Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
л. 8. Справаздача аб ліквідацыі антысавецкіх нацыяналістычных арганізацый, звязаных з імі банд, удзельнікаў арганізацый, бандытаў, папдечнікаў, тых, хто хавае бандытаў, а таксама іншых антысавецкіх элементаў на тэрыторыі заходніх абласцей БССР. Без даты, не пазней за студзень 1947 г., Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з бандытызмам МУС СССР.
149 Белозоровмч В.А. Западнобелорусская деревня в 1939—1953 гг. Гроднб, 2004. С. 82.
І50НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 812а, арк. 3, 8. У Лідскім раёне за перыяд з ліпеня па 22 лістапада 1944 г. «белапалякі забілі да 45 чалавек партыйнага і савецкага актыву, а таксама звязаных з імі людзей». У Воранаўскім раёне зафіксаваны напады на вайсковыя часці, у час аднаго з іх «былі забіты два чырвонаармейцы». У Сапоцкінскім раёне (Гродзенская вобл.) у вёсцы Вулька і Баля Сольная былі забіты дэпутаты (хутчэй sa усё, мясцовых саветау — Я.Ш. ), у вёсцы Галавенчыцы «бандыты» павесілі двух мясцовых сялян. Да дрэва яны прымацавалі таблічку «Гэта — падзяка за вашу бальшавіцкую працу». Цыт. паводле: Белозоровмч В.А. Западнобелорусская ... С. 80.
151 На пачатку 1945 г. быў забіты камандзір Паўночнага злучэння паручнік Барысевіч. У лютым 1945 г. зноў былі разбіты некалькі падраздзяленняў, атрад «Комара» —
Чэслава Станкевіча — трапіў у засаду, куды яго завабіў спецыяльны атрад НКДБ, які выдаваў сябе за ўласаўцаў. Частка беларускіх гісторыкаў глядзіць на дзей
I.IV. Польскае незалежніцкае падполле
65
унутраныя войскі НКУС Беларускай акругі правялі шэраі малых і вялікіх чэкісцкаваенных аперацый, аблаў, засад, прачасалі тысячы вёсак і хутароў. У лютым 1945 г. было праведзена 189 аперацый, у тым діку ў Баранавіцкай вобл. — 49, у Гродзенскай — 18, у Брэсцкай — 2, у Пінскай — 43, у Маладзечанскай — 6, у Полацкай — 10. У ходзе іх правядзення было забіта 248 «бандытаў», затрымана — 587 чалавек152.
Найбольшая колькасць аперацый прыпала на кастрычнік—снежань. У час іх правядзення было затрымана 106 814 чалавек польскай і беларускай нацыянальнасці, у тым ліку 34 922 — без дакументаў, 31 701 былі абвінавачаны ў парушэнні законнасці і парадку, і 26 063 — ва ўхіленні ад службы ў Чырвонай Арміі153. Як падаюць крыніцы польскага МЗС, «згодна з прыблізнымі падлікамі» ў другой палове 1944 г. — першай палове 1945 г. «у выніку надзвычайнага становішча, якое склалася ў месцах правядзення ваенных аперацый, з тэрыторыі «заходніх рэспублік» СССР (Заходняя Бехарусь і Заходняя Украіна — Я.Ш.) было вывезена каля 15 тыс. чалавек». Гэтых людзей трымалі ў лагерах для інтэрнаваных у глыбыні СССР. Акрамя таго, існавала група з 5 тыс. чалавек, асуджаных за прынадежнасць да АК, якія паходзілі таксама, галоўным чынам, «з заходніх рэспублік»154. Польскае МЗС рабіла спробы дамовіцца пра вызваленпе гэтых людзей і забеспячэнне ім выезду ў Польшчу. Пасол Польшчы ў Маскве, Раабэ, паведамляў у Варшаву:
насць АК праз прызму ацэнак, якія выкарыгоўваліся ў савецкай гістарыяграфіі. Яны некрытычна выкарыстоўваюць тэрміны, запазычаныя з савецкіх дакументаў, не заўсёды ўдакладняюць дадзеныя з некаторых крыніц. Напрыклад, атрад «Комара» ў часопісе, які выдаецца пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, быў ахарактарызаваны цалкам негагыўна, як аград, «што займаўся, галоўным чынам, тэрарызмам, запалохвапнем савецкіх актывістаў». Пры гэтым зусім не згадваюцца прычыны, якія прывялі да падобных дзеянняў. Цыт. паводле: Соловьев А. Еіце раз о послевоенном бандмгмзме в Белорусснн // Беларуская думка. 1997. № 1. С. 147. Атрад маёра НКДБ Віктарава, які дыслакаваўся пад Ашмянамі і дзейнічаў пад выглядам уласаўцаў, ліквідаваў аірады «Тура» Віктара Туронка і «Орліча» Уладыслава Кітоўскага. Іншая група НКДБ, якая дзейнічала пад маскай «зялёных партызанаў», у Лідскім, Радунскім і Васілішкаўскім раёнах у сакавіку 1945 г. забіла 36 членаў атрада Верамовіча («Куна») і 24 чалавек запасу. (Цыт. паводле: Skrobocki Е. Polskie podziemie na Nowogrodczyznie i Grodzienszczyznie w latach 1944—1953 // Problemy swiadomosci narodowej ludnosci polskiej na Biatorusi. Grodno, 2004. S. 362—363); LYA, f. k1, ap. 3,1. 31; b. 31,1.269. Спецыяльнае паведамленне начальніку Галоўнага ўпраўлення НКУС СССР па барацьбе з бандытызмам «Аб ліквідацыі белапольскай банды Эдзіка» ад 15.06.1945 г., за подпісам палкоўніка бяспекі Гусева. 2 чэрвеня 1945 г. каля населенага пункта Навасады (Астравецкі раён Маладзечанскай вобл.) спецгрупа НКУС Астравецкага гарнізона разбіла атрад «Эдзіка» Станіслава Шашунскага; забігы 31 паргызан, пяцёра спалілі сябе. Частка атрада ацалела і схавалася. У час аперацыі загінула двое жыхароў Навасадаў, быў паранены лейтэнант НКУС.
І52ГАРФ. Ф. 9478, on. 1, д. 416, л. 16. Статыстычныя дадзеныя Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з бандытызмам БССР за перыядз лютага 1945 г.; ад 12 сакавіка 1945 г., за подпісам палкоўніка Пягрова.
153Piskunowicz Н. Zwalczanie przez NKWD і NKGB ... S. 82—84.
l54Archiwum MSZ Polski, Zespot depesz, teczka 37, k. 49. Шыфраграма № 7647, высланая з Масквы 15.XI.1946 г. Вольпэ.
66
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
Савецкі бок заняў у гэтай справе вельмі прынцыповую пазіцыю, складваецца ўражанне, што максімум таго, пра што магчыма дамовіцца на дадзены момант, — гэта дыферэнцыяцыя зняволеных і вызваленне тых, хто настроены больш дэмакратычна, за выключэннем фашысцкіх элементаў'”.
Гэтыя звесткі не адлюстроўваюць карціны цалкам, бо датычаць толькі тых людзей, інфармацыяй аб якіх валодала польскае МЗС.
ЗМЕНАТАКТЫКІ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ
У пачатку сакавіка 1945 г. НКУС Літоускай ССР у супрацоўніцтве з вайсковым аддзелам Саюза польскіх патрыётаў у Відьні прыступіў да аперацыі па выкрыцці ўдзельнікаў партызанскіх атрадаў. У ходзе аперацыі ў атрады іюльскага падполля быўнакіраваны 21 чалавек, якія мелі спецыяльныя лісты з прапановай скласці зброю і легадізавацца. 3 8 сакавіка па 1 мая 1945 г. дегалізавалася 309 чадавек, у тым ліку і «бандыты з тэрыторыі Беларусі»156. Як зазначаў кіраўнік НКУС Гродзенскай вобл. паякоўнік Горлаў, найбольш масавай быаа легалізацыя ў Радунскім, Воранаўскім і Васідішкаўскім раёнах. 3 чэрвеня па першую палову жніўня 1945 г. у Радунскім раёне легалізавадася 37 удзельнікаў польскага падполля, у Воранаўскім — 16. У цэлым, толькі ў ліпені 1945 г. у Гродзенскай вобл. з лесу выйшла 748 чалавек, у Маладзечанскай вобл. — больш за 600157. Сваю ролю таксама адыграла амністыя 7 ліпеня 1945 г. На яе падставе ваенны трыбунал НКУС Брэсцкай вобл. амніставаў за перыяд з ліпеня па верасень 1945 г. 36 чалавек, сярод якіх былі і ўдзельнікі антысавецкага падполдя.
Адначасова з аперацыяй па легалізацыі органы НКУС/НКДБ праводзіді агентурную працу: надалей укараняді сваю сетку ў падпольныя структуры. Згодна з паведамленнямі аб барацьбе з польскім падполлем у лютым 1945 г. для НКУС/НКДБ, у польскіх падраздзяленнях працавада 39 агентаў і 4 рэзідэнты. Акрамя таго, яны карысталіся паслугамі тайных інфарматараў, якіх у Баранавіцкай вобл. налічвалася 88, у Гродзенскай — 83, у Брэсцкай — 11, у Пінскай — 50, у Маладзечанскай — 68158.
23 лютага 1945 г. тагачасны камісар унутраных спраў Лаўрэнцій Берыя выдаў дырэктыву, якая рэіулявала высыяку сем'яў арганізатараў падподля
1,5 Archiwum MZS Polski, Zespot 6, teczka 452, k. 2—3. Палітычны дэпартамент. Савецкі аддзел. Ліст пасла Польшчы ў Маскве Раабэ да міністра замежных спраў Рымоўскага ад 30.IX.1945.
156 LYA, f. k1, ар. 3, b. 31, 1. 268. Службовая запіска начальніку Галоўнага ўпраўлення НКУС СССР па барацьбе з бандытызмам камісара бяспекі 3га рангу /Іявонцьева ад 14.05.1945, за подпісам Барташунаса і Гусева.
157 Рыбак Н. Да пытання ліквідацыі подьскага антысавецкага падполдя ў заходніх абдасцях БССР 1944—1948 гг. // Problemy swiadomosci narodowej ludnosci polskiej na Bialorusi. Grodno, 2004. S. 374. Пададзеныя аўтаркай матэрыяды ўзятыя з архіва Упраўдення ўнутраных спраў выканаўчага камітэта Гродзенскай вобд.
І5ІГАРФ. Ф. 9478, on. 1, д. 416, л. 21. Статыстычныя дадзеныя Гадоўнага ўпраўлення па барацьбе з бандытызмам БССР за люты 1945 г. ад 12 сакавіка 1945 г., за подпісам падкоўніка Пятрова.
I.1V. Польскае незалежніцкае падполле
67
і яго актыўных удзельнікаў углыб СССР. На той час існавала калектыўная адказнасць за ўдзед аднаго члена сям'і ў антысавецкім падполлі159.
РАЗГРОМ ПОЛЬСКАГА ПАДПОЛЛЯ
Пасля таго як АК была распушчана на тэрыторыі Беластоцкай акругі, у склад якой уваходзіла тры абводы: Гродна — Правы Нёман, Гродна — Левы Нёман і Ваўкавыск (ахопліваў тэрыторыі Гродзенскага і Ваўкавыскага паветаў) — была ўтворана Грамадзянская Армія Краёва (ГАК). У лістападзе 1945 г. абводы Гродна — Правы Нёман і Гродна—Левы Нёман былі аб'яднаны ў адзін абвод — Гродна, які разам з абводам Ваўкавыск утвараў Гродзенскі інспектарат толькі што паўсталага аб'яднання «Вольнасць і Незалежнасць» (ВіН). У савецкіх дакументах назва АК надалей ужывалася для абазначэння польскага падполля.
Цяжкасці працы абвода заключаліся ў тым, што новая польскасавецкая граніца перарывала каналы сувязі з кіраўнічым цэнтрам у Беластоку. Начальнік Гродзенскага інспектарата Уладыслаў Шымборскі («Бонк») загадаў выкарыстаць рэпатрыяцыйную акцыю для пераходу «акаўцаў» на тэрыторыю Польшчы. Нягледзячы на адыход значнай часткі ўдзельнікаў, польскае падполле працягвала функцыянаваць. Аднак жа партызаны ўнікалі адкрытых сутычак са шматлікімі атрадамі НКУС. Пасля хвалі арыштаў і эвакуацыі кіраўніцтва абвода ў кастрычніку 1945 г. не функцыянавала практычна ніводнай структуры, якая б кіравала дзейнасцю цэлага абвода. Адзіны афіцэр камендатуры абвода Гродна АК—ГАК—ВіН паручнік Мечыслаў Нядзінскі («Нёман»), які не выехаў на Захад, прыняў камандаванне над усімі структурамі.
Мэтай большасці акцый партызанаў была разгалінаваная агентура МДБ, актыўныя камуністы, а таксама кааператывы і крамы. Напрыклад, 14 лютага 1946 г. у вёсцы Стральцы Скідзельскага раёна (Гродзенская вобл.) невядомымі быў забіты жыхар М., які працаваў інфарматарам раённай сеткі НКДБ160. Шмат непрыемнасцей органам НКУС/НКДБ прынёс пададдзел «Хвалі» (Юзафа Міклашэвіча). Пасля таго як яго члены ліквідавалі начальніка Гродзенскага раённага аддзела НКУС капітана Кузняцо