Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
ва, вясной 1946 г. на затрыманне «Хвалі» было скіравана 5 аператыўных груп 16га аддзела пагранічных войскаў МУС БССР і 200 міліцыянераў на чале з намеснікам старшыні РА НКУС падпалкоўнікам Жукоўскім161.
У маі 1948 г. у выніку даносу вялікі атрад пад кіраўніцтвам «Нёмана» разам з «Хваляй» быўакружаны і амаль цалкам знішчаны беларускім МДБ. Смерць «Нёмана» завяршыла перыяд скаардынаваных дзеянняў у паўночнай частцы былога Гродзенскага павета. Ацалелыя групкі перайшлі на літоўскую тэрыторыю, што было вынікам, паводле меркавання даследчыка гэтай праблемы Томаша Лабушэўскага, ліквідацыі савецкім апаратам бяспекі тэрытарыяль
І59Рыбак Н. Да пытання ... С. 375.
,6"ГАРФ. Ф. 9478, оп. 1с, д. 594, л. 9. Журнал уліку праяў бандытызму на тэрыторыі БССР, 1946 г. Поўнае прозвішча інфарматара не падаецца ў інтарэсах яго сям'і і сваякоў.
161 Там же, л. 20 об.
68
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
най сеткі «Нёмана», неабходнай для забеспячэння харчаваннем і разведкі. Канчатковая развязка ў барацьбе з польскай партызанкай на Гродзеншчыне адбылася пасля ліквідацыі 18 мая 1952 г. рэшткаў аддзела «Нёмана» — групы «Скочка». Асобныя партызаны легалізаваліся ў 1956 г.162
Вясной 1945 г. Лідскі абвод № 67 і Шчучынскі абвод № 49 былі аб'яднаныя ў абвод 49/76, які пераняў усе арганізацыйныя актывы ранейшых асяродкаў Шчучын і Ліда, а таксама злучэнняў Поўнач, Поўдзень і Захад. Камандаваў абводам Антоні Радзівонік — «Олех»16’. Падначааеныя яму фармаванні праводзілі акцыі («тэрарыстычныя акты») супраць савецкіх актывістаў, асоб, якія супрацоўнічалі з Саветамі. Гэтыя фармаванні таксама знішчалі дакументацыю сельсаветаў. Гэтая дзейнасць часам каштавала жыцця нявінных людзей. Напрыклад, менавіта такая «памылка» адбылася ў вёсцы Дайнова Лідскага раёна (Гродзенская вобл.). Апранутыя ў форму МУС трое «бандытаў» 26 жніўня 1946 г. забілі трох жыхароў, падазраваных у супрацоўніцтве з МУС. У дакументах МУС гэтыя людзі праходзілі як «паплечнікі бандытаў», якія з органамі міліцыі не супрацоўнічаліІм.
Паасобныя акцыі атрадаў, падпарадкаваных «Олеху», у барацьбе з партыйнымі актывістамі, даносчыкамі, прадстаўнікамі карных арганаў і г.д. дастаткова добра даследаваны Казімежам Краеўскім165. Як было ім высветлена, на працягу 1949 г. сілам бяспекі ўдалося знішчыць арганізаваны рух супраціўлення ў ІЛчучынскім і Лідскім раёнах. Невялікія групы і асобныя ўдзельнікі былі ліквідаваныя ў ходзе наступных аперацый савецкіх органаў бяспекі ў 50х гг.
У польскай партызанцы былі пе толькі палякі, беларускае насельніцтва таксама ўдзельнічала ў барацьбе166. Беларускі гісторык Сяргей Данскіх у сваёй кнізе пра Шчучын прыводзіць наступныя факты:
162 Гл.: Labuszewski Т. Poakowskie oddzialy partyzanckie w bytym Inspektoracie Grodzienskim AK—AKO—WiN 1945—1950 // Europa nieprowincjonalna. Przemiany na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej / pod red. K. Jasiewicza. Warszawa—Londyn, 1999 S. 806—824; Wnuk R. Polska konspiracja antysowiecka ... S. 238—246.
163 Krajewski K. Dzialalnosc obwodu AK Szczuczyn—Lida (nr 49/67) w latach 1945—1949 // Europa nieprowincjonalna. S. 793.
|ы ГАРФ. Ф. 9478, on. 1c, д. 594, л. 29. Журнал уліку праяў бандытызму на тэрыторыі БССР, 1946 г. Большасць ліквідаваных атрадамі «Олеха» былі партыйныя і савецкія кіраўнікі, асабліва тыя, хто прыехаў з усходу. Але дітасці не было таксама і да мясцовых «калабарантаў».
165 Гл., напрыклад: Krajewski К. Dzialalnosc ... S. 792—805. Гл. таксама: Wnuk R. Polska konspiracja antysowiecka ... S. 235—238; Skrobocki E. Polskie podziemie na Nowogrodczyznie i Grodzienszczyznie ... S. 364—367.
'“ Польскі гісторык бедарускага паходжання Яўген Мірановіч сцвярджае, што ў аддзелах АК на Навагрудчыне ваявада прыкладна 40% праваслаўных беларусаў, затое ў беларускім нацыянальным руху, з якім змагалася АК, амаль палову складалі каталікі, якіх у міжваеннай Польшчы ўлады схільныя былі залічваць да палякаў. Гісгорык гаворыць таксама аб сапраўднай вайне паміж аддзеламі АК і мясцовай беларускай адміністрацыяй у перыяд гітлераўскай акупацыі. У Лідскай акрузе толькі ў другой палове 1943 г. было выканана 300 смяротных прыгавораў у дачыненні да беларусаў, а на 80 чалавек былі напісаныя даносы ў гестапа як на камуністаў. Ахвярамі найчасцей станавіліся супрацоўнікі мясцовай
I.IV. Польскае незалежніцкае падполле
69
«Згодна са спісам 1931 г., каталікі ў Шчучынскім павеце складалі 56,1% усяго насельніцтва, затое папольску размаўлялі 83,5% шчучынцаў. У 1935 г. у Арлянскай (Орля) і Сабакінскай (цяпер Першамайск — Я.Ш.) гмінах больш за 6000 праваслаўных лічылі сябе палякамі (...). Напрыканцы 1938 г. у Шчучынскім павеце было 73 аддзяленні польскіх патрыятычных арганізацый, якія налічвалі ў сваіх шэрагах 1581 чалавека. 39 арганізацый (67,7%) з'явілася толькі ў 1938 г. У святле гэтых дадзеных становіцца зразумелым, чаму ў 1919 г. пад штандары польскай самаабароны ў Шчучыне сталі толькі 70 чалавек, a ў 1944 г. у Шчучыне і ваколіцах быў створаны 7ы батальён АК, які налічваў 850 чалавек167».
Такую заангажаванасць у польскую партызанку аўтар тлумачыць эфектыўнай палітыкай паланізацыі ў міжваенны перыяд. Прызнаючы пэўную рацыю аўтара, лічым мэтазгодным удакладніць яго сцверджанне. Тэрор і рэпрэсіі савецкай улады адносна мясцовых жыхароў вымушалі іх (асабліва моладзь) шукаць паратунку ў лесе, дзе яны і папаўнялі атрады антысавецкай партызанкі. Гэтая барацьба найчасцей была змаганнем за чалавечую годнасць, гонар, страчаную Айчыііу, у рэшце рэшт — за выжыванне.
Іншае пытанне, вельмі балючае, асабліва для заангажаваных у гэтую дзейнасць, — удзел польскіх падраздзяленняў альбо іх паасобных членаў у ліквідацыі мясцовага насельніцтва, якое супрацоўнічала з Саветамі. Пад выглядам барацьбы з даносчыкамі альбо супрацоўнікамі савецкай улады было забіта шмат тых, чыя віна не заўсёды была відавочнай. Часам дзеянні набывалі брутальны характар, неаднойчы да сем'яў «калабарантаў» прымяняўся прынцып калектыўнай адказнасці. У жніўні 1947 г. у час ліквідацыі атрадам «Нёмана» ўяўнага шпіёна НКУС была расстраляна таксама ягоная жонка, дочкі 15ці і 17ці гадоў і бацька. Жыллё было цалкам спалена168.
7 ліпеня 1945 г. у вёсцы Мельшаны* Радуііскага раёна група з 6 чалавек забіла старшыню сельсавета Навагрудскага (прозвішча — Я.Ш.) разам з жонкай, а таксама лаяльную да савецкай улады польскую сям'ю Сакаловічаў разам з 18гадовым сынам і дочкамі 15, 8 і 4 гадоў. Трупы спалілі разам з домам. У вёсцы Навасады Лідскага раёна (Гродзенская вобл.) на вяселлі аднаго з мясцовых жыхароў з'явіліся каля 40 мужчынаў у форме чырвонаармейцаў, якія выпытвалі, каго крыўдзяць «бандыты». Такім чынам яны выбралі пяць чалавек і расстралялі іх разам з жаніхом|й. Ноччу 7 чэрвеня 1950 г. у вёсцы Арцішы Васілішкаўскага раёна (Гродзенская вобл.) была забіта цэлая сям'я полькі Сяргей І.І., у тым ліку — трое дзяцей і тры пляменнікі. Жанчына была жонкай старшыні Васілішкаўскага сельсавета, які быў забіты ў жніўні 1949 г.
адміністрацыі, якія меді дачыненне да нямецкага апарату ўдады. Гісторыку сваіх высновах абапіраецца на працу «Nowogrodczyzna w walce 1940—1945» (Londyn, 1976). Гд.: Мірановіч Я. Навейшая гісторыя Бедарусі. Бедасток, 1999. С. 158; Гд. таксама: Mironowicz Е. Ruch рагtyzancki na Bialorusi w historiografii biatoruskiej i polskiej // Historiografia polska, litewska i bialoruska po 1989 r. / pod red. K. Buchowskiego i W. Sleszynskiego. Bialystok, 2003. S. 62—67.
І67Дансюх C. Наш Шчучын. Гродна, 2001. C. 149—150.
'“Цыт. паводде: Labuszewski T. Poakowski oddzialy partyzanckie ... S. 821.
Магчыма, Межанцы — Рэд.
І69ГАРФ. Ф. 9478, on. 1с, д. 516, л. 34—40. Журнад удіку бандыцкіх праяў на тэрыторыі БССРу1946 г.
70
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
Гэтай жа ноччу быў забраны таксама калгасны трактарыст, які потым знік без вестак170.
Кожны з бакоў меў сваю праўду, якую і бараніў. Некаторыя засталіся да канца вернымі прынцыпам паводзін, маральнаму кодэксу. Некаторыя пераступілі тонкую мяжу, якая аддзяляе партызЭнскую барацьбу ад злачынства. Некаторыя ступілі на шлях, які вядзе да бандытызму. Дзейнасць АК авеяна славай і міфамі. Яе гісторыя заўсёды асвятляецца заангажавана, даюцца цалкам супрацьлеглыя ацэнкі: ад пазітыўных (адважныя рыцары, абаронцы годнасці і сумленпя Нацыі) да востра негатыўных (бандыты, якія займаліся тэрарызмам, запалохвалі мясцовае населыііцтва). Тыя, хто змагаўся ў АК, былі асуджаны на жыццёў пастаянлым нервовым лапружанні, на голад, холад і нястачу, большасць перажыла жахі сталінскіх лагераў. Бруталізацыя барацьбы прывяла да таго, што яны найчасцей былі яе ахвярамі разам са сваімі сем'ямі, сваякамі і людзьмі, якія ім дапамагалі.
I .V. УКРАІНСКАЕ ПАДПОЛЛЕ (АУН—УПА)*
Украінскі антысавецкі ўзброены рух на тэрыторыі тагачаснага Савецкага Саюза можна з упэўненасцю назваць адным з найлепш арганізаваных, бо ў яго аснове ляжаў прынцып прафесійнага войска. Беларускі даследчык Ігар Валахановіч слушна сцвярджае, што яго структура абапіралася на вайсковую іерархію; падполле мела акрэсленыя мэты, праграму дзеяння і, што найбольш важна, істотную падтрымку мясцовага насельніцтва. Беларусь у тым выглядзе, які яна набыла ў 1944 г. (з пэўнымі змяненнямі межаў на карысць Польшчы ў наступныя некалькі гадоў), на поўдні атрымала землі, насельніцтва якіх самавызначалася пераважна як «тутэйшыя», найчасцей не мела нейкай выразнай нацыяналыіай самасвядомасці, размаўляла на дыялекце ўкраінскай мовы. Другая сусветная вайна, дзейнасць камуністычнай, украінскай і польскай партызанкі спрычыніліся да фармавання нацыянальнай свядомасці’. Памылкі нацыянальнай палітыкі, якая праводзілася ў міжваеннай Польшчы адносна ня
1711НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 122, арк. 142. Данясенне сакратару ЦК КП(б)Б Зімяніну за подпісам сакратара Гродзенскага абкама Маргелава, 13.06.1950.
АУН — Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў. Была створана ў 1929 г. Галоўная мэта дзейнасці — утварэнне незалежнай украінскай дзяржавы. У 1940 г. падзялілася на дзве арганізацыі: АУНмельнікаўцаў (бульбаўцаў), якая супрацоўнічала з немцамі, і АУНбандэраўцаў (рэвалюцыйны провад), якая не прызнавала акупацыйнай улады (мельнікауцы і бульбауцы былі рознымі