Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
., літ. апрац. і прадм. Г. Кірылава. Мінск, 1997.
I.III. Беларускі антысавецкі pyx
55
У 1946 г. паўстаюць нелегальныя групы школьнай моладзі ў Слоніме, у педагагічным інстытуце ў Баранавічах, у Брэсцкім чыгуначным тэхнікуме, у сельскагаспадарчым тэхнікуме ў Жыровічах, а таксама ў Ганцавіцкім педагагічным вучылішчы. Гэтыя арганізацыі дзейнічалі пад крыптонімам «Чайка». Каардынаваў дзейнасць груп Цэнтр беларускага вызваленчага руху на чале з Васілём Супруном"5.
Абедзве гэтыя нелегальныя арганізацыі былі выкрыты органамі дзяржбяспекі ў 1947 г. Іх кіраўнікі першапачаткова былі асуджаны на смяротнае пакаранне, якое пазней было заменена шматгадовым пазбаўленнем волі.
Вясной 1948 г. у Мядзеле (Полацкая вобл.) у асяроддзі школьнай моладзі ўзнікла падпольная група на чале з Расціславам Лапіцкім. Неўзабаве пасдя пераезду ў Смаргонь ён арганізаваўчарговую падпольную суполку. Галоўнай мэтай арганізацыі была антысавецкая прапаганда сярод мясцовага насельніцтва, не выкдючаныя былі таксама тэрор і дыверсіі. У снежні 1948 г. на друкарскай машынцы было надрукавана 20 экзэмпляраў антысавецкіх улётак, якія ўдзельнікі групы расклеілі на тэрыторыі Мядзельскага раёна. Праз год яны вырабілі больш за тысячу ўлётак антысавецкага зместу, якія распаўсюдзілі ў Смаргоні і навакольных вёсках. У 1950 г. былі арыштаваныя 17 удзельнікаў падпольных арганізацый Мядзела і Смаргоні. Кіраўнік адной з іх — Лапіцкі — быў забіты ў 1950 г., астатніх асудзілі на шматгадовае пазбаўленне волі"6.
Згаданыя нелегальныя моладзевыя асветніцкія групы ўзнікалі спантанна, без ніякіх уздзеянняў звонку. Большасць удзельнікаў былі камсамольцамі, a адзін з іх — Васіль Мядзелец — нават займаў пасаду сакратара мясцовай камсамольскай ячэйкі. Праўда, у час нямецкай акуПацыі многія з іх уваходзілі ў моладзевыя калабаранцкія арганізацыі, аднак гэта не змяняе таго факта, што ўзнікненне груп было праявай нацыянальнай самасвядомасці моладзі, якая сфармавалася насуперак палітыцы дэнацыяналізацыі і дыскрымінацыі.
Зафіксаваны нават адзінкавыя выпадкі антысавецкіх выступленняў у партыйным асяроддзі. У ноч на 6 лістапада 1946 г. у мястэчку Антопаль (Брэсцкая вобл.) былі расклеены тры ўлёткі антысавецкага зместу"7. Органы МДБ хутка схапілі выканаўцу — члена УКП(б) з 1945 г., кіраўніцу аддзела раёішага жаночага камітэта партыі беларуску Клаўдзію Міранюк. Паказальна, што з лістапада 1941 г. яна была сувязной партызанскіх аддзелаў, а з чэрвеня 1943 г. выконвала функцыі сакратара раённага падполыіага камітэта камсамола. Міранюк матывавала свае «контррэвалюцыйныя дзеянні» несупадзеннем поглядаў на «спосабы правядзення партыйнай палітыкі на вёсцы ў сферы паставак збожжа і падаткаў». Больш за гое, як высветлілі следчыя органы, Міранюк, «кантактуючы з варожымі савецкай уладзе элементамі, прыкрывала іх злачынную дзейнасць»"8.
"’Szybieka Z. Historia Bialorusi 1795—2000. Lublin, 2002. S. 369—370.
"6Валахановмч 14. Антпсоветское подполье ... С. 53—54.
"’ГАРФ, Ф. 9478, оп. 1с, д. 594, л. 35 об. Журнал уліку праяў бандытызму на тэрыторыі БССР за 1946 г. Упраўленне па барацьбе з бандытызмам НКУС СССР.
"8НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 130, арк. 246—246 адв. Матэрыялы асаблівай папкі, выпіска з пратакола № 4 пасяджэння бюро Брэсцкага абкама КП(б)Б ад 14.11.1946 г. За подпісам сакратара Брэсцкага абкама КП(б)Б В.Чарнышова.
56
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
Падводзячы вынікі, неабходна сказаць, што пасляваенны беларускі антысавецкі рух не ўтварыў шматлікіх падпольных структур, падобных да польскага або ўкраінскага падполля, і не меў шырокай грамадскай падтрымкі, аднак жа самім сваім існаваннем даводзіць, што беларусы не былі маўклівай шэрай масай, пазбаўленай нацыянальных амбіцый. Іншая справа, што большасць пасляваенных удзельнікаў гэтага руху была звязана з калабаранцкімі арганізацыямі перыяду акупацыі, што не магло яго не кампраметаваць. Гэтая акалічнасць дасюль кідае цень на тагачасны беларускі нацыянальны рух і была актыўна выкарыстана ў савецкай і сучаснай беларускай прапагандзе.
I .IV. ПОЛЬСКАЕ НЕЗАЛЕЖНІЦКАЕ ПАДПОЛЛЕ
Прабдема діквідацыі подьскага незадежніцкага падподля на землях, якія да Другой сусветнай вайны надежаді Польшчы, а ў час вайны ўвайшлі ў склад БССР, неаднойчы прыцягвала ўвагу польскіх даследчыкаў. Сёння яна дастаткова добра асветлена дзякуючы працам Зыгмунта Барадзіна, Анджэя Хмеляжа, Міхала Гнатоўскага, Кшыштафа Краеўскага, Томаша Аабушэўскага, Генрыка Піскуновіча, Томаша Стшэмбаша і інш."9
У 1990я гг. з'явідася некалькі прац беларускіх гісторыкаў, у тым ліку эміграцыйных, дзе польскае падполле і яго дзейнасць падаюццаў негатыўным святле, як сведчанне «захопніцкай» палітыкі адносна беларускіх земляў120. Польскі гісторык Міхал Гнатоўскі лічыць, што такая ацэпка «вынікае пе з вывучэння першакрыніц, а з сістэмы сфармуляваных ацэнак, да якіх падбіраецца адпаведная аргументацыя»121. Часта іучаць абвінавачванні ў тым, што польскае падполле супрацоўнічала з немцамі122. Апошнім часам выйшда некалькі
1І9Гл.: Chmielarz A. Likwidacja podziemia polskiego na Nowogrodczyznie i Wilenszczyznie (lipiec 1944 — lipiec 1945) // Z dziejow Armii Krajowej na Nowogrodczyznie i Wilenszczyznie (1944—1945). Studia. Warszawa, 1997; Armia Krajowa na Nowogrodczyznie i Wilenszczyznie (1942—1944) w swietle dokumentow sowieckich / wybor, opr., wstep Z. Boradyn, A. Chmielarz, H. Piskunowicz. Warszawa, 1997; NKWD o polskim podziemiu 1944—1948. Konspiracja polska na Nowogrodczyznie i Grodziehszczyznie / opr. A. Chmielarz, K. Krajewski, T. Labuszewski, H. Piskunowicz; pod red. nauk. T. Strzembosza. Warszawa, 1997 i інш.
1211 Гл.: Ермоловнч B., Жумарь С. Огнем н мечом. Хронпка польского нацмоналпсгпческого подполья в Белорусснм (1939—1953 гг.). Ммнск, 1994; Сямашка Я. Армія Краёва на Беларусі. Мінск, 1994; Весялкоўскі Ю. Што прывяло Армію Краёву на Беларусь. /Іондан, 1995.
121 Gnatowski М. Niepokorna Bialostocczyzna. Bialystok, 2001. S. 13.
І22Прыпісваючы некаторым падраздзяленням АрмііКраёвайсупрацоўніцтвазнемцамі, аўтары — свядома альбо не — памнажаюць схемы і прыёмы савецкай прапаганды. Польскае падполле вельмі часта лічаць «фашысцкім» і залежным ад немцаў, але не звяргаюць пры гэтым увагі на прычыны, якія прывялі да гэтага супрацоўніцтва. Падчас сутычак савецкіх партызанаў з подьскімі падраздзяленнямі гінуді не толькі вайскоўцы, савецкія партызаны забівалі таксама і мірных грамадзян, якіх падазравалі ў супрацоўніцтве з АК. Гд.: Armia Krajowa na Nowogrodczyznie i Wilenszczyznie (1942—1944) w swietle dokumentow sowieckich / wybor, opr., wst^p Z. Boradyn, A. Chmielarz, H. Piskunowicz. Warszawa, 1997. Некаторыя падраздзяленні AK, як, напрыклад, y Івянцы, былі вымушаны пайсці на супрацоўніцтва з нямецкім гарнізонам пасля таго, як іх батальён у лістападзе 1943 г.,
I.IV. Польскае незалежніцкае падполле
57
прац беларускіх гісторыкаў, заснаваных, галоўным чынам, на недаступных для большасці польскіх даследчыкаў матэрыялах з архіва КДБ/МУС123. Аўтар не мае намеру засяроджвацца на сутнасці спрэчак і на асобных аргументах, якія ўжо шматразова апісваліся і ўсебакова аналізаваліся. Яго задачай з'яўляецца разгледзець падзелены на некалькі этапаў працэс ліквідацыі польскага незалежніцкага падполля ў 1944—1952 гг.
Савецкія вайсковыя фармаванні, якія занялі тэрыторыю Заходняй Беларусі, а таксама аддзелы НКУС/НКДБ успрымалі польскае незалежніцкае падполле як ворагаў. Абмежаванае ваеннае супрацоўніцтва (напрыклад, у Вілыіі) было неабходным, каб прытупіць пільнасць палякаў і нанесці ім падступны ўдар. Занятыя тэрыторыі савецкая ўлада лічыла неад'емнай часткай СССР, а тамуіснаваннесілаў, якія прэтэндавалі на вяртаннедаваенных межаў, было недапушчальным. Яшчэ ў пачатку 1943 г. савецкая партызанка пачала знішчэнне акаўскіх падраздзяленняў, а таксама змянілася яе сіаўленне да польскага населыііцтва. Пасля аперацыі «Бура» і арышту кіраўнічых кадраў савецкія вайсковыя часці разбілі большасць акаўскіх падраздзяленняў, якія знаходзіліся ў ваколіцах Вільні. Частка салдатаў разышлася па дамах, частка перабралася за лінію Керзона, іншыя працягнулі барацьбу. Значная частка перайшла ў склад Чырвонай Арміі або Народпага войска польскага, у тым ліку ў 2ю армію пад камандаваннем Берлінга.
3 паведамленняў НКУС ДітССР вынікае, што з другой паловы ліпеня 1944 г. з Вільні ў ваколіцы Ашмянаў (Маладзечанская вобл.) наплывала польская моладзь, якая папаўняла акаўскія фармаванні. У сярэдзіне жніўня 1944 г.
выконваючы загад савецкай улады, падступна раззброілі ў Налібоцкай пушчы савецкія партызаны. Большасць афіцэраў была расстраляна, частка салдат перайшла ў партызаны. Рэшта вымушана была супрацоўнічаць з нямецкім гарнізонам, каб выжыць і папярэдзіць гвалт над палякамі з боку савецкіх партызанаў. Гл.: Strzembosz Т. Rzeczpospolita podziemna. Spoleczenstwo polskie a panstwo podziemne 1939—1945. Warszawa, 2000. S. 271—272. Яшчэ адзін атрад AK пад кіраўніцтвам «Кміціца» таксама быў падступна раззброены савецкімі паргызанамі брыгады Маркава ў лістападзе 1943 г. каля возера Нарач. Па загадзе Панамарэнкі былі забітыя камандзір атрада, афіцэр разведкі Міхал Клеўда, рэдактар газеты «Zotnierska Dekada» Зыгмунт Баркоўскі і інш. — усяго 30 чалавек. Камапдзір спецыяльнага падраздзялення НКУС № 98 «Друзья» маёр бяспекі Ёнас Вільджунас («Бэр») дакладваў, што прычынай раззбраення была «антысавецкая прапаганда» польскага атрада, «складанне спісу актывісгаў, якія супрацоўнічалі з савецкай уладай» і тое, што большасць удзельнікаў польскага атрада з'яўлялася былымі «паліцаямі, удзельнікамі падпольных ваенных арганізацый, якія ўдзельнічалі ў вынішчэнні нашых людзей»; LYA, 1. к1, ар. 3, Ь. 7. 1. S. 6—8. Справаздача камандзіра спецыяльнага падраздзялення НКУС маёра Вільджунаса, без даты, не пазней за верасень 1943 г.
123 Гл.: Рыбак Н. Метады і сродкі ліквідацыі акаўскіх і постакаўскіх фарміраванняў у заходніх абласцях Беларусі // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. № 14. 2000. С. 168—181; Валахановмч Н.А. Подполье Арммм Краёвой на террнторпп Беларусн в 1944—1953 гг.: органмзацмонная структура н осповные этапы деягелыюспі // Гістарычная навука ў БДУ на рубяжы тысячагоддзяў. Матэрыялы Рэспубліканскай навуковапрактычнай канферэнц