальна меншай, чым на ўсходзе, але тысячы людзей засталіся без даху над галавой. У Гродзенскай вобл., паводле дадзеных на 1 чэрвеня 1945 г., з 14127 спаленых і знішчаных дамоў былі адбудаваныя толькі 3 226. Паводле дадзеных НКУС БССР, Пінск быў разбураны на 35—40 %. Былі знішчаныя гарадская верф, запалкавая фабрыка, пяць лесапільняў і г.д.86. Хоць у Заходняй Беларусі і не было голаду, адчуваўся моцны недахоп солі, мыла, запалак і г.д. У раёны Полацкай вобл. з кастрыч
82Освобожденная Беларусь ... С. 161—168. Паведамленне аб ходзе выканання дамовы аб эвакуацыі, май 1945 г.
“’ДАГАГВ. Ф. 11, воп. 1, спр. 16, арк. 74. Палітданясенне Радунскага райкама ў Гродзенскі абкам ад 12.10.1945 г., за подпісам сакратара Муравіцкага.
“НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 292, арк. 51—52. Паведамленне ў ЦК КП(б)Б ад 3.07.1945 г.
85ДАГВ. Ф. 127, воп. 1, спр. 24, арк. 30. Справаздача аб працы Гродзенскай польскамоўнай школы № 2, не пазней за 30 мая 1946 г.
“’РГАСПМ. Ф. 17, оп. 122, д. 70, л. 87. Справаздача № 829/5 НКУС БССР, ЭССР, ЛагССР, /ІітССР і Калінінградскай вобласці ў ЦК УКП(б) ад 17.08.1944 г., за подпісам народнага камісара НКУС Берыі.
І.ІІ. Грамадскапалітычная сітуацыя ў другім паўгоддзі 1944—1945 гг.
47
ніка 1944 г. па май 1945 г. наогул не прывозілі соль, у некаторых раёнах нават у канцы лістапада 1945 г. сітуацыя не змянілася. У Гродзенскай вобл. нерэгулярна выдавалі хлеб8’.
3за вельмі малой колькасці лекараў і недахопу нават самай элементарнай медыцынскай дапамогі ў многіх раёнах (Дзівінскім Брэсцкай вобл., Навагрудскім і Аяхавіцкім Баранавіцкай вобл.) успыхнула эпідэмія плямістага тыфу, пашыраліся кароста і інфекцыйныя хваробы88. Карціну дапаўняла складаная грамадскапалітычная сітуацыя, агульная характарыстыка якой была пададзеная вышэй.
Акрамя ўсяго, нельга забываць, што прыход Чырвонай Арміі летам 1944 г. пэўнай часткай грамадства ўспрымаўся як вызваленне ад жахаў гітлераўскай акупацыі. I калі нават на захадзе Беларусі вайсковыя падраздзяленні не віталі трыумфальнымі вянкамі, гэта ўсё роўна быў прыход арміівызваліцелькі. Першапачаткова нават палякі лічылі Чырвоную Армію саюзным войскам, якое дапаможа вызваліць і аднавіць незалежную Польшчу. Томаш Стшэмбаш, пішучы пра пераход Чырвонай Арміяй «усходніх межаў II Рэспублікі», адзначаў: «Цяпер войска ўваходзіла як вызваліцель і саюзнік нашых саюзнікаў. Аднак гэта было зусім не такое вызваленне, на якое разлічвалі палякі»8’. Неўзабаве чаканні і надзеі былі падмануты. Цывільная адміністрацыя, а асабліва органы НКУС, якія прыйшлі следам за рэгулярным войскам, хутка далі зразумець, што тут няма месца далікатнасці і лагодным угаворванням. Эканамічная і нацыянальная палітыка, тэрор і запалохванне сталі прычынай таго, што ў грамадстве пачалі панаваць страх і няўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Многія скарысталіся з магчымасці выехаць у Польшчу («эвакуацыі», ці т.зв. «рэпатрыяцыі»), якую зараз ужо лічылі «дэмакратычнай і прыязнай», каб толькі ўцячы ад савецкай рэчаіснасці. Аюдзі ў роспачы пагражалі, што перад ад'ездам спаляць усю сваю маёмасць, бо не хацелі пакідаць яе Саветам (Сапоцкінскі раён). Для жыхароў памежных раёнаў, напрыклад, Браслаўскага, які мяжуе з Латвіяй, магчымасць выехаць у суседнюю краіну была апошнім выратаваннем. Паводле аўтараў беларускай працы па гісторыі Браслаўскага раёна, у другой палове 40х гг. у Аатвію ўцякалі цэлыя вёскі, рабілі яны гэта ноччу і патаемна, пакідаючы ўсё, што цяжкай працай здабылі за сваё жыццё90. У прыбалтыйскіх рэспубліках эканамічная палітыка крыху адрознівалася ад той, якая праводзілася ў Заходняй Беларусі: савецкая ўлада, азіраючыся на нядаўні досвед незалежнасці гэтых краін, паводзіла сябе тут больш асцярожна.
“’Советская жмзнь. 1945—1953. Сборннк документов / сост. Е.Ю. Зубкова, Л.П. Кошелева, Г.А. Кузнецова, А.П. Міініок, Л.А. Роговая. Москва, 2003. Паведамденне аб недахопах у забеспячэнні працоўных ад 28.11.1945 г., за подпісам намесніка старшыні арганізацыйнаінструктарскага аддзеда ЦК УКП(б) Слепава.
“Цыт. паводде: Освобожденная Бедарусь ... С. 87—88. Паведа.мденне «Аб інфекцыйных хваробах у некаторых раёнах БССР» ад 24.03.1945 г.
1,9 Strzembosz Т. Rzeczpospolita podziemna. Spoleczenstwo polskie a panstwo podziemne 1939—1945. Warszawa, 2000. S. 171.
90 Памяць ... C. 565.
48
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
Для тых, хто застаўся на тэрыторыі БССР, адзілым шанцам выжыць у рамках створанай савецкай сістэмай мадэлі развіцця было прыстасаванне па меры магчымасці да яе патрабаванняў. Сітуацыю, якая склалася летам 1944 г. на вызваленых тэрыторыях, трапна ахарактарызаваў адзін з партыйных функцыянераў (на прыкладзе Ашмянскага раёна тагачаснай Віленскпіі вобл. — Я.Ш.у. «Большасць насельніцтва жыве адасоблена, з заўсёдным неабгрунтаваным страхам за сваё жыццё, за дом, за сям'ю. Жывуць паводле прынцыпу "кожны круціцца як можа"»91.
Але не заўсёды можна было выкруціцца. Тэрор супраць грамадства, сабатаж большасці мерапрыемстваўулады (напрыклад, мабілізацыі ў войска і на прамысловасць) вымушалі тысячы людзей шукаць ратавання ў лесе. Многія з іх папаўнялі шэрагі антысавецкага падполля. Гэтае пытанне больш падрабязна будзе разгледжана ў