Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
гарка.ма Ціханчука.
ІП.II. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР 173
людзей: настаўнікаў, чыноўнікаў, студэнтаў і г.д. У справаздачы маскоўскай камісіі, якая правярала працу беларускіх партыйных арганізацый, адзначаецца, што «кадры для агітацыйнапрапагандысцкай працы ў шэрагу выпадкаў набіраюцца выпадкова. Многія з іх дрэнна адукаваныя і таму не здольныя праводзіць масавапалітычную працу»77. Нават «прафесійныя» функцыянеры вялі агітацыю не асабліва актыўна. 13 дакладчыкаў Гродзенскага гаркама, 6 — Зэльвенскага райкама, 16 — Сапоцкінскага райкама ніводнага разу не праводзілі лекцый для «выкрыцця беларусканямецкіх і польскафашысцкіх нацыяналістаў»78.
У Сапоцкінскім раёне агітатарамі запісалі ўсіх старшынь сельсаветаў і 49 з 55 настаўнікаў. Раённы пракурор Фірсаў, адукацыя якога абмяжоўвалася сямю класамі школы, быў вельмі здзіўлены, даведаўшыся ад камісіі з Мінска, што ён з'яўляецца агітатарам у Польнабагатырскім сельсавеце і праходзіць такім чынам па дакументах райкама. Дырэктар школы ў Матылях, які, да таго ж, не меў ніякай педагагічнай адукацыі, толькі з вуснаў упаўнаважаных па выбарах даведаўся пра тое, што ён — старшыня агітацыйнага пункта79.
Многія з запісаных у агіткалектывы «больш займаліся п'янствам, біццём мясцовых сялян, чым чытаннем кніжак і адукацыяй». Кіраўнік Сапоцкінскага РА НКДБ Чыркоў на прапанову выступіць з прапагандысцкім дакладам адказаў: «Мне няёмка, нашыя органы павінны караць, а не выхоўваць»80. Зазначалася, што «агптацііоннопропагандпстская работа проводптся по суідеству средн самнх пропагандпстов й агнтаторов в форме совеіцаннй районного м сельского актнва. Апітаторы агнтмруют самгі себя»81. Мясцовае насельніцтва, не давяраючы савецкай уладзе, любымі спосабамі пазбягала сустрэч з ёю. Як адзначалася ў адной з запісак: «Кроме угроз м оскорбленпй крестьяне нмчего от нмх не слышат (...). Нменно заставлять, грубнть н крмчать, а не убеждать н разьяснять прнвыклм в Сопоцкмнском районе (...)». Настаўнік Купрыянчык (з усходу) свае непрымальныя паводзіны ў адносінах да мясцовых тлумачыў наступным чынам: «Няма сэнсу пераконваць іх у нечым, іх трэба прымушаць рабіць тое, што нам патрэбна»82.
’’РГАСПН. Ф. 17, оп. 122, д. 207, л. 72—79. Запіска сакратарам ЦК УКП(б) Жданаву, Кузняцову, Патолічаву і Папову «Аб недахопах у ідэалагічнай і масавапалітычнай працы беларускай партыйнай арганізацыі», 07.01.1947 г., за подпісамі кіраўнікоў аддзелаў Упраўдення прапаганды і агітацыі ЦК УКП(б) Цвяткова і Клімава.
™НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 70—88. Паведамленне аб выкананні Гродзенскім абкамам КП(б)Б пастановы ЦК УКП(б) ад 20.01.1945 г. «Аб палітычнай працы партьійных арганізацый сярод насельніцтва заходніх абласцей БССР», 03.07.1945 г.
”НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201. Рапарт аб знаходжанні інспектараў ЦК КП(б)Б у Матыльскім сельсавеце Васілішкаўскага раёна, 03.03.1950 г., арк. 54.
""НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 202. Інфармацыйная запіска аб працы прапагандысцкай групы ЦК КП(б)Б у Сапоцкінскім раёне Гродзенскай вобд, у ходзе падрыхтоўкі да выбараў у Вярхоўны Савет СССР, без даты, не раней за 10.02.1946 г., арк. 96—103.
81 Тамсама.
82Тамсама.
174 Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прапаганда
МОВА ПРАПАГАНДЫ
Заслугоўвае ўвагі праблема мовы, на якоіі праводзілася прапаганда. Адным з элементаў на шляху да выхавання савецкага чалавека было выкарыстанне адпаведнай мовы — савецкай.
Азначэнне «савецкая мова» суадносіцца хутчэй з паняццем палітычнага жаргону, словы якога набывалі міфічны сэнс, былі нечым накшталт магічнага заклінання. Міфы і абрады павінны былі запоўніць духоўную пустэчу савецкага чалавека, лозунгі — стаць загадамі. Міхаіл Гелер вызначаў савецкую мову як «мову сцвярджэнняў і адказаў, не пытанняў»83.
Польская даследчыца Ёанна КажанеўскаБерчыньска шмат гадоў займалася вывучэннем тагачасных расійскіх тэкстаў і іх сэнсаў, выкарыстоўваючы, галоўным чынам, мемуарную літаратуру, якая датычылася найважнейшых культурных падзей савецкага грамадства. Без дакладнага разуменіія гэтых значэнняў — заўважае аўтарка — з'яўляецца немагчымым успрыняцце асаблівасцяў гэтага свету84. Новая савецкая мова выкарыстоўвалася яе носьбітамі ўмела і беспамылкова, як клішэ бюракратычнапартыйнага жаргону. Рэцыпіенты збоку маглі зразумець сэнс (ці, хутчэй, бессэнсоўнасць) такіх словазлучэнняў, толькі калі ім удавалася сканструяваць адпаведную інтэрпрэтацыйную сетку85.
Большасць агітацыйных матэрыялаў друкавалася на рускай мове, на ёй жа праводзіліся дркцыі. Значная ж частка насельніцтва, асабліва моладзь, ведала гэтую мову дрэнна. Аб'ём выкарыстання беларускай мовы ў вуснай і пісьмовай прапагандзе быў мізэрны, а ў даступных аўтару дакументах беларускай мовы няма зусім. Гэта быў вынік як мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі, так і таго, што савецкія і партыйныя кадры беларускай мовы не ведалі. Асаблівую ўвагу ўладаў у Мінску прыцягвалі памежныя з Польшчай раёны, у асноўным Гродзенскай вобласці. У сакавіку 1946 г. выйшла пастанова ЦК КП(б)Б «Аб палітычнай працы сярод населыііцтва памежных раёнаў», дзе ўвага звярталася на ўзмацненне «агітацыйнапрапагандысцкай і масавапалітычнай працы» ў Бераставіцкім, Гродзенскім, Свіслацкім і Сапоцкінскім раёнах86. Гэтыя тэрыторыі былі заселены каталікамі, якія лічылі сябе палякамі.
ю Heller М. Maszyna і srubki... S. 100—102.
мДаследчыца параўноўвала новыя сэнсы, якія набывалі вядомыя сдовы рускай мовы на розных этапах гістарычнага развіцця. Напрыклад, словазлучэнне «черный ворон» выклікала страх у сталінскім грамадстве, таму што азначала машыну для перавозу арыпітаваных. Цыт. паводле: KorzeniewskaBerczynska J. Sowietyzacja j^zyka rosyjskiego // Studia i materiafy Centrum Badan Wschodnich. Z. 24. 1991. S. 7. Гл. таксама: Wat A. J^zyk totalitarny. Warszawa, 1981.
85 KorzeniewskaBerczynska J. Sowietyzacja ... S. 16.
“НАРБ. Ф. 4, воп. 47, cnp. 71, арк. 259. Паведамленне «Аб стане масавапалітычнай працы ў раёнах Гродзенскай вобл.», 19.06.1946 г., за подпісам сакратара абкама па справах прапаганды Грука.
III.II. Галоўныя кірункі савецкай прапаганды ў заходніх абласцях БССР 175
ПОЛЬСКАЕ ПЫТАННЕ
У 1946 г. Гродзенскі абласны партыйны камітэт прызнаў адной з асноўных памылак адсутнасць агітацыйнапрапагандысцкай працы з польскім насельніцтвам. У першыя пасляваенныя гады ва ўладаў не было адзінага меркавання па польскім пытанні; погляды вар'іраваліся паміж двума полюсамі: ад непрызнавання існавання палякаў (якія лічыліся проста апалячанымі беларусамікаталікамі) да прызнання стапрацэнтнага іх дамінавання на некаторых тэрыторыях. У рэшце рэшт перамагла т.зв. залатая сярэдзіна: прызналі існаванне і палякаў, і апалячаных беларусаўкаталікоў.
У1945 г. рашэннем бюро Гродзенскага абкама была створана спецыяльная група прапаганды, якая валодала польскай мовай; быўраспрацаваны таксама змест тэматычных лекцый. У суме было праведзена 18 лекцый, у тым ліку на тэмы «Сапраўдны твар польскіх нацыяналістаў» і «Польскі народ у барацьбе за свабоду і незалежнасць». Як прызнаваліся самі партыйныя функцыянеры, «ва ўмовах пражывання ў вобласці значнай колькасці палякаў такая мізэрная колькасць лекцый не можа быць дастатковай для ліквідацыі сярод іх наступстваў фашысцкай ідэалогіі»87. Акрамя таго, праводзілася агітацыя сярод тых, хто выязджаў у Польшчу. Галоўнай мэтай працы было «выкрыццё польскіх нацыяналістаў як агентаў гітаераўскай Германіі». Палякі, якія рэпатрыяваліся ў Польшчу, павінны былі заставацца «прыхільнікамі прыязных адносінаў паміж СССР і Польшчай»88.
Ідэалагічнае выхаванне «новых палякаў» было адной з асноўных задач савецкай прапаганды ў «польскім пытанні». У выніку знішчалася ўсё, што было звязана з перыядам існавання міжваеннай польскай дзяржавы. Востра крытыкавалася ўжыванне польскіх назваў вуліц у Гродне ў дакументах упаўнаважанага СНК па перасяленні і гарадскога камунальнага ўпраўлення (вуліцы РыдзСмігдага, Жалігоўскага, Напалеона і г.д.)89. Тое самае датычыла школьных дапаможнікаў, карт, кніг, выдадзеных у даваеннай Польшчы. Для большасці савецкіх і партыйных функцыянераў было характэрна негатыўнае стаўленне да ўсяго польскага, карані ж гэтай з'явы трэба шукаць у стаўленні вышэйшых партыйных чыноўнікаў. Кожны, хто быў звязаны з дзяржаўным апаратам міжваеннай Польшчы або станоўча выказваўся пра тыя часы, рызыкаваў атрымаць сур'ёзныя непрыемнасці. Савецкія крыніцы даюць пра гэта шмат інфармацыі.
Жыхарка Ядкоўцы (назва амаль нечытэльная, магчыма, гаворка ідзе пра іншы населены пункт —Я.Ш.) Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобл. Ніна Барташ
87НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 71, арк. 261. Паведамленне «Аб стане масавапалітычнай працы ў раёнах Гродзенскай вобл.», 19.06.1946 г., за подпісам сакратара абкама па справах прапаганды Грука.
88НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 83, арк. 16—38. Даклад сакратара ЦК КП(б)Б Мадіна на VI Пленуме ЦК КП(б)Б «Аб палітычнай працы сярод насельніцтва», 15.02.1945 г.
89 НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 221, арк. 74. Паведамленне аб выкананні Гродзенскім абкамам КП(б)Б пастановы ЦК УКП(б) ад 20.01.1945 г. «Аб падітычнай працы паргыйных арганізацый сярод насельніцтва заходніх абласцей БССР», 03.07.1945 г.
176
Раздзел 111. Ідэалогія, асвета і прапаганда
была абрабавана сярод белага дня (з яе дома было забрана адзенне, асабістыя і хатнія рэчы) савецкім капітанам памежных вайск Казаранкавым. Муж яе, які ў той час знаходзіўся ў Чырвонай Арміі, быў у «польскія часы» солтысам90. У Воранаўскім раёне «без санкцыі следчых органаў была забрана ўся маёмасць (жывёла, адзенне, рэчы хатняга ўжытку) грамадзянкі Ліскавец». Муж жанчыны, польскі паліцэйскі, быў сасланы ў 1939 г. Такія прыклады ў Воранаўскім раёне не былі выключэннем, таму выклікалі занепакоенасць у партыйных уладаў. Другі сакратар райкама Радчанка страціў пасаду (пераведзены на іншую пасаду ў іншым раёне — Я.Ш.). Райкам і райвыканкам атрымалі дырэктывы «вярнуць незаконна забраную маёмасць пацярпелым грамадзянам»91. На жаль, даступныя аўтару дакументы не паведамляюць, ці гэтае распараджэнне было выканана.
Усё, звязанае з перыядам міжваеннай Польшчы, не магло згадвацца пазітыўна ніякім чынам. Выпадак, які адбыўся ў Мастах,