• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    дорусіі, Лнтві, Латві'і, Естонй у 1940—1950х рр. Кйів, 2002. С. 258.
    ІЯГАРФ. Ф. 9401, оп. 2, д. 92, д. 183—184.
    74
    Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
    ны ўпаўнаважаны УПА па справах арганізацыі ўзброеных груп Андрый Лук'яненка («Шкільны»)180.
    3 15.01 па 20.02.1945 г. у выніку вялікай аперацыі ў Брэсцкай і Пінскай абласцях, скіраванай супраць «контррэвалюцыйнага падполля і бандаў УПА», было акружана 839 населеных пунктаў, абшукана 48 799 падворкаў, праверана 165 137 чалавек, прачасана 12 тыс. км2 лясоў і балот. Было арыштавана 3 808 чалавек, забіта — 98, пры гэтым былі ліквідаваны 33 узброеныя атрады181.
    За сакавік 1945 г. у Брэсцкай і Пінскай абласцях было праведзена больш за 26 дробных аперацый, у выніку якіх было ліквідавана 7 груп украінскага падполля, забіта 53 чалавекі, затрымана — 46. Маштабы аперацый супраць украінскага падполля былі меншымі ў параўнанні з аперацыямі супраць падполля польскага. Але меншымі таксама былі і ўплыў АУН—УПА, і тэрыторыя іх дзейнасці. Для параўнанпя: у сакавіку таго ж самага года супраць польскага падполля было праведзена 118 чэкісцкаваенных аперацый, у выніку якіх удалося ліквідаваць 23 антысавецкія групы, забіць 123 чалавек, затрымаць — 372; у маі было забіта 98 удзельнікаў польскага падполля і 14 — АУН—УПА182.
    Адначасова органы бяспекі праводзіді агентурную працу, у аддзелы ўкраінскага падполля пранікалі іх агенты і даносчыкі. Паводле дадзеных на 1 красавіка 1945 г., у Брэсцкай вобл. дзейнічала 732 супрацоўнікі бяспекі (агентаў, рэзідэнтаў, даносчыкаў, маршрутнікаў, унутраннікаў), у Пінскай — 498183. Для знішчэння антысавецкіх узброеных груп выкарыстоўваліся таксама атрады, якія выдавалі сябе за УПА і складаліся з людзей, якія добра ведалі ўкраінскую мову. Адна з такіх груп на чале з кіраўніком НКУС Пінскай вобл. падпалкоўнікам Кузьміным спрычынілася да ліквідацыі аддзелаў УПА Юркевіча «Грачуна» і «Грэчкі»184.
    Пэўную ролюўліквідацыі паасобных атрадаў і прадстаўнікоўукраінскага антысавецкага руху адыгралі знішчальныя батальёны. 3 іх удзелам у выніку распачатай 22 чэрвеня чэкісцкаваеннай аперацыі пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Упраўлення па барацьбе з бандытызмам Брэсцкай вобл. падпалкоўніка Смірнова была ліквідавана «банда "Тыгра"». У выніку былі забіты 34 упоўцы, у тым ліку сам «Тыгр» і кіраўнік сотні «Хмара», 30 чалавек было ўзята ў палон. Два ўдзельнікі знішчальных батальёнаў атрымалі за гэта грашовыя прэміі ў памеры 500 рублёў185.
    1811ГАРФ. Ф. 9478, оп. 1с, д. 516, л. 20—21. Паведамленне аб ліквідаваных у I квартале 1945 г. антысавецкіх арганізацыях і контррэвалюцыйных бандах на тэрыторыі БССР, без подпісу, не раней за 1.04.1945 г.
    181 Гуленка У. Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў ... С. 150.
    І82ГАРФ. Ф. 9478, on. 1, д. 416, л. 23. Данясенне № 11/1264 камісару дзяржаўнай бяспекі 3га рангу Дявонцьеву, за подпісам народнага камісара НКУС БССР камісара дзяржаўнай бяспекі Бельчанкі, 11.04.1945 г.
    183 ГАРФ. Ф. 9478, оп. 1с, д. 516, л. 9. Паведамленне аб павелічэнні агентурнай сеткі ў заходніх абласцях БССР, без подпісу, не раней за 1.04.1945 г.
    І84Гл.: Гуленка У. Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналісгаў... С. 150; Валахановнч 14. Антнсоветское подполье ... С. 109.
    І85ГАРФ. Ф. 9478, оп. 1с, д. 518, л. 77. Распараджэнне НКУС БССР № 390, за подпісам народнага камісара НКУС БССР Бельчанкі, 27.07.1945 г. Ігар Валахановіч, абапіраючыся
    I.V. Украінскае падполле (АУН—УПА)	75
    ЛIКВІДАЦЫЯ ЎКРАІНСКАГА ПАДПОЛЛЯ Ў БССР
    Нягледзячы на значныя страты, якія панеслі аддзелы АУН—УПА у барацьбе з Чырвонай Арміяй і НКУС/НКДБ, іх дзеішасць не спынілася, яна набыла толькі новыя формы і метады. Адкрытая барацьба змянілася канспіратыўнаіі працай. Галоўным кірункам дзейнасці паступова сталі дробныя дыверсіі і тэрарыстычныя акты супраць асобных дзеячаў партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату186.
    Змянілася таксама і тактыка барацьбы з падполлем органаў МУС/МДБ, якія пачалі абапірацца на глыбокую агентурную і аператыўную працу. На працягу 1947—1949 гг. былі ліквідаваны: Пінскі міжраённы провад АУН (красавік 1947 г.), штабы Брэсцкага (май 1948 г.) і Кобрынскага (чэрвень 1949 г.) міжраёіпіых провадаў АУН. За 1950—1952 гг. органам МДБ БССР удалося ліквідаваць або затрымаць большасць актыўных дзеячаў украінскага супраціўленняірассакрэціцьіхпайважнейшыясхованкі. Апошняяўзброеная група АУН «Грыца», у якую ўваходзіла пяць чалавек, была цалкам разбіта аператыўнай групаіі МДБ Пінскай вобл.уДрагічынскім раёнеўлютым 1952 г. Такім чынам структуры Беларускага акруговага провада перасталі існаваць. Агульная колькасць арыштаваных органамі бяспекі на тэрыторыі Беларусі «ўкраінскіх нацыяналістаў» з лістапада 1943 г. па красавік 1953 г. склала 1282 чалавекі"7.
    Дзейнасць украінскага ўзброенага руху супраціўлення, яго арганізацыйныя структуры на тэрыторыі Беларусі (і не толькі) і надалей застаецца дыскусійнай тэмай, якая вымагае грунтоўнага аналізу яго праяваў. У савецкай гістарыяграфіі, заснаванай на створамых наверсе міфах і схемах, украінскі ўзброены антысавецкі рух атаясамляўся выключна з бандытызмам, службай немцам або іпшым «рэакцыйным» сілам. Такія ацэнкі дзейнасці АУН— УПА і цяпер можна сустрэць у працах некаторых сучасных гісторыкаў188.
    на дадзеныя беларускага КДБ, сцвярджае, што ў ходзе згаданай агіерацыі быдо забііа 53 і ўзята }' палон 33 аунаўцы. Гл.: Валахановнч 11. Антмсоветское подполье С. 109.
    І8‘ТАРФ. Ф. 9478, оп. 1с, д. 594, л. 2, 13. УПА ліквідавала пераважна савецкіх актывістаў, удзельнікаў савецкай партызанкі. Выкарысгоўваючы разгалінаваную разведчыцкую сеіку, яны вылоўлівалі даносчыкаў, інфарматараў МУС/МДБ. «Банда Канапленкі» з дзевяці чалавек 9 студзеня 1946 г. у вёсцы Новае Бярозаўскага раёна забіла дырэктара базы і двух даносчыкаў раённага аддзела НКУС: ip. К. — псеўданім «Сгрогі», і ip. К. — «Жукау». 30 сакавіка 1946 г. той самы аддзел спаліў будынак Алешаўскага сельсавета (раён не укішны — Я.Ш.) разам з дакументамі, забіўшы двух энкавэдыстаў і старшыню сельсавета на вачах у яго непаўналегніх дзяцей.
    '"’Вадахановнч 14. Антнсоветское подполье ... С. 112—116.
    188	Абароненая ў 2006 г. у Маскве (Ваенны ўніверсітэт) кандыдацкая дысертацыя Андрэя Клімава Деятельносгь внутреннпх войск МВД СССР по обеспеченгію обіцественной безопасносгн на террнторші западных областей Украпнской ССР (1944—1953 гг.)» відавочна паўтарае ацэнкі старой савецкай школы з імперскім налётам. Паводле Клімава, паміж нацыяналістамі няма розніцы. Такімі самымі былі басмачы ў Сярэдняй Азіі, нацыяналісты ў прыбалтыйскіх рэспубліках. Злачынная дзейнасць аунаўскага падполля, як мяркуе расійскі даследчык, заключалася ў забойствах партактыву, ванскоўцау,
    76	Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
    Народная памяць і даступныя крыніцы захавалі шмат прыкладаў іх брутальных паводзін, забойстваў і рабункаў. Аднак трэба памятаць, што такія прыклады заўсёды можна было сустрэць па абодва бакі барыкадаў. Савецкі тэрор супраць мясцовага насельніцтва, зразумелая праграма дзеяння прыцягвалі на іх бок шмат людзей. Сам той факт, што ўкраінскі нацыянальны рух і яго асобныя дзеячы пратрымаліся да сярэдзіны 50х гг., сведчыць не толькі пра добрую арганізацыю і структуру, але і пра падтрымку іх дзейнасці пэўнай часткай жыхароў беларускага Палесся.
    I.VI. ЛІТОЎСКАЕ ПАДПОЛЛЕ
    Дзейнасць літоўскага падполля на тэрыторыі тагачаснай БССР у другой палове 40 — пачатку 50х гг. адзначана ў раёнах, памежных з Літвою, дзе аперавалі літоўскія аддзелы. Гэта, галоўным чынам, Радунскі і Сапоцкінскі раёны Гродзенскай вобл., Свірскі і Пастаўскі раёны Маладзечанскай вобл., Відзскі раён Полацкай вобл. Названыя тэрыторыі былі месцам перасячэння польскіх і літоўскіх інтарэсаў: абодва бакі лічылі гэтыя землі неаД'емнай часткай сваіх нацыянальных дзяржаў. У першыя гады савецкай улады на Віленшчыне пераважалі польскія падпольныя атрады. Аднак рэпатрыяцыя і пераход значнай часткі акаўскіх аддзелаў у Польшчу аслабілі польскія ўплывы ў гэтым рэгіёне.
    Літоўцы вялі баі з савецкімі падраздзяленнямі пагранічных і ўнутраных войскаў на былой тэрыторыі сваёй дзяржавы. На працягу першага перыяду барацьбы — у 1944—1948 гг. — літоўскі падпольных рух, паводле некаторых ацэнак, налічваў каля 30 тыс. актыўных партызанаў і тысячы «пасіўных», гатовых кожную хвіліну папоўніць шэрагі падпольнай арміі189. Літоўскі падпольны рух, які быў значна аслаблены няроўнай барацьбой з савецкімі войскамі, тэрорам супраць мірнага насельніцтва, прымяненнем палітыкі бізуна і перніка (напрыклад, шматлікія амністыі), быў вымушаны змяніць формы і метады барацьбы. Партызаны пазбягалі адкрытых сутычак з вялікімі савеідкімі фармаваннямі, аддаючы перавагу засадам і ліквідацыі партыйнага і савецкага актыву. Адпаведна, змяніліся таксама метады і сродкі знішчэння падполля органамі НКУС/НКДБ, а пасля 1946 г. —МДБ. На месца масавых ваенных аперацый прыйшла агентурная праца.
    супрацоўнікаў МДБ/МУС, знішчэнні мясцовага насельніцтва, якое супрацоўнічала з МУС. Клімаў параўноўвае аунаўскі рух з рухамі на Паўночным Каўказе, якія імкнуцца падарваць адзінства расійскай дзяржавы. Цыт. паводле: Клпмов А. Деятельносгь ... С. 75—77. Кандыдацкая дысертацыя захоўваецца ў аддзеде электронных Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (былой ім. Деніна) у Маскве.
    189	Vardys V. S. Lithuania under the Soviets. Portrait of nation, 1940—1965. New York, 1965. P. 86. Паводле дадзеных іншага літоўскага гісторыка, А.Анушаўскаса (A. Anusauskas), у падпольным руху брала ўдзел каля 50 тыс. чалавек.
    I. VI. Літоўскае падполле
    77
    СТРУКТУРА ЛІТОЎСКАГА АНТЫСАВЕЦКАГА РУХУ
    СУПРАЦІЎЛЕННЯ
    3 1944 г. распачаўся працэс арганізацыі адзінага камандавання рухам супраціўлення. У лютым 1949 г. быў створаны Рух барацьбы за свабоду Літвы (Lietuvos laisves kovos sajudis — LLKS, ЛЛКС), лідарам якога быў абраны капітан былой літоўскай арміі Енас Жэмайціс. Л/ІКС аб'яднаў усе тэрытарыяльныя арганізацыі, якія складаліся з дзевяці акруг і трох абласцей. Кожная акруга мела 2—5 дружын або баявых адзінак, аналагічных вайсковым. Таксама былі ўтвораны тры рэгіянальны