Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
час было арыштавана 18 чалавек, падазраваных у супрацоўніцтве з партызанамі, у тым ліку і пяць дэпутатаў Аполенскага і Запольскага сельсаветаў Лідскага раёна, якія забяспечвалі аддзел правізіяй136.
Насельніцтва адкрыта супраціўлялася палітыцы савецкай улады, нават калі гэтае супраціўленне заключалася толькі ў выказваннях. Частка насельніцтва, асабліва палякі, не хавала свайго стаўлення да новай улады і сімпатый да польскай дзяржавы. Жыхарка вёскі Урбанава Мёрскага раёна Полацкай вобл. Ганна Хач казала: «Нлкуда я пе хочу выезжать, перестаньте нас (палякаў — Я.Ш.) компрометнровать, называя белорусамл, мы не хотлм лмл быть, потому что белорусского государства нлкогда не было. Здесь была л должна остаться Польша»137.
Падчас перасяленчай кампаніі многія палякі запісваліся на выезд толькі для таго, каб засведчыць свае патрыятычныя пачуцці. Марыя Блажэвіч з вёскі Канахі Мёрскага раёна наступным чынам адказала на пытанне прадстаўніка ЦК КП(б)Б, навошта яна запісалася на выезд:
Нлкуда я не соблраюсь, заявленле подала только для того, чтобы вы зналл, что я кровная полька л хочу жлть с довоенным польсклм правнтельством.
Аналагічным чынам выказалася таксама жыхарка Мёраў, «былая гаспадыня цырульні»138.
Акцыі польскага падполля па ліквідацыі найбольш заўзятых савецкіх актывістаў часта сустракалі адабрэнне мясцовага насельніцтва. У вёсцы Задвор'е Турнянскага сельсавета на вестку пра забойства савецкага актывіста мясцовае польскае насельніцтва нібыта адрэагавала прыказкай «сабаку
134 НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 558, арк. 19. Паведамленне аб працы Аідскага райкама тав. Ігнацьеву ў ЦК КП(б)Б за красавік—лістапад 1947 г., за подпісамі арганізатара арганізацыйнаінсгруктарскага аддзела ЦК КП(б)Б Крукава, інсгруктара кадравага ўпраўлення ЦК КП(б)Б Фёдарава.
І35ГАРФ. Ф. 9478, оп. 1с., д. 594, л. 10. Журналудіку бандыцкіх праяў на тэрыторыі БССР у 1946 г. Упраўленне па барацьбе з бандытызмам НКУС СССР.
І36Смткевмч С., Барабаш В., Рыбак Н. Польское подполье ... С. 336.
І37НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 11, арк. 50—57. Паведамленне аб сганеўліку грамадзян польскай нацыянальнасці Полацкай вобл., якія жадаюць выехаць у Полыпчу, без даты, не раней за жнівень 1945 г.
І38Тамсама.
62 Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
сабачая смерць»139. У раёне дзеянняў часцей АК насельніцтва байкатавала савецкія распараджэнні аб мабілізацыі і планы дзяржпаставак. У Свірскім раёне Маладзечанскай вобл. у сувязі з актыўнай дзейнасцю польскага падполля ў верасні 1944 г. былі цалкам сарваныя планы пастаўкі збожжа. Падобнай была сітуацыя і ў суседнім Астравецкім раёне. Савецкіх партыйных актывістаў высылалі ў асобныя населеныя пункты групамі па 5—6 чалавек, каб выправіць становішча. Кіраўнік групы ЦК УКП(б) па пастаўках збожжа Малеханкоў пісаў у сваёй справаздачы:
В теченпе 20—25 дней в Свнрском районе бандмтамм убпто 16 человек — коммунпстов н комсомольцев. (...) В Свмрском, Островецком, Ошмянском н Сморгонском районах деятельность советскмх органов на местах в болышінстве своем паралмзована. (...) Подобное положенме, еслн не прпнять немедленно должных мер, может прмвестм к колебанмям крестьянства в польскокатолмческнх районах140.
У многіх населеных пунктах акаўскім фармаванням удалося захапіць кантроль над сітуацыяй. У Іўеўскім раёне (Маладзечанская вобл.) у жніўні 1944 г. «белабандыты» кантралявалі тэрыторыю 8 сельсаветаў, забіўшы двух старшыняў і двух сакратароў. У Лідскім раёне на 8 верасня 1944 г. дзяржпастаўкі былі выкананы на 6%, у Шчучынскім — на 7%, у Жалудоцкім — на 13%. Праз няпоўныя тры месяцы, 1 снежня 1944 г., паказчыкі змяніліся: Лідскі і Жалудоцкі раёны — 112%, Шчучынскі — 105,5%. У Вёсцы Кемелішкі Свірскага раёна ў выніку атакі польскага атрада 19 жніўня 1944 г. былі спалены ўсе дакументы ў сельсавеце і вызвалены зпад арышту некалькі «арганізатараў і кіраўнікоў бандыцкіх груп». Старшыня сельсавета разам з некалькімі функцыянерамі НКУС «былі акружаны і, працягваючы барацьбу, адступіяі»141.
Са спасылкай на афіцыйныя дадзеныя беларускі гісторык Наталля Рыбак піша, што ў Заходняй Беларусі 70% населеных пунктаў з перавагай польскага насельніцтва характарызаваліся негатыўным стаўленнем да савецкай улады і знаходзідіся пад уплывам польскіх падпольных арганізацый. У данясенні Жалудоцкага раённага камітэта КП(б)Б у ЦК КП(б)Б ад 25 верасня 1944 г. між іншым згадваецца: «75—80% палякаў настроены супраць палітыкі савецкай улады»142. Крыху раней, у ліпені 1944 г., Берыя ў сваім лісце да Сталіна, Молатава і Малянкова сцвярджаў: «Значная колькасць палякаў негатыўна і варожа паставілася да ўсталявання савецкай улады ў Баранавіцкай вобл. Маюць
І39НАРБ. Ф. 14, воп. 29, спр. 812а, арк. 7. Паведамленне аб палітычнай сітуацыі ў заходніх абласцях БССР, без подпісу, не пазней за 02.11.1944 г.
140 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 812а, арк. 75—76. Паведамленне аб палітычнай сітуацыі ў Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім і Свірскім раёнах ад 22.09.1944 г. Гл. таксама: Аграрные преобразованмя ... С. 33—37.
141 Chmielarz A. Likwidacja podziemia... S. 182; Цыт. паводде: Аграрные преобразовання... С. 29. Запіска 1му сакратару ЦК КП(б)Б Панамарэнку аб нападзе банды на Кемелішкаўскі сельсавет, ад 02.09.1944 г.
142Рыбак Н.А. К вопросу ... С. 222.
I.IV. Польскае незалежніцкае падполле
63
месца праявы варожасці палякаў да арміі Берлінга і ПКВН»'43. У ходзе паставак дзяржаве ў Ваўкавыскім раёне (Гродзенская вобл.) намеснік пракурора БССР Барысаў адзначаў:
Хуже всего с заготовкамм в местностях с польскпм населенлем. Так, в Бнскуппцком с/с плал обязательных заготовок выполнен на 62%. В деревне Вогковлче (Войтковйчй — Рэд.) гражданка Мнхалевпч заявлла уполвомочелному района тов. Касперовпчу: «Где вы былл, когда в Варшаве было восстанпе? Вы не оказалл помоіцл полякам, а сейчас требуете хлеб для Красной Армлл». Польское ласеленле не посылает детей в школы, требуя польскую ллл русскую. В домах поляков можно найтн картлны, снммкм пллсудчлкофашлстского направленмя144.
Падчас нацыянальных святаў палякі, дэманструючы сваю адданасць дзяржаве, грамадзянамі якой сябе лічылі, вывешвалі нацыяналыіыя сімвалы. 11 лістапада 1944 г. у некалькіх вёсках Камянецкага раёна (Брэсцкая вобл.) патрыятычна настроеныя палякі («польскія нацыяналісты») вывесілі два польскія сцягі з надпісам «Niech zyje Polska!» (вёска Пелішча). У вёсцы Багдзюкі таго самага раёна «некаторыя польскія нацыяналістычныя сем'і вывесілі польскія нацыяпалістычныя сцягі з надпісам “Niech zyje Polska!"»145. 3 мая 1945 г. у вёсцы Друя Мёрскага раёна (Полацкая вобл.) «непадалёку ад ваеннага гарадка інвалід Вялікай Айчыннай вайны Іосіф Шэйнар знайшоў польскі нацыянальны сцяжок памерам 10x15 см»146.
У савецкіх дакументах часта бандытамі называюцца розныя катэгорыі грамадзян, часам нават без падзелу на «белабандытаў», «белапалякаў», «банды УПА», «бульбаўцаў», «беларускіх фашыстаў» і г.д. Гэты момант часта ставілі ў папрок тагачаснаму Упраўленню па барацьбе з бандытызмам НКУС БССР. У яго справаздачах «не хапала падрабязных звестак аб заходніх і ўсходніх абласцях БССР, аб ступені актыўнасці польскіх, украінскіх і беларускіх падраздзялешіяў»147.
Трэба, аднак, памятаць, што, акрамя арганізаванага польскага, украінскага, беларускага і літоўскага антысавецкага падполля, якія дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі і мелі пэўныя палітычныя мэты (часцей за ўсё — стварэнне незалежнай нацыянальнай дзяржавы), існавалі таксама бадзяжпыя групы дэзерціраў з Чырвонай Арміі і звычайных злачынцаў, якія займаліся разбоем. У час вайны бандытызм разросся да неверагодных памераў. У да
143Вялікі А. На раздарожжы. Беларусы і палякі ... С. 89.
“НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 812а, арк. 101. Паведамленне аб рэадізацыі дзяржпаставаку Ваукавыскім раёне, не пазней за 22.11.1944 г.
145 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 812а, арк. 8. Паведамленне аб дзелнасці бандыцкіх груп на тэрыторыі Брэсцкай вобл. Складзена на падставе паведамленняў з раёнаў, ад 01.12.1944 г.
“НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 11, арк. 50. Паведамленне аб станеўліку грамадзян подьскай нацыянальнасці, якія жадаюць эвакуавацца з Мёрскага раёна Полацкал вобл. у Подьшчу, без даты, не раней за жнівень 1945 г.
І47ГАРФ. Ф. 9478, оп.1, д. 516, л. 111. Справаздача аб выніках барацьбы з антысавецкім падполдем і бандамі ў БССР у перыяд за чэрвень—снежань 1944 г. і студзень—сакавік 1945 г. Ад 05.04.1945 г., за подпісам начадьніка 3га аддзела Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з бандытызмам НКУС СССР маёра Галаўлёва.
64
Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—1953 гадах
кументах НКУС выразна заўважны падзел на «контррэвалюцыйныя банды» і «банды, якія займаюцца рабункамі». Апошніх за 1944—1947 гг. было ліквідавана 699, пры гэтым быў забіты 21 удзельнік, арыштавана — 648. Акрамя таго, адпаведныя органы схапілі 242 крымінальнікаў («преступный элемент»), забілі — 3, арыштавалі 196 чалавек’48.
Жыхары ўсходняй часткі Беларусі і Смаленскай вобл. (у значнай ступені вынішчанай у выніку ваенных дзеянняў) у пошуках кавалка хлеба перасяляліся ў заходнія вобласці. Некаторыя з такіх перасяленцаў аб'ядноўваліся ў групы па 5—8 чалавек і рабавалі мясцовае насельніцтва149. Аднак сярод рабаўнікоў было шмат і мясцовых. Тым не менш, цяжка ўявіць сабе сітуацыю, калі звычайны рабаўнік ці бандыт пілуе тэлеграфныя слупы, каб перарваць сувязь (19 лістапада 1944 г. было спілавана 15 слупоў за 14 км ад Брэста), паліць у сельсаветах дакументы аб падатковай запазычанасці сялян (Кемелішкі, Свірскі раён, 19 жніўня 1944 г.) альбо друкуе на ўласнай друкарцы звароты «антысавецкага зместу» (Лідскі раён, аддзел Барысевіча, «Крыся», восень 1944 г.). Данясенні партыйных органаў у ЦК былі перапоўнены паведамленнямі аб забойствах членаў партыйнага актыву. Найбольш небяспечнымі зза тэрарыстычнай дзейнасці лічыліся наступныя раёны: Воранаўскі, Радунскі, Васілішкаўскі, Шчучынскі, Жалудоцкі, Іўеўскі, Юрацішкаўскі, Лідскі. Тэрор быў скіраваны, найперш, супраць найбольш заўзятых актывістаў і мясцовага насельніцтва, якое падтрымлівала новую ўладу, дзеячаў дзяржаўнага апарату (савецкага і партыйнага), функцыянераў НКУС/НКДБ і вайскоўцаў150.
Нягледзячы на некалькі праведзеных чэкісцкаваенных аперацый, агентурную працу, рэпрэсіі і арышты, органам НКУС/НКДБ не ўдалося на працягу восені 1944 г. разбіць польскае падполле. Акцыі савецкіх памежных войск і атрадаў НКУС, якія выдавалі сябе за антысавецкіх партызанаў, на пачатку 1945 г. прывялі да знішчэння часткі падраздзяленняў паўночнага злучэння АК, якія дзейнічаліў памежных раёнах БССР і ЛітССР151. На працягу 1945 г.
І48ГАРФ. Ф. 9478, on. 1, д. 764,