Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
і. Новая чыстка пад лозунгам барацьбы з «бязродным касмапалітызмам» была праведзена па ініцыятыве Андрэя Жданава, які атрымаў «блаславенне» на практычную рэалізацыю гэтага курса.
БАРАЦЬБА 3 «КАСМАПАЛІТЫЗМАМ»
Касмапалітызм (ад грэц. kosmospolites — касмападіт, грамадзянін сусвету) можна акрэсліць як светапогдяд пэўнай групы людзей, якія не прызнаюць палітычных і культурных падзелаў. Жыццё грамадзяніна сусвету прапагандавалі яшчэ старажытныя філосафы, у тым ліку і стоікі. У савецкім прапагандысцкаідэалагічным апараце паняцце «касмапалітызм» быдо вульгарызавана, прыраўняна да «рэакцыйнай імперыядістычнай ідэалогіі, скіраванай на заваяванне народаў і на знішчэнне патрыятызму»24. Слова «касмапаліт» у Савецкім Саюзе выкарыстоўвадася яшчэ ў час вайны, калі час ад часу можна было назіраць першыя праявы антысемітызму. А паколькі антысемітызм не афішаваўся, для матывацыі такой палітыкі было вельмі зручна абвінавачваць яўрэяў у недастатковым патрыятызме або ў яго адсутнасці. У Савецкім Саюзе такая мянушка ў свядомасці, галоўным чынам, сярэдняга грамадзяніна была адной з назваў яўрэяў. Справа ў тым, што яўрэйскае насельніцтва ў выніку палітычных і сацыяльных змен, якія адбыліся на тэрыторыі былой Расійскай Імперыі, адарвалася ад сваёй культуры, мовы, рэлігіі, традыцыйнага ладу жыцця і паступова асімілявалася, або, інакш кажучы, стала касмапалітычным. Абвінаваціць у касмапалітызме можна было прадстаўнікоў усіх народаў, найперш інтэлектуалаў, якія тым ці іншым чынам кантактавалі з Захадам (навуковыя, прафесійныя сувязі і г.д.) або спрыялі такім кантактам.
У дадзенай працы не ставіцца мэта паказаць у поўным аб'ёме савецкую антысеміцкую палітыку ў межах кампаніі па «барацьбе з «бязродным (у сзнсе — адарваным ад народа — Я.Ш.) касмапалітызмам». Гэтае пытанне дастаткова добра вывучана расійскімі25 і заходнімі26 навукоўцамі, паколькі некаторыя аспекты гэтай палітыкі праглядаюць у кантэксце дзяржаўнай ідэа
24Параўн.: Морджннская Е.Д. Космополмтмзм — ммпермадмстмческая мдеолопія порабоіцення нацнн. Москва, 1958.
25 Гл.: Гл.: Стаднн ч космополнтмзм: документы Агмтпропа ЦК КПСС 1945—1953 / сост.: Д.Г Наджафов, З.С. Белоусов. Москва, 2005; Еврейскнй антмфашмстскмй коммтет. 1941—1948. Документнрованная псторпя / под. ред. С.Редлмха м Г.Костырченко. Москва, 1996; Костырченко Г. В плену у красного фараона. Полмтмческме пресдедованмя евреев в СССР в последнее сталпнское десятмлетне. Москва, 1994; Люкс А. Еврейскпй вопрос в полптпке Сталмна // Вопросы нсторнн. 1999. № 7. С. 41—59; Пнхоя Р. Советскнй Союз: пстормя вдастм. 1945—1991. Москва, 1998 і інш.
26 Гл., напрыклад: Altshuler М. Soviet Jewry on the Eve of the Holocaust. A Social and Demographic Profile. Jerusalem, 1998; Pinkus B. The Jews of the Soviet Union. The History of the National Minority. Cambridge, 1988; Шварц C. Антнсемнтнзм в Советском Союзе. New York, 1952; Gilboa Y. The Black Years of the Soviet Jewry, 1939—1953. Boston, 1973; Luks L. Der Spatstalinismus und die Jiidische Frage. Zur antisemitischen Wendung des Kommunismus. Koln, 1998.
ПІ.І. Ідэалогія i прапаганда ў Савецкім Саюзе: агульны агляд
157
логіі, якая рэалізавалася ў СССР. Варта звярнуць увагу на той факт, што, нягледзячы на балючы ўдар, нанесены асіміляванай яўрэйскай супольнасці ў СССР (ліквідацыя Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта, яўрэйскіх тэатраў, забойства Міхоэлса і г.д.), антысеміцкія захады не былі скіраваныя супраць усіх запар прадстаўнікоў гэтага народа. Многія з бліжэйшага атачэння Сталіна, нягледзячы на яўрэйскае паходжанне (напрыклад, Леў Мехліс, Лазар Кагановіч), і далей займалі высокія пасады ў дзяржаве. Шматразова цытаваныя намі справаздачы, інфармацыйныя запіскі, якія датычылі розных справаўна Захадзе Беларусі, былі складзены Сяргеем Задзіёнчанкам, былым 1м сакратаром Днепрапятроўскага абкама КП(б)У. Гэта была асоба яўрэйскага паходжання (сапраўднае прозвішча — Заёнчак). Ен займаў высокае становішча ў партыйным апараце, аднак у 1951 г. у ходзе антыяўрэйскай чысткі быў пераведзены на другарадную пасаду ў апараце ЦК УКП(б)27. Паказальна, што, нягледзячы на антыяўрэйскі характар новай прапагандысцкай кампаніі, большасці яўрэяў, якія належалі да партыйнай і савецкай наменклатуры, удалося перачакаць «ліхія часы», змяняючы прозвішчы, нацыянальнасць, пераходзячы на іншыя пасады. Наймацнейшы ўдар прыйшоўся на інтэлігенцыю, творчых людзей, інтэлектуальную эліту яўрэйскага паходжання. Паводле падлікаў сучаснага ізраільскага гісторыка Б.Пінкуса, які прааналізаваў 56 савецкіх перыядычных выданняў за перыяд 1948—1953 гг., яўрэі складалі 71% ад агульнай колькасці інтэлігенцыі, абвінавачанай у касмапалітызме28.
Вельмі часта ўлады асобных савецкіх рэспублік, прадчуваючы, на падставе няпэўных сігналаў з цэнтра, некаторыя змены ў стаўленні да яўрэяў, стараліся апярэдзіць волю кіраўніцтва. У 1948 г. ЦК КП(б)Б накіравала ў Палітбюро інфармацыйную запіску «Аб расперазанні сіянізму і шпіёнскай арганізацыі «Джойнт» у рэспубліцы». Гэтая запіска, акрамя шаблонных фраз пра міжнародны імперыялізм і яго інтрыгі, у высновах мела вельмі цікавае сцвярджэнне пра абавязковасць «вырашэння яўрэйскага пытання»29. Паказальна, штО згаданы дакумент быў створаны перад пачаткам ініцыяванай і скаардынаванай цэнтрам прапагандысцкай атакі (што ў выніку аказала моцнае псіхалагічнае ўздзеянне на асіміляваных яўрэяў). Масква, даючы пэўныя сігналы ці намёкі, у многіх палітычных справах «умывала рукі», прадстаўляючы часам асобныя дзеянні як вынік рашэння мясцовых уладаў. Выдатным прыкладам можа паслужыць ліквідацыя Яўрэйскага тэатра ў Мінску пастановай Савета Міністраў БССР. Вышэйшае кіраўніцтва ў Мінску не атрымлівала непасрэднага загаду з Масквы, але апошняя дала выразна зразумець, што гэты крок для яе пажаданы.
27 Костырченко Г. Тайная полнтнка ... С. 519; ЦК ВКП(б) н регнональные партнйные комнтеты, 1945—1953 / Сост.: В.ВДенмсов, А.В.Квашонкнн, Л.Н.Малашенко, А.П.Мпнюк, М.Ю.Прозуменіцмков, О.В.Хлевнюк. Москва, 2004. Паводле звестак укладальнікаў зборніка, Задзіёнчанка займаў пасаду 1га сакратара Кемераўскага і Башкірскага абкамаў.
2ХБатыпіна Г.С., Девятко 14.Ф. Еврейскнй вопрос, хронпка сороковых годов // Весгннк PAH. Т. 63. № 1.1993. С. 60. Цыт. паводле: Костырченко Г. Тайная полнтпка ... С. 350.
29 Шнейдере 14. Преследованпе пережнвшмх Холокост евреев Датвнм после Второй мнровой войны // Еврен в меняюіцемся мііре («Ebreji mainigaja pasaule»). Матерналы IV международной конференцпп. Рнга, 20—22.11.2001; под ред. Г.Брановера м Р.Фербера. Рйга, 2001. С. 409.
158
Раздзел III. Ідэалогія, асвета і прсіпаганда
Чыстка, якая праходзіла пад сцягам «барацьбы з касмапалітызмам», мела татальны характар і ахапіла ўсе палітычныя, адміністрацыйныя, ідэалагічныя і сацыяльныя ўзроўні дзяржаўных структур: ад Палітбюро і Савета Міністраў да ўпраўленняў прадпрыемстваў і саветаў дэпутатаў у аддаленых правінцыях30. «Касмапалітаў» шукалі ўсюды, асабліва ў навуковых і культурнаасветніцкіх установах31. Спынімся зараз крыху на тагачаснай гістарычнай навуцы.
ГІСТАРЫЧНАЯ НАВУКА
У цэнтральным гістарычным часопісе «Вопросы нсторнн» (1949, № 2) быў надрукаваны артыкул ад рэдакцыі, прысвечаны задачам савецкіх гісторыкаў у барацьбе з праявамі буржуазнай ідэалогіі. Прадметам атакі партыйных ідэолагаў стала група вядомых савецкіх гісторыкаў пад кіраўніцтвам акадэміка І.І. Мінца і прафесара I. М. Разгона. Віною Мінца быў змест ягонай працы «Гісторыя СССР (1917—1925)»32. Надумкуаўтараўартыкула, навуковец змяншаў «галоўную ролю рускага народа і рабочага класа ў барацьбе за пабудову сацыялістычнай дзяржавы»33. Падобныя абвінавачванні прагучалі і ў адрас прафесара Разгона, які, у дадатак, «недаацэньвае сусветнага значэння Вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі і ролі савецкага патрыятызму ў справе перамогі над фашызмам»34.
Востра крытыкавалася праца Н.Л.Рубінштэйна «Руская гістарыяграфія»35 за «аблуды касмапалітызму, якія заключаліся ў адмаўленні самастойнага развіцця грамадскагістарычнай думкі ў Расіі». Сцвярджалася, што прафесар «пераацэньваў заходнія ўплывы і недаацэньваў міжнароднае значэнне расійскай гісторыі і культуры»36. Ідэі касмапалітызму, якія грунтаваліся на недаацэнцы самастойнасці развіцця расійскай навукі, былі знойдзены ў працы В.Л. Вайнштэйна «Гістарыяграфія сярэдніх вякоў»37. Практычна кожны кірунак гістарычнай навукі быў «захоплены касмапалітамі», якія «перакручвалі факты, прадстаўляючы падзеі ў няправільным асвятленні»38.
’"Костырченко Г. Тайная полнтмка ... С. 349.
31 Больш на гэтую тэму гл.: Сталпн м космополмтмзм: документы Агнтпропа ЦК КПСС 1945—1953 / сост. Д.Г.Наджафов, З.С.Белоусов. Москва, 2005.
32Гл. Ммнц 14. Нстормя СССР (апрель 1917 —1925 гг.). Лекцян, прочмтанные в Высшей партнйной школе прн ЦК ВКП (б). Москва, 1946.
33 Гл.: О задачах советскйх йсторйков в борьбе с проявленйямй буржуазной йдеологйй Ц Вопросы ucmopuu. 1949. № 2. С. 3—13.
34Там же.
35 Гл.: Рубмнштейн Н. /1. Русская псторнографмя. Москва, 1941.
36 О задачах советскйх йсторнков в борьбе с проявленйямй буржуазной йдеологйй Ц Вопросы ucmopuu. 1949. Na 2. С. 3—13.
37Вайнштейн О.Л. Мсторпографпя средннх веков в связн с развятмем ясторнческой мыслм от начала среднях веков до нашнх дней (учебннк для іісторнческііх факультетов государственныхуннверснтетов п педагогнческнх ннстмтутов). Москва—Ленмнград, 1940.
38О задачах советскйх йсторйков в борьбе с проявленйямй буржуазной йдеологші // Вопросы ucmopuu. 1949. Na 2. С. 3—13.
III.I. Ідэалогіяі прапаганда ў Савецкім Саюзе: агульны агляд
159
Хваля барацьбы з «касмапалітамі» неўзабаве дасягнула перыферыйных савецкіх рэспублік. Мінскія ўлады былі абвінавачаны Масквой у «адсутнасці прынцыповай бальшавіцкай крытыкі твораў беларускіх пісьменнікаў; расхвальванні слабых, мадамастацкіх твораў і замоўчванні памылак у творчасці пісьменнікаў, якія ў выніку прывялі да з'яўлення безыдэйных і памылковых твораў»39. Інстытут дітаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук Беларускай ССР быў абвінавачаны ў адсутнасці «палітычна карэктнага» рускабеларускага слоўніка. Выдадзеныя дагэтуль слоўнікі «мелі сур'ёзныя памылкі і штучную паланізаваную мову»40. He заслужыла высокай ацэнкі і адна з першых агулыіы