Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
штабы абласцей, два з якіх вялі сваю дзейнасць таксама і на тэрыторыі БССР — вобласці «Караля Міндоўга» (каардынаваў дзейнасць партызанскіх акруг паўночнаўсходняй Літвы) і вобласці «Нёман» (паўднёвая Літва)190. 3 гэтых абласцей непасрэдна на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі падраздзяленні акругі «Дайнова» (вобласць «Нёман») і «Вітаўта» (вобласць «Караля Міндоўга»)191.
У акруіу «Вітаўта» ўваходзілі тры дружыны, адна з якіх — «Локіса» (Мядзведзя) — дзейнічала ў Зарасайскім (Літва) і Свірскім (Беларусь) раёнах. Летам 1945 г. пачаліся правакацыі чэкістаў, у аддзелы пачалі дасылаць шпегаў, якія павінны былі дэзарыентаваць партызанаў і ліквідаваць камандаванне. Кіраўніку аддзела «Локіса» М. Казану прадставіўся капітан Урбан (агент МДБ Яблакаў) і, нібыта выконваючы загад цэнтральнага штаба, пажадаў, каб яму перадалі камандаванне аддзелам. Сустрэча праходзіла ў Радунскім лесе (Гродзенская вобл.). Кіраўнік аддзела адмовіўся падпарадкавацца. 6 ліпеня 1945 г. ён быў выдадзены агентам і, акружаны, падарваў сябе192.
СУВЯЗІ 3 ЗАХАДАМ
Эміграцыйны гісторык В. Стэнлі Вардыс (V. Stanley Vardys) сцвярджае, што пасля 1945 г. толькі некаторыя лідары літоўскага незалежніцкага руху падтрымлівалі нерэгулярную сувязь з Захадам. Аднак гэта не давала рэальнай падтрымкі. У 1948 г. некалькі прадстаўнікоў літоўскай партызанкі самастойна перабраліся на Захад, што прывяло толькі да пашырэння кантактаў. У Савецкім Саюзе, наадварот, сцвярджалі, што службы разведкі Швецыі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў мелі сталыя кантакты з літоўскім падполлем. Паводле савецкіх крыніц, адна з такіх груп вярнулася ў Літву ў 1949 г. для збору інфармацыі. Яшчэ адна група на чале з Ёзасам Лукшам была скінута амерыканцамі ў 1950 г. Уся група загінула праз год, яе кіраўнік скончыў жыццё самагубствам193.
|9“ Anusauskas A. Litewska antysowiecka partyzantka i konspiracja w latach 1944—1965 // Europa nieprowincjonalna. S. 850.
191 Валахановнч 14. Антмсоветское подполье ... C. 123.
l92GaskaiteN., KuodyteD., Kaseta A., UleviciusB. Lietovos partizanai 1944—1953m. Kaunas, 1996. P. 297,. Цікава, што кіраўнік літоўскага аддзела Казан быў рускім па нацыянальнасці; яго бацька быў застрэлены ў высылцы ў Варкуце ў 1953 г. падчас паўстання вязняў.
193 Vardys V. S. Lithuania ... Р. 101.
78
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
СУПРАЦОЎНІЦТВА 3 ПОЛЬСКІМ ПАДПОЛЛЕМ
Перад абліччам паўсюднага тэрору, не маючы ніякай знешняй падтрымкі, некаторыя літоўскія кіраўнікі шукалі спосабы завязаць кантакты з аддзедамі польскага падполля, якія дзейнічалі на беларускалітоўскім памежжы. У 1950 г. у Свірскім раёне ў рукі аператыўнай групы МДБ Маладзечанскай вобл. трапіў кіраўнік штаба 5га раёна «Тыграс» Леанардас Басіс (Leonardas Basis). Ён быў забіты ў сутычцы, а дакументы, якія былі пры ім, дасталіся МДБ. 3 іх вынікала, што прадстаўнікі Д/ІКС актыўна імкнуліся завязаць кантакты з засталымі падраздзяленнямі Арміі Краёвай. Тое самае пацвярджаюць і крыніцы польскага падполля. Ацалелыя групкі польскага падполля на Гродзеншчыне летам 1948 г., дзякуючы нефармалыіым пагадненням іх кіраўніцтва з кіраўнікамі літоўскіх аддзелаў «Данелісам» з Ротніцы і «Пабяржысам», час ад часу атрымлівалі прытулак; іх таксама інфармавалі аб савецкіх аблавах. Дітоўцы запрашалі згаданыя польскія групы на свае месцы дыслакацый, разам праводзілі дзейнасць, скіраваную на ліквідацыю шпіёнаў і савецкіх знішчальных батальёнаў. Томаш Дабушэўскі, пішучы пра гісторыю польскага падполля ў былым Гродзенскім інспектараце, зазначае, што такое супрацоўніцтва і пераход акаўскіх падраздзяленняў на тэрыторыю былой Літоўскан Рэспублікі быў вымушаным, бо тэрытарыяльная сетка (забеспячэнне харчам і разведка), якая засталася пасля арганізацыі паручніка «Нёмаііа», была ліквідавана савецкім апаратам бяспекі194.
На мяжы 40—50х гг. на памежных з /Іітвой тэрыторыях часта здараліся выпадкі, калі групы антысавецкага падполля ліквідавалі савецкі апарат, яго супрацоўнікаў, знішчалі сродкі сувязі, палілі сельсаветы. I калі часам можна было высветліць прыналежнасць забітых або затрыманых да польскага ці літоўскага падполля, то ў шэраіу выпадкаў (асабліва падчас удалых аперацый) такі падзел не заўсёды быў магчымы. Савецкія крыніцы асноўную ўвагу звярталі на ацэнку ўзбраення, праведзеныя аперацыі, сувязі з мясцовым населыііцтвам. Нацыянальны фактар пе заўсёды ўлічваўся, часцеіі карысталіся азначэннем «банды», «бандытыадзіночкі», «нелегалы». У даступных аўтару даследавання крыніцах (дакументы ЦК КП(б)Б і Упраўлення па барацьбе з бандытызмам НКУС, з 1946 г. — МУС) за перыяд 1944—1947 гг. пра літоўскія аддзелы на Беларусі няма ніякай інфармацыі. Час ад часу з'яўляліся спарадычныя згадкі аб «бандыцкіх групах» з тэрыторыі /Іітвы, якія здзяйснялі тэрор супраць прадстаўнікоў савецкага апарату1”. У справаздачах аб знішчэнні антысавецкіх груп, у тым ліку і створаных паводле нацыянальнага крытэрыя, літоўскія групы наогул не згадваюцца.
Пазней літоўскія аддзелы праяўлялі большую актыўнасць у памежных з БССР раёнах, аднак маштаб іх дзейнасці быў, у параўнанні з польскай
'"tabuszewski Т. Poakowskie oddzialy ... S. 823.
“ГАРФ. Ф. 9478, on. 1с, д. 594, л. 14 об. Журнал уліку праяу бандытызму на тэрыгорыі БССР у 1946 г. На памежжы Дігвы і Беларусі у Ашмянскім раёне (Гродзенская вобл.) ноччу 12 красавіка 1946 г. трое невядомых, якія прыйшлі з Літвы, зрабілі няўдалую спробу замаху на сгаршыню сельсавета. У выніку стрэлаў у акно старшыні была паранена яго сястра Санкевіч.
Рэзюмэ да раздзела I
79
ці ўкраінскай партызанкай, значна меншым. Беларускі даследчык Ігар Валахановіч — адзін з нямногіх, хто меў доступ да дакументаў архіва КДБ Беларусі, — сцвярджае, што ў другой палове 40 — пачатку 50х гг. на тэрыторыі БССР агульная колькасць удзельнікаў літоўскага антысавецкага падполля налічвала каля тысячы чалавек'1*.
РЭЗЮМЭ ДА РАЗДЗЕЛА I
Першыя гады перыяду так званых «другіх Саветаў» былі пазначаны тэрорам і мелі трагічныя вынікі для жыхароў заходніх абласцей БССР. Савецкія рэпрэсіі — прама або ўскосна — ахапілі ўсё грамадства. Калі ў 1939—1941 гг. галоўны ўдар прыйшоўся на палякаў, у меншай ступені — на яўрэяў і яшчэ менш — на беларусаў, то ў пасляваенныя гады рэпрэсіі былі скіраваны супраць грамадства ў цэлым. Моцнае антысавецкае падполле, асабліва ў другоіі палове 1944 —1945 гг., якоеў многіх выпадках мела падтрымку мясцовага насельніцтва, на кароткі час адцягнула саветызацыю краю. Кожная антысавецкая канспіратыўная арганізацыя мела свае нацыянальныя мэты, у большасці выпадкаўяны заключаліся ў стварэнні альбо аднаўленні незалежнасці сваіх дзяржаў у канкрэтных межах.
Савецкія архіўныя крыніцы і польскія крыніцы мемуарнага кшталту пакінулі шмат сведчанняў аб патрыятычнай пазіцыі палякаў. Таксама трэба памятаць пра тое, што польскасць на Беларусі ў перыяд т.зв. «першых Саветаў» адрознівалася ад польскасці ў пасляваенны перыяд. 3 гарадоў яна перакінулася на вёску і ў значнай ступені атаясамлялася з каталіцкім веравызнаннем. Ментальна і культурна беларускія і польскія сяляне (на захадзе Беларусі — Рэд.) не надта адрозніваліся, але падзеі 1939—1945 гг. значна паглыбілі нацыянальны падзел у вясковым асяроддзі. На гэта паўплывала як нямецкая акупацыйная палітыка, так і савецкая.
Погляд на антысавецкі рух у Заходняй Беларусі выключна з польскай перспектывы, абмежаванне польскімі крыніцамі можа прывесці да неправамерных высноў. Інтэрпрэтацыя былых паўночнаўсходніх земляў міжваеннай Польшчы выключна як сферы польскіх інтарэсаў адмаўляе беларусам у праве на нацыянальнае самавызначэнне, а менавіта беларусы складалі большасць на гэтай тэрыторыі. Польскае падполле, вельмі моцнае на Навагрудчыне, Гродзеншчыне і Віленшчыне, не мела добра разбудаванай структуры на Палессі, дзе антысавецкі рух быў прадстаўлены ўкраінскім падполлем. Згодна з шырока распаўсюджаным стэрэатыпам, беларусы як нацыянальная група адрозніваліся, у параўнанні з настроенымі супраць савецкай улады палякамі, прасавецкімі настроямі. Такое меркаванне з'яўляецца вынікам няведання крыніц і неразумення сітуацыі, якая склалася на гэтых землях. Фактам з'яўляецца тое, што савецкая ўлада трактавала беларусаўу нечым лепш, чым палякаў, аднак меркаванне пра нібыта прасавецкія настроі беларусаў нельга лічыць слушным, паколькі яно не пацвярджаецца крыніцамі. Беларускае насельніцтва — пасіўна ці актыўна — падтрымлівала антысавецкае падполле і прымала ўдзел у дзейнасці яго структур.
196 Валахановмч 14. Антасоветское подполье ... С. 126.
80 Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—!953 гадах
Польскабеларускі канфлікт не быў такім вострым, як, напрыклад, польскаўкраінскі, аднак беларусы не былі пасіўнай сацыяльнай групай без нацыянальных амбіцый. Трагізм сітуацыі заключаецца ў тым, што тагачасныя дзяржаўныя праекты (польскі, савецкі, нямецкі) не прадугледжвалі для беларусаў належнага месца ў межах сваёй дзяржаўнасці, таму стаць на нейкі бок для беларусаў азначала здрадзіць сваім нацыянальным інтарэсам. Аналіз разнастайных савецкіх крыніц, шматлікія даследаванні і ўласны досвед умацоўваюць аўтара дадзенай працы ў меркаванні, што беларусы — разам з палякамі і іншымі народамі на гэтай тэрыторыі — былі ахвярамі савецкай сістэмы.
Раздзел II
ЗМЕНЫ Ў СКЛАДЗЕ НACЕЛЬНIЦТВA I САЦЫЯЛЬНАЙ СТРУКТУРЫ
II.I. МАБІЛІЗАЦЫЯ Ў ВОЙСКА
I НА ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
Яшчэ да пачатку ваеннай аперацыі «Баграціён», у выніку якой падраздзяденні Чырвонай Арміі заняді тэрыторыю Заходняй Беларусі, у Маскве быдо прынята рашэнне аб дёсах яе жыхароў прызыўнога ўзросту. Дзяржаўны камітэт абароны (ДКА), які дэфакта быў наддзяржаўным органам (рэгламентаваў у СССР вытворчасць усяго: ад колькасці і формы гузікаў да танкаў, самалётаў і г.д.), сваім рашэннем ад 25 студзеня 1944 г. вызначыў парадак мабілізацыі жыхароў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Згодна з пастановай ДКА №ГОКО5026сс, жыхароў вызваленых тэрыторый Заходняй Беларусі беларускай нацыянальнасці належала скіроўваць у 9ю запасную страдковую брыгаду ў Бранску і ў горад Кіраў Смаленскай вобл. у 18ю запасную брыгаду. Палякаў, якія жылі ў Заходняй Бедарусі, трэба было скіроўваць у запасны полк Польскага корпуса1. 25 сакавіка 1944 г. выйшаў чарговы загад ДКА аб дадатковым фармаванні чатырох запасных стралковых брыгад, якія павінны былі складацца з жыхароў Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі2.
' РГАСПІІ. Ф. 644, on. 1, д. 197, л. 146. Пастанова ДКА №ГОКО5026сс, 25.01.1944 г., за подпісам І.В.Сталіна.
2РГАСПІ4. Ф. 644, on. 1, д. 220, л. 225. Пасганова ДКА №ГОКО5460сс, 23.04.1944 г., за подпісам І.В.Сталіна.
82
Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
ПРАВЯДЗЕННЕ МАБІЛІЗАЦЫІ Ў ВОЙСКА
Паводле дадзеных на пачатак 1945 г., прызыў на службу ў войска на Беларусі атрымалі 661 697 чалавек, якія нарадзіліся ў 1893—1926 гг.; з гэтай колькасці ў Чырвоную Армію трапілі 564 475 чалавек, на прамысловасць жа было мабілізавана 38 339 чалавек. У сфармаванае пазней Народнае войска польскае (НВП) з