• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    ыла звернута «на падтрымку Папам фашызму і арганізацыю барацьбы супраць Савецкага Саюза». Святкаванне 500годдзя аўтакефаліі РПЦ выкарыстаў таксама і Агітпрап. У папярэдне адрэдагаваных выступах царкоўных іерархаў з рэлігійных і гістарычных пазіцый моцна крытыкаваліся Ватыкан, каталіцызм, экуменічны рух і англіканская царква187.
    Варта зазначыць, што кароткі «раман» з РПЦ паступова завяршаўся. Кіраўнікі партьіі і Сталін асабіста павольна адварочваліся ад царквы, паколькі япа не выканала ўсіх ускладзеных на яе заданняў. На думку расійскага даследчыка Міхаіла Шкароўскага, спецыяліста па царкоўнадзяржаўных адносінах у СССР, першыя прыкметы, якія ўказваюць на падзенне інтарэсу да царквы, з'явіліся ўжо ў 1947 г., і з таго часу адносіны ўжо ніколі не вярталіся да ранейшага стану’88. У 1948 г. распачаліся чарговыя прапагандысцкія кампаніі ў СССР, барацьба з касмапалітызмам, «буржуазнымі нацыяналістамі»; мелі месца таксама антысеміцкія праявы. Аднак цалкам вярнуцца да палітыкі 1920—30х гг. у дачыненні да рэлігіі вышэйшае кіраўніцтва СССР не хацела і ўжо не магло. Да смерці Сталіна захоўвалася хісткая раўнавага паміж РПЦ і дзяржавай, якая, зрэшты, ніяк не была акрэслена савецкім заканадаўствам. Ніхто, нягледзячы на разнастайныя антырэлігійныя пастановы, ненаважваўся парушыць гэтую раўнавагу. 3 таго часу ўрад абраў курс на роўныя адносіны з тэндэнцыяй да выцяснення царквы з грамадскага жыцця.
    Да барацьбы з Ватыканам далучыўся таксама савецкі апарат прапаганды. Старшыня Савета па справах рэлігіі Палянскі з занепакоенасцю адзначаў, што па ўсёй краіне актывізаваўся рэлігійны pyx, а ў заходніх жа абласцях галоўным ворагам з'яўляецца каталіцызм. Каталіцызм быў названы «арганізацыяй з выразнай палітычнай скіраванасцю» і «арганізацыяй ксяндзоўфанатыкаў»’89. У другой палове 1949 г. у савецкай прэсе значна павялічылася колькасць прапагандысцкіх матэрыялаў аб варожай дзейнасці Ватыкана. Найбольш значны ўклад у паказ «сапраўднага аблічча Ватыкана» зрабілі два савецкія часопісы: «Крокодмл» і «Журнал Московской патрнархмн». «Крокодмл» паказваў Папу бацькам тэрарызму, шпіянажу, змоваў і актыўным паплечнікам ЗША. У «Журнале Московской патрнархмл» часта згад
    186Шкуратова 14. Советское государство ... С. 40—41.
    "’Фатеев А. Образ врага в советской пропаганде. 1945—1954. Москва, 1999. С. 96—97.
    “Шкаровскнй М. Русская православная церковь ... С. 38—42.
    "”Фатеев А. Образ врага ... С. 56.
    134	Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    ваўся капіталізм ЗША, звярталася ўвага на яго антыхрысціянскі характар, а каталіцызм атаясамліваўся з ідэалогіяй, якая абараняе такія парадкі. Для гэтага выкарыстоўвалася фальшывая аналогія паміж супольнасцямі першых хрысціян, іх звычаямі кіравання ўласнасцю і дзяржаўным ладам у СССР, супрацьпастаўляючы іх прыватнай уласнасці на Захадзе190.
    Прыведзеныя вышэй звесткі, відавочна, не могуць цалкам адлюстраваць карціну рэлігійнадзяржаўных узаемаадносін у СССР, гэта ўсяго толькі агляд вынікаў даследаванняў некаторых гісторыкаў. Для таго, каб зразумець савецкую рэлігійную палітыку, якую праводзыі рэгіянал ьныя дзяржаўныя і партыйныя аддзеды, патрэбен больш глыбокі аналіз. Але і пры такім аналізе асобныя захады і агулыіая палітыка ў дачыненні да рэлігіі (у прыватнасці, каталіцызму) у святле прыведзеных фактаў падаецца зразумелай. Аюбыя сігналы вярхоўнай улады на месцы ўспрымаліся як кіраўніцтва да дзеяння. Аднак трэба прызнаць, што мясцовыя ўлады павінны былі ўлічваць рэгіянальную спецыфіку. Гэта датычыць найперш заходніх рэгіёнаў СССР: Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і прыбалтыйскіх рэспублік.
    ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА Ў БЕЛАРУСІ (МАСКОЎСКІ ПАТРЫЯРХАТ)
    Іерархі беларускай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Панцеляймонам выехалі на Захад летам 1944 г. разам з нямецкімі войскамі191. Пасля ліквідацыі «ненадзейных» адзінак, якія «не маюць ніякага дачынення да царквы», беларуская праваслаўная царква была далучана да Маскоўскага патрыярхату без права нават на мітраполію, як гэта было, напрыклад, на Украіне’92. У Мінску была створана кафедра на чале з архіепіскапам Васілём, які, між іншы'м, у 1944—1946 гг. выконваў актыўную ролю ў падпарадкаванні духавенства і вернікаў Маскоўскаму патрыярхату на Беласточчыне1’3. Праваслаўная царква ў Беларусі павінна была рэалізоўваць дырэктывы Савета пры РПЦ на чале з палкоўнікам Карпавым і ўдзельнічаць у дзяржаўных прапагандысцкіх акцыях. Гэта была цана, якую плаціла царква за пэўную магчымасць функцыянаваць у рамках савецкай сістэмы.
    Пра вялікую ступень залежнасці праваслаўных дзеячаў ад улады сведчаць некаторыя факты. Пасля капітуляцыі Германіі ў маі 1945 г. ва ўсім Савецкім Саюзе адбыліся ўрачыстыя мітынгі і дэманстрацыі. У Пружанах і Косаве ва ўрачыстасцях з нагоды вызвалення прымала ўдзел праваслаўнае духавенства. У Высокім на мітынгу, які сабраў каля 3 тыс. чалавек, выступ мясцовага пра
    І9"Фатеев А. Образ врага ... С. 131.
    191 Кароткі нарыс гісторыі і дзейнасці Беларускай правасдаўнай царквы на эміграцыі ёсць у працы пра аднаго з яе галоўных дзеячаў — Мікалая Даніцкага. У працы ёсць таксама лісты святара, успаміны, яго разважанні: Lapitzki N. In the Service of God and Belarus. New York—Warsaw, 2005.
    mГрыгор'ева B., Завальнюк У., Навіцкі У., Філатава А. Канфесіі на Бедарусі ... С. 223. Аўтары працы сцвярджаюць, што толькі ў Мінску было рэпрэсавана 12 праваслаўных святароў за тое, што іх паводзіны ў час нямецкай акупацыі палічылі неадпаведнымі.
    193 Urban К. Kosciot prawoslawny ... S. 15.
    II.IV. Рэлігійная палітыка
    135
    васлаўнага святара ўлады ацанілі як «цікавы»194. Самым важным крытэрыем ацэнкі выступлення праваслаўнага святара раённай уладай была адсутнасць згадак пра Бога. У Дзівіне кіраўнік аддзела прапаганды і агітацыі райкама Януш загадаў мясцоваму папу адправіць службу ў царкве з нагоды перамогі над Германіяй’95. У студзені 1945 г. праваслаўны святар з Бярозаўкі Барыс Трунін, дбаючы аб падтрымцы раённай улады, арганізаваў гучны прыём, на якім прысутнічалі, акрамя іншых, кіраўнікі раённага НКУС/НКДБ, раённы пракурор і ваенкам. Як згадваў адзін з удзельнікаў прыёму, капітан Кісялёў, «выпмвкм іі закускм было по потребностп». Аднак, нягледзячы на гэта, праз некалькі дзён Брэсцкае ўпраўленне НКДБ Труніна арыштавала196.
    Кіруючыся дырэктывамі з цэнтра, партыйнае кіраўніцтва ў Мінску і асабіста 1ы сакратар КП(б)Б Панамарэнка ўдзялялі шмат увагі пытанням, звязаным з праваслаўнай царквой. 3 данясенняў упаўнаважанага РПЦ па Беларусі вынікае, што мітрапаліт Васіль меў аўтарытэт сярод кіраўніцтва Савета Народных Камісараў БССР. Панамарэнка, які адначасова выконваў функцыі старшыні Савета Народных Камісараў, і яго намеснік некалькі разоў прымалі мітрапаліта і не аднойчы прысвячалі яму па 45 гадзін197. Панамарэнка быў вопытным палітыкам і намагаўся дзейнічаць адпаведна тагачаснай «генеральнай лініі партыі» ў пытагінях рэлігіі. Рэгулярна чытаючы прэсу, якая выдавалася Маскоўскім патрыярхатам, і адсочваючы дадзеныя пра колькасць вернікаў, Панамарэнка вёў асцярожную гульню і стрымліваў шырокае распаўсюджанне рэлігійных уплываў. Услед за сваімі кіраўнікамі ён канкрэтна разумеў сітуацыю і імкнуўся выкарыстаць ролю і магчымасці царквы для дзяржаўных патрэбаў. Панамарэнка некалькі разоў выказваўся пра тое, што праваслаўнае духавенства абавязкова павінна быць уключана ў барацьбу з рознымі адшчапенцамі і каталіцкімі ўплывамі, якія разумеліся як «шкодныя рэлігійныя плыні»198.
    Мясцовыя ўлады, зважаючы на змены ў стаўленні да царквы з боку цэнтральнай улады, рабілі такія ўчынкі, якія ў савецкім мінулым складана было сабе ўявіць. Так, напрыклад, у Зэльвенскім раёне (Гродзенская вобл.) мясцовы райвыканкам выдзеліў 40 кубічных метраў дрэва на пабудову званіцы для мясцовай царквы. Больш за тое, царква рэгулярна атрымлівала дровы'". Як сцвярджаюць аўтары працы аб канфесіях на Беларусі, такія выпадкі
    194Цыт. паводле: Советская жмзнь. 1945—1953 ... С. 640. Дакумент «Аб фактах несправядлівых паводзін у дачыненні да служкаў культу» быў падрыхтаваны інструктарам арганізацыйнаінструктарскага аддзела УКП(б) Сдепавым 14 діпеня 1945 г.
    195 Там же.
    І96Там же.
    І97Цыт. паводле: Освобожденная Бедарусь. Докуменгы н матермалы ... С. 249—251. Справаздача ўпаўнаважанага па справах РПЦ пры Савеце Народных Камісараў у БССР А.Дабанава да старшыні Савета па справах РПЦ пры Савеце Народных Камісараў СССР Г.Карпава, 6 діпеня 1945 г.
    198 Там же.
    '"Грыгор'ева В., Завальнюк У., Навіцкі У., Філатава А. Канфесіі на Беларусі... С. 235.
    136
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    былі характэрнымі больш для захаду Беларусі, чым для ўсходу200. Падаецца, што гэта было звязана з асаблівай палітыкай у гэтым рэгіёне, а асабліва з антыкаталіцкай прапагандай.
    Было б няслушна сцвярджаць, што ўсе праваслаўныя, а тым больш духавенства, былі паслухмяныя і падпарадкоўвалі ўладзе і яе распараджэнням сваю душпастырскую службу. Некаторыя адважваліся на супрацьстаянне афіцыйнаму курсу партыі, калі апошні не адпавядаў іх асабістым перакананням. У час правядзення калектывізацыі ў Івянцы праваслаўны святар20’ стварыў праблемы ўладам (палітаддзелу пры МТС202). Пад яго ўплывам і па яго парадзе сяляне не хацелі аддаваць у калгас коней. Улады хутка знайшлі «вінаватага» і «выправілі сітуацыю».
    ПАЧАТАК РЭПРЭСІЙ СУПРАЦЬ КАТАЛІКОЎ
    Першыя месяцы савецкай улады ў заходніх абласцях БССР пасля таго, як іх заняла спачатку Чырвопая Армія, а потым дзяржаўная і партыйная адміністрацыя, вылучаліся ў асноўным добрым стаўленнем да каталікоў. Палітрукізвайсковыхчасцейтлумачылімясцовамунасельніцтву, штоўСССР існуе свабода веравызнання і ніхто не збіраецца абмяжоўваць іх рэлігійнае жыццё. Найбольш гэтыя пытанні непакоілі каталікоў, якія і задавалі іх прадстаўнікам улады. Каб пераканаць насельніцтва, савецкія палітычныя афіцэры ў мэтах прапаганды выкарыстоўвалі розныя агітацыйныя сродкі, найлепшым з якіх было кіно. У вёсцы Хоцькі Дунілавіцкага раёна (Полацкая вобл.) мясцовы ксёндз Мацуныш у размове з супрацоўнікамі палітаддзела (не і/дакладняецца, якога — Я.Ш.) сцвярджаў: «Вы зачыніце ўсе цэрквы і касцёлы, а нас, духавенства, арыштуеце». У гэтай вёсцы прадэманстравалі фільм амерыканскай вытворчасці «Бітва за Рас