Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
справай асобнага чалавека. Партыя павінна была арганізоўваць літаратуру і кіраваць вынікамі яе ўздзеяння5.
Акрамя партыйнасці, складнікамі сацыялістычнага рэалізму былі таксама такія ідэалагічныя катэгорыі, як тыповасць, праблема станоўчага героя, рамаптычнасць і народнасць. Апошпі кампанент азначаў фактычна тое самае,
2 Mozejko Е. Realizm socjalistyczny. Teoria, rozwoj, upadek. Krakow, 2001. S. 13. Праца Эдварда Мажэйкі, польскага аўтара, які з 1968 г. жыве на эміграцыі, сіворана не толькі на падставе савецкага матэрыялу, які ўзяты ў асноўным з рускай лігаратуры, але ўключае літаратуры так званых народных дэмакратый і краін Заходняй Еўропы і Амерыкі.
3 Heselhaus С. Das Realismusproblem // Begiffsbestimmung des literarischen Realismus. Darmstadt, 1974. P. 338—361. Wellek R. The Concept of Realism in the Literary Scholarship // Concept of Criticism. New Haven and London, 1964. Цыт. паводле: Mozejko E. Realizm ... S. 13.
4 Праўдападобна, тэрмін «сацыялісгычны рэалізм» бы v уведзены ў 1932 г., каді тагачасны галоўны рэдактар афіцыйнага выдання «Нзвестмя» ІТронскі выкарыстаў гэта азначэнне ў звароце да членаў розных літарагурных аб'яднанняў Масквы, сцвярджаючы, што гэта новы творчы метад савецкай лігарагуры. Гл.: Mozejko Е. Realizm ... S. 15. А таксама: Ermolaev Н. Soviet Literary Theories, 1917—1934. The Genesis of Socialist Realism. Berkeley, 1963.
5 Плоткнн /1. Партня м лптература // Октябрь, 1947. № 10. С. 157. Цыт. паводле: Mozejko Е. Realizm ... S. 97—98.
148
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
што партыйнасць, бо «партыя не мае іншых мэтаў, акрамя тых, якія служаць народу»6.
Сацрэалізм у савецкай літаратуры быў выдатна прыстасаваны да патрабаванняў ідэалогіі і прапаганды. Каланіяльныя схільнасці, захопніцкія войны, якімі характарызавалася савецкая сістэма, былі памайстэрску ператвораны ў свае супрацьлегласці. Багатую глебу для літаратуры давала польская нацыянальная палітыка на так званых усходніх крэсах — абшарах, у значнай ступені заселеных у той час украінцамі, беларусамі і яўрэямі. Цэнтральная і рэгіянальная прэса перапаўнялася артыкуламі «ўдзячных чытачоў», якія апісвалі жахі польскага панавання, а для большай эфектыўнасці выкарыстоўваліся метады літаратурнага пераканання. Прымяняўся прынцып «падзяляй і пануй», каб узнаўляць такія вобразы мінулага, якія б пагадвалі, напрыклад, часы Смуты і заняцце палякамі Масквы. Перыядычныя выданні былі перапоўнены вобразамі польскіх паноў, якія паказваліся перараджэнцамі і амаральнымі істотамі. Як мяркуе амерыканская даследчыца Э.Томпсан (прафесар славістыкі ўніверсітэта ў Райсе), савецкія пісьменнікі 30—40х гг. часта апісваліся як ахвяры падпарадкавання канонам сацыялістычнага рэалізму, а не як асобы, светапогляд якіх быў моцна ўгрунтаваны на двурушнасці, што бярэ свой пачатаку імперскай агрэсіі7.
НОВАЕ РАЗУМЕННЕ «РУСКАГА НАРОДА»
Паняцце «савецкага патрыятызму» было цесна звязана з рускай мовай, рускай культурнай спадчынай і рускім народам. Каб лепш зразумець змены ўдзяржаўнай палітыцы адносна царскай Расіі і адсылкуда рускай культуры і гісторыі як да ўзорных, трэба растлумачыць некаторыя звязаныя з гэтай палітыкай падзеі.
На ўрачыстасцях, прысвечаных перамозе над Германіяй, якія былі арганізаваны для вайсковага кіраўніцтва 24 мая 1945 г., Сталін у сваім выступленні падкрэсліў ролю «рускага народа як найвыдатнейшага народа сярод усіх савецкіх»:
Я пью, прежде всего, за здоровье русского народа потому, что он является нанболее выдаюіцейся нацмей нз всех нацмй, входягцнх в состав Советского Союза (...). й это поаное доверме русского народа Советскому Правмтельству, вера в правпльность полптмкм своего правмтельства оказалось той решаюіцей сплой, которая обеспечмла мстормческую победу над врагом человечества, — над фашмзмом8.
Аднак было б спрашчэннем прымаць за новы пункт адліку савецкай прапаганды выключна традыцыю рускага патрыятызму. Нацыянальнадзяржаўная
' Mozejko Е. Realizm ... S. 95—105.
’Thompson Е.М. Imperial Knowledge. Russian Literature and Colonialism, Westport — Connecticut — London, 2000. Цыт. Па польскім выданні: Thompson Е.М. Trubadurzy Imperium. Literatura rosyjska i kolonializm. Krakow,'2000. S. 270—281 (беларускае выдпнне: Томпсан Э. Песняры Імперыі. Мінск, 2009 — Рэд.).
“Носмф Внссармоновйч Сталнн. Краткая бнографня / Сосг.: Г.Ф. Александров, М.Р. Галактмонов, В.С.Кружков, М.Б. Ммтмн, В.Д. Мочалов, П.Н. Поспелов. М., 1950. С. 220—221.
ІІІ.І. Ідэалогія і прапаганда ў Савецкім Саюзе: агульны агляд
149
СЛАВА РУССКОМУ НАРОДУ
НАРОДУБОГАТЫРЮ.НАРОДУСОЗМДАТЕЛЮ!
Прапагандысцкі плакат «Русскйй народ».
150
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
дактрына Савецкага Саюза патрабавала не толькі герояў мінулай вайны, але таксама і непарыўнай зброі, якая была знойдзена ў расійскай гісторыі. Паняцце «рускі патрыятызм» было паяднана з ідэалагічнымі інструментамі савецкай прапаганды, пры гэтым згаданая катэгорыя разумелася парознаму, у залежнасці ад патрэбаў.
3 тых жа пазіцый можна разглядаць рускую мову як чарговы інструмент улады. Рэвалюцыйныя падзеі выклікалі хвалю нацыянальнага нігілізму, адрачэння ад спадчыны «гнілой Расіі». У 30я гг. існавалі нават планы замяніць рускі алфавіт (кірыліцу) на лацінку для народаў былой Расійскай Імперыі. Аднак неўзабаве планы былі адкінуты зза ўсё большага пашырэння рускай мовы, якое было ініцыявана ўладамі ў сувязі з палітыкай кансалідацыі савецкай дзяржавы на аснове рускай мовы і культуры. Нацыянальныя эксперыменты на Украіне і Беларусі, звязаныя з так званай «палітыкай карэнізацыі», калі пашыраўся ўдзел мясцовых кадраў у кіравані краінай, нацыянальныя мовы ўводзіліся ў школы і ўстановы ў якасці абавязковых, ствараліся нацыянальныя акругі ў складзе рэспублік, былі брутальна згорнуты9. Руская мова павінна была гамагенізаваць і кансалідаваць народы СССР. Для тагачаснай дзяржаўнаўрадавай дактрыны і асабіста для Сталіна яна была толькі мовай, якая цэментуе і злучае ўсе народы імперыі.
РОЛЯ ІОСІФА СТАЛІНАЎФАРМАВАННІ ІДЭАЛАГІЧНЫХ АСНОЎ САВЕЦКАЙ СІСТЭМЫ
Асобе Іосіфа Стадіна прысвечана вядізная колькасць прац як замежных дасдедчыкаў, так і расійскіх. Ягоная постаць і нададей застаецца прадметам дыскусій для даследчыкаў гісторыі Савецкага Саюза10. Гэтыя працы былі напісаны ў розныя перыяды і ў пэўнай ступені адлюстроўвалі стан тагачаснай навукі і даступнасць крыніц. He спыняючыся на асобных палажэннях і не спрабуючы іх ацаніць, аўтар дадзенай працы на падставе вывучанай літаратуры і ўласных архіўных даследаванняў дазволіць сабе зрабіць некалькі высноў. Несумненна, Сталін выконваў галоўную ролю ў фармаванні тагачаснай
9 У якасці прыкладу можна прывесці БССР, дзе кароткі час былі чатыры дзяржаўныя мовы: беларуская, руская, польская і ідыш. Быў таксама польскі нацыянальны раён — Дзяржынскі. 3 пачатку 1930х гг. карныя органы пачалі паступова пазбаўляцца аднайбольш небяспечных з пункта гледжання сістэмы нацыянальных дзеячаў як сярод камуністычнай эліты, так і сярод інтэлігенцыі. У час рэпрэсій другой паловы 30х гг. быў знішчаны цвет беларускай інтэлігенцыі (у т.л. па сфабрыкаваных справах «Саюза вызвалення Беларусі», «Польскай вайсковай арганізацыі» і інш.). 3 таго часу ў кіраўніцтве партыі дамінавалі рускія ці прадстаўнікі іншых народаў, беларуская мова была выцеснена з устаноў, справаводства, была значна абмежавана ў друку і ў літаратуры.
10 Гл., напрыклад: Awtorchanow A. Zagadka smierci Stalina. Spisek Berii. Londyn, 1983; Bullock A. Hitler i Stalin, zywoty rownolegle. T. 1—2. Warszawa, 1994; Conquest R. Stalin. Warszawa, 1991; Conquest R. Stalin i zabojstwo Kirowa. Warszawa, 1989; Dzilas M. Rozmowy ze Stalinem. Warszawa, 1991; Krywicki W. Bytem agentem Stalina. Warszawa, 1990; Miedwiediew R. Pod osqd historii geneza i nastypstwa stalinizmu. T. 1—2. Warszawa, 1990; Radziriski E. Stalin. Pierwsza petna biografia oparta na rewelacyjnych dokumentach z tajnych archiwow rosyjskich. Warszawa, 1996; Волкогонов Д.А. Сталнн. Полйтпческнй портрет. Москва, 1992 і інш.
III.I. Ідэалогія i прапаганда ў Савецкім Саюзе: агульны агляд
151
палітыкі СССР і яго ідэалагічнай надбудовы. Яго ўмяшанне ў справы, на першы погляд, дробныя і не надта істотныя (напрыклад, асабістая праверка новых узораў амуніцыі для Чырвонай Арміі, указанні наконт даўжыні шыняля), прымушае задумацца. Гэта датычыла не толькі эканамічных ці мілітарных спраў, аде ў вялікай ступені — і шырока зразуметай сферы грамадскага жыцця, мастацтва, навукі і г.д. Яго заўвагі на палях дакументаў, зробленыя часцей за ўсё чырвоным ці сінім алоўкам, вельмі часта вырашалі ўсё.
Галоўныя кірункі ў пабудове асноў ідэалагічнай надбудовы дзяржавы вызначаў асабіста Іосіф Сталін або асобы, чые погляды і спосабы іх рэалізацыі адпавядалі ягонаму бачанню (напрыклад, А.Жданаў). Вялізнае значэнне ў рэалізацыі асноўных прапагандысцкаідэалагічных палажэнняў мелі асабістыя пераканні Сталіна, яго бачанне, перавагі або фобіі, сфармаваныя пад уплывам жыццёвага досведу, адукацыі або актуальных палітычных падзей. Пабудова пасляваеннай маіутнай савецкай дзяржавы вымагала пошуку адпаведных гістарычнаідэалагічных падстаў, адпаведных атрыбутаў і сімвалаў. He выпадкова ў архітэктуры быў выбраны стыль, які пазней атрымаў назву «сталінскі ампір». Для гэтага стылю былі характэрны ўзнёслыя, манументальныя будынкі, якія нагадвалі архітэкгуру Старажытнага Рыма. Каб вярнуць сімвалы старой імперскай Расіі, камісары былі зменены міністрамі. Вяртанне дарэвалюцыйнай назвы «міністр» адбылося паводле асабістага рашэння Сталіна.
Вярнуўшыся з адпачынку восенню 1945 г., Сталін прыняў нечаканае рашэнне аб перайменаванні народных камісараў у міністраў. На сакавіцкім Пленуме (1946 г.) ЦК УКП(б) падчас прамовы Стадін сказаў:
Народный коммссар плп вообіце комнссар — отражает пернод неустоявшегося строя, пернод гражданской войны, пермод революцнонной ломкн м пр. Этот пернод прошел. Война показала, что наш обіцественный строй очень крепко сндлт (...). Уместно перейтн от названля «народный комнссар» к названлю «млнлстр». Это народ поймет хорошо, потому что комнссаров чертова гмбель. Пугается народ. Бог его знает, кто выше, кругом комлссары, а тут мннлстр, народ поймет. В этом отношеннн это целесообразно”.
Яшчэ ў час вайны ў войску былі ўведзены ордэны Кутузава і Суворава (1942 г.), вядомых царскіх палкаводцаў, якія былі стаўпамі самадзяржаўя і памнажалі яго здабычы. Адбыўся паварот да сфармуляванай у 1833 г. тагачасным міністрам адукацыі Расіі Уваравым канцэпцыі, якая абапіралася на тры асноўныя элементы: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць. Расійскі гісторы