• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    а Акадэміі навук, былі звольнены таксама яго супрацоўнікі. Канчатковы разбор адбыўся ў Маскве, дзе супраць яго выступілі былыя калегі. Там былі раскрытыкаваны яго навуковыя дасягненні і зроблена прапанова «пакончыць з рэакцыйнай ідэалогіяй Вейсмана—Моргана—Мендэля»52.
    Асобныя навукоўцы праявілі мужнасць і даслалі Жданаву лісты, у якіх выказвалі падтрымку Жэбраку. І.Рапапорту гэта каштавала партбілета, прафесару Д.Сабініну — пасады загадчыка кафедры фізіялогіі ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце53.
    ГІраз імкненне дыскрэдытаваць усё, што хоць неяк было звязана з Захадам, даходзіла да абсурдных сітуацый. Фактычна ўсе навуковыя дасягненні і адкрыцці прыпісваліся рускім (лакаматыў, электрычная лямпачка, тэлеграф і г.д.). У ліпені 1948 г. іучна крытыкаваўся артыкул акадэміка Юрыя Вейса «Аб канструкцыі ворных і сеяльных сельскагаспадарчых машын». Тагачасны прэзідэнт АН БССР М.Грашчанкоў абвінаваціў вучонага ў «буржуазным аб'ектывізме і безыдэйнасці». Справа, галоўным чынам, заключалася ў тым, што ў артыкуле не было праведзена параўнальнага аналізу сельскагаспадарчых машын перыяду «дарэвалюцыйнага і дакалгаснага» з перыядам калгаснага ладу, адсылкі ж да замежных крыніц былі ахарактарызаваны як «праявы падхалімства перад буржуазнай сельскагаспадарчай навукай»54.
    альныя меркаванні) // Беларускі гістарычны агляд. Т. 7. Сш. 2. 2000. С. 476—488; Кузё Т. Гісторыя, памяць і фармаваньне нацыяў на постсавецкай каляніяльнай прасторы // ARCHE. 2003. № 3. С. 102—123.
    51	Токараў М. Дзейнасць Акадэміі навук БССР у першыя пасляваенныя гады (1946— 1950) // Весці АН БССР. 1991. № 3. С. 51—58.
    ,2Тамсама.
    53	Нз мстормм борьбы с лысенковіцнной / публ. В.Есакова, С.Нвановой, Е.Левнной // Нзвестпя ЦК КПСС. 1991. № 4. С. 125—141; № 6. С. 157—173; № 7. С. 109—121. Прафесар Сабінін не вытрымаў цкавання і застрэліўся.
    54Токараў М. Дзейнасць Акадэміі... С. 52.
    164
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    Мічурынская навука. Пастановачнае прапагандысцкае фота.
    Наша (г.зн. Савецкая) краіна — радзіма рады'ё. Пастановачнае прапагандысцкае фота.
    ІІІ.І. Ідэалогія і прапаганда ў Савецкім Саюзе: агульны агляд
    165
    Панаванне кадраў немясцовага паходжання — як на розных узроўнях партыйнай і савецкай улады, так і ў навуцы — не магло не кідацца ў вочы і не выклікаць пратэстаў. У лісце Жданаву, падпісаным некалькімі навукоўцамі з Беларусі, апісана катастрафічная сітуацыя нацыянальных кадраў у беларускай навуцы. Паводле гэтага ліста, у БССР працавала толькі чатыры дактары навук, якія былі беларусамі па нацыянальнасці; у той самы час толькі на працягу 1945 г. у Казахстане дысертацыі абаранілі сямёра казахаў. Ніводзін беларускі навуковец не атрымаў Сталінскай прэміі. Кватэры, прызначаныя для навукоўцаў з Мінска, 1ы сакратар КП(б)Б Панамарэнка забраў для партыйных функцыянераў. Таксама звярталася ўвага Жданава на тое, што Беларусь атрымала мізэрную колькасць навуковага абсталявання для лабараторый, якое дастаўлялася з Германіі і накіроўвалася пераважна ў цэнтр55.
    ЛІСТЫ «ПАДЗЯКІ» СТАЛІНУ
    Атмасфера падазронасці і страху, якая панавала ў тагачаснай савецкай дзяржаве, услаўленне асобы Сталіна, вяртанне да царскай ідэалогіі абумовілі хвалю выказвання вернападданніцкіх пачуццяў нацыянальнымі рэспублікамі. Гэтыя пачуцці выказвалісяўформе разнастайныхлістоўдэлеграм, аптымістычных справаздач, якія дасылаліся правадыру. 3 нагоды 70годдзя Сталіна ў Беларусі была арганізавана кампанія па напісанні агульнага пісьма ад працоўнага насельніцтва Заходняй Беларусі, што выклікала пэўнае супраціўленне з боку грамадства. Распачатая ў той час калектывізацыя выклікала хвалю адмоваў падпісаць пісьмо з віншаваннямі Сталіну. У адной са справаздач апісаны прыклады такіх адмоваў ад насельніцтва Ваўкавыскага раёна (Гродзенская вобл.). Часта сяляне меркавалі, што такім чынам яны выкажуць сваю згоду на ўступленне ў калгас. Калі добра ведаць асаблівасці савецкай сістэмы і асобных партыйных чыноўнікаў, то можна пагадзіцца, што страхі не былі беспадстаўнымі. Праз выкарыстанне адміністрацыйных метадаў і запалохванняў у рэшце рэшт удалося сабраць вялізную колькасць подпісаў56. У Навамышскім раёне (Баранавіцкая вобл.) чатырма гадамі раней збіралі подпісы пад пісьмом «падзякі» Сталіну. Прычыны адмоў былі тымі самымі: страх перад запісам у калгас, згода на высылку ў Сібір57. Гэты ліст аддюстроўваў пануючую ў грамадстве атмасферу і наглядна паказваў найважнейшыя складнікі прапаганды, якая вялася на гэтых абшарах:
    "РГАСПН. Ф. 17, оп. 122, д. 117, л. 74—80. Пісьмо Жданаву, 02.08.1946 г., падпісалі: дацэнт Фёдараў, Паўлючэнка, Некрашэвіч. Па гэтых асобах удалося знайсці наступныя звесткі: дацэнт Ф.І. Фёдараў з'яўляўся загадчыкам кафедры тэарэтычнай фізікі БДУ; дацэнт І.Г. Некрашэвіч быў загадчыкам кафедры агудьнай фізікі БДУ; М.М. Паўлючэнка з'яўляўся дэканам хімічнага факультэта і загадчыкам кафедры фізічнай і калоіднай хімйБДУ.
    56НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 198, арк. 29—45. Паведамленне аб зборы подпісаў пад лісгом Сталіну, без даты, не раней за касгрычнік 1949 г.
    ”НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 3. Паведамленне аб масавапалп ычнай працы ў Навамышскім раёне Баранавіцкай вобл., 25.06. — 15.07.1945 г.
    166
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    Падпісанне віншавальнага ліста з нагоды 70годдзя Сталіна. Прапагандысцкае фота.
    МТС. 1949 г. Прапагандысцкае фота.
    III.II. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР	167
    Мудрый учнтедь, велйкмй вождь, отец родной! Бедоруссклй народ постромд с Вашей помоіцью советскую мндустрмальноколхозную республмку, собрал все белорусскме земдп в едмном соцмалнстмческом государстве (...). Ншцета, мрак, цепм м тюремные решеткн — все это отлмчадо путь сыновей западнобедорусской землн (...). Свет с востока пронмкал во все уголкн западнобелорусской землм (...). Да здравствует Ведмкмй Вождь, учмтель н друг семьп товарміц Сталнн! Да здравсгвует велмкмй русскнй народ, старшмй брат, друг м освободнтель белорусского народа!58
    Падсумоўваючы падраздзел, варта звярнуць уваіу на шматвымерны і паўсюдны характар пашырэння савецкай ідэалогіі і прапаганды. Кожная частка савецкай дзяржавы адчуда ў большай або меншай ступені эфекты новай падітыкі. Бегдая характарыстыка атмасферы, якая панавала ў ідэадагічнай сферы савецкай палітыкі, паказвае, што яе ўплыў на грамадскае жыццё адыгрываў важную ролю ў фармаванчі і правядзенні індактрынацыі грамадства ў Заходняй Бедарусі. 3 удікам ун фікацыйнага характару савецкай падітыкі на ўсёй тэрыторыі можна выказа іь меркаванне, што грамадскапалітычныя ўмовы ў Заходняй Беларусі, супр ціўленне саветызацыі значнай часткі грамадства (актыўнае і пасіўнае) сп ычыніліся да таго, што тут праводзілася адрозная ад агульнапрынятай пр іпагандысцкая палітыка. Таму апісаныя ў папярэдніх раздзелах падзеі меді на нашу думку, важнае значэнне для рэалізацыі ідэалагічных і прапаганд ісцкіх асноў, а таксама нацыянальнай палітыкі на дадзенай тэрыторыі. У і іступных падраздзелах на аснове архіўных матэрыялаў і іншых крыніц зробд на спроба пацвердзіць гэты тэзіс.
    III.II.	ГАЛОЎНЫЯ КІРУНК ІСАВЕЦКАЙ ПРАПАГАНДЫ
    Ў ЗАХОДНІХ АБЛАСЦЯ> БССР59
    Першыя палітычныя рашэнн на вышэйшым узроўні ўлады ў сферы вядзення прапаганды і агітацыі ў Заходняй Беларусі былі прынятыя детам 1944 г. і на пачатку 1945 г. У паст новах ЦК УКП(б) ад 9 жніўня 1944 г. і ад 20 студзеня 1945 г. аб партыйнай і палітычнай працы ў заходніх абласцях, а таксама ў пастанове Пленума ] І,К КП(б)Б ад 16 дютага 1945 г. асабдівая
    58 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 3. Паведамленне аб масавападітычнай працы ў Навамышскім раёне Баранавіцкай вобл 25.06. — 15.07.1945 г.
    59 У савецкай пасляваеннай гісгары; рафіі пытанні прапаганды ў Заходняй Беларусі ў пасляваенны перыяд разглядаліся галоўным чынам, у рэчышчы «культурнага будаўніцтва», а таксама кіраўнічай poz камуністычнай партыі ў гэты перыяд. Да такіх прац можна аднесці: Царюк І4.О. КПБ  органпзатор культурного стронтельства в западных областях (1939—1955). Мннск, 1971; (арюк І4.О. Культурное стромтельство в послевоенные годы (1946—1958). Мпнск, 1979 і ів п. Панегірык ідэалагічнай дзейнасці КПБ з'явіўся ў 1963 г.: Грак К. Ндеологнческая рабоі : КПБ в первые послевоенные годы (1945—1946). Мннск, 1963. У гістарыяграфіі незааежі ш Беларусі няма прац, прысвечаных вывучэнню савецкай прапаганды на тэрыторыі зах< і,ніх абласцей у пасляваенны перыяд. Некаторыя звесткі пра гэты перыяд можна знайсі ў асобных беларускіх аўтараў, якія даследуюць розныя праблемы. Гл.: Вялікі А. Белар\ ы і палякі ... Мінск, 2005; Ярмуспк Э. Катоамческнй костел ... Гродно, 2006; В.Белозоро пч. Западнобелорусская деревня ... Гродно, 2004; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. II. Мінск, 1995; у зборніку прац польскіх даследчыкаў пад рэдакцыяй К.Ясевіча: Tygiel narodow ... Warszawa, 2005 і інш.
    168
    Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
    ўвага звярталася на ўзмацненне прапагандысцкай, тэарэтычнай і масавапалітычнай працы абкамаў, райкамаў, гаркамаў і ўсіх устаноў прапаганды. Адным з найважнейшых накірункаў прапаганды было прызнана «ідэалагічнае выхаванне, выкрыццё фашысцкіх нацыяналістаў і іх ідэалогіі; у друку і агітацыйнапрапагандысцкай працы —выкрыццё польсканямецкіх і беларусканямецкіх нацыяналістаў, якія працяпзаюць заставацца наёмнікамі нямецкіх захопнікаў, саўдзельнікамі злачынстваў супраць беларускага народа. У асобных раёнах Пінскай і Брэсцкай абласцей неабходна выкрыць таксама ўкраінскафашысцкіх нацыяналістаў. Уся праца ў гэтай сферы павінна служыць далейшаму ўзмацненню савецкай улады ў заходніх абласцях і забеспячэнню патрэбаў фронту і народнай гаспадаркі»60.
    АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАЦЫ ПРАПАГАНДЫ
    Дляўзмацнення прапагандысцкай працыўпраўленне кадраўіўпраўленне прапаганды і агітацыі ЦК УКП(б) атрымалі даручэнне набраць і накіраваць на сталую працу ў БССР, акрамя высланых раней 42 прапагандыстаў, 8 чалавек на кіраўнічыя пасады з ліку выпускііікоў Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б) і 30 выпускнікоў міжабласных курсаў работнікаў прапаганды ў Куйбышаве. Акрамя таго, было вырашана да 1 верасня 1944 г. скіраваць у БССР на два месяцы некалькі груп прапаганды з Масквы61. У заходнія вобл. БССР было выслана 15 лектараў з ліку выпускнікоў лектарскіх курсаў пры ЦК УКП(б) і 10 кваліфікаваных работнікаў друку62.
    На працягу шасці месяцаў (ліпень—снежань 1944 г.) лектары ЦК КП(б)Б правялі ў заходніх абласцях БССР 120 лекцый на розныя тэмы: тэорыя і гісторыя УКП(б), ваеннапалітычная сітуацыя, міжнародная сітуацыя, а таксама рабілі прэзентацыі кнігі І.Сталіна «О Велмкой Отечественной войне Советского Союза». Больш за ўсё лекцый было прачытана для савецкага актыву (57), менш — для інтэлігенцыі (18) і мясцовага насельніцтва (29)63.
    Цяжка сказаць, наколькі гэтыя лічбы адлюстроўваюць рэальную сітуацыю. Можна