Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
у»122.
Гэтыя выпадкі не адзінкавыя. 18 кастрычніка 1953 г. старшыня сельсавета Пугачы (Васілішкаўскі раён Гродзенскай вобл.), кандыдат у члены КПСС, узяўшы малакаліберны карабін, пайшоў па ваколіцы, каб праверыць, як рэалізуецца пастаўка бульбы дзяржаве. Ен убачыў грамадзяніна Багдзевіча, які на той час працаваў у полі, і запатрабаваў, каб той неадкладна выканаў план. У час спрэчкі ён выстраліў селяніну ў галаву. На шчасце, рана не была сур'ёзнай, яму толькі разбіла вусны і выбіла два зубы. На падсгаве амністыі ад 27 сакавіка 1953 г. справа была закрыта13. Жонку рэпрэсаванага «бандыта» Ганну Брычань з вёскі Павіцце (Дзівінскі раён Брэсцкай вобл.) брутальна пабілі намеснік старшыні райвыканкама, старшыня сельсавета і ўпаўнаважаны па дзяржаўных пастаўках за невыкананне плана паставак мяса дзяржаве. У жанчыны была толькі адна курыца’24.
КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ СЯЛЯНСТВА
Аднак сапраўдныя злоўжыванні, а не раз і злачынствы, пачаліся падчас правядзення ўсеаіульнай калектывізацыі вёскі ў заходніх абласцях БССР у 1949 г. Свядома непрыхільнаму і нават варожаму стаўленню людзей да новай формы эканамічнага зняволення ўлада супрацьпасгавіла шырокі спектр дасіупных сродкаў. Акрамя падатковай палітыкі, выкарыстоўваліся таксама запалохванне і збіццё найбольш упартых сялян. У задачы гэтай працы не ўваходзіць цэласнае апісанне такіх «злоўжыванняў». Большасць злачынных дзеянняў не адлюстравана ў дакументах, аднак дадзеныя, якія маюцца ў нашым распараджэнні, дазваляюць сцвярджаць, што маштаб іх быў велізарным. Дзеля выканання дырэктыў з цэнтра мясцовае кіраўніцтва выкарысгоўвала любыя метады, не зважаючы на пабочныя іх вынікі. У вёсцы Вялікае Туроўе (Свірскі раён Маладзечанскай вобл.) сакратар райкама і старшыня сельсавета вырашылі стварыць калгас. Яны выклікалі сялян у адну з хат і прымушалі пісаць заявы на ўступленне. Падчас гугаркі людзей запалохвалі, а асабліва ўпартых моцна білі. Пасля такой «падрыхтоўчай» працы функцыянеры некалькі разоў прызначалі сходы, аднак па іх ніхто не прыходзіў. Раззлаваныя
122 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 335—336. Паведамленне «Аб забруджванні савецкага і гаспадарчага апарату Гродзенскай вобл. антысавецкімі і іншымі элементамі, якія не выклікаюць даверу», 26.07.1947 г., за подпісам начальніка Гродзенскага УМДБ палкоўніка Палітыкі.
123 НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 383, арк. 195. Лісты працоўных. Выпіска з прыгавора суда аб спыненні следства па справе Маціхвейчука, 18.10.1953 г. Яшчэ адна справа тычьыася затрымкі аплаты страхавых узносаў за 1952 г. у памеры 32 руб. «Вінаватай» аказалася Фірыновіч, састарэлая жыхарка вёскі Мацюкі Васьіішкаўскага раёна. Фінансавы інспектар Козун, шукаючы схаваныя грошы, сякерай разбіў замок куфра. Старая ўпала на калені, просячы літасці, і памерла. Экспертыза паказала, што смерць насгупіла ў выніку інфаркту. Справа па гэтаму выпадку была спынена на падставе амністыі, аднак празмерна заўзятага інспектара звольнілі з працы.
124НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201, арк. 390. Інфармацыйная запіска аб выніках працы прапагандысцкай групы ў Дзівінскім раёне, 12.03.1950 г.
118
Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
кіраўнікі забаранілі жанчынам паліць у печы, забягалі ў хаты, вылівалі малако на зямлю і білі жанчын. Мужчыны ж на той час паўцякалі ў лес125.
У сакавіку 1950 г. у Ваўкавыскім раёне з партактыву была створана спецыяльная брыгада па стварэнні калгасаў. У вёсцы Духаўляны а другой гадзіне ночы «актывісты» ўрываліся ў хаты і прымусова вялі сялян на сход. Непаслухмяных запалохвалі і білі. Калі нехта не адчыняў дзверы, то іх выломлівалі альбо выбівалі акно. У доме, дзе праходзіў сход, здзекаваліся з людзей; аднаго селяніна пасадзілі пад ложак і прымушалі там сядзець, пакуль не надумае ўступаць у калгас. Крыху пазней нязгоднаму селяніну выпісалі павестку на высечку і вываз 24 м куб. дрэва. Некалькі ўзброеных чалавек прыехалі ў суседнюю вёску і, пагражаючы зброяй, пабілі сялян. Там сабраўся натоўп, таму пасля некалькіх выстралаўу сялян актывісты паспяшаліся ўцячы. Гэтая справа атрымала розгалас, яе ўдзельнікі атрымалі па 5, 4 і 3 гады пазбаўлення волі126.
Такія метады «заахвочвання» і перспектыва жыцця ў калгасах сеялі паўсюдны страх. У Дзятлаўскім раёне (Баранавіцкая вобл.) на вестку аб прыездзе прадстаўнікоў улады мужчыны з'язджалі са сваіх вёсак на тыдзень, a на сход прыходзілі толькі жанчыны і непаўналетнія. Нават мясцовы дэпутат сельсавета ў вёсцы Ліжэйкі «трапіў пад уплыў» аднавяскоўцаў і ўцёк, даведаўшыся аб прыездзе прадстаўнікоў ЦК КП(б)Б127.
У Дяхавіцкім раёне Баранавіцкай вобл. на момант прыезду ўпаўнаважаных райкама насельніцтва Мядзведзіцкага, Федзюкоўскага і Дараўскага сельсаветаў пахавалася. У Дараўскім сельсавеце на вестку пра з'яўленне прадстаўнікоў улады білі ў званы, каб людзі ведалі, што едуць праводзіць калектывізацыю’28.
Цэнтральная ўлада мела пэўнае ўяўленне пра тое, што адбываецца ў рэгіёне. Інфармацыйныя запіскі і дадзеныя, якія высылаліся ў цэнтр рознага кшталту партыйнымі чыноўнікамі і членамі разнастайных кантрольных камісій, давалі дастаткова грунтоўнае ўяўленне аб сітуацыі. Гэтыя пытанні разглядаліся на розных партыйных сходах, аднак сапраўдныя прычыны там не падаваліся:
Однмм ііз серьезнейшлх недосгатков в проведешш коллектмвмзацмм сельского хозяйсгва в западных областях является недопустнмое распространенме адмішпстріірованпя, запугпванпя крестьян, угроз co стороны партмйных іі советскнх работнпков, не желаюгцмх утруждать себя серьезной разьясшітельной п поліітііковоспптателыіой работой средм крестьян129.
125 НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 22, арк. 64. Інфармацыйная запіска аб арганізацыйнагаспадарчым стане калгасаў у заходніх абласцях Беларусі, за подпісам упаўнаважанага Савета па калгасах у БССР Мачульскага, 09.08.1950 г.
126 НАРБ. Ф. 4, воп. 65, спр. 34, арк. 272—275. Выпіска з прыгавора Вярхоўнага Суда БССР, 15.07.1950 г.
І27НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201, арк. 9—10. Інфармацыйная запіска групы прапаганды ў Баранавіцкай вобл., 23.02.1950 г., за подпісам лейтэнанта Пратапопава.
І28НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201, арк. 84. Інфармацыйная запіска групы прапаганды ў Баранавіцкай вобл. за перыяд 13.02. —13.03.1950 г., за подпісам старэйшага агітацыйнай групы Граўмана.
‘’НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 558, арк. 23. Інфармацыйная запіска «Аб працы Радашковіцкага райкама КП(б)Б» у ЦК КП(б)Б, лістапад 1947 г.
ІІ.ІІІ. Кадравая палітыка
119
Апісаны вышэй выпадак, калі функцыянеры былі пакараныя, — хутчэй выключэнне, чым правіла. Большасць з іх засталася беспакаранай. Інструктар райкама Цімашкоўу Радашковічах (Маладзечанская вобл.) пабіў гр. Шукевіча ў прысутнасці 2га сакратара райкама за тое, што ўяго было 20 кг збожжа, якое належала дзяржаве. Участковы РА МУС камсамолец Чарныш забіраў у людзей на базары прадукты. Пра такія выхадкі, якія, на думку члена рэвізійнай камісіі ЦК КП(б)Б Бапдарэнкі, «тут шырока распаўсюджаны», ведалі раённыя ўлады, але «ні райкам, ні пракуратура ніякім чынам не рэагавалі»’30.
ЗЛАЧЫНСТВЫ
Здзекі з людзей, падчас якіх справа даходзіла да забойстваў, ужо цяжка расцэньваць як проста злоўжыванне. Вылучаліся тут супрацоўнікі карных органаў, МУС/МДБ. Участковы пінскага РА МУС Струк з трыма падначаленымі наступным чынам правяраў лаяльнасць мясцовых да савецкай улады: выдаючы сябе за «бандытаў», яны ўрываліся ў хаты і арганізоўвалі допыты, здзекуючыся пры гэтым з ахвяраў. Правяраючы лаяльнасць дэпутата седьсавета (назва вёскі ў крыніцы адсутнічае — Я.Ш.) Гарошкі, ён прывёў таго ў лес, пагражаючы забіць, а калі дэпутат пачаўуцякаць, участковы здзейсніўу яго напрамку некалькі стрэлаў, але, на шчасце, не пацэліў'31.
У іншым выпадку дайшло да забойства, якое здзейснілі два супрацоўнікі Аідскага РА МДБ. 26 мая 1947 г. дейтэнант МДБ Сяргееў і малодшы лейтэнант Матвіеўскі ў вёсцы Малькаўшчына разагналі сход сялян, схапілі гр.Пятра Стрыбуця і без ніякіх абвінавачванняў у яго адрас расстралялі. За гэта іх судзілі (аднак невядома, якое атрымалі пакаранне, — Я.Ш.). За дзень да таго згаданыя супрацоўнікі ў іншай вёсцы ў нецвярозым стане адкрылі агонь па членах сялянскага кааператыва. На шчасце, тады ніхто не загінуў132. У Жалудоцкім раёне ўчастковы РА МУС Хацук у вёсцы Мастаўляны застрэліў загадчыка крамы Церахоўскага’33. У святле апісаных падзей трагікамічна гучыць гісторыя пра аднаго спрытнага селяніна з вёскі Шамякі Васілішкаўскага раёна (Гродзенская вобл.), «кулака», паводле ацэнак партыйных кантралёраў,
ІЗ"НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 558, арк. 23. Інфармацыйная запіска «Аб працы Радашковіцкага райкама КП(б)Б» у ЦК КП(б)Б, лістапад 1947 г.
131 НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 558, арк. 350. Паведамленне аб грубым парушэнні сацыялістычнай законнасці асобнымі супрацоўнікамі органаў МУС/МДБ, без дагы, не пазней за лістапад 1947 г. Падобныя факты праверкі «лаяльнасці» мясцовага насельніцтва былі і ў іншых раёнах заходніх абласцей БССР. У Жадудоцкім раёпе (Гродзенская вобл.) п'яныя савецкія і партыйныя функцыянеры падчас правядзення «палітычнай працы і рэалізацыі паставак дзяржаве», інсцэніруючы нападзенне «польскай банды», урываліся ў хаты сялян Парэчанскага сельсавета і пабілі селяніна Залескага. Гэты факт замаўчалі на раённым узpojni, абкам жа абмежаваўся партыйнай вымовай. НАРБ. Ф. 4, воп. 29, снр. 580, арк. 17—18.
І12НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 94. Паведамленне аб выніках праверкі працы з кадрамі ў/Іідскім гаркаме КП(б)Б, 18.06.1947 г.
І!5НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 558, арк. 375. Паведамленне аб грубым парушэнні сацыялістычнай законнасці асобнымі супрацоўнікамі органаў МУС/МДБ, без даты, не пазней за лістапад 1947 г.
120
Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
які вельмі цікавым чынам надрэсіраваў свайго сабаку. На каманду «начальнік!», «агент!» ці «ўчастковы!» сабака адразу ж хаваўся ў будку134.
КАДРЫ НКУС/НКДБ (МУС/МДБ)
Кадры органаў МУС/МДБ заслугоўваюць асобнай размовы. Аб'ём дадзенай працы не дазваляеўсебакова разгледзець сітуацыю, якая складалася ў згаданых органах, таму аўтар абмяжуецца кароткай характарыстыкай. Кантрольная камісія наступным чынам ацаніла працу гродзенскіх аддзелаў МУС/МДБ:
Прм