Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
а 1925 г.н. (паводле дакументаў — 1928 г.) у вёсцы Мікуліна (Вілейшчына) схапілі разам з калегамі ў кастрычніку 1944 г. і вывезлі ў Перваўральск. Падарожжа доўжылася амаль месяц; калі прыехалі на месца, моладзь раздзялілі на тры часткі паміж прадпрыемствамі. Іх навучалі таму, як здабываецца жалезная
46НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 684, арк. 35. Пратакод № 99 пасяджэння бюро Брэсцкага абкама КП(б)Б ад 14 кастрычніка 1948 г. з грыфам «Зусім сакрэтна», за подпісам сакратара Брэсцкага абкама Чарнышова.
47Тамсама, арк. 137—156. Пратакол № 103 пасяджэння бюро Брэсцкага абкама КП(б)Б ад 11 лістапада 1948 г., пад грыфам «Зусім сакрэтна».
48Тамсама, арк. 291. Пратакод № 107 пасяджэння бюро Брэсцкага абкама КП(б)Б ад 9 снежня пад грыфам «Зусім сакрэтна».
49ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 27, арк. 59—60. Пратакод № 7 пасяджэння Гродзенскага абласнога камітэта КП(б)Б, 08.07.1946 г.
ІІ.І. Мабілізацыя ў войска і на прамысловасць
95
руда, працэсу пераплаўкі і г.д. Аднак працаваць на вытворчасці снарадаў трэба было без выхадных, пры вельмі высокай тэмпературы. Да цяжкай працы дадаваўся пастаянны голад. Выезд у Польшчу ў 1946 г. аказаўся магчымым дзякуючы дапамозе аддзела СПП, які склаў спісы палякаў і выслаў іх у Маскву. Туды запісаліся фактычна ўсе з радзімы Сяліцкага і павакольных вёсак, засталіся толькі дзве праваслаўныя дзяўчыны50.
У 1949 г. у Гродзенскай вобл. у ФЗВ вугальнай прамысловасці замест запланаваных 900 чалавек мабілізавалі толькі 770. Невыкананне плана ўлады тлумачылі, між іншым, «нежаданнем выязджаць за межы рэспублікі»51. У лістападзе 1950 г. у Гродзенскай вобл. мабілізавалася моладзь 1934 г.н., якая накіроўвалася ў ФЗВ Ленінградскай і Калінінградскай абласцей.
Цяжкія ўмовы працы, нястача, голад у ФЗВ сталі прычынай масавых уцёкаў навучэнцаў. У Гродзенскай вобл. з рамесніцкіх вучылішчаў і ФЗВ да 25 кастрычніка 1945 г. уцякло 87 навучэнцаў, з якіх 18 было прыцягнута да адказнасці, a 16 — накіравана назад52. Паводле паведамлення, дасланага намесніку старшыні Савета Міпістраў СССР Вячаславу Молатаву, на працягу 1946 г. органы МУС затрымалі 10 563 навучэнцаў, якія ўцякді з ФЗВ, рамесніцкіх і чыгуначных прафесійных вучылішчаў. Да адказнасці было прыцягнута больш за 2 390 навучэнцаў, з якіх жыхары БССР складалі невялікую частку — усяго 74 асобы53. У хуткім часе адпаведныя органы МУС СССР правялі праверку ФЗВ, пасля якой было прызнана, што ўмовы працы і жыцця навучэнцаў вельмі дрэнныя. У Томску ў інтэрнатах прафесійных вучылішчаў пе было вокнаў, навучэнцы спалі па двое на адным ложку. Многія навучэнцы, не маючы абутку, не выходзмі на працу на прадпрыемстве, за што пазбаўляліся харчавання і галадалі. У горадзе Сталінск Кемераўскай вобл. у ФЗВ №29 на 204 чалавек было 10 талерак і 15 лыжак. Такі стан рэчаў выклікаў занепакоенасць тагачаснага міністра ўнутраных спраў СССР Круглова, які звярнуў увагу на праблему міністра працоўных рэсурсаў Проніна54.
РАБОЧЫЯ БАТАЛЬЁНЫ
Асобнай праблемай з'яўляецца вяртанне вывезеных у час акупацыі на прымусовыя працы ўглыб III Рэйха. Для ваеннапалонных існавалі асобныя фільтрацыйныя лагеры. У заходняй частцы Беларусі — у Гродне, Брэсце, Баранавічах, Пінску, Маладзечне, Ваўкавыску, Высокім, ІІружанах — былі ўтвораны фільтрацыйныя пункты для цывільных. Дзейнічалі камісіі, у якія ўвайшлі прадстаўнікі НКУС (старшыня), НКДБ і контрразведкі «Смерш», якія павінны былі высвятляць палітычную надзейнасць рэпатрыяваных. Тыя,
’"Sielicki F. Losy mieszkancow Wilenszczyzny ... S. 118—120.
51 Tokc S. Zmiany struktury narodowosciowej na pograniczu bialoruskopolskim w BSRS (1945—1959) // Biatostockie Zeszyty Historyczne. Ni> 21. 2004. S. 128.
ЯДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, cnp. 83, арк. 49. Паведамленне сакратару Гродзенскага абкама Калініну, без даты, не раней за 25.10.1945 г.
”ГАРФ. Ф. 9401, оп. 2, д. 172, л. 88—92. Матэрыялы сакратарыята МУС, карэспандэнцыя з Молатавым, ліст №1196/к, 20.02.1947 г., за подпісам міністра Круглова.
54Там же.
96
Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
хто не падыходзіў для выкарыстання на працах у глыбіні СССР, а таксама патрэбныя спецыялісты з розных сфер, жанчыны і дзеці вярталіся дадому. У ходзе правядзення кантролю ў фільтрацыйных пунктах былі зафіксаваны факты рабункаў. На вакзале ў Гродне супрацоўнікамі НКУС былі абрабаваны правераныя рэпатрыянты, якія вярталіся з Усходняй Прусіі. У Брэсце ў групы дзяўчат, якія мыліся ўлазні, знікла адзенне, гадзіннікі, боты і г.д. У адказ на іх скаргу старшы лейтэнант Халдобін паведаміў, што «мы вас вызвалілі, можаце сабе ісці». Іншы «баец» апраўдваў сябе наступным чынам: «У рэпатрыяваных шмат рэчаў, мы адбіралі не ўсё, ім блізка да дому, там знойдуць, ува што апрануцца». Уся справа была замятая, дзяўчат накіравалі ў іншы лагер НКУС55.
Пасля аддзялення «небяспечных эдементаў, здраднікаў, шпіёнаў» з ліку тых, хто падлягаў службе ў войску, фармаваліся так званыя рабочыя батальёны, па тысячы чалавек кожны. У Гродне і Ваўкавыску ў кастрычніку 1945 г. з рэпатрыяваных мясцовага паходжання было ўтворана 4 батальёны, якія накіроўваліся ў розныя месцы на Урал і іншыя рэгіёны СССР.
Рабочыя батальёны, створаныя ў Ваўкавыску згодна з дырэктывай №2484 (ДКА? — Я.Ш.), засталіся на месцы. На чыгуначнай станцыі ў Ваўкавыску салдаты батальёна выконваяі розныя рамонтныя працы, на станцыі Свіслач рамантавалі вагоны. Вельмі дрэнныя ўмовы жыцця, завошаныя баракі, трыпер, адсутнасць лазні і нармальных гігіенічных умоў — такім убачыла батальён спецыяльная камісія 22 сакавіка 1946 г. Праверка высветліла, што батальён з 496 чалавек не быў у стане скіраваць на працы больш за 200 з іх. За выключэннем 40 хворых на грып, астатнія сядзелі ў бараках абадраныя і без абутку. Справа атрымала розгалас дзякуючы трывожнаму лісту салдата згаданага батальёна, Зубко, у рэдакцыю ўсесаюзнай газеты «Праўда» і ў абласны партыйны камітэт56.
Усяго на тэрыторыі СССР, паводле дадзеных на 1 сакавіка 1946 г.; у рабочыя батальёны было накіравана 608 095 рэпатрыяваных, у тым ліку 344 448 ваеннапалонных і 263 647 цывільных. Гэта складааа 14% рэпатрыяваных, якія прайшлі праз фільтрацыйныя лагеры57.
У святле прыведзеных фактаў крыху цынічна іучыць заключэнне аднаго з раздзелаў працы аб беларускіх остарбайтарах і іх лёсе пасля вяртання дадому:
В конце 40х годов пз Бедарусм уехало немадо людей на Карельскмй перешеек, Сахалпн, в Снбмрь, Казахстан, где предоставлялось не только жплье, но м нужны былн рабочне рукп58.
Лёс аднаго з такіх рэпатрыяваных, беларуса Аляксандра Адашкевіча, удзельніка вераснёўскай кампаніі (1939 г. — Рэд.), паказвае рознабаковы ха
55 Гд.: Biatostocczyzna 1944—1945 ... S. 67; Кнатько Г.Д., Адамушко В.Н., Бондаренко Н.А., Селеменьев В.Д. Белорусскме остарбайтеры. Мпнск, 2001. С. 224—225.
’' ДАГАГВ. Ф. 1, воп. 1, спр. 83, арк. 12—13. Інфармацыйная запіска, 25.03.1946 г., за подпісам сакратара Ваўкавыскага РК КП(б)Б Стомы.
’’Кнатько Г.Д., Адамушко B IT, Бондаренко Н.А., Селеменьев В.Д. Бедорусскче осгарбайтеры ... С. 270—271.
58Там же. С.265.
ІІ.ІІ. Змены ў нацыянальным складзе насельніцтва
97
рактар савецкага вызвалення. Гэты чалавек, правёўшы ў нямецкай няволі 6 гадоў, у 1945 г. быў адпраўлены ў штрафбат, куды ўваходзілі пераважна крымінальнікі, патрэбныя ўладам у якасці «гарматнага мяса». Ён цудам перажыў ваенныя жахі, а пасля заканчэння вайны быў накіраваны ў адзін з фільтрацыйных лагераў, дзе і быў размеркаваны ў рабочы батальён. Вярнуўся дадому толькі ў 1950я гг., сплаціўшы ў поўнай меры «доўг» савецкай айчыне5’.
У працоўных лагерах і рабочых батальёнах былі таксама вывезеныя ўглыб СССР грамадзяне іншых краін. Згодна з дадзенымі МУС СССР, паводле стану на 1 лютага 1947 г., у гэтых лагерах і батальёнах знаходзіліся 10 652 польскія грамадзяне (людзі, вывезеныя з пасляваеннай Польшчы, — Я.Ш.)60.
II.II. ЗМЕНЫ Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ СКЛАДЗЕ
НАСЕЛЬНІЦТВА
Узровень распрацаванасці ў гістарыяграфіі пытанняў, звязаных з міграцыямі насельніцтва на тэрыторыі Заходняй Беларусі (добраахвотнымі ці прымусовымі) у 40я гг., можна акрэсліць як дастаткова добры. Маецца на ўвазе з'ява, якая назіралася ў 1944—1947 гг. і апісваецца паняццямі «перасяленне», «эвакуацыя», «рэпатрыяцыя». У польскай гістарыяграфіі на дадзены момант выйшла некалькі грунтоўных прац, якія больш шырока асвятляюць гэтую праблему, аднак не ўсе аспекты прадстаўлены ў іх цалкам вычарпальна61. 3 прац беларускіх гісторыкаў увагі заслугоўвае манаграфія Анатоля Вялікага, які на багатым беларускім архіўным матэрыяле паказаў шматвымернасць і складанасць перасяленчага працэсу62. Вялікі — адзін з нешматлікіх беларускіх даследчыкаў, які прызнае існаванне польскага насельніцтва, а не толькі «апалячаных беларусаўкаталікоў»63. На падставе
’’Успаміны Аляксандра Адашкевіча, 1927 г.н. (в. Кунцаўшчына, Бераставіцкі раён, цяпер Гродзенская вобл.)• Запісаны аўтарам 23.06.2001 г.
°" ГАРФ. Ф. 9401, оп. 2, д. 172, л. 114. Матэрыялы сакратарыята МУС, ліст №1369/к Сталіну, Молатаву, Берыю, 28.02.1947 г.
'’’ Гл., напр.: Czerniakiewicz J. Repatriacja ludnosci polskiej z ZSRR 1944—1948. Warszawa, 1987 (i наступныя выданні); Przesiedlenie ludnosci polskiej z Kresow Wschodnich do Polski / wybor dokumentow pod red. S. Ciesielskiego. Warszawa, 1999; Ruchniewicz M. Stosunki narodowosciowe w latach 1939—1948 na obszarze tzw. Zachodniej Bialorusi // Przemiany narodowosciowe na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej 1931—1948 / pod red. S. Ciesielskiego. Toruh, 2003; Mironowicz E. Przesiedlenia ludnosci polskiej z Bialorusi w latach 1944—1946 // Repatriaqe i migracje ludnosci pogranicza w XX wieku / pod red. M. Kietliriskiego i W. Sleszynskiego. Bialystok, 2004.
“Вялікі A. Ha раздарожжы. Беларусы i палякі ўчас перасялення (1944—1946). Мінск, 2005.
63 Сярод пэўнай часткі беларускіх гісторыкаў пераважае погляд, што большасць пераселеных з заходніх абласцей БССР складалі беларусыкаталікі, а не палякі. Так, Захар Шыбека сцвярджае, што «ў Польшчу выехала 232 200 чалавек, з якіх большасць былі беларусамі». Параўн.: Szybieka Z. Historia Bialorusi. Lublin, 2002. S. 368. Падобнае меркаванне было і ў беларускага эміграцыйнага гісторыка Волаціча, які яшчэ ў 1950х гг. XX ст. пісаў у мюнхенскім «Беларускім зборніку» пра мізэрны працэнт палякаў сярод рэпатрыяваных.
98
Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
аналізу гістарыяграфі