• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    рапаганды ў Баранавіцкай вобл.», сакавік 1950 г.
    147 Тамсама, арк. 390. Інфармацыйная запіска групы прапаганды ў Брэсцкай вобд., 12.03.1950 г. Бібдіятэкар Васіль Кузіч у той самай вёсцы працаваў раней сакратаром сельсавета, але за п'янства і выдачу фальшывых пасведчанняў быў пераведзены ў Дом сацыялістычнай культуры. Падобным чынам паводзіў сябе і старшыня сельсавета, якога насельніцтва лічыла п'яніцам і лайдаком. Перад гэтым ён працаваў у вясковым кааператыве, адкуль яго выгналі за крадзеж і п'янсгва. Упаўнаважаны Міністэрства нарыхтовак у дзень візіту партыйнай камісіі ляжаў п'яны пад плотам.
    '“НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 11, арк. 301. Інфармацыйная запіска 1му сакратару КП(б)Б Панамарэнку, 13.04.1947 г., за подпісам супрацоўніка Акадэміі навук БССР Куніцкага.
    І49НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 130, арк. 104—106. Паведамленне ў ЦК КП(б)Б з Гродзенскага абкама, 25.07.1946 г., за подпісам сакратара абкама Калініна. Сакрагар па кадрах Зэльвенскага райкама Лесюкоў з самага пачатку працы ў Заходняй Беларусі сістэматычна напіваўся. Калі яго зза гэтага выклікалі ў Гродна, то ён напіўся да сіраты прытомнасці і на вуліцы яго забрала міліцыя. У выніку ён атрымаў партыйную вымову.
    І51ІНАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 5—6. Інфармацыйная запіска «Аб працы з кадрамі Гродзенскага абкама КП(б)Б», 18.08.1947 г. У іншым выпадку інструктара Уіідскага райкама Гулаева за п'янства перавялі ў Радунь. Ен не пакінуў і там сваіх ранейшых звычак,
    124
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    заходніх абласцей Беларусі змяніліся 63 першыя сакратары райкамаў, 71 другі сакратар, 83 сакратары па кадрах. У той жа час змянілася 76 старшыняў райвыканкамаў151.
    Некаторыя працаўнікі партыйнага апарату складалі заявы з просьбамі аб пераводзе на ранейшыя месцы працы. Сакратар Лідскага райкамаХарчыстаў у лісце да 1га сакратара КП(б)Б Панамарэнкі прасіў, каб яму дазволілі вярнуцца дадому ў Волагадскую вобл., дзе ён займаў пасаду 1га сакратара райкама. Сваю просьбу ён тлумачыў цяжкімі ўмовамі працы, «адсутнасцю адпачынку апошнія сем гадоў», «дрэнным станам здароўя», «адсутнасцю клопату пра партыйныя кадры»152. Далейшы ход справы невядомы. У большасці выпадкаў ніхто не звяртаўувагі на такія скаргі, нікога ніхто не пытаўся, дзе ён хоча працаваць.
    Было б несправядліва бачыць крыніцу ўсіх няшчасцяў у супрацоўніках з усходу. Усходняя частка Беларусі ў 1920—30х гг. атрымала страшны досвед: палітычныя рэпрэсіі, высылкі цэлых нацыянальных груп, брутальная калектывізацыя. Інтэлігенцыя і патрыятычна настроеныя асобы вынішчаліся і абясшкоджваліся153. Другая сусветная вайна, разбурэнні, нямецкі і савецкі тэрор знішчылі цэлыя пакаленні. Іван Бычкоў нарадзіўся ў 1926 г. у Касцюковічах (Усходняя Беларусь). Удзельнічаў у савецкай партызанцы. Пасля заканчэння педагагічнага тэхнікума быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь, дзе яго прызначылі на пасаду дырэктара школы ў вёсцы Гарачкі (Сапоцкінскі раён Гродзенскай вобл.). У гэтай вёсцы жылі палякі. Ен успамінае, што, як толькі навучыўся збольшага размаўляць папольску, стаўленне жыхароў да яго змянілася. Таксама згадвае, што некалькі разоў да яго прыходзілі «бандыты» з Аўгустоўскай пушчы, аднаго з іх звалі «Дось». У іх было сваё стаўленне да прыезджых: тых, хто свядома не ўмешваўся ў палітыку і калектывізацыю, у прынцыпе, не чапалі. Паколькі дырэктар вучыў дзяцей, яго пакінулі ў спакоі. 3 яго ўспамінаў вынікае, што адносіны з мясцовымі заўсёды былі нармальнымі, калі да людзей ставіцца з павагай і не парушаць іх правы'Ч
    Нежаданне працаваць ва ўмовах Заходняй Беларусі, у якую прымусова накіроўвалі партыйных чыноўнікаў з усходу падчас чарговых урадавых кампаній, выклікала адпор значнай іх часткі, асабліва прывілеяванай. У час стварэння палітычных аддзелаў пры МТС (машыннатрактарных станцыях) пачалася чарговая хваля накіраванняў на працу ў заходнія вобласці БССР. Найбольшы адпор давала партыйная бюракратыя з Мінска. Гэта цалкам зразумела: ніхто не жадаў пакідаць цёплае месца, зручную кватэру, працу
    п'яным адкрыў агонь па селяніну, які не справіўся з планам дзяржаўных паставак. У выніку інструктара накіравалі на абласныя партыйныя курсы.
    151РГАСПІ1. Ф. 17, оп. 122, д. 207, д. 42. Паведамденне ў ЦК УКП(б), 06.01.1947 г„ за подпісам інспектара ЦК УКП(б) Задзіёнчанкі.
    152	НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 130, арк. 248—250. Запіска 1му сакратару КП(б)Б Панамарэнку, 29.11.1946 г.
    153	Бодьш на гэтую тэму гд.: Т. Протько. Становленме советской готалмтарной смстемы в Бедарусн (1917—1941 гг.). Ммнск, 2002.
    І54Размова з Іванам Бычковым, 1926 г. н., праведзена аўтарам у Мінску 12.04.2006 г.
    ІІ.Ш. Кадравая палітыка
    125
    ў сталіцы і ехаць у небяспечную і бесперспектыўную Заходнюю Бедарусь. Напрыклад, сакратар аддзела ўзнагарод пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР Понтус адмовіўся выязджаць, бо меў вялікую сям'ю (з чатырох чадавек), кватэру і наогуд ужо папрацаваў у заходніх абласцях, «няхай цяпер іншыя папрацуюць». Са 110 мінскіх камуністаў, скіраваных у заходнія вобласці, адмовілася выязджаць 98155.
    «ВЯРХУШКА»ЎЛАДЫ
    Чым вышэйшай была пасада, тым большай быда розніца паміж шараговымі чденамі партыі і яе вярхушкай. Розніца быда бачная ўжо з пасады першага раённага сакратара. Спецыядьныя інструкцыі прадугдеджвалі іншы харчовы паёк, закупка тавараў штодзённага ўжытку для канкрэтнай групы людзей адбывалася ў спецыяльных закрытых установах. Упраўленне Савета Народных Камісараў СССР з 12 чэрвеня 1945 г. усталявала суму ддя забеспячэння прамысловымі таварамі супрацоўнікаў партыйнага і камсамольскага апарату, дзяржаўнай адміністрацыі і эканамічных арганізацый. Да першай катэгорыі надежалі сакратары райкамаў, старшыні райвыканкамаў, а таксама іх намеснікі. Ім выдзялялася на паўгода 1000 рубдёў на закупку гаспадарчых тавараў. Другая катэгорыя атрымлівала толькі 750 рублёў156.
    Наменклатура вярхушкі ўлады ў Мінску меда іншыя магчымасці для задавальнення сваіх патрэб. Доступ да шэрагу дэфіцытных тавараў у той час адкрывалі рэпарацыі і ваенныя трафеі з Германіі. Праверка, праведзеная ў Гадоўным ўпраўленні па матэрыядьнатэхнічнаму забеспячэнню народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў, выявіда шэраг здоўжыванняў, звязаных з падзедам «ваенных трафеяў», у тым ліку продаж розных тавараў і мэбді па заніжаных у некалькі разоў цэнах (мужчынскія паліто прадаваліся за 100 руб. замест 832 руб., радыёпрыёмнікі — за 325 руб. замест 1100 руб. і г.д.)157. Шмат рэчаў раздавалася як «падарункі». Начальнік Галоўнага ўпраўдення атрымліваў лісты ад розных чыноўнікаў з просьбай выдзеліць частку тавараў ддя хатняй гаспадаркі. Гэта цадкам зразумеда, бо вядізны і яшчэ больш павялічаны вайною дэфіцыт у СССР прывёў да адсутнасці неабходных ддя нармальнага жыцця рэчаў. У адной з такіх просьбаў напісана: «Уважаемый Алексей Ммхайдовмч! Есдм есть такая возможность — помопіте, пожадуйста. Хочется жмть немного дучше, нметь даже радпо, швейную машннку (...). По другому этого не удастся получнть. С прнветом, Соловьев». Просьба быаа пачута, функцыянер атрымаў «для лепшага жыцця» пяць крэслаў, кушэтку, дыван, кухонны посуд, адзенне і г.д.158
    '”НАРБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 132, арк. 47—51. Паведамленне «Аб непартыйных паводзінах некаторых камуністау, накіраваных на працуў падітаддзелах МТС», 12.05.1950 г.
    1,6НАРБ. Ф. 4, вон. 29, спр. 121, арк. 9.
    І!7РГАСПМ. Ф. 17, оп. 122, д. 139, л. 131—132. Вынікі праверкі Галоўнага ўпраўлення па матэрыяльнатэхнічнаму забеспячэнню народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР за перыяд 01.01.1945 г. — 01.08.1946 г. Дакумент №4181, 05.11.1946 г.
    ''"Там же.
    126
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    Згодна з асабістым вусным даручэннем 1га сакратара КП(б)Б Панамарэнкі, у красавіку 1945 г. былі бясплатна раздадзены 124 радыёпрыёмнікі («Mende»), спецыяльна прывезеных самалётам з Германіі, праз год — яшчэ 70. У снежні 1945 г. «на Каляды» кожны сакратар райкама, старшыня райвыканкама і загадчык РАНА атрымалі канверты з купонамі на паліто, гарнітур, бялізну і пасцелю з «трафеяў»159. Як паказала праверка, жонкі сакратароў ЦК КП(б)Б Панамарэнкі і Маліна, а таксама іншых чыноўнікаў прыходзілі на склады, дзе захоўваліся «трафеі», і выбіралі для сваіх дачаў карціны, фіранкі, абрусы і г.д.160
    Выкрытыя факты абумовілі далейшую праверку, на гэты раз — аператыўнай групы Савета Міністраў БССР, якая займалася на тэрыторыі Германіі «дэмантажом прамысловага абсталявання і зборам трафеяў». Трафеі ў выглядзе гадзіннікаў, паляўнічых стрэльбаў, адзення і г.д. шчодра раздаваліся членам аператыўнай групы і іншым асобам, часта выпадковым наведвальнікам. Са жніўня 1945 г. да верасня 1946 г. раздалі 88 стрэльбаў, 180 радыёпрыёмнікаў, 16 веласіпедаў і г.д.161 Выпадкова «выпарылася» 1207 літраў спірту. He былі занесены ў дакументы трафеі, атрыманыя ў ваенных камендатурах Федэральнай зямліСаксовія,утымлікускрынкі з лабараторным абсталяваннем, тысячы метраў электрычнага кабелю, посуд, адзенне і г.д. У выніку кіраўніцтва аператыўнай групы БССР у Берліне разам са старшынёй Савета Міністраў БССР Панамарэнкам было выклікана ў Маскву «на дыван»162.
    Праведзеная па загадзе Масквы праверка фінансавай і эканамічнай дзейнасці ЦК КП(б)Б выявіла шэрагзлоўжыванняўі парушэнняў пры карыстанні партыйнымі фінансамі. У той час як нізы партыі ў рэгіёнах не мелі мэблі для сваіх памяшканняў, ЦК выдаў на закупку дарагой мэблі, сервізаў і г.д. каля 892 тыс. руб., што складала 44,6% усіх сродкаў, якімі валодала на той час ЦК КП(б)Б. Дарагую мэблю і абсталяванне для кабінетаў куплялі на працягу 1944—1946 гг. на базарах і ў камісійных крамах Вільні і Масквы163. Значная іх частка знаходзілася ў кватэрах і на дачах вышэйшага партыйнага кіраўніцтва Беларусі, а таксама ў людзей, якія не працавалі ў апараце ЦК. Праверка выявіла таксама факт выкарыстання значных фінансавых сродкаў з партыйнага бюджэту на будаўніцтва вілы для Панамарэнкі і дач для іншых функцыянераў,м. Некаторыя сакратары ЦК КП(б)Б (Панамарэнка, Малін,
    '”РГАСПН. Ф. 17, оп. 122, д. 139, л. 137.
    '“'Там же, л. 145. Гл. таксама: М.Касцюк. Бальшавіцкая сістэма ўдады на Беларусі. Мінск, 1997. С. 242.
    "’'РГАСШІ.Ф. 17, оп. 122, д. 207, л. 16—27. Паведамденнесакрагару ЦК УКП(б) Кузняцову, за подпісам міністра Камітэта дзяржаўнага кантродю СССР Льва Мехліса, 23.12.1946 г.
    ",2Там же.
    '“РГАСПМ. Ф. 17, оп. 122, д. 207, л. 31—36. Інфармацыйная запіска №514946 «Абвыніках праверкі фінансаваэканамічнай дзейнасці ЦК КП(б)Б» сакратарам ЦК УКП(б) Жданаву, Кузняцову, Патолічаву, Папову, 01.09.1946 г., за подпісам кіраўніка адміністрацыйнага аддзсла ЦК УКП(б) Круіііна.
    "'4РГАСПІ4. Ф. 17, оп. 122, д. 207, л. 121. У ананімным лісце ў Камісію партыйнага кантродю ЦК УКП(б) паведамлялася пра пабудову пад Масквой дачы ддя Панамарэнкі. Камісія партыйнага кантролю пацвердзіла гэтую інфармацыю. Паведамленне сакраіару ЦК УКП(б) Кузняцову.
    ІІ.ІІІ. Кадравая палітыка
    127
    Аўхімовіч) мелі ў карыстанн