• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    аходніх абласцей БССР было мабілізавана 44 115 чалавек3. Кіраўнік ваеннага аддзела ЦК КП(б)Б Прохараў дакладваў:
    В ряде районов западных обласгей ммелн место случам, когда молодежь прмзывного возрасга н военнообязанные старшнх возрастов под влмянмем польскмх пацноналпстов отказывалмсь получать повесткм о явке на прмзыв м отправке в Красную Арммю под предлогом, что онп по нацмональностм полякм4.
    Савецкія ўлады пасля кароткага расследавання прызналі ўсіх беларусамі, «выкрыўшы» толькі ў Маладзечанскай вобл. 743 чалавек, якія выдалі сябе за палякаў5.
    Успаміны Станіслава Лубнеўскага, жыхара Маладзечанскай вобл. у гэты перыяд, часткова тлумачаць спосаб устанаўлення нацыянальнасці. Пасля мабілізацыі і вучэнняў у лагеры ў Волагдзе (Расія) хлопцаў прыводзілі ў лазню, забіраючы ўсе (польскія і нямецкія) дакументы. Тых, хто хацеў запісацца палякам, арыштоўвалі і праз тры месяцы высылалі на фронт у складзе часцей Чырвонай Арміі. Некаторых пры гэтым білі, вымушаючы ўступіць у Чырвоную Армію як беларусаў6. Нацыянальнасць прымушалі мяняць не абавязкова зза вялікай любові да беларускага народа. Усе беларусы адразу ж траплялі ў Чырвоную Армію, у той час як палякі маглі ў перспектыве трапіць у НВП і ў будучыні застацца на тэрыторыі Польшчы.
    У красавіку 1945 г. пад пагрозай прымянення сілы ў раённы камісарыят з дзвюх вёсак — ГІадбалоцце і Самаравічы — Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобл. было сабрана 300 мужчын. Усе яны былі прызнаны беларусамі. Сваякі мабілізаваных выслалі скаргу ў Маскву на імя старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. Калініна з просьбай прызнаць мабілізаваных палякамі7.
    Людзі часта лічылі прыналежнасць да польскай нацыянальнасці дастатковым аргументам для звальнення ад службы ў войску чужой дзяржавы. Палякаў сілай адпраўлялі ў войска краіпы, з якой іх нічога не звязвала.
    !Цыт. паводле: Освобожденная Беларусь ... С. 11—13. Паведамленне кіраўніка ваеннага аддзела ЦК КП(б)Б Прохарава «Аб працы ваеннага аддзела ЦК КП(б)Б», не раней за 1 студзеня 1945 г.
    4Там же.
    ’Там же.
    '’Sielicki F. Losy mieszkancow Wilejszczyzny w latach 1939—1946 // Slavica Wratislaviencia. T. LXXXII. Wroclaw, 1994. S. 112—117.
    ’НАРБ. Ф. 4, воп. 51, cnp. 11, арк. 112—113. Паведамленне аб выніках праверкі па факце кадектыўнай заявы грамадзян вёсак Падбадоцце і Самаравічы Зэльвенскага раёна, складзенага на імя старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета М. Кадініна. 07.11.1945 г., за подпісам начальніка арганізацыйнаінсгруктарскага аддзеда КП(б)Б Тузава.
    II.I. Мабі/іізацыя ў войска і на прамысловасць
    83
    Трэба, аднак, заўважыць, што ў некаторых выпадках прызнанне сябе палякам прыносіла пэўную карысць. У час перасялення (гэта датычыць хутчэй 1945 г., чым другой паловы 1944 г.) палякаў з заходніх абласцей БССР, якія былі запісаны на выезд у Польшчу, звалыіялі ад мабідізацыі ў Чырвоную Армію і на прамысловасць, а таксама ад абавязковых падаткаў і паставак сельскагаспадарчай прадукцыі. На практыцы гэтыя прынцыпы часта парушаліся, пра што сведчаць шматлікія зафіксаваныя ў дакументах факты. На падставе аднабаковых (бо яны паказваюць меркаванне тоаькі аднаго боку) партыйных дакументаў часта цяжка высветліць, ці людзі рабілі гэта з кан'юнктурных меркаванняў, ці сапраўды кіраваліся патрыятычнымі пачуццямі.
    У снежні 1944 г. у Гродне многія маладыя палякі атрымалі павесткі ў ваенкаматы, адкуль іх нібыта павінны былі адправіць у Беласток у армію Берлінга. Пасля таго як у камісарыят з'явілася менш за 10% прызыўнікоў, пачаліся арышты. 3 агульнай колькасці 450 прызыўнікоў большасць складалі польскія служачыя і падафіцэры. Частку мабілізаваных нібыта адаслалі ў армію Берлінга, астатніх — у Мінск8. Падобнай выглядае сітуацыя часткі мабілізаваных з былога Віленскага ваяводства. У час мабілізацыі ім гаварылі, што яны будуць служыць у польскім войску, але яны былі размеркаваны ў Чырвоную Армію. У лісце «польскіх грамадзян» з горада Мурама Горкаўскай вобл. (Расія) у Саюз польскіх патрыётаў у Маскве вынікае, што ў іх аддзеле было 600 палякаў, у тым ліку падафіцэраў і афіцэраў9. Верагодна, пры дапамозе ліста ў Саюз польскіх патрыётаў групе мабілізаваных з вёскі Равячкі (Маладзечанская вобл.) удалося перабрацца з Архангельска ў Люблін. Пасля гэтага беларусы, якія таксама был і ў лагеры, не захацелі заставацца ў савецкім войску і таксама запісаліся палякамі10.
    Яшчэ ў адным лагеры — Ільіна каля Горкага — знаходзілася каля 4 тысяч палякаў, «мабідізаваных з Віяеншчыны і заходніх абласцей Беларусі». У хуткім часе быў аддадзены загад усіх палякаў перавесці ў польскае войска. Але, нягледзячы на гэта, 1 тыс. палякаў пакінулі ў лагеры, каб адправіць у Чырвоную Армію. Выпускнік Маскоўскага вышэйшага ваеннапалітычнага вучылішча прапаршчык Багушэўскі, які прыехаў у часць, адзначаў, што «настроі сярод палякаў дрэнныя, але ён меў справы і з горшым элементам». I запэўніў, што «і гэтым дасць рады». Аб пераводзе ўсіх палякаў у НВП 22 верасня 1944 г. было складзена хадайніцтва Молатаву11. На жаль, на падставе даступных матэрыялаў аўтару не ўдалося высветліць, якім быў працяг справы.
    8 Цыт. паводле: Bialostocczyzna 1944—1945 ... S. 75. Дакладная запіска №11 начальніка акругі АК Беласгок ад 5 сгудзеня 1945 г. Рапарт начадьніка абвода Гродна (Правы HeMan).
    Archiwum MZS Polski, Zespot 27, teczka 22, k. 1. Водпіс (копія) № 8329/5 y Саюз польскіх патрыёта}' у Маскве, 15.08.1944 г. Адпаведнасць пацвердзіў капрад Ткачык, сакратар вайсковага аддзела СПП.
    "'Цыт. паводле: Sielicki F. Losy mieszkancow Wilejszczyzny ... S. 112. Успаміны Рамана Малькі 1926 г.н.
    "Archiwum MZS Polski, Zespol 27, teczka 22, k. 1; teczka 27, k. 3. Інфармацыйная заніска (копія), не пазней за 22.1X.1944 r.
    84
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    У раёнах Гродзенскай вобл., населеных пераважана палякамі, быў абвешчаны набор у НВП. Павесткі атрымалі «грамадзяне польскай нацыянальнасці» 04.12. — 10.12.1944 г. У Радунскім раёне была створана спецыяльная камісія, у якую павінны былі ўвайсці найлепшыя прадстаўнікі партыйнай і савецкай адміністрацыі. Дадзеная камісія павінна была займацца высвятленнем і пацвярджэннем польскай нацыянальнасці прызыўнікоў. Падобная камісія была створана таксама ў Сапоцкінскім раёне12. 3—10 снежня 1944 г. усе мужчыны прызыўнога ўзросту павінны былі стаць на ўлік у камісарыятах. На практыцы мабілізацыя ў польскае войска была праведзена так сама, як і перад гэтым мабілізацыя ў Чырвоную Армію. Так, у Сапоцкінскім раёне мабілізацыя праводзілася гвалтоўна. 3 данясення раённага ваеннага камісара Міхеева:
    (...) Несмотря на разьясннтельную работу, проведенную в Воловмчевском, Сонмчском, Сопоцкмнском с/с, ннкто ііз прнзванных не явплся в военкомат в Сопоцкпн. В сельсоветах Польнобогатырском, Старобогатырском н Рыгаловском мобплмзацпя была сорвана. Молодежь скрывается н не желает пдтп в арммю”.
    Прычыны такой сітуацыі бачыліся ў «варожай прапагандзе, скіраванай на зрыў планаў мабілізацыі». Начальнік раённага аддзела НКУС Голаў указаў на вінаватых: «пасланнікі лонданскага ўрада»’4.
    У многіх населеных пунктах планы мабілізацыі ў савецкае войска былі цалкам сарваныя зза сабатажу жыхароў, якія не лічылі, што павішіы служыць у войску чужой дзяржавы. У Воранаўскім раёне Гродзенскай вобл. «усе прызыўнікі гэтага года хаваюцца ў лясах, у вёсках раёна зусім няма мужчын прызыўнога ўзросту. У Рамашканскім сельсавеце з 200 чалавек прызыўнога ўзросту ніводзін не стаў на ўлік у камісарыят»’5. Уцекачы папаўнялі аддзелы антысавецкага падполля. У выніку праведзенай аблавы ў Воранаўскім раёне («аперацыі па ліквідацыі белапольскіх банд і вяртанні кантынгенту прызыўнікоў») было затрымана больш за 1000 чалавек, «удзельнікаў банд, контррэвалюцыйных зграй, якія хаваліся ў лясах»’6. Пры правядзенні такіх аперацый часам даходзіла да расстрэлаў: 15 ліпеня 1944 г. падчас эскартавання 159 мабілізаваных з мястэчка Солы ў Вілейку пры спробе ўцёкаў
    І2ДАГАГВ. Ф. 11, воп. 1, спр. 3, арк. 19. Пратакол №7Радунскага раённага камітэта КП(б)Б, снежань 1944 г. Мабілізацыя грамадзян БССР польскай нацыянальнасці праводзілася на падставе пастановы Ваеннага савета Главупраформа (Галоўнае ўпраўленне фармавання і ўкамплектавання войскаў) Чырвонай Арміі, а таксама рашэння Беларускай ваеннай акругі, абкама і аблвыканкама.
    11ДАГАГВ. Ф. 8, воп. 1, спр. 1, арк. 10. Пратакол №6 Сапоцкінскага раённага камітэта РК КП(б)Б 02.10.1944 г., за подпісам сакратара райкама Бельскага.
    14Тамсама.
    '’НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 812а, арк. 18—19. Інфармацыйная запіска «Абходзеліквідацыі белапольскіх банд у Воранаўскім раёне», 27.09.1944 г., за подпісам сакратара Воранаўскага РК КП(б)Б Трыгубовіча.
    '6Тамсама.
    II.I. Мабілізацыя ў войска і на прамысловасць
    85
    было забіта 18 і ранена 20 чалавек. У Вілейку даставілі толькі трох17. Усяго за пекалькі дзён у верасні 1944 г. у Воранаўскім раёне было забіта 25 чалавек «белабандытаў», якія аказвалі супраціўлешіе18.
    У Юрацішкаўскім і Стаўбцоўскім раёнах ад мабілізацыі ўхіліліся больш за 1000 чалавек. У Баранавіцкай. вобл. у час пераходу да пунктаў этапу дэзерціравалі 2 164 чалавекі”. У Ашмянскім раёне Маладзечанскай вобл. з 7 тыс. мабілізаваных на ваенную службу на ўлік у камісарыят «у дзень 29 верасня 1944 г. сталі толькі 740 чалавек, з якіх 50 % уцяклі па дарозе да ваеннай часці. Усе хаваюцца ў лясах»20. Упаўнаважаны па пастаўках збожжа ў Ашмянскім раёне (Маладзечанская вобл.) Маракулін дакладваў у ЦК КП(б)Б:
    В райвоенкоматах неспособные органпзовать работу людп: военком Ннкнтмн пьянствует, моралыю разложен, мародерствует (до 56 случаев), берет взяткн за дополнмтельный отпуск для военнослужаіцлх (40 случаев)21.
    На той час гэта была досыць распаўсюджаная з'ява: у перыяд з 1 студзеня па 1 снежпя 1944 г. НКУС СССР прыцягнуў да крымінальнай адказнасці 2 757 чалавек, у тым ліку і супрацоўнікаў ваенкаматаў і лячэбных камісій, за ўкрыванне дэзерціраў і ваенпаабавязаных22. У Радунскім раёне (Гродзенская вобл.) ваенкам Аўдоцін масава браў хабар за звальненне ад ваеннай службы, у выніку чаго мабілізацыя ў гэтым раёне сарвалася, а сярод мясцовага насельніцтва замацавалася меркаванне, што ад савецкага войска можна адкупіцца23.
    Падчас акцый па «вылоўліванні» мабілізаваных частымі былі выпадкі марадзё