• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
     плынямі — Рэд). УПА — Украінская паўстанцкая армія, створана ў канцы 1942 г., калі на тэрыторыі Валыні бандэраўцы арганізавалі яе першыя атрады (першыя атрады паі> назвай «УПА — Палеская Сеч» (бульбауцы) былі арганізаваны на Валыні атаманам Тарасам Барауцом «Бульбай»; у 1943 г. раззброены і часткова уключаны у склад УПА, створанай пад эгідай АУН(б) — РэА). УПА ўзначальваў Раман Шухевіч («Тур»). У яе склад уваходзілі Заходняя, Усходняя, Паўночная і Паўднёвая акругі. Паўночная акруга ахоплівала таксама раёны Палесся, якія ўвайшлі ў БССР.
    Працэсы фармавання нацыянальнай свядомасці пачаліся яшчэ ў міжваенны перыяд, калі на Заходнім Палессі дзейнічала сетка ўкраінскіх культурнаасветніцкіх арганізацый, а ўкраінскія партыі карысталіся падтрымкай насельніцтва на выбарах у польскі сейм 1922 і 1928 гг. — Рэд.
    I.V. Украінскае падполле (АУН—УПА)
    71
    польскага насельніцтва на «крэсах», а таксама савецкая «сацыялістычная справядлівасць» на фоне выдатнай прапаганды, зразумелых лозунгаў у сферы сельскагаспадарчай палітыкі з боку падпольных структур АУН—УПА не маглі не прыцягваць прыхільнікаў у іх шэрагі.
    АУН—УПА НА БЕЛАРУСКІМ ПАЛЕССІ
    Летам 1944 г. паўднёвыя раёны Беларусі былі фактычна цалкам ахоплены ўкраінскім падполлем. У адрозненне ад Валыні, дзе дзейнасць УПА ў дачыненні да неўкраінскага, пераважна польскага, насельніцтва набывала брутальныя формы, на беларускім Палессі, асабліва ў памежных з Украінай раёнах, адносіны з мясцовым насельніцтвам складваліся лепш. Партыйныя дакументы сведчаць, што забойствы асоб, якія супрацоўнічалі з савецкай уладай, і прадстаўнікоў адміністрацыі выконваліся без аглядкі на іх нацыянальнасць. Аналіз крыніц дазваляе зрабіць выснову, што большасць ахвяр тэрору УПА былі прыезджымі, аднак жа не бракавала сярод іх і мясцовых супрацоўнікаў савецкай улады. Палякі на Палессі не складалі значнай групы насельніцтва, калі параўноўваць, напрыклад, з Гродзеншчынай. Нацыянальныя адносіны, варожасць, узаемныя прэтэнзіі, якія падпітваліся рознымі асяродкамі падчас Другой сусветнай вайны ў Беларусі, абвастрыліся, аднак барацьба ніколі не была такой крывавай, як на Валыні паміж палякамі і ўкраінцамі. У дачыненпі да беларускага насельніцтва кіраўніцтва АУН вызначыла наступную лінію паводзін:
    «Нашай палітычнай мэтай з'яўляецца падтрымка лаяльнага стаўлення да беларускага насельніцтва. Мы павінны ім тлумачыць, што ворагамі беларусаў з'яўляюцца немцы і бальшавікі. Беларусы павінны далучыцца да барацьбы за сваю незалежнасць»171.
    У дачыненні ж да іншых нацыянальных груп — рускіх, палякаў і Hern матлікіх ужо на той час яўрэяў — баевікі АУН—УПА не вылучаліся асаблівай талерантнасцю172.
    171 Цыт. паводле: Гуленка У. Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мінск, 1993. С. 149—150. Праблема заключалася ў тым, што большасць беларусаў наогул не хацела змагацца. Акрамя таго, нешматлікі беларускі незалежніцкі рух не валодаў рэальнымі сіламі, каб рэалізаваць свае памкненні да незалежнасці. Кіраўніцтва АУН у 1942—1943 гг. правяло перамовы з прадстаўнікамі беларускай калабаранцкай арганізацыі (Беларуская народная самапомач — БНС). Тады было дасягнута паразуменне «ў пытанні супольнай барацьбы супраць Саветаў». Пасля таго як паўднёвыя раёны Беларусі заняла Чырвоная Армія, частка беларускіх калабарантаў далучылася да атрадаў УПА, што магло ў пэўным сэнсе кампраметаваць апошніх, бо асацыявалася з немцамі. У прыватнасці, у дакументах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з бандытызмам МУС СССР (ГАРФ. Ф. 9478, on. 1, д. 516 і іншыя справы), у аналітычных запісках наконт нацыянальнага складу часгкі атарадаў УПА ідзе размова пра «паліцаяў беларускай нацыянальнасці», якія далучыліся да ўкраінцаў летам 1944 г. Іх колькасць і пра каго канкрэтна гаворка, невядома.
    І72ГАРФ. Ф. 9478, оп. 1с, д. 594, л. 1, 27. Журнал уліку праяў бандытызму на тэрыторыі БССР у 1946 г. 6 жніўня 1946 г. у вёсцы Плотніца Кобрынскага раёна (Брэсцкая вобл.) было забіта двое яўрэяў — аптэкар Шугерман з жонкай. Выканаўцы былі апранугы ў мундзіры
    72
    Раздзел I. Палітычная сітуацыя і яе развіццё ў 1944—!953 гадах
    Тэрыторыя Палесся, а менавіта частка раёнаў Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей БССР уваходзіла ў зону інтарэсаў украінскага антысавецкага падподля. Паводле беларускага даследчыка Ігара Валахановіча, летам 1944 г. падпольныя структуры АУН—УПА, якія дзейнічалі на Беларусі, налічвалі 12—14 тыс. чалавек. Самым вялікім тэрытарыяльным аддзелам АУН з тых, якія дзейнічалі на поўдні БССР, была Брэсцкая акруга (Брэсцкі провад) пад кодавай назвай «Крычаўскі», альбо № 100, на чале з Зіновіем Саўчуком («Шварцам», «Аляксандрам»), Брэсцкая акруга ўваходзіла ў склад большай краёвай акругі «Масква», якая ахоплівала ў тым ліку Валынскую, Ровенскую, Жытомірскую і Вінніцкую вобласці. Краёвая акруга (провад) «Масква», у сваю чаргу, падпарадкоўвалася Цэнтральнаму проваду на чале з Шухевічам («Турам»), У1948 г. Брэсцкі акруговы провад быў перайменаваны ў Беларускі акруговы провад «Ніва» («1042»), які да канца 1952 г. ахопліваў тры падраённыя провады: Брэсцкі, Кобрынскі і Пінскі173.
    Летам 1944 г. аддзелы ўкраінскага падполля праводзілі на поўдні Беларусі актыўную дзейнасць, скіраваную супраць падраздзяленняў Чырвонай Арміі, НКУС/НКДБ і мясцовай дзяржаўнай адміністрацыі. У ліпені 1944 г. у Дзівінскім раёне (Брэсцкая вобл.) дзейнічаў аддзел УПА, які налічваў 400 чалавек. Паводле дадзеных партыйных органаў, ён «папаўняўся за кошт мясцовых жыхароў, у тым ліку і дабравольцаў». Мабілізацыя ў Чырвоную Армію, якая якраз праводзілася, абумовыа ўцёкі прызыўнікоў у лес і паспрыяла павелічэнню ахвочых да ўступлення ў аддзелы УПА. У верасні 1944 г. 114 навабранцаў Оскага сельсавета ўцяклі ўлес, абстраляўшы двух супрацоўнікаў ваенкамата174.
    Аунаўскія аддзелы, якія былі вельмі актыўнымі ў Дзівінскім раёне, паралізавалі дзейнасць савецкай адміністрацыі і пастаўкі дзяржаве, а таксама знішчалі шляхі камунікацыі. У Кобрынскім раёне яны спалілі 9 мастоў на дарозе Кобрын—Дзівін; «банда» ўкраінца Кавальчука ў Дзівінскім раёне спаліла высакаводны мост праз Арэхаўскі канал. Аддзелы УПА вялі баі з атрадамі Чырвонай Арміі: у ваколіцах мястэчка Антопаль у зацяты бой з чырвонаармейцамі ўступілі 80 бульбоўцаў. 27 кастрычніка 1944 г. у вёсцы Навасёлкі Дзівінскага раёна (Брэсцкая вобл.) у выніку ўзброенага напа
    МУС. Улёткі, якія распаўсюджвала АУН—УПА, найчасцей утрымлівалі пагрозы ў адрас камуністаў і яўрэяў. Ахвярамі УПА сганавіліся як прыезджыя актывісгы, так і мясцовыя рускія і беларусы. 4верасня 1946 г. у вёсцы Вулька Папінская (Драгічынскіраён Брэсцкаіі вобл. — Pad.) было забіта двое беларусаў: дырэктар школы Пажуха і мясцовы актывісг Палуціч. Цікавы той факт, што ў справаздачы Упраўлення па барацьбе з бандытызмам БССР гэтым разам была запісана нацыянальнасць забітых: звычайна ўказваліся толькі імя і прозвішча. Забівалі таксама і ўкраінцаў. Удзельнікі груп'«Ярмака», «Канапленкі», «Дворкі» — усяго 15 чалавек — 3 студзеня 1946 г. у вёсцы Міжва (Антопальскага раёна Брэсцкай вобл. — Рэд.) забілі двух украінцаў. Адзін з забітых незадоўга да таго скончыў службу ў Чырвонай Арміі.
    173Валахановмч 14. Антнсоветское ... С. 106. Беларускі даследчык, карыстаючыся матэрыяламі архіва КДБ Беларусі, падрабязна паказвае арганізацыйную структуру падполля АУН—УПА на тэрыторыі Беларусі, падаючы тэрыторыю дзейнасці, кіраўнікоў асобных груп і г.д.
    І74НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 812а, арк. 28. Інфармацыйная запіска аб дзейнасці бандыцкіх груп на тэрыторыі Брэсцкай вобласці за перыяд ліпень—верасень 1944 г., 20.09.1944 г.
    I.V. Украінскае падполле (АУН—УПА)	73
    дзенняна86ы былі забітыя 2 пагранічнікі, сакрагар Дзівінскага райвыканкама, упаўнаважаны па ваенных пастаўках 1га Беларускага фропту. Згодна з дадзенымі НКДБ БССР, 25.10.1944 г. у вёсцы Гута на адрэзку Брэст—Ковель у выніку нападзення на сельсавет «былі спалены ўсе дакументы і расклеены ўлёткі контррэвалюцыйнага зместу»175. Зафіксаваны нават напад на савецкі самалёт Іл2 у Маларыцкім раёне (Брэсцкая вобл.), які здзейснілі пяць «бандытаў»176.
    Камандаванне 265га палка НКУС, не прадпрымаючы ніякіх дзеянняў у адказ на згаданыя тэракты, чакала ў Брэсце. Брэсцкі абласны камітэт ЦК КП(б)Б быў вымушаны звярнуцца да Бельчанкі, тагачаснага камісара дзяржаўнай бяспекі БССР, з просьбай умяшацца ў гэтую справу. Паводле іх дадзеных, у паўднёвыя часткі Брэсцкай і Пінскай абласцей пранікалі аддзелы УПАбульбаўцаў, якія складаліся з жыхароў Ровенскай вобл. (УССР), апранутых у форму чырвонаармейцаў177.
    На мяжы 1944—1945 гг. з Украіны на тэрыторыі «рассялення ўкраінскага насельніцтва» перайшоў аддзел (загон) «Старадубскі» з вайсковай групы «Цюцюннік» УПА—Поўдзень. Падчас рэйду ўкраінскі аддзел прайшоў праз тэрыторыю ДавыдГарадоцкага, Мікашэвіцкага, Старобінскага і Жыткавіцкага раёнаў, праводзячы агітацыйнапрапагандысцкую працу і раздаючы ўлёткі. Адной з мэтаў гэтай акцыі было інфармаванне насельніцтва аб дзейнасці УПА. Вядома аб ліквідацыі ў той час дзвюх груп УПА ў Пінскай вобл.178 Паводле паведамлення, якое Лявонцьеў выслаў да Берыі, а той, у сваю чаргу, перадаў Сталіну, Молатаву, Малянкову, 23 студзеіія 1945 г. на тэрыторыі Брэсцкай вобл. таксама была ліквідавана група УПА на чале з Н.Рэдашам («Ігарам»)179.
    БАРАЦЬБА СУПРАЦЬ АУН—УПА
    ЎХОДЗЕЧЭКІСЦКАВАЕННЫХАПЕРАЦЫЙ
    Для знішчэння ўкраінскага падполля выкарыстоўваліся такія самыя метады, як і для польскага. На працягу 1944—1946 гг. гэта былі чэкісцкаваенныя аперацыі, якія праводзіліся супольнымі намаганнямі войска і падраздзяленняў НКУС/НКДБ. У студзені 1945 г. было затрымана і забіта некалькі важных кіраўнікоў украінскага падполля. Так, у той час былі забіты ўпаўнаважаны брыгады УПА «Вэрхавынэць» у Дзівінскім раёне «Марзенка», кіраўнік службы бяспекі кураня «Вэрхавынэць» у Лагішынскім раёне Грыгорый Саланіцкі («Лыпны») (11.02.1945), а таксама быў затрыма
    175 LYA, mk. 606, 1. 50. Данясенне № 1100865 14й дывізіі войскаў аховы чыгункі НКУС. Падпісалі: камандзір штаба дывізіі падкоўнік Дзенісевіч, камандзір 1га аддзеда капітан Кавальскі, 21.11.1944 г.
    І,(ТАРФ. Ф. 9478, оп. 1с, д. 516, л. 27. Пералік праяў бандытызму ў БССРу студзені 1945 г., без подпісу, не раней за 30 студзеня 1945 г.
    177 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 812а, арк. 10, 48. Інфармацыйная запіска аб падітычнай сітуацыі ў заходніх раёнах Бедарусі, 5.11.1944 г.
    І78Русначенко А. Народ збуреннй. Націонадьновпзводьннй рух в Украіні і національні рухм опору в Б