Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
Генадзь Кастырчэнка мяркуе, што працэс адаптацыі да ўмоваў сталінскага ўрада не меў асаблівых перашкодаў, бо праваслаўе быдо заменена на марксізмленінізм, самадзяржаўе заменена сталінскім адзінаўладдзем, трэці (дэкаратыўнадэмагагічны) элемент — народнасць — можна было пакінуць без змен12. У інтэрпрэтацыі Сталіна патрыятычная ідэя была не
11 Данмлов А., Пыжмков А. Рожденме сверхдержавы. СССР в первые послевоенные годы. Москва, 2001. С. 179.
І2Костырченко Г. Тайная полнтнка ... Москва, 2003. С. 144—150.
152
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
■«nritKodj HV9H» VW4VI
Ш.І. Ідэалогія і прапаганда ў Савецкім Саюзе: агульны агляд
153
чым амбівалентным, эклектычным, паядноўвала камуністычныя догматы з ідэяй рускай нацыянадьнай велічы. Знамянальным з'яўляецца тое, што гэтая спадчына выкарыстоўвалася выбарачна: усё, што магдо служыць узмацненню мйітарызаванай і бюракратычнаапаратнай дзяржаўнасці, кансалідацыі вакол правадыра, прымалася, а ўсё, што не адпавядала такім мэтам, адкідвалася як непатрэбнае. Сталіну больш імпанаваў самадастатковы дух старой Масквы, чым адкрытая на Захад Расія Пятра I13. He выпадкова быў зііяты фільм пра Івана Грознага, а ў тэатрах ставіліся спектаклі пра гэтага аднаго з найбольш улюбёных герояў Сталіна.
ЗМЕНА IДЭАЛАГІЧНАПРАПАГАНДЫСЦКІХ ПРЫЯРЫТЭТАЎ
Змянілася таксама і разуменне ролі дзяржавы. Тэма дзяржавы і яе роля ў будучыні займала шмат месца ў працах Маркса, Энгельса і Леніна. Адным з пастулатаў марксісцкай навукі быў тэзіс аб паступовым адміранні дзяржавы па меры набліжэння да новай фазы ў развіцці грамадскіх адносінаў. У новым бачанні дзяржавы, якое акрэсліў Сталін, галоўная роля ў пабудове камунізму належала дзяржаўным структурам. Дзяржаве адводзілася роля рухавіка ў працэсе ўтварэння новага грамадства. Асаблівы акцэнт рабіўся на арганізацыйнаэканамічную і культурнаасветніцкую дзейнасць савецкай дзяржавы. Такое спалучэнне павінна было прывесці да ўзмацнення ролі дзяржавы, «якая кіруе савецкім грамадствам згодна з эканамічнымі законамі сацыялізму»14.
Расійскія даследчыкі савецкага перыяду Аляксандр Данілаў і Аляксандр Пыжыкаў на падставе аналізу пасляваеннай навуковай перыёдыкі прыйшлі да высновы, што на яе старонках усё радзей гаварылася пра «вядучую і кіруючую ролю партыі». На іх думку, тагачасныя прыярытэты перасунуліся ў бок дзяржавы як галоўнай сілы. На гэтым заснавана сталінскае разуменне ўлады, дзе дзяржава і ўрад на чале са Сталіным трымалі ў сваіх руках рэальныя механізмы кіравання і выходзілі на галоўныя пазіцыі ў іерархіі ўлады15.
У час Другой сусветнай вайны значна ўзмацнілася група людзей, звязаных з ваеннапрамысловым комплексам, пасля заканчэння вайны гэтыя людзі выконвалі асаблівую ролю ў сістэме ўлады СССР. Узмацненне ў гады вайны партыйнадзяржаўнага тандэма Малянкоў—Берыя, які адлюстроўваў інтарэсы ваеннапрамысловага комплексу, вымагала забеспячэння палітычнай раўнавагі ўнутры краіны. Пачынаючы з другой паловы 1944 г., Сталін ускосна перашкаджаў росту ўплыву гэтай групы, выкарыстоўваючы Андрэя Жданава і яго «ленінградцаў» як палітычную супрацьвагу16. Калі пасля
•’Костырченко Г. Тайная полнтнка ... Москва, 2003. С. 144—150.
'Даннлов А., Пыжнков А. Рожденне сверхдержавы ... Москва, 2001. С. 179.
|5Там же. С. 158.
"’Пасля забойства Сяргея Кірава Андрэй Жданау (1896—1948) займаў пасаду кіраўніка денінградскай партыйнай арганізацыі. Жданаў паходзіў з дваранства, навучаўся ў ПётраРазумоўскай сельскагаспадарчай акадэміі, у коле партыйнай наменклатуры лічыўся знаўцам класічнай музыкі, мастацтва і літаратуры. Вакол Жданава былі згуртаваны асобы (Кузняцоў, Вазнясенскі і інш.), якія сімпатызавалі ідэі абуджэння рускай нацыянальнай
154
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
вайны па волі Сталіна апалітычныя тэхнакраты Малянкоў17 і Берыя’8 адышлі на пэўны час у цень вялікай палітыкі, пачалося ўзмоцненае фарсіраванне ідэалагізацыі грамадства ў духу бальшавіцкай ідэйнасці і чуйнасці. Сталінскі рэжым правакаваў самаізаляцыю краіны. Гэта была спроба яшчэ больш адгарадзіцца ад свету, і гэта быў адказ на выклік, кінуты на пачатку халоднай вайны Злучанымі Штатамі19.
Пачаткам халоднай вайны фармальна лічыцца знакамітая прамова Чэрчыля ў Фултане (1946). Аднак першыя стрэлы «халастымі патронамі» ў ідэалагічнай вайне раздаліся на год раней. Вялікую ролю адыграла страта прэстыжу пераможнай Чырвонай Арміі, яе паводзіны на вызваленых тэрыторыях. Аб'ектам заходняй прапаганды, акрамя Чырвонай Арміі, была таксама савецкая палітыка ў занятых краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, нізкі ўзровень жыцця і адсутнасць дэмакратыі ў СССР. Савецкая прапаганда супраць замежжа не магла супрацьпаставіць асэнсаваных контраргументаў. У дадатак, да лета 1946 г. у СССР можна было набыць заходнюю прэсу. Яшчэ ў сакавіку—красавіку 1946 г. у Савецкім Саюзе было распаўсюджана 50 тыс. экзэмпляраўчасопісаў «Амермка» і «Брмтанскмй союзнмк», якія карысталіся вялікай папулярнасцю20. Сотні тысяч савецкіх грамадзян у выніку ваенных дзеянняў у Еўропе атрымалі магчымасць сутыкнуцца з іншым ладам жыцця, адрозным ад таго, які навязвала прапаганда. Непрывабнасць савецкага прапагандысцкага тавару—тагачаснага ладу, — нягледзячы на перыяд захаплення ім у некаторых колах на Захадзе, быў дастаткова відавочны, каб не звярнуць на сябе ўвагу. I гэта цудоўна ўсведамлялі ўладныя эліты. Яны выбралі класічнае вырашэнне праблемы, заснаванае на ўзмацненні дысцыпліны. У верасні 1946 г. Палітбюро ЦК УКП(б) зацвердзіла прапанаваную Жданавым пастанову «Аб распаўсюджанні і выкарысганні замежнай літаратуры», згодна
свядомасці і расійскай дзяржаўнасці. 3 яго імем звязана завастрэнне ідэадагічнага курса ў грамадскім жыцці, кудьтуры і навуцы, які характарызаваўся вялікадзяржаўным шавінізмам, адмаўденнем заходніх здабыткаў і аўтаркіяй.
17 Георгій Мадянкоў (1901—1988) нарадзіўся ў дваранскай сям'і, скончыў гімназію з выдатнымі адзнакамі, у 1920 г. уступіў у УКП(б), навучаўся ў маскоўскай Вышэйшай тэхнічнай шкоде, з 1925 г. працаваў у ЦК УКП(б). Амбітны, адукаваны чыноўнік хутка зрабіў кар'еру і неўзабаве заняў важную пасаду сакратара ЦК, займаўся кадравай палітыкай. Чден Падітбюро (з 1946 г.), пасля смерці Сталіна быў прызначаны прэм'ерам. Выйшаў з вялікай падітыкі пасля няўдалай спробы скінуць Хрушчова (1957 г.) у складзе так званай «антыпартыйнай групы».
18Лаўрэнцій Берыя (1899—1953) — шматгадовы камісар унутраных спраў (з 1946 г. кантраляваў дзейнасць МУС і МДБ), асцярожны і ўмеды гулец у закудісных унўтрыпартыйных інтрыгах, з яго імем звязана пасдабденне рэпрэсій у канцы 30х rr., а таксама правядзенне некадькіх амністый пасля смерці Сталіна. Арыштаваны летам 1953 г. і пакараны смерцю.
19 Аб узмацненні Жданава ў сістэме кіравання дзяржавай, барацьбе з «людзьмі» Малянкова і яго ролі ў кіраванні прапагандай гл. больш: Hahn W. G. Postwar Soviet Politics. The Fall of Zhdanov and Defeat of Moderation, 1946—53. Ithaca and London, 1982. P. 26—51.
20Печатнов B. Стрельба холостымн: советская пропаганда на Запад в начале «холодной войны» (1945—1947) // Сталпнское десятплетпе холодной войны: факты п гнпотезы. Москва, 1999. С. 112.
ІІІ.І. Ідэалогія і прапаганда ў Савецкім Саюзе: агульны агляд
155
з якой былі значна абмежаваны закупкі замежнай літаратуры, зацверджаны спіс устаноў, якія маглі яе атрымліваць, а таксама ўзмоцнены кантроль за пастаўкамі, захаваннем і выкарыстаннем21.
Вяснойлетам 1947 г. была праведзена гучная прапагандысцкая кампанія, скіраваная на дыскрэдытацыю радыёстанцый «Голас Амерыкі» і Бібісі, адначасова вялося тэхнічнае ўдасканаленне глушылак. Такім чынам, «барацьба ідэй» быда падобнай да вуліцы з аднабаковым рухам. 3за бездапаможнасці перад заходняй прапагандай было прынята рашэнне закрыць інфармацыйныя шляхі з Захаду ўнутры краіны22.
У дзейнасці Сталіна выразна бачылася імкненне ажыццявіць у як мага больш кароткі тэрмін татальную псіхалагічную мабілізацыю грамадства, актывізаваць у грамадстве пануючы ў першыя пасляваенныя гады дух абаронцаў абкладзенай цвердзі. На шляху да гэтай мэты стаяла істотная перашкода: інерцыя пераможнай эйфарыі народа, які ахвяраваў на алтар перамогі велізарную колькасць жыццяў за права на годнае жыццё ў спакоі і які ў большасці сваёй сімпатызаваў былым саюзнікам. У сувязі з гэтым першым крокам распачатай перабудовы прапаганды ў 1946 г. стала адхіленне ад кіравання ідэалагічнай сферай тэхнакрата Малянкова. Сталін справядліва лічыў, што з заданнем «закруціць гайкі» ў духоўнай сферы найлепш справіцца такі дасведчаны партыйны функцыянер, як Жданаў. Хваравіты Жданаў з вялікай энергіяй узяўся за рэалізацыю пасляваеннага палітычнага курса дыктатара, і гэты кірунак атрымаў назву «жданаўшчыны»23.
Істотным элементам новага курса быў матыў, які не з'яўляўся ў поўнай меры вынаходніцтвам савецкай сістэмы. Расійскі вялікадзяржаўны шавінізм, прыхаваны, а часам і адкрыты антысемітызм, тэза аб «асаблівай» ролі Расіі сярод славянскіх дзяржаў —: толькі некаторыя кампаненты з доўгага спісу выкарыстаных на розных этапах гістарычнага развіцця імперыі Раманавых. Мадыфікаваная ідэя «патрыятызму» вымагала барацьбы з варожым атачэннем і пошуку «непатрыятычных» элементаўунутры сістэмы. «Ворагі народа», «шкоднікі», «агенты», «шпіёны» — вось чарговыя вобразы створанай савецкай сістэмай парадыгмы ворага. Чысткі савецкага ваеннабюракратычнага апарату, ліквідацыі палітычных ворагаў сістэмы, людзей культуры і навукі, дэпартацыі цэлых народаў ужо было недастаткова, каб трымаць грамадства ў таталыіым падпарадкаванні. Шукаліся новыя спосабы для ўтрымання
21 Печатнов В. Стрельба холосгымп: советская пропаганда на Запад в начале «хододной войны» (1945—1947) // Стадмнское десятндетме холодной войны: факты м гмпотезы. Москва, 1999. С. 125.
22 Матэрыялы для антысавецкай прапаганды ненаўмысна пастаўляла на Захад сама няўклюдная савецкая машына прапаганды. У якасці прыкладу можна прывесці выпадак, калі на замежнай выставе былі выстаўлены фотаздымкі перадавых савецкіх работнікаў неахайнага выгляду і ў лахманах, што выклікала справядлівы гнеў сакратара ЦК УКП(б) Патолічава. Пасол у Ангдіі Зарубін даносіў пра адсутнасць прапагандысцкага эфекту ад фотаздымкаў, мэтай якіх было паказаць паступовую механізаццю сельскай гаспадаркі ў Савецкім Саюзе. На савецкім здымку вакол трактара і малатаркі зіуртавалася сорак два чалавекі. Англічане задалі лагічнае пытанне: «Што робяць усе гэтыя дюдзі, калі ў Англіі для абслугоўванля такой тэхнікі дастаткова фермера з жонкай?» Там же. С. 122.
23Костырченко Г. Тайная полмтнка ... С. 291.
156
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
людзей у перманентным страху і псіхалагічным напружан