• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    н 19 рядовых разведчнков п дмверсантов. Задержано 10 человек ... Сброс десанта промзведен в 2 группах, все задержанные относятся ко второй группе1"4.
    1(13 Валахановмч 14. Антмсоветское подполье ... С. 22.
    *“■*LYA, f. к1, ар. 3, Ь. 31. Данясенне зроблена праз ВЧ (высокачпстотная сувязь — Я.Ш.)
    і адрасавалася началыгіку Упраўлення па барацьбе з бандытызмам, камісару дзяржаўнай
    бяспекі 3га раніу Лявонцьеву. За подпісамі: камісара дзяржаўнап бяспекі Барташуна
    са, упаўнаважанага НКУС/НКДБ СССР камісара дзяржаўнай бяспекі Ткачэнкі; лістапад 1944 г. Шматкроп’е пасгаўлена на месцы прозвішчаў затрыманых і звестак, якія датычац
    ца кіраўніцтва школы, колькасці, заданняў дыверсантаў. Маёр Вітушка, паводле звесіак Валахановіча, разам з чатырма дыверсантамі быў затрыманы акаўскай групай «Комара». Пасля перамоваў група Вітушкі ўвайшла ў склад групы «Комара». У студзені 1945 г. Вітушка загінуў у адной з сутычак з савецкімі войскамі. Сяргей Ерш, абапіраючыся.
    52
    Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
    Савецкія службы бяспекі эфектыўна знішчалі падпольныя ячэйкі беларускіх арганізацый, частка ўдзельнікаў якіх не выехала ў эвакуацыю разам з немцамі. У снежні 1944 г. Берыя даносіў Сталіну, Молатаву і Малянкову:
    В Барановпчской п Молодечненской областях БССР арестовано 60 членов белорусской нацмоналнстмческой оргашізацнм «Беларуская самапомач». Была лмквмдлрована также фашмстская молодежная органнзацпя «Саюз беларускай моладзі», по этому делу арестовано 90 человек. В Молодечненской областм была лмквндмрована антнсоветская органмзацпя «Беларуская незалежніцкая партыя», основанная немецкой разведкой. Было арестовано 20 членов этой органмзацмн, которые должны былм занмматься разведывательной н террормстнческоразведывательной деятельностью1"5.
    Толькі ў перыяд з 1 па 5 студзеня 1945 г. органы НКУС затрымалі «50 удзельнікаў беларускіх і іншых антысавецкіх арганізацый»106. Наколькі эфектыўнымі былі метады і сродкі барацьбы з беларускімі антысавецкімі арганізацыямі, звязанымі з нямецкай разведкай, сведчыць той факт, што на працягу 1944—1945 гг. амаль усе фармаванні былі выкрыты і ліквідаваны. Асобныя ўдзельнікі былых беларускіх калабаранцкіх арганізацый праводзілі ўзброеную антысавецкую дзейнасць, забіваючы дзеячаў партыйнасавецкага апарату, НКУС/НКДБ і здабываючы сродкі для існавапня звычайнымі рабункамі.
    У дакументах Упраўлення па барацьбе з бандытызмам НКУС часам сустракаецца паняцце «беларускія банды». У выпадку з «беларускімі бандамі» вызначальным фактарам быў нацыянальны склад групы альбо нацыянальнасць кіраўніка. Найчасцей такія групы характарызаваліся як тыя, што «складаюцца з паліцаяў, здраднікаў і нямецкіх паплечнікаў». У Дзятлаўскім раёне Баранавіцкай вобл. 7 лютага 1945 г. быў арыштаваны кіраўнік «беларускай банды», у якой налічвалася 25 чалавек, былы начальнік паліцыі Янка Герусь. У Слонімскім раёне той самай вобл. 17 лютага 1945 г. затрымалі «беларускую банду», у якую ўваходзілі дзевяць чалавек пад кіраўніцтвам расіяніна маёра Міканора Мяльчуцкага, дэзерціра з Чырвонай Арміі. «Беларуская банда» на чале з беларусам Жэрунем, якая налічвала 12 чалавек, таксама была ліквідавана ў студзені 1945 г. у Столінскім раёне Пінскай вобл. (поўдзень Беларусі)107. У астатніх узброеных групах альбо антысавецкіх арганізацыях (незалежна ад іх нацыянальнага складу) на тэрыторыі БССР, паводле сітуа
    галоўным чынам, на ўспаміны, падаўжае жыццё і партызанскую дзейнасць Вітушкі, прынамсі, на некалькі гадоў.
    "”Цыт. паводле: Документы НКВД СССР о польском подполье / под. ред. А.Ф.Носкова. Москва—Новоснбпрск, 2001. С. 90. Паведамленне Л.П.Берыю, І.В.Сталіну, В.М.Молатаву, Г.В.Малянкову аб барацьбе з антысавецкім падполлем у заходніх абласцях Беларускай ССР, 12.12.1944 г.
    '“ Цыт. паводле: Советская повседневность м массовое сознанпе. 1939—1945 / сост.: А.Н.Ямвчнн, Н.В.Орлов. Москва, 2003. С. 387. Паведамленне наркама НКУС БССР Бельчанкі і наркама НКДБ БССР А.Ф.Цанавы А.П.Берыю, студзень 1945.
    107 ГАРФ, Ф. 9478, оп. 1с, д.516, л. 14—20. Спіс «ліквідаваных кіраўнікоў антысавецкіх банд і арганізацый у БССР» на 1 красавіка 1945 г.
    І.ІІІ. Беларускі антысавецкірух	53
    цыі на 1 красавіка 1945 г., органамі НКУС/НКДБ вылучаліся наступныя катэгорыі супрацоўнікаў: рэзідэнты, агентымаршрутнікі108, унутранікі (унутраныя агенты), паведамляльнікі (інфарматары), з іх у Баранавіцкай вобл. было 783, у Брэсцкай — 732, у Полацкай — 997, у Гродзенскай — 810, у Маяадзечанскай — 966, у Пінскай — 498'°9.
    У межахпасляваеннайрэпатрыяцыізакупаванайкраінаміатыгітлераўскай кааліцыі тэрыторыі ў Савецкі Саюз былі вернутыя асобы, звязаныя з беларускім нацыянальным рухам. У Баранавіцкай вобл. у маі 1947 г. органы МДБ БССР выкрылі дзейнасць падпольнай беларускай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі» (СВБ), створанай былым удзельнікам «Саюза беларускай моладзі» (СБМ) Генадзем Казаком. Арганізацыйны камітэт Саюза складаўся з некалькіх аддзелаў, меў упаўнаважаных у Навагрудскім, Дзятлаўскім і Любчанскім раёнах, а таксама ў Баранавічах. Мэтай арганізацыі было стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы. На мяжы 1950—1951 гг. у Пліскім раёне Полацкай вобл. органы бяспекі БССР ліквідавалі падполыіую антысавецкую арганізацыю «Саюз барацьбы супраць камунізму», на чале якой стаяў праваслаўны святар Георгій Бортнік. У час нямецкай акупацыі Бортнік уступіў у беларускія вайсковыя фармаванні і скончыў вайну сяржаптам 3га батальёна дывізіі СС Цырлінга. Абедзве арганізацыі праводзілі антысавецкую агітацыю, апошняя карысталася пры гэтым радыёперадачамі «Гояасу Амерыкі»"0.
    РАЗВЕДКА ЗАХОДНІХ ДЗЯРЖАЎ У БССР I БЕЛАРУСКІ РУХ
    Беларуская эміграцыя на Захадзе, яе выдавецкая і інстытуцыйная дзейнасць, праграмы, скіраваныя на ўтварэнне «незалежнай беларускай дзяржавы», не ўваходзяць у кола зацікаўленасцей аўтара дадзенага даследавання. Аднак цікавым для яго з'яўляецца пытанне, якім чынам спецслужбы заходніх краін (ЗША і Вялікабрытаніі) выкарыстоўвалі былых удзельнікаў беларускіх калабаранцкіх арганізацый у працы разведкі"1. Частка беларускай эміграцыі (Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) на чале з Міколам Абрамчыкам) планавала, карыстаючыся супрацоўніцтвам з разведслужбамі заходніх краін, рэалізаваць таксама і ўласныя палітычныя мэты. У горадзе Каўфбойрэн, недалёка ад Мюнхена, у амерыканскай школе разведчыкаў рыхтаваліся дыверсанты для працы на тэрыторыі СССР. У верасні 1951 г., пасля трох
    11,1 Форма супрацоўніцтва маршругнікаў з «органамі» адрознівалася спосабам выканання абавязкаў. Агентмаршрутнік дзейнічаў на выдзеаеным «органам» маршруце альбо трасе, збіраючы інфармацыю разведвальнага кштадту і пры дапамозе тэхнікі і метадаў аператыўнай працы, а таксама выкарыстоўваючы свае знаёмсгвы і сямейныя сувязі.
    "'ТАРФ. Ф. 9478, оп. 1с, д. 516.
    ""Вадахановнч 11. Антнсоветаое подполье ... С. 34—36.
    111 Крыху асвятляе гэтыя падзеі кніга, якая выйшла ў 1982 г. у НьюЕрку. Яе аўтар, былы супрацоўнік Дэйартамента юстыцыі ЗША (Спецыяаьнае следчае бюро), расказвае нра некаторыя аспекты дзейнасці беларускай эміграцыі на службе амерыканскай разведкі. Гл.: Loftus J. The Belarus Secret. New York, 1982. Гд. таксама: Ёрш C., Горбік C. Беларускі супраціў. Дьвоў, 2006.
    54
    Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
    месячнага навучання, з амерыканскага самалёта быў дэсантаваны прадстаўнік Рады БНР Іван (Янка) Філістовіч.
    Дыверсант дзейнічаў на тэрыторыі Ільянскага раёпа Маладзечанскай вобл., дзе неўзабаве заняўся арганізацыяй падпольнага «Беларускага нацыянальнавызваленчага войска». Але, нямедзячы на іучную назву, Філістовічу ўдалося арганізаваць толькі певялікую групу з удзельнікаў беларускіх дапаможных вайсковых часцей (далучыўся да ўжо існуючай — РзР). Эмісар эміграцыі імкнуўся надаць сваёй дзейнасці пэўную ідэалагічную форму, спрабаваў схіліць партызанаў да прысягі на вернасць БНР (але гэтае мерапрыемсгва сутыкнулася з неразуменнем удзелыіікаў групы). Для больш эфектыўнай антысавецкай прапаганды Філістовіч здабыўдрукарскую машыну, аднак планы выдання падпольнай газеты «Жыве Беларусь!» так і не былі рэалізаваныя. У верасні 1952 г. органы дзяржбяспекі БССР арыштавалі Філістовіча разам зусёй групай112.
    Падобны лёс напаткаў таксама і чатырох дэсантнікаў, якія ў жніуні 1952 г. прызямліліся ў Налібоцкай пушчы непадалёку ад вёскі Юіяцішча. Група павінна была збіраць інфармацыю аб унутранай сітуацыі ў БССР, вербаваць супрацоўнікаў дзяржаўнага апарату, звязаных з пашпартнай сістэмай, а таксама збіраць інфармацыю аб антысавецкіх падпольных арганізацыях у Беларусі. Усе яны былі арыштаваныя на працягу двух тыдняў пасля прызямлення113.
    БЕЛАРУСКІЯ ПАДПОЛЬНЫЯ АСВЕТНІЦКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ
    Нямецкая акупацыя ў пэўнай ступепі спрычынілася да абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Гэта было звязана, найперш, з нямецкай палітыкай школьнай адукацыі ў Генеральнай акрузе «Беларусь». Большасць беларускіх падполыіых арганізацый, дзейнасць якіх была звязана з асветай і агітацыяй, узнікла на тэрыторыі гэтай акругі. Фармаваліся ж яны галоўным чынам з былых слухачоў беларускіх адукацыйных устаноў і моладзевых арганізацый, створаных у перыяд нямецкай акупацыі. Яшчэ ў 1944—1945 навучальным годзе ў Глыбоцкім педагагічным вучылішчы (Полацкая вобл.) у асяроддзі навучэнцаў пачала фармавацца група нязгодных з палітыкай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі, якую праводзілі савецкія ўлады. На пачатку 1946 г. ужо склалася ядро нелегальнай арганізацыі «Саюз патрыётаў Беларусі». Першапачаткова яны бралі прыклад з філаматаў і філарэтаў. Антон Фурс, адзін з удзельнікаў падпольнага Саюза, прызнаваўся: «У нас не было нейкіх рэвалюцыйных або контррэвалюцыйных мэтаў, мы не лічылі сябе палітычнай арганізацыяй. Нашыя задачы насілі культурнаасветніцкі характар». Зімою 1946 г. ім удалося звязацца з нелегальнай групай школьнай моладзі з Паставаў «За Беларусь». Вясною таго самага года на спатканні прадстаўнікоў абедзвюх груп быўутвораны «Саюз патрыётаў Беларусі»"4.
    112 Валахановіч I. Барацьба вакол ідэі «беларускай нацыянальнай дзяржавы» (другая палова 40х — пачатак 50х гадоў) // Беларускі гісгарычны часопіс. 1999. № 1. С. 61—62.
    пзВалахановмч 14. Антнсоветское подполье ... С. 44—49.
    114 Patrioci Biatorusi / relacje wybrane i przygotowane do druku przez Dorot^ Pazio // Karta. № 28. 1999. S. 115—124. Гл. таксама: Гарт. 3 успамінаў пра «Саюз беларускіх патрыётаў» (Глыбокае, Паставы. 1945—1947) / укла