Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
кі спосаб пошуку каштоўных чалавечых рэсурсаў: «Ніхто ў нас не просіць людзей, проста аддаюць загад даставіць ... (лічба ў арыгінале адсутнічае — Я.Ш.) людзей на патрэбы КарэлаФінскай ССР»88.
Наколькі ўлады заахвочвалі насельніцтва перасяляцца ва ўсходнім кірунку, настолькі заходняя мяжа СССР рабілася з кожным годам усё менш пранікальнай. Рэпатрыяцыйныя дзверы, якія дазволілі сотням тысяч людзей пазбегнуць шчасця пабудовы сацыялізму ў СССР і засяліць у Польшчы т.зв. «вернутыя землі», пасля заканчэння перасяленчай аперацыі зачыніліся. Справа 165 сем'яў з Гродзенскай вобл., якія выказалі намер пакінуць СССР зза правядзення новай савецкапольскай мяжы і звязанага з ім перасялення з памежнай паласы, разглядалася на вышэйшым узроўні ў Маскве. Старшыня Савета Міністраў БССР Кісялёў звярнуўся да Молатава з просьбай дазволіць перасяленне гэтых сем'яў. Міністэрства ўнутраных спраў СССР заняло досыць скептычную пазіцыю адносна справы, бо ў спісе было шмат «беларускіх і ўкраінскіх прозвішчаў». У сувязі з гэтым было вырашана пераправерыць спіс, бо выпускаць у Польшчу відавочна беларускія ці ўкраінскія сем'і лічылася немэтазгодным89.
ЗМЕНЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СТРУКТУРЫ Ў РЭГІЁНЕ
Пасля таго, як у межах перасяленчай акцыі з гарадоў і мястэчак у Польшчу выязджала інтэлігенцыя, чыноўнікі ніжэйшага ўзроўню і кваліфікаваныя рабочыя, гарадская прастора паволі запаўнялася выхадцамі з усходніх абласцей. Пытанне савецкай кадравай палітыкі, цесна звязанай з нацыянальнай палітыкай, заслугоўвае — з улікам яе асаблівага значэння — асобнага разгляду.
“’Цы г. паводле: Міхно I. Беларусы ва Усходняй Прусіі // /Іітаратура і Мастацтва, 1991. № 33. С. 16. Успаміны В.Жаўткевіча з Новабабруйска (Калінінградская вобл.).
87Токць С. Змены структуры ... С. 131.
88 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 623, арк. 59. Стэнаграма нарады, прысвечанай пытанням стварэння калгасаў у заходніх абласцях БССР, 21.10.1948 г.
89ГАРФ. Ф. 9401, оп. 2, д. 172, л. 362. Сакратарыят МУС СССР, перапіска з Молатавым, 07.06.1947 г.
106
Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
Акрамя кіраўнічых пасад, у галіне дзяржаўнай і партыйнай адміністрацыі нават нязначныя пасады — пачынаючы ад прыбіральшчыцы памяшканняў і заканчваючы дырэктарам прадпрыемства — займалі амаль выключна прыезджыя. У такіх памежных гарадах, як Брэсг і Гродна, была ўведзена сістэма пропускаў, бо гэтыя гарады ўваходзілі ў спецыяльную прыгранічную зону. Гродна ў той час уваходзіла ў прыгранічную зону №2. 3 16 мая 1945 г. была ўведзена сістэма пропускаў, якія давалі магчымасць іх уладальнікам выехаць у Гродна і раёны Гродзенскай вобл.90.
Для мясцовых сялян дарога ў Гродна фактычна закрылася. Першай перашкодай для іх была адсутнасць пашпарта. У Брэсце на момант, калі яго занялі падраздзяленні Чырвонай Арміі, налічвалася 15 тыс. чадавек. Праз шэсць гадоў там жыло ўжо 52 тыс. цывільных, з якіх на чыгунцы працавала 8 тыс., на прамысловасці — 4 тыс., у абласных і гарадскіх дзяржаўных установах — 4 тыс. Тут не ўлічаны супрацоўнікі апарату МУС/МДБ, абласнога і гарадскога партыйных камітэтаў, бо гэтыя дадзеныя былі сакрэтнымі. У сістэме школьнай адукацыі на той час навучалася 10 тыс. жыхароў Брэста. Як адзначаў сакратар Брэсцкага абласнога камітэта КП(б)Б Доркін, прырост насельніцтва горада Брэста адбываўся як натуралыіым шляхам, так і за кошт «спецыяльнага кантынгенту». Апошні, на думку партыйнага функцыянера, адыгрываў найбольш істотную ролю91. Брэст як горад з вялікім чыгуначным вузлом агудьнадзяржаўнага значэння і шматлікімі вайсковымі гарнізонамі вельмі актыўна засяляўся немясцовымі людзьмі. Гэта прынцыпова змяніла нацыянальны склад горада.
Аўтар дадзенай працы свядома адмовіўся ад разгляду праблемы прысутнасці або, дакладней кажучы, непрысутнасці яўрэяў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Трэба адзначыць, што колькасць ацалелых мясцовых яўрэяў у заходніх абласцях была мізэрнай. Савецкая ўлада рашуча сцірала памяць пра існаванне яўрэйскай традыцыйнай культуры на Беларусі: закрывадіся сінагогі, на іх месцы адчыняліся спартзалы, тэатральныя студыі, крамы, або яны проста разбураліся. На самых вялікіх у Гродне могілках быў пабудаваны спартыўны стадыён, толькі з 60х гг. пачалі згадваць пра творчасць літаратараў яўрэйскага паходжання, напрыклад, Лейбы Найдуса.
У працэсе даследаванняў удалося толькі высветліць, што ў 1949 г. у БССР афіцыйна дзейнічалі дзве сінагогі. Як паведамляў старшыня Савета па справах рэлігійных культаў Палянскі, у Пінску і Баранавічах дзейнічалі міньяны*, з якімі ўлада змагалася пры дапамозе адміністрацыйных сродкаў і падатковай палітыкі92.
’“Цыт. паводле: Гродненская область в документах н матермалах (1944—1995) / под ред. В.Н.Черепнцы. Слоннм, 2004. С. 123. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага савета дэпутатаў «Аб парадку выдачы пропускаў у Гродна і раёны Гродзенскай вобл.», 16.02.1945 г.
91НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 123, арк. 30, 167. Паведамденне «Кароткі эканамічны нарыс горада Брэста» інспектару ЦК КП(б)Б Іванову, 18.08.1950 г., за подпісам сакратара Брэсцкага абкама Доркіна.
У іудаізме — кворум з 10 дарослых мужчын, неабходны для правядзення грамадскага набажэнства. — Рэд.
',2РГАСП11. Ф. 17, оп. 132, д. 111, а. 44—68. Інфармацыйная запіска сакратару ЦК УКП(б) Малянкову, 23.04.1949 г.
ІІ.ІІ. Змены ў нацыянальным складзе насельніцтва
107
Брэст. Чыгуначны вакзал. Пастановачнае прапагандысцкае фота.
108
Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
Падчас працы ў беларускіх архівах аўтар сутыкнуўся з амаль што поўнай адсутнасцю дакументаў, якія б датычылі мясцовых яўрэяў. У першыя гады, маюцца на ўвазе 1944—1946, здавалася б, павінны былі застацца дакументы, напрыкдад, з просьбай выдзеліць памяшканне, скаргі і г.д. Некаторыя згадкі датычылі перыяду так званай першай рэпатрыяцыі, калі большасць ацалелых яўрэяў пакінула СССР і выехала ў Польшчу і далей на Захад. Беларускі даследчык яўрэйскага паходжання Леанід Смілавіцкі апрацаваў рэестр дакументаў НАРБ у Мінску, якія датычацца яўрэйскага насельніцтва ў БССР у 1944—1956 гг93. Пераважная большасцьдакументаўдатычыцьусходніх раёнаў БССР, прыватных спраў, антысеміцкіх праяваў у СССР. Аднак не хапае дакументаў, якія б адлюстроўвалі рэлігійнае жыццё яўрэйскай супольнасці.
Пасля абвастрэння антысемітызму ў СССР тыя яўрэі, якія яшчэ засталіся ў краіне, старанна хавалі сваё паходжанне, у тым ліку праз русіфікацыю прозвішчаў. Адсутнасць яўрэяў у краіне мела вельмі важныя наступствы. Былі страчаны не толькі частка грамадства і адметная культура, але і пэўныя прафесіі, спецыялізацыі. Іх месца часткова заняло мясцовае насельніцтва, аднак галоўным чынам — прыезджыя.
На цяперашні момант немагчыма паказацьулічбах маштаб міграцыйных працэсаў у Заходняй Беларусі. He хапае канчатковай статыстыкі выезду цывільнага насельніцтва ў вьшіку мабілізацыі на прамысловасць, перасяленняў у малазаселеныя рэгіёны СССР. Аднак гэта і не з'яўляецца мэтай даследавання. Прыведзеныя вышэй звесткі, факты і колькасныя дадзеныя не адлюстроўваюць у поўнай меры складанага працэсу змен у нацыянальнай структуры насельніцтва, якія адбываліся на захадзе Беларусі. Вельмі важна ўстанавіць факт, што ў другой палове 1940 — пачатку 1950х гг. пачаліся міграцыйныя працэсы вельмі вялікага маштабу. На думку аўтара даследавання, істотным з'яўляецца тое, што згаданыя міграцыйныя рухі паклалі пачатак зменам этнічнай карты гэтага рэгіёна і спрычыніліся да паступовай русіфікацыі, саветызацыі і дэнацыяналізацыі.
II.III. КАДРАВАЯ ПАЛІТЫКА
Кадравае пытанне заўсёды было ключавым для савецкай дзяржавы. Знакамітае выказванне Сталіна, якое прагучала ў 1930я гг. — «кадры вырашаюць усё», — было ўвасоблена ў жыццё ў выглядзе знакамітых прапагандысцкіх плакатаў. Дзяржаўныя і партыйныя кадры, паводле задумы савецкай улады, павінны былі рэалізоўваць дырэктывы «партыі і ўрада» і дбаць пра іх належнае выкананне. Пры неабходнасці яны маглі таксама выступаць хлопчыкам для біцця за няўдалыя мерапрыемствы, кампаніі ці непрадуманыя рашэнні (што часта і прымянялася). Савецкая палітычная сістэма, якая сфармавалася ў 1930я гг., падпарадкоўвалася абсалютнай уладзе правадыра і пастаянна падвяргалася чысткам, стварыла новы тып «апаратчыка» на кожным узроўні ўлады. Кадры хутка мяняліся, часта не
®Гл,: Еврен й еврейская жйзнь в БССР, 1944—1956 гг. (Перечень документов НАРБ) / собр. А. Сммловмцкмй: http://wwwl.tau.nc.il/humnnit/es/ggcenter/images/documen ts/LS/nnrb.°/o 20trips7o2019951998.pdf.
ІІ.Ш. Кадравая палітыка
109
мелі адпаведнай кваліфікацыі і без лішніх праблем засвоілі прынцыпы функцыянавання сістэмы. Сталін не давяраў прадстаўнікам старога пакалення, лічыў іх непрыдатнымі ў новай сістэме, таму «чыноўнікі новага пакалення ўсім былі абавязаны Сталіну і былі яму ўдзячныя, імкнуліся давесці сваю прыдатнасць»’4.
Больш за ўсё цанілася абсалютная адданасць сваім кіраўнікам і бясспрэчнае выкананне загадаў зверху. На гэта накладаўся пастаянны страх за сваю будучыню, зусім няпэўную перад абліччам татальнага тэрору, што прывяло да фармавання новага пакалення кадраў. Цяга да кіравання і пераймання сфармаванай мадэлі паводзін абумовілі гатоўнасць кіраваць чым заўгодна, абы толькі кіраваць. Савецкая ўлада падтрымлівала людзей без маральных прынцыпаў, сквапных да ўлады, і маніпулявала імі. У выніку ўзнікла з'ява «негатыўнай селекцыі», калі розныя пасады займалі людзі з нізкімі маральнымі якасцямі і падтрымлівалі да сябе падобных.
Размеркаванне пасад удзяржаўным і партыйным апараце заходніх абласцей БССР і праблема савецкай кадравай палітыкі ў пасляваенны перыяд вывучаны ў навуковай літаратуры не так добра, як перыяд 1939—1941 гг., так званых «першых Саветаў»95. Савецкая кадравая палітыка ў другой палове 40х гг. на гэтых тэрыторыях стала прадметам даследавання беларускіх гісторыкаў — Аляксандра Бодака з Брэста* і, у меншай ступені, Сяргея Токця з Гродна’7.
',4Mleczin L. Ojcowie terroru. Wielka czystka. T. 2. Warszawa, 2004. S. 108.
‘,5 3 прац польскай гісгарыяграфіі, прысвечаных перыяду 1939—1941 гг., трэба адзначыць манаграфію Кшыштафа Ясевіча (Jasiewicz К. Pierwsi ро diable. Elity sowieckie w okupowanej Polsce 1939—1941. Warszawa, 2001) i яго ж артыкул на тэму савецкай кадравай палітыкі (Jasiewicz К. Aparat sowiecki na ziemiach wschodnich II Rzeczypo