Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
дапусціць, што вельмі часта такая статыстыка не мела нічога агульнага з рэчаіснасцю. Напрыклад, паводле больш канфідэнцыйных партыйных
"'НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 292, арк. 114—116. Дзейнасць аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б у заходніх абдасцях БССР за перыяд сакавік—красавік 1945 г., без даты, не раней за сакавік 1945 г., за подпісам сакратара ЦК КП(б)Б па справах прапаганды Ц.Гарбунова.
61 Пастанова ЦК УКП(б) ад 9 жніўня 1944 г. «Аб найбдіжэйшых задачах партыйных арганізацый КП(б) Бедарусі ў гадіне масавапалітычнай і культурнаасветніцкай працы» // Коммуннстмческая партня Советского Союза в резолюцнях н решеннях сьездов, конференцпй іі пденумов ЦК. Т. VII. 1938—1945. Москва, 1985. С. 509.
“Пастанова ЦК УКП(б) ад 20.01.1945 г. «Аб палітычнай працы партыйных арганізацый сярод наседьніцтва заходніх абдасцей БССР» // Коммунмсгнческая партмя Советского Союза в резодюцнях м решеннях сьездов, конференцмй м пденумов ЦК. Т. VII. 1938—1945. Москва, 1985. С. 536.
“НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 292, арк. 196. Дадзеныя аб колькасці прачытаных дектарамі ЦК КП(б)Б декцый у заходніх абласцях БССР за перыяд ліпень—снежань 1944 г., без даты, не раней за снежань 1944 г.
ІІІ.ІІ. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР 169
паведамленняў, сакратар па справах прапаганды і агітацыі брэсцкага абкама Красоўскі з верасня 1944 г. да пачатку лютага 1945 г. «ніводнага разу не выступіў з лекцыямі на палітычныя тэмы»64. Сакратар Дзісненскага райкама (Полацкая вобл.) у час праверкі стану ідэйнапалітычнай працы засведчыў, што не мае часу на прапаганду, таму што ніхто пра гэта не пытаецца, аднак усе хочуць выканання плана паставак дзяржаве. У тым самым раёне старшыня Мікалаеўскага сельсавета прызнаўся, што толькі час ад часу чытае газеты, таму што мусіць «гнаць людзей на працуўлесе»65. Апісаныя выпадкі не былі выключэннямі з правіла.
У рэзалюцыях лютаўскага Пленума ЦК КП(б)Б значнае месца занялі пытанні Заходняй Беларусі. Нездавалыіяючая праца на ідэалагічным фронце тлумачылася шэрагам прычын. Для тагачаснай палітычнай сітуацыі ў СССР было традыцыйным шукаць «ворагаў і шкоднікаў» і ўскладваць на іх самыя розныя правіны. Ва ўмовах заходніх тэрыторый БССР да гэтай катэгорыі залічваліся: «нямецкафашысцкая агентура», «кулакі», «агенты лонданскага эміграцыйнага ўрада», «беларусканямецкія нацыяналісты — саўдзельнікі злачынстваў супраць беларускага народа», «польскафашысцкія нацыяналісты — здраднікі інтарэсаў польскага народа» і «ўкраінскафашысцкія нацыяналісты»66.
Наступная прычына няўдачы заключалася ў «неразуменні многімі супрацоўнікамі партыйных арганізацый КП(б)Б сітуацыі ў заходніх абласцях, механічнае перанясенне спосабаў і метадаў арганізацыі палітычнай працы з усходніх абласцей на заходнія», а таксама ігнараванне таго факта, што «большасць сялян шмат гадоў жыла ва ўмовах панскай Польшчы і тры гады — пад уплывам нямецкафашысцкай прапаганды». У сувязі з гэтым быўраскрытыкаваны аддзел прапаганды ЦК КП(б)Б і адпаведныя абласныя функцыянеры за адсутнасць належнай працы ў сваёй галіне, невыкарыстанне друку «як найважнейшага сродку выхавання працоўных мас у духу камунізму»67.
У рэзалюцыі, прынятайу сферы ідэалагічнавыхаваўчай працы на заходніх тэрьіторыях, акрамя традыцыйных сцверджанняў пра «бальшавіцкую чуйнасць і непрымірымую пазіцыю ў дачыненні да варожых элементаў», знайшлося месца для выказванняў пра «ліквідацыю наступстваў нямецкай акупацыі ў людской свядомасці», пра «фармаванне ў людзей пачуцця савецкага патрыятызму», «ролю партыі Леніна і савецкай улады ў гістарычнай падзеі — аб'яднанні беларускага народа», пра «непарыўныя сувязі і дружбу беларускага і рускага народаў» і г.д.68
ЫНАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 83, арк. 16. Даклад 3 сакратара Маліна на VI Пленуме ЦК КП(б)Б, 15.02.1945 г.
ВНАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 136, арк. 21—22. Запіска аб масавапалітычнай працы сярод вясковых жыхароў Полацкай вобл., 20.08.1947 г.
“Рэзадюцыя Пленума ЦК КП(б)Б ад 12—18.02.1945 г. «Аб задачах партыйных арганізацый заходніх абласцей Беларусі» // Коммунмстнческая партая Белоруссмн в резолюцмях н решенмях сьездов н пленумов ЦК. Т. 3,1933—1945. Мннск, 1985. С. 499—500.
"Там же. С. 509—510.
“Там же. С. 519—521.
170
Раздзел Ш. Ідэалогія, асвета і прапаганда
Аддзел агітацыі і прапаганды ЦК КП(б)Б, выконваючы пералічаныя вышэй распараджэнні, запланаваў на працягу сакавіка—красавіка 1945 г. пракантраляваць працу ваўкавыскага і лідскага партыйных кабінетаў, праверыць вясковыя палітычныя школы ў Куранецкім раёне (Маладзечанская вобл.) і пракантраляваць баранавіцкі гаркам у сферы працы з інтэлігенцыяй і г.д.69
Для «выкрыцця беларускіх, польскіх і ўкраінскіх нацыяналістаў» у Маладзечанскую, Пінскую і Полацкую вобл. было накіравана некалькі груп прапаганды ЦК. Яны мелі зацверджаную тэматыку агітацыйнапрапагандысцкіх выступленняў,у якіх найважнейшы акцэнт рабіўся на паказ магутнасці савецкай дзяржавы, савецкага народа, сацыялістычнага ладу, судоў, канстытуцыі, выкрыццё разнастайных «нацыяналістаў», Германіі і на прадстаўленнё савецкага бачання міжнароднай сітуацыі.
Пакінулі таксама месца і для «польскіх нацыяналістаў». Гэтай тэме былі прысвечаны наступныя прапагандысцкія лекцыі: «Польскафашысцкія нацыяналісгы — здраднікі польскага народа, саўдзельнікі злачынстваў нямецкафашысцкіх захопнікаў», «Здрадніцкая прафашысцкая і антынародная палітыка былых пануючых класаў Польшчы», «Вызваленне Чырвонай Арміяй брацкага польскага народа і ўзмацненне польскасавецкага сяброўства»70. Акрамя пытанняў ідэалагічнага характару, прадугледжваўся ўдзел у гаспадарчых кампаніях. Планавалася праводзіць сходы жанчын і зачытваць даклад «Вясновая пасяўная і задачы жанчын», надрукаваць 100 тыс. улётак з заклікам да вясновай пасяўной71.
У маі 1945 г. была створана група прапаганды ЦК КП(б)Б з 15 чалавек, якая, акрамя выступленняў з дакладамі, павінна была кантраляваць і дапамагаць прапагандысцкім структурам на мясцовым узроўні, праводзіць выязныя семінары на палітычныя і культурнаасветніцкія тэмы, галоўным чынам, у заходніх абласцях. Да чэрвеня 1946 г. такія семінары былі праведзены ў Юрацішкаўскім, Навагрудскім, Навамышскім, Брэсцкім, Кобрынскім, Сапоцкінскім, Дзісенскім, Мёрскім і іншых раёнах заходніх абласцей БССР72.
Выклікаюць цікавасць пытанні, якія задавалі насельнікі заходніх абласцей членам груп прапаганды. Іхнія сумненні рупліва натаваліся, размяркоўваліся згодна з тэрытарыяльным прынцыпам і адсыдаліся на аналіз у аддзел прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б. Такія звесткі давалі магчымасць прааналізаваць узровень дасведчанасці насельніцтва ў розных палітычных пытаннях, а таксама карэктаваць гэтыя веды і вызначаць кірункі прапаганды. Пытанні
69НАРБ. Ф. 4, вон. 29, спр. 221, арк. 95—98. Паведамденне аб справах аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б у заходніх абласцях БССР у сакавіку—красавіку 1945 г., без даты, не раней за 18 дютага 1945 г., за подпісам сакрагара ЦК КП(б)Б па справах прапаганды Гарбунова.
™Тамсама.
71 Тамсама.
72НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 94, арк. 1. Справаздача аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б аб працы груп прапаганды ў маі 1945 г. — чэрвені 1946 г., без даты, не раней за діпень 1946 г., за подпісамі: кіраўніка груп прапаганды ЦК КП(б)Б Саўрэя і сакратара ЦК КП(б)Б па справах прапаганды Бугаёва.
ІІІ.ІІ. Галоўныя кірункі Савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР 171
Пасляваенны Пінск. Пастановачнае прапагандысцкае фота.
172
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
жыхароў— вельмі цікавая крыніца, якая пакуль не была выкарыстана даследчыкамі. Гэтая праблема падымалася на IV канферэнцыі Беларускага гістарычнага таварыства «Беларуская гісторыя эпохі БССР»73.
Сярод задаваных населыііцтвам пытанняў можна вылучыць наступныя: «Чаму рэлігійнае свята Вялікдзень — працоўны дзень?» (пытаецца рабочы), «Ці будуць пасля вайны ліквідаваны калгасы?», «Дзе будзе праходзіць польскасавецкая мяжа?», «Ці будзе альбо ці ёсць камуністычная партыя ў Польшчы?», «Якія ёсць звесткі на тэму створанай лонданскім урадам арміі, якая складаецца з вывезеных у Заходнюю Германію палякаў?» і г.д. (пытанні ад населыііцтва Баранавіцкай вобл.)74.
МЕТАДЫ ВЯДЗЕННЯ ПРАПАГАНДЫ IАГІТАЦЫІ
Галоўным метадам вядзення прапаганды і агітацыі сярод мясцовага насельніцтва былі традыцыйныя для бальшавіцкай ідэалогіі чытанні дакладаў і стварэнне агіткалектываў. Вынікі такой дзейнасці на вёсцы былі мізэрныя, а ў першыя пасляваенныя гады яна вялася галоўным чынам у гарадах. Вялікі ўплыў на гэта мела антысавецкая партызанка, якая актыўна дзейнічала ў пекаторых вясковых раёнах, а таксама прызнанне прыярытэту эканамічных кампаній. У Пінску было прачытана ў 1946 г. на працягу шасці месяцаў 730 лекцый, прысвечаных бягучым і навуковаасветніцкім тэмам, а таксама тэме выканання пяцігадовых планаў. У горадзе, паводле савецкіх крыніц, дзейнічала 47 агітацыйных груп, у якіх працавала 630 агітатараў75. У той жа час у Гродне працавала 37 агітацыйных груп, у якіх было задзейнічана 883 агітатары. Сярод іх асноўную колькасць складалі рускія — 455 чалавек, беларусаў было 227, палякаў — 9, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей — 132. Акрамя гурткоў па вывучэнні «Кароткага курса УКП(б)» і пяцігадовага плана, былі арганізаваны дзве партыйныя школы (80 слухачоў) і двухгадовы вячэрні ўніверсітэт марксізмуленінізму з двума факультэтамі: гістарычным і эканамічным (150 слухачоў)76.
Усе гэтыя лічбы не адлюстроўваюць рэальнага стану. Стварэнне агітацыйнай групы (калектыву) не заўсёды азначала, што гэты калектыў дзеяздольны. Вельмі часта ў агітатары запісвалі ўсіх большменш адукаваных
’’Матэрыялы IV навуковай канферэнцыі Бедарускага гістарычнага таварыства «Бедаруская гісгорыя эпохі БССР». Мінск, 31 мая — 1 чэрвеня 2004 г. // Гістарычны адьманах. Т. 10.2004. ДасдедчыкзМінска Валянцін Мазец звярнуўувагу, акрамя іншага, наадсутнасць сучасных прац на гісторыі КПБ і нявыкарысганасць багагых збораў ііытанняу і адказаў на іх дектараў аддзела прапаганды і агітацыі. Гісторык дічыць, што наваг павярхоўны анаяіз гэтых матэрыялаў можа знішчыць міф пра «народную ўдаду».
74НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 93—94. Перадік пытанняў, задаваных наседьніцтвам чденам прапагандысцкіх груп, без даты, не раней за жнівень 1945 г.
” НАРБ. Ф. 4, воп. 47, арк. 329—330. Паведамденне «Аб масавападітычнай працы сярод насельніцтва Пінска», без даты, не раней за 01.07.1946 г., за подпісам кіраўніка а/цзеда прапаганды і агітацыі Пінскага гаркама Залескага.
“Тамсама, арк. 1—2. Паведамденне «Аб падітычнай працы ў Гродне за 1.01. — 10.09.1946 г., 13.09.1946 г., за подпісам сакратара Гродзенскага