Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
і, прысвечанай 65годдзю гістарычнага факультэта БДУ, 26 лісгапада 1999 г. Мінск, 1999. С. 276—277; Сшкевпч С., Барабаш В., Рыбак Н. Польское подполье на террмтормм западных областей Беларусп. 1939—1954 гг. Гродно, 2004.
58
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
у раёне Ашмянаў быў разбіты вялікі атрад «белапалякаў», у якім налічвалася некалькі тысяч чалавек:
Часть разоруженных была лнтерннрована, другая часть влмлась в армлю Берлпнга, остальным удалось скрыться м рассеяться по лесам, куда устремляется местное населенне. В результате в некоторых районах опернруют банды, насчмтываюіцне сотнн человек. Белополякл ведуі агмтацшо средн населенмя, утверждая, что Красная Армля разоружает польскмх партнзан п что вскоре начнется мобмллзацня местного населення м отправка вглубь Россмп, п что Англмя задержала наступленне на Парпж, чтобы подпмсагь ммр с немцамл н вместе двннуться прогіів СССР124.
Насуперак загаду навагрудскавіленскага камандзіра падпалкоўніка Юліяна Кулікоўскага«Рынграфа» ад 5 верасня 1944 г., паводле якога павінны былі быць распушчаны ўсе падраздзяленні на падуладных яму тэрыторыях, выканаць гэта было немагчыма125, бо зза пачатку набору ў Чырвоную Армію пачаліся масавыя ўцёкі ў лес мужчын прызыўнога ўзросту.
ЧЭКІСЦКАВАЕННЫЯ АПЕРАЦЫІ
Для барацьбы з польскім, беларускім, літоўскім і ўкраінскім падполлем мясцовыя органы НКУС/НКДБ былі ўзмоцнены спецыяльнымі камандамі дасведчаных аператыўных работнікаў з Масквы і іншых раёнаў СССР. Так, на тэрыторыю Заходняй Беларусі ў ліпені—жніўні 1944 г. было выслана 311 супрацоўнікаў. Для большай эфектыўнасці Заходняя Беларусь была падзелена на сектары: Полацкі, Маладзечанскі, Гродзенскі, Баранавіцкі і Пінскі. Асноўнымі сіламі для барацьбы з падполлем былі ўнутраныя войскі НКУС Беларускай акругі. Акрамя таго, часова дзейнічалі 14я і 58я дывізіі ўнутраных войскаў НКУС, атрады, якія выдавалі сябе за антысавецкіх партызанаў, а таксама знішчальныя батальёны, у склад якіх уваходзілі партыйныя актывісты, былыя савецкія партызаны і мясцовыя жыхары126.
У склад Заходняй Беларусі ўваходзілі землі былых Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў, на якіх актыўна дзейнічалі акаўскія падраздзяленні. У Навагрудскую акругу ўваходзілі групоўкі «Поўнач», «Поўдзень», «Усход» і «Захад», а таксама абвод і інспектарат «Баранавічы». НКУС/НКДБ БССР ужо ў жніўні распачаў дзейнасць па ліквідацыі польскага незалежніцкага падполля. Былі распрацаваны адпаведныя планы, за выкананнем якіх сачылі камісар дзяржаўнай бяспекі 2га рангу Іван Сяроў, народны камісар унутраных спраў БССР Бельчанка і народны камісар дзяржаўнай бяспекі Лаўрэнцій
124 LYA, f. 1771, ар. 7, Ь. 91,1. 60—61. Паведамленне НКУС у ЦК КП(б) Літвы. Без подпісу, без даты, не пазней за 1 кастрычніка 1944 г.
125 Wnuk R. Polska konspiracja antysowiecka na Kresach Wschodnich II RP w latach 1939— 1941 i 1944—1952 // Tygiel narodow. Stosunki spoleczne i etniczne na dawnych ziemiach wschodnich Rzeczpospolitej 1939—1953 / pod red. K. Jasiewicza. Warszawa, 2002. S. 232.
126 Piskunowicz H. Zwalczanie przez NKWD i NKGB polskiego podziemia na kresach polnocnowschodnich II Rzeczypospolitej // Wojna domowa czy nowa okupaqa? Polska po roku 1944 / pod red. nauk. A. Ajnenkiela. Warszawa, 2001. S. 69.
I.IV. Польскае незалежніцкае падполле
59
Цанава127. Масавым чэкісцкаваенным аперацыям папярэднічалі разведка на тэрыторыі і пранікненні ў падпольныя арганізацыі савецкіх агентаў.
Згодна з распрацаваным планам, з 8 верасня 1944 г. у Баранавіцкай і Вілейскай абласцях павінна была пачацца аперацыя, падзеленая на тры этапы. Галоўныя мэты —ліквідацыя акаўскіх фармаванняў і арышт прызыўнікоўу савецкае войска, якія хаваліся ў лясах. Раён правядзення аперацыі быў падзелены на тры сектары: Лідскі (8 раёнаў), Налібоцкі (6 раёнаў) і Паўночны (раёны Вілейскай вобл., якія межавалі з Баранавіцкай вобл.). У ходзе выканання аперацыі на тэрыторыях Баранавіцкай і Вілейскай (Маладзечанскай) абласцей было ліквідавана 54 узброеныя групы, забіта 89 і ўзята ў палон 419 чалавек. Пасля прачэсвання лесу было затрымана 20 774 чалавекі і 50 забіта128.
У кастрычніку і лістападзе 1944 г. былі праведзены чатыры масавыя чэкісцкаваенныя аперацыі, мэтай якіх было знішчыць паўночнае, паўднёвае і ўсходняе злучэнні АК. Падобныя аперацыі праводзіліся таксама на тэрыторыях Гродзенскай, Маладзечанскай і Полацкай абласцей. Берыя ў сваёй справаздачы да Сталіна ад 2 лістапада 1944 г. пісаў, што «на тэрыторыі Баранавіцкай, Гродзенскай і Маладзечанскай абласцей арыштавана і рэпрэсавана 1526 удзельнікаў белапольскіх банд, 400 бандытаў было забіта ў ходзе баёў». Акрамя таго, Берыя прасіў дазволу выслаць у ГІольшчу 600 сем'яў «бандытаўпаўстанцаў», рэпрэсаваных органамі НКУС12’. Берыя паведаміў Молатаву, тагачаснаму камісару замежных спраў, аб падрыхтоўцы да перасялення. Народны камісар замежных спраў павінен быў праінфармаваць ПКНВ у Любліне пра гэтую акцыю такім чынам, каб мясцовыя польскія ўлады падрыхтаваліся да прыёму сем'яў130.
Да аіульных страт «бандытаў» залічвалі таксама і мірных жыхароў, якіх падазравалі ў супрацоўніцтве з падполлем, а таксама тых, хто хаваўся ад войска. Усіх затрыманых дапытвалі, каб высветліць іх сувязі з падполлем, атрымаць невядомыя звесткі і схыіць да супрацоўніцтва.
У сваёй барацьбе з падполлем НКУС выкарыстоўваў шырокі спектр сродкаў: ад масавых чэкісцкаваенных аперацый, агеіпурнай працы і правакацый да запалохвання, у тым ліку праз забойствы. У ходзе барацьбы, пасля ліквідацыі рэштак паўднёвага злучэння АК, на тэрыторыю Баранавіцкай вобл. было скіравана падраздзяленне НКУС са 120 чалавек, якое выдавала сябе за партызанаў. У выніку яно разбіла два лясныя атрады, забіўшы 34 чалавекі і затрымаўшы 111. Падобныя метады выкарыстоўваліся пры ліквідацыі груп АК у Навагрудскім раёне: атрад НКУС, сфармаваны з тых, хто ведаў польскую мову, выдаваў сябе за атрад АК з Лідскага раёна. Адначасова з ваеннымі акцыямі органы НКУС праводзілі разведку і фільтрацыю падполля.
l27Chmielarz A. Likwidacja podziemia ... S. 184.
І2,Рыбак H. Метады і сродкі ... С. 169.
129 Цыт. паводде: Документы НКУС СССР ... С. 66. Паведамленне Берыі Стадіну аб выкананых акцыях супраць польскага падполля ў Баранавіцкай, Гродзенскай і Маладзечанскай абласцях, ад 2.11.1944.
ІЗ"ГАРФ, Ф. 9401, оп. 2, д. 70, д. 55. Сакратарыят МУС СССР. Перапіска Берыі з Молатавым ад 22.11.1944.
60
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
Фільтрацыя праводзілася пры дапамозе розных сродкаў — адным з найбольш распаўсюджаных быў арышт людзей, якія мелі дачыненне да падполля, на падставе кампраметуючых матэрыялаў.
У Свіслацкім раённым аддзеле НКУС (Гродзенская вобл.) на працягу трох апошніх месяцаў 1944 г. гіа падставе кампраметуючых матэрыялаў было завербавана 30 чалавек. Эфектыўнасць такога спосабу барацьбы была відавочнай, бо неаднаразова агенты, якія пранікалі ў акаўскія аддзелы, мелі дачыненне да іх наступнай ліквідацыі. Найбольш значных і эфектыўных агентаў шчодра ўзнагароджвалі грашыма альбо дэфіцытнымі прамысловымі таварамі. У студзені 1945 г. Сапоцкінскі РА НКУС на ўзнагароджанне агентам меў 7 кг цукру, 300 г гарбаты, 17 кавалкаў мыла і г.д. Агенты і інфарматары павінны былі напісаць распіску пра тое, што атрымалі ўзнагароджанне'”.
Інфарматараў знаходзілі, выкарыстоўваючы розныя метады. У лютым 1946 г. кіраўнік Зэльвенскага раённага аддзела МДБ капітан Жараў, выпіўшы вялікую колькасць алкаголю, выклікаў на допыт падазраванага ў супрацоўніцтве з АК Антона С. Здзекуючыся з затрыманага, капітан біў яго дубовай лінейкай, цягаючы па падлозе за валасы і геніталіі. Збіты мужчына на паўтары гадзіны страціў прытомнасць і на наступны дзень, баючыся працяіу катаванняў, згадзіўся стаць інфарматарам МДБ132.
СТАЎЛЕННЕ МЯСЦОВАГА НАСЕЛЬНІЦТВА ДА ПОЛЬСКАГА
ПАДПОЛЛЯ
Нягледзячы на тэрор супраць палякаў і беларусаў, пацыфікацыю, аблавы, затрыманні падазраваных, насельніцтва — непасрэдна альбо ўскосна — падтрымлівала польскае падполле. 1ы сакратар раённага камітэта КП(б)Б у Юрацішках (Маладзечанская вобл.) у лісце Сталіну пісаў, што «борьба с бандмтамп очень сложная, но результатов дает мало, потому что онн ммеют большую поддержку средм населеішя (...). В большннстве своем бандпты нз местного населенмя. Есть семыі, где по два п даже трн мужчнны ііаходятся в банде, а семыі все жпвут преспокойно». Пераадолець гэтую сітуацыю, паводле 1га сакратара, дасланага на працу ў Заходнюю Беларусь з Яраслаўскай вобл. РСФСР, можна было наступным чынам: «Все этн семьм необходммо выселнть 113 района, конфнсковать мх пмуіцество, а самнх банднтов, которых ловят, хотя бы м без оружмя, беспоіцадно расстрелнвать нлм высылать на самые тяжелые работы (...). Что же его мнловать, какую он пользу может прпнестп обіцеству, еслн он (...) мечтает о панской Польше до Смоленска»133.
У Радашковіцкім раёне Маладзечанскай вобл. мясцовыя ўлады налічылі 100 сем'яў, якія падтрымлівалі польскае падполле. Партыйныя дзеячы з апарату ЦК КП(б)Б былі занепакоены тым, што ў некаторых населеных пунктах дзеячы АК займалі пасады ў дзяржапараце на ніжэйшым узроўні:
131 Н.Рыбак. Метады і сродкі... С. 174—175.
132 ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 83, арк. 35—36. Рапарт начадьніку Гродзенскага абдаснога аддзеда МДБ падкоўніку Падітыку ад 24.07.1946 г., за подпісам дейтэнанта Сцяпанава.
133Цыт. паводде: Аграрные преобразовання в Мододечненской ... С. 83—84. Дісг 1га сакратара Юрацішкаўскага райкама Кузняцова да Стадіна аб сітуацыі ў раёне, ад 03.09.1945 г.
I.IV. Польскае незалежніцкае падполле
61
«С сентября 1945 по октябрь председатель Нетечского сельсовета Буйшіцкмй — участнлк польской націюналнспіческой банды. Председатель Аполенского с/с Букатко в 1946 — главарь белопольской банды, нынешнмй секретарь Романовскпй нмеет тесную связь с АК»1М.
За год да гэтага, 3 сакавіка 1945 г., згаданы Букатка таямніча загінуў пры нападзеўзброенайгрупыздзесяцічалавек.Утойчасбыўспалены таксамаібудынак сельсавета разам з усімі дакументамі135. У1947 г., пасля смерці камандзіра аднаго з польскіх атрадаў Дурыса (вядомы таксама пад псеўданімамі «Пярун», «Боцян»), атрад узначаліў Ян Букатка («Леў»), Праз год гэты атрад быў акружаны і ў выніку сутычкі з атрадам МУС «Леў» загінуў. У то