• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
     прац па гісторыі Беларусі (1946 г.), у якой былі заўважаны сур'ёзныя метадааагічныя памылкі:
    В «Нсторпн БССР» неправмльно отражены вопросы образовання белорусского народа н белорусской государственностп, іідеалпзмруются экономпческне м культурные условня развптмя в Лптовском княжестве, преувелнчена роль предков белорусского народа в разгроме немецкмх псоврыцарей п монголотагарскпх захвагчпков, односторонне представлен вопрос об основе мсторнческнх связей между восточнославянскпмп племенамн4’.
    Ha XI Пленуме ЦК КП(б)Б пытанне выдадзенай у 1946 г. кнігі заняло важнае месца. Згодна з абавязковым на той час рытуалам, «самабічаваннем» павінны былі заняцца вышэйшыя органы ўлады. Заўсёды шукаліся казлы адпушчэння, тыя, хто павінен быў несці адказнасць за ўсе грахі. 1шы сакратар КП(б)Б Панамарэнка знаіішоў вінаватага не сярод аўтараў кнігі. Ім аказаўся сакратар па справах прапаганды Цімафей Гарбуноў, які несвоечасова напісаў уступ да працы. Акрамя паўтарэння вышэйзгаданых тэзісаў, выказвалася таксама меркавашіе, што аўтары трактуюць гісторыю Беларусі «з пункта гледжання контррэвалюцыйных нацыяналістычных дэмакратаў». Аспрэчвалася таксама падмацаваная археалагічнымі дадзенымі канцэпцыя
    ’’РГАСПП. Ф. 17, оп. 122, д. 207, л. 45. Паведамленне сакратарам ЦК УКП(б) А.Жданаву, А.Кузняцову, Н.Патолічаву аб працы ЦК КП(б)Б, 06.01.1947 г., за подпісам інспектара ЦК УКП(б) С.Задзіёнчанкі. Гаворка, галоўным чынам, вялася пра творы Кандрата Крапівы «Мілы чалавек» і Кучара «Заложнікі». У першым з іх расказваецца пра «подзвігі» спрытпага злодзея Жлукты, які хаваўся ад мабілізацыі ў Чырвоную Армію ў адным з аддаленых гарадоў краіны. Твор высмейвае партыйных і савецкіх чыноўнікаў, асцярожна і саркастычна паказваетагачасную рэчаіснасць. У творы «Заложнікі» аўтар «прыніжае вобраз барацьбы беларускага народа з фашызмам, аддаючы цэнтральнае месца здраднікам айчыны».
    40 Там же.
    41 Там же, л. 46. Заняткі гісторыяй стваралі для даследчыкаў вялікую небяспеку, бо невядома было, у якім месцы спатыкнешся: ці на адсутнасці павагі да рускага народа і яго культуры, ці на абвінавачваннях у нацыяналізме і касмапалітызме, што. v выніку азначала тое самае. Таму большасць гагачасных беларускіх гісторыкаў (тых, хто працаваў ў Беларусі, неабавязкова беларусаў) выбірала сярэдні пілях. 3 паведамлення пра Інстытут гісторыі Акадэміі навук БССР вынікае, што з 29 прац, запланаваных на цякучую пяцігодку, толькі пяць былі прысвечаны перыяду савецкай Беларусі, астатнія — гісторыі Рыма, Грэцыі і г.д.
    160
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    старажытнага Полацкага княства як беларускай протадзяржавы42. Праца ў выніку была знята з друку.
    Асудзілі аўтараў «Гісторыі Беларусі» таксама і на нартыйным сходзе ў Акадэміі навук. Як сведчаць матэрыялы сходу, было прызнана, што аўтары працы «перакруцілі гістарычныя факты, што праявілася ў нізкапаклонстве перад Захадам, ідэалізацыі палітычных і эканамічных умоваў жыцця беларускага народа пад ярмом літоўскапольскіх феадалаў»43. Гэты рытуал быў абавязковым у тагачаснай сістэме, дзе павінен быў сімвалізаваць усеагульнае асуджэнне калегамі сваіх «несвядомых таварышаў». Гэтаму служылі «суды гонару», якія пачалі практыкавацца з 1947 г.; праўда, ад гэтай практыкі хутка адмовіліся.
    Змены адбыліся таксама ў кульце герояў Айчыны, якія павінны былі сімвалізаваць новую вялікадзяржаўную міфалогію. Асаблівая роля належала Сувораву, слыннаму расійскаму палкаводцу, які спрычыніўся, між іншым, да падаўлення паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі. У якасці ўзнагароды за верную службу Сувораў атрымаў Кобрынскі ключ разам з навакольнымі вёскамі. У Кобрьше да 1946 г. працаваў доммузей Рамуальда Траўгута, героя паўстання 1863 г. і апошняга кіраўніка Нацыянальнага ўрада. Яго існаванне адпавядала культу і ідэалогіі рэвалюцыйнай барацьбы, існаваўшых у СССР у 1920—1930х гг. Змены ў ідэалогіі, якія адбываліся ў другой палове 1940х гг., спрычыніліся таксама і да змен у рэвалюцыйнай міфалогіі. Антыцарскія паўстапні 1830—1831 і 1863—1864 гг. ужо не разглядаліся як адназначна прагрэсіўныя, а пра дзейнасць паўстанцаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы наогул не згадвалася. У выніку гэтых змен музей Траўгута ў 1946 г. быў перароблены ў музей Суворава44. Хуткаплынныя змены ўнутрыпалітычнай сітуацыі, вывядзенне на першы план іншых гістарычных постацей, а часта і нізкі ўзровень адукацыі прыводзілі да камічных выпадкаў, калі прадстаўнікі савецкай адміністрацыі не ведалі сваіх герояў. Так, напрыклад, на пытанне кантрольнай камісіі ЦК КП(б)Б, кім быў Сувораў, кіраўнік Быценскага раённага ўпраўлення гандлю (Баранавіцкая вобл.) адказаў: «Сувораў — гэта знакаміты рэвалюцыянер, які змагаўся за рабочых і сялян»45.
    Новая трактоўка гісторыі беларускага народа была адаптавана да патрабаванняў тагачаснай савецкай гістарычнай навукі. У 1948 г. у часопісе «Бальшавік Беларусі» былі надрукаваны «Тэзісы аб асноўных пытаннях гісторыі БССР»46. Згодна з гэтымі тэзісамі, Вялікае Княства Літоўскае магло разглядацца выключна як дзяржава літоўскіх феадалаў, Рэч Паспалітая —
    42НАРБ. Ф. 4, воп. 20, спр. 232, арк. 27—28. Даклад 1га сакратара ЦК КП(б)Б Панамарэнкі на XI Пленуме ЦК КП(б)Б 15—16 лютага 1947 г.
    41НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 543, арк. 66. Паведамленне аб ходзе дыскусіі наконт сакрэтнага ліста ЦК УКП(б) па справе прафесараў Клюевай і Роскінай у БССР, сакратару ЦК УКП(б) А.Жданаву, без даты.
    “Грыцкевіч В. Пераадолець інерцыю стылю // Адраджэнне. Вып. 1. Мінск, 1995. С. 129.
    4’НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 71, арк. 174. Паведамленне аб стане палітычнап працы сярод насельніцтва ў Быценскім раёне Баранавіцкай вобл., без даты, не раней за чэрвень 1946 г.
    ■“’Тэзісы аб асноўных пытаннях гісгорыі БССР // Бадьшавік Беларусі. 1948. № 8. С. 36—72. Цыт. паводле: Грыцкевіч В. Пераадолець інерцыю ... С. 135.
    ІІІ.І. Ідэалогія і прапаганда ў Савецкім Саюзе: агульны агляд
    161
    Кобрынскі Доммузей ім. Суворава. Прапагандысцкае пастановачнае фота.
    162
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    як выключна польская дзяржава, а не федэрацыя ВКЛ і Польскай кароны. Падзел Рэчы Паспалітай лічыўся прагрэсіўным крокам. Крыху раней выйшла прапагандысцкая кніга І.Лочмеля «Очеркп псторіш борьбы белорусского народа протнв польскмх панов»47. Аўтар выкарыстаў некалькі палітычных схем і аналогій, параўнаўшы канец XVIII ст. з 1939 г., калі было скінута «з беларускіх сялян ярмо польскіх паноў». Гэтая схема даказвала тэзіс аб тым, што і Рэч Паспалітая ў межах канца XVIII ст., і міжваенная Польшча не мелі права на існаванне. Тэзісы, якія пабачылі свету 1948 г., збольшага паўтаралі гэтую схему; акцэнт у іх рабіўся асабліва на імкненні беларускага народа да «уз'яднання» з расійскай (або маскоўскай) дзяржавай на розных этапах гістарычнага развіцця.
    Нямецкі гісторык Райнер Лінднер глыбока прааналізаваў і ўсебакова вывучыў праблему ўзаемаадносінаў гісторыкаў і ўлады на Беларусі ад XIX ст. да сучаснасці48. Для нас найбольш цікавымі з'яўляюцца раздзелы, прысвечаныя пасляваеннаму перыяду. У той час адбывалася ўсё большае падпарадкаванне гістарычнай навукі палітыцы камуністычнай партыі. Цэнтрадьнае месца ў гістарычнай канцэпцыі Беларусі заняў Сталін. У 1945—1952 гг. яго асобе было прысвечана каля 600 кніг і брашур, якія змяшчалі яго працы або працы аб ім49. Акрамя працаў пра Сталіна, вялікае значэнне надавалася барацьбе з буржуазнай ідэалогіяй і мараллю, фармаванню камуністычнага светапогляду. У школах камуністычны светапогляд і савецкі патрыятызм павінен быў прывівацца праз гісторыю народаў СССР, у кантэксце якой вывучалася таксама і гісторыя свайго народа. Гісторыя Беларусі як асобная дысцыпліна не вывучалася. Праўда, у 1954 г. пасля доўгіх дыскусій выйшаў I том «Гісторыі Беларусі», які атрымаў адабрэнне ўлады і быў напісаны з марксісцкіх пазіцый.
    У беларускай гістарыяграфіі першых пасляваенных гадоў на першы план выходзіла рэалізацыя некалькіх партыйных заданняў. Даследаванне гісторыі паходжання беларускага народа, гістарызацыя «ўз'яднання»ў1939 г. і стварэнне партызанскага міфа павінны былі злучыць савецкапатрыятычную і неанацыянальную версіі гісторыі. Рэабілітацыя паняцця «нацыянальны» праходзіла ва ўмовах абуджэння патрыятызму кожнага з народаў, якія ўдзельнічалі ў Другоіі сусветнай вайне. Таму яго трэба было скіраваць у «правілыіае» русла, падкрэсліваючы адзінства беларускага і рускага народаў, іх агулыіае паходжанне, непераадольнае імкненне беларускага народа да ўз'яднання з Расіяй на працягу ўсяго гістарычнага шляху, ствараючы пантэон пазітыўных, строга падабраных герояў для беларускай сацыялістычнай нацыі. Новай версіі «рэнацыяналізаванай» пад сцягам патрыятызму гістарыяграфіі чакалі ўжо адпаведныя ўзоры інтэрпрэтацыі падзей і ацэнкі асобных постацей50.
    4 Гл.: Лочмель І4.Ф. Очеркн лсторнн борьбы белорусского народа протнв польскмх панов. Москва, 1940.
    48 Аінднер Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі XIX—XX сгст. СПб., 2005.
    49Тамсама. С. 322.
    '"Тамсама. С. 240—265. Больш на тэму саветызацыі гістарычнай навукі ў Беларусі гл.: Партноў А. Саветызацыя гістарычнай навукі ў Украіне і Беларусі (некаторыя канцэпту
    ІІІ.І. Ідэалогія і прапаганда ў Савецкім Саюзе: агульны агляд
    163
    БІЯЛОГІЯ
    Акрамя гісторыі і іншых іуманітарных навук, хваля барацьбы з касмапалітамі распаўсюдзілася на іншыя сферы, у тым ліку на дакладныя дысцыпліны, дзе вельмі моцны ўдар быў нанесены па біялогіі. У той час галоўныя пазіцыі ў савецкай біялогіі займала так званая школа акадэміка Лысенкі, які яшчэ ў 1930я гг. для барацьбы са сваімі праціўнікамі развіў тэорыю новага навуковага напрамку, які грунтаваўся на «рэвалюцыйных прынцыпах». Характарыстыка канкрэтных пытанняў, звязаных з тэорыяй Лысенкі, не ўваходзіць у нашы задачы, але варта звярнуць уваіу на тое, што згаданая тэорыя была перанесена ў палітычную плоскасць. У выніку яна выкарыстоўвалася для барацьбы з навуковымі апанентамі, якіх абвінавачвалі ў «касмапалітызме». Такой ахвярай стаў прэзідэнт Акадэміі навук БССР А.Жэбрак. Непасрэднай падставай для ганенняў стала яго публікацыя ў амерыканскім навуковым часопісе, дзе Жэбрак напісаў, што «праз некалькі год тэорыя Аысенкі не будзе мець навуковага значэння»51. 3 парушэннем статута Жэбрак быў зняты з пасады прэзідэнт