• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    ства, неабгрунтаваных ператрусаў, у хОдзе якіх знікалі асабістыя рэчы жыхароў. У Мастоўскім раёне (Гродзенская вобл.) ваенкам Барысаўразам са сваімі афіцэрамі «з моманту вызвалення тэрыторыі раёна займаўся п'янствам, збіваннем савецкіх грамадзян і незаконна адбіраў іх маёмасць». У лютым, у час праверкі кватэры гр. Кандрацюка з вёскі Дарагляны, афіцэры скінулі яго хворую маці з ложка і пабілі яе. Супрацоўнікі ваенкамата забралі боты гаспадара, літр гарэлкі і прадукты. У тым самым месяцы ваенкам затрымаў Восіпа (Юзафа? — Я.Ш.) Лапіча, асобу сталага
    17НАРБ. Ф. 4, воп. 37, спр. 155, арк. 35. Дакумент цытуецца паводле: С.Ёрш. Пасляваенны супраціў ... С. 35.
    '"НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 812а, арк. 18.
    '’Освобоаденная Беларусь ... С. 13.
    2"Там же.
    21 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 812а, арк. 63. Інфармацыйная запіска ўпаўнаважанага па пастаўках збожжа ў Ашмянскім раёне Маракуліна ў ЦК КП(б)Б, 26.10.1944 г.
    22ГАРФ. Ф. 9478, on. 1, д. 493, л. 23. Паведамаенне падпісана начальнікам Упраўлення па барацьбе з бандытызмам СССР, камісарам дзяржаўнай бяспекі 3га рангу А.Лявонцьевым, 08.01.1945 г.
    !3ДАГАГВ. Ф. 11, воп.1, спр.З, арк. 1, 1 адв. Прагакол №1 Радунскага РК КП(б)Б, 30.07.1944 г., за подпісам сакратара рапкама Кудяшова.
    86
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    веку, і адабраў у яго каня. Такія дзеянні выклікалі страх і прыхаваны гнеў жыхароў. Маштаб гэтай з'явы быў такім вялікім (пра што сведчаць шматлікія задакументаваныя факты), што партыйны камітэт вырашыў прыцягнуць ваенкама да партыйнай і крымінальнай адказнасці24. Аб вымаганні хабару ад вяскоўцаў і аб тэроры аддзелаў НКУС сведчаць таксама дакументы польскага падполля:
    Частыя аблавы днём і ноччу. Пры аблавах адбываюцца страшныя рэчы. Вяскоўцаў гэрарызуюць, вымагаючы хабар. 4.11.1944 г. у вёсцы Падкрыжакі (Гродзенскі раён — Я.Ш.) супрацоўнікі НКУС забілі Вацлава Янкоўскага, паляка, 44 гадоў, многіх іншых арыштавалі. Выходзіць вечарам на вуліцу вельмі небяспечна. Савецкія афіцэры адбіраюць на вуліцах гадзіннікі, грошы, паліто, боты і г.д.25.
    Пэўная частка мабілізаваных здолела схавацца. Паводле справаздач НКУС СССР, у сакавіку 1945 г. на тэрыторыі Беларусі хаваліся 6 654 асобы, абавязаныя служыць у войску. У ходзе чэкісцкаваеннай аперацыі агульная колькасць тых, каго затрымалі, забілі або хто здаўся добраахвотна, складала 1 222 асобы26. Загад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 ліпеня 1945 г. «Аб амністыі ў сувязі з перамогай над гітлераўскай Германіяй» і папярэднія амністыі спрычыніліся да легалізацыі ўхілістаў. У жніўні 1945 г. у Гродзенскай вобл. у ходзе правядзення аперацыі НКУС легалізавалася 2 877 дэзерціраў і тых, хто ўхіляўся ад ваеннай службы ў Чырвонай Арміі27.
    Розніца паміж усходняй і заходняй часткамі Беларусі заключалася ў прынцыпова адрозным стаўленні мясцовага насельніцтва да пытання мабілізацыі ў савецкае войска. Калі ва ўсходняй частцы большасць успрымала абавязак службы ў Чырвонай Арміі як натуральны, на Захадзе дамінавала іншае меркаванне. У шэрагу населеных пунктаў Усходняй Беларусі пасля правядзення мабілізацыі ў вёсках засталіся толькі жанчыны, дзеці і старыя. Жыхарка вёскі Мехаўка Чэрвенскага раёна Міііскан вобл. успамінае, што пасля мабілізацыі ў Чырвоную Армію ў вёсцы з мужчын застаўся толькі адзін 80гадовы дзед28.
    Паводле дадзеных Упраўлення па барацьбе з бандытызмам МУС СССР, за перыяд 1944—1947 гг. у заходніх абласцях БССР было арыштавана 74 396 чалавек, якія ўхіляліся ад службы ў Чырвонай Арміі, у тым ліку было забіта 133 асобы, арыштавана — 2 667, легалізавана — 10131 і перададзена іншым органам —■
    УДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 31, арк. 8, 9. Пратакол № 7 Мастоўскага РК КП(б)Б, 21.03.1945 г., за подпісам сакратара райкама Пеніна.
    25 Цыт паводле: Bialostocczyzna 1944—1945 ... S. 75. Рапарт начальніка абвода Гродна (Правы Нёман), не пазней за 5 сгудзеня 1945 г.
    ’ТАРФ. Ф. 9478, оп. 1с, д. 516, л. 111. Інфармацыйная запіска, падпісаная начальнікам 3га аддзела НКУС СССР маёрам Галаўлёвым, 05.04.1945 г.
    ;'ГАРФ. Ф. 9478, on. 1, д. 416, л. 121. Інфармацыйная запіска № 11/3639, 18.10.1945 г., за подпісам начальніка Упраўлення па барацьбе з бандытызмам БССР палкоўніка Гранскага.
    “Успаміны Ядвігі Ляскоўскай (у дзявоцтве — Урублеўская), 1935 г. н., в. Мехаўка Чэрвенскага раёна (Мінская вобл.). Запісаны аўгарам 22.07.2006 г.
    ІІ.І. Мабілізацыя ў войска і на прамысловасць
    87
    61 462. Дэзерціраў у гэты перыяд было схоплена 19 717 чалавек, забіта —146, арыштавана — 2 635, легалізавана — 2 070, перададзена іншым органам — 14 86629.
    Мабілізавалі не толькі людзей, але і коней. ЦК КП(б)Б загадваў кожнаму абкаму аказваць пры гэтых мерапрыемствах любую дапамогу абласным і раёнпым ваенным камісарам. Мабілізацыя коней павінпа была быць завершана да 17 жніўня 1944 г. Партыйныя органы атрымалі адначасова дырэктыву, у якой гаварылася, што коней трэба мабілізаваць з індывідуальных гаспадарак, звальняючы сем'і беднякоў, ваеннаслужачых і тых, хто пацярпеў у час нямецкай акупацыі30.
    МАБІЛІЗАЦЫЯ НА ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
    Страты, якія панёс Савецкі Саюз у час вайны, вымушалі шукаць крыніцы папаўнення «нястачы». 3 гэтага пункта гледжання заходнія вобласці БССР, якія пацярпелі ў меншай ступені, чым усходняя частка, з'яўляліся нядрэннай крыніцай папаўнення ваенных рэзерваў і рабочай сілы на розных працах у глыбіні СССР. Акрамя мабілізацыі ў войска, праводзіўся прымусовы набор для працы на прамысловасці і на адбудове зруйнаванай краіны, а таксама з мэтай асваення маланаселеных раёнаў СССР. Падобна як і ў сітуацыі з мабілізацыяй у войска, ДКА прыняў таксама рашэнне аб мабілізацыі ў розныя сферы гаспадаркі краіны. Камітэт уліку і размеркавання рабочай сілы пры Савеце Міністраў СССР займаўся непасрэдным размеркаваннем «чалавечага кантынгенту» ў асобпыя камісарыяты. Улады на рэспубліканскім узроўні, напрыклад, БССР, не прымалі самастойных рашэнняў адносна колькасці, характару і тэрмінаў мабілізацыі. Усе рашэнні прымаліся ў Маскве, нават для мабілізацыі 2 550 чалавек на працы па здабычы торфу Савет Народных Камісараў БССР вымушаны быў атрымліваць дазвол ад ДКА31.
    Тэарэтычна, пад мабілізацыю падпадалі мужчыны ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў і жанчыны ад 16 да 50 гадоў. Аднак мабілізавалі найперш моладзь і працаздольных людзей. Камітэт уліку і размеркавання рабочай сілы пры Савеце Міністраў СССР выдаваў розныя дырэктывы наконт правядзення мабілізацыі, спрабуючы адначасова ацаніць чалавечыя рэсурсы і спосабы прыцягнення рабочай сілы. Прыведзеная ніжэй табліца паказвае адзін з прапанаваных спосабаў ацэнкі рабочай сілы шляхам уліку калгасаў і калгаснікаў. Такая формула відавочна не стасавалася з умовамі Заходняй Беларусі, бо ў 1944—1948 гг. яшчэ не была праведзена калектывізацыя сялянства. У той час было прапанавана мабілізаваць пэўны працэнт рабочай сілы зулікам агульнай колькасці калгаснікаў.
    !’ГАРФ. Ф. 9478, оп. 1,д. 764, л. 9. Інфармацыйная запіска, за подпісам начальніка аддзела па барацьбе з бавдытызмам МУС СССР генераллейтэнанта А./Іявонцьева, 15.02.1947 г.
    ’"НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 27, арк. 96. Тэлеграма ў Вілейскі, Баранавіцкі, Брэсцкі, Пінскі, Беластоцкі абкамы, 14.07.1944 г., за подпісам сакрагара ЦК КП(б)Б Маліна.
    ” РГАСПН. Ф. 644, on. 1, д. 234, л. 133. Пасганова ДКА Nl1 ГОКО5622сс, 13.04.1944 г., за подпісам В.Молатава.
    88
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай струкліуры
    Табліца 1
    ІНФАРМАЦЫЯ АБ РЭСУРСАХ РАБОЧАЙ СІЛЫ Ў БССР
    ЗАХОДНІЯ ВОБЛ. БССР	КОЛЬКАСЦЬ КАЛГАСНІКАЎ МУЖЧЫНСКАГА ПОЛУ ВА ЎЗРОСЦЕ 1655 ГАДОЎ IЖАНОЧАГА ПОЛУ ВА ЎЗРОСЦЕ 1650 ГАДОЎ	АГУЛЬНАЯ КОЛЬКАСЦЬ КАЛГАСНІКАЎ ПАВОДЛЕ СІТУАЦЫІ НА 1 СТУДЗЕНЯ 1945 Г.	КОЛЬКАСЦЬ ПРАЦАздольных КАЛГАСНІКАЎ НА 1 КАЛГАС	АРГАНІЗАВАНАЯ ГАДАВАЯ ВЯРБОЎКА РАБОЧАЙ СІЛЫ (ТЫС. ЧАЛ.)
    БАРАНАВІЦКАЯ	0,2	6	33	—
    БРЭСЦКАЯ	—	—	—	—
    ГРОДЗЕНСКАЯ	—	—	—	—
    МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ	0,6	26	20	—
    ПІНСКАЯ	0,3	6	50	—
    ПОЛАЦКАЯ	37,3	694	54	4,3
    Крынійа: ГАРФ. Ф. 9517, оп. 1с, д. 51, л. 1—4.
    Для ацэнкі выкарыстоўваўся наступны прынцып: калгасы, дзе працаздольных калгаснікаў быяо менш за 50, павінны былі даць чатырох чадавек; ад 51 да 75 — 6 чалавек; ад 76 да 100 — 8 чалавек; ад 101 да 125 — 10 чалавек, бодьш за 225 — 20 чадавек. Трэба адзначыць, што на практыцы гэты прынцып часта ігнараваўся, таму што патрэбы ў рабочай сіле ўсё раслі і вымушалі савецкую ўладу вызначаць кантынгент вярбоўкі для кожнай вобласці паводле ўласнай прыхамаці, не зважаючы на абмежаваныя магчымасці і чалавечыя рэсурсы.
    На працягу 4 квартада 1944 г. улады БССР павінны быді вылучыць на патрэбы прамысдовасці і будаўніцтва ў СССР 139 тыс. чал. Яны здолелі мабілізаваць толькі 110,78 тыс. чал. Аналіз дакументаў Камітэта ўліку і размеркавання рабочаіі сілы пры Савеце Міністраў паказвае, што Бедарусь займала другое пасля Украіны месца ў чорным спісе рэспубдік СССР, адкуль бралі дэфакта прыгонную рабочую сілу33.
    Раскручаны махавік вярбоўкі рабочай сілы набіраўўсё бодьшыя абароты. На працягу мая—чэрвеня 1945 г. для працы на прамысдовасці і будаўніцтве, на падставе загада Савета Міністраў СССР №77688р, трэба было мабілізаваць толькі ў заходніх абласцях БССР ужо 250 тыс. чал., у тым ліку з Баранавіцкай вобл. — 50 тыс., з Брэсцкай — 40 тыс., з Гродзенскай — 40 тыс., з Маладзечанскай — 40 тыс., з Пінскай — 50 тыс., з Полацкай — 30 тыс34. Паводле
    32 Прыведзеныя дадзеныя ўзяты з матэрыялаў Камітэта ўліку і размеркавання рабочай сілы пры Савеце Міністраў СССР. Табліца ўлічвае толькі заходнія вобласці СССР, у дакуменце ж пададзены ўсе вобласці былога СССР. У склад Полацкай вобл. уваходзіла 9 «заходніх» раёнаў, астатнія належалі да Усходняй Бедарусі. Дакумент не пазначаны ні дакладнай датай, ні подпісам, як можна меркаваць, створаны ў другой палове 1944 г,
    ’’ГАРФ. Ф. 9517, оп. 1с, д. 51, л. 51—54. Справаздача, пазначаная грыфам «Зусім сакрэтна», аб мабілізацыі насельніцтва на працу на прамысловасці, будаўніцтве, на сезонныя працы і прызыў моладзі ў школы ФЗВ і РВ у 4 квартале 1944 г., за подпісам Забеліна, 01.12.1944 г.
    34Там же, л. 61. Справаздача аб ходзе мабілізацыі па загаду начальніка аддзела ўліку
    і справаздачы Камітэта ўліку і размеркавання рабочай сілы пры Савеце Міністраў СССР
    Н.Забеліна, 14.05.1945 г.
    ІІ.І. Мабілізацыя ў войска і на прамысловасць
    89
    дадзеных на 1 студзеня 1945 г., на тэрыторыі Баранавіцкай вобл. у той час жыло 579,6 тыс. чал., Брэсцкай — 404,7 тыс. чал., Маладзечан