Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
эрах вывесілі абразы23’.
«Непартыйныя» паводзіны некаторых членаў камуністычнай партыі ў заходніх абласцях сталі вядомымі ў Маскве. Кіраўнік арганізацыйнаінструктарскага аддзела Гродзенскага абкама Рыўкін у запісцы Калініну даносіў, што некаторыя члены Гродзенскай партыйнай арганізацыі бяруць удзел у рэлігійных абрадах. Найбольш камуністаў трапілася на хрышчэнні дзяцей. Тых, хто не пакаяўся, выключалі з партыі, што пагражала сур'ёзнымі непрыемнасцямі. Механік Гродзенскага порта Ангулец на партыйным сходзе заявіў, што «хрышчэнне дзіцяці — яго асабістая справа»252. Гэтыя словы сталі падставай для выключэння з партыі. На хрышчэнні дзіцяці быў злоўлены таксама карэспандэнт цэнтральнай газеты «Советская Бедорусспя» Васіль Юдзін, член УКП(б) з 1942 г. На гэты раз справа абышлася пісьмовай вымовай. Трэба адзначыць, што гаворка ва ўсіх выпадках вялася пра так званых «усходнікаў», а не пра мясцовых. Асобую занепакоенасць у партыйнага функцыянера выклікалі прыязныя адносіны супрацоўнікаў партыйнага і савецкага апарату Шчучынскага, Воранаўскага і Зэльвенскага раёнаў з духавенствам. Як адзначаў Рыўкін, «яны збліжаюцца з каталіцкімі і праваслаўнымі святарамі, п'юць з імі, застаюцца начаваць»233,
РЭПРЭСІІ СУПРАЦЬ ІНШЫХ ХРЫСЦІЯНСКІХ КАНФЕСІЙ
Пераследаваліся таксама прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій. Евангелісты і баптысты234 хоць і не былі колькасна значнай групай вернікаў, але ў некаторых населеных пунктах мелі прыхільнікаў. Восенню 1944 г. у Полацкай вобл. (дакладней, у яе дзевяці раёнах) было зарэгістравана 6 абшчын баптыстаў235. У Гродзенскай вобл. у сакавіку 1947 г. дзейнічала 9 абшчын баптыстаў, у якія ўваходзіла 660 чалавек. Абшчына баптыстаў у Гродне скла
!!’НАРБ. Ф. 4, вон. 47, спр. 136, арк. 138—139. Справаздача аб масавапалітычнай працы ў дзевяці раёнах Полацкай вобл.
!,"Тамсама.
231НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр.201, арк. 125. Паведамленне, зробленае членам групы прапаганды пасля выезду ў Быценскі раён Баранавіцкай вобл., 14.03.1950 г.
232 РГАСПІ4. Ф. 17, оп. 88, д. 721, л. 2—4. Дакумент датаваны 07.08.1946 г.
233 Там же.
234 Хрысціянеевангелісты і баптысты былі аб'яднаныя ў кастрычніку 1944 г. Цэнтр арганізацыі (Рада хрысціяневангелісгаў і баптыстаў) знаходзіўся ў Маскве. 3 1945 г. пачалася кампанія, мэтай якой было падпарадкаванне ўсіх евангелісгаў і баптыстаў Маскве. Гэтаму супраціўлялася некалькі абшчын як евангелістаў, так і баптыстаў у Заходняй Беларусі, галоўным чынам, з Брэсцкай вобл. Кіраўнікі абшчын былі зняты з пасадаў. Цыт. паводле: Грыгор'ева В., Завальнюк У., Навіцкі У., Філатава А. Канфесіі на Беларусі ... С. 257.
235 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 136, арк. 197. Дадзеныя аб баптыстахевангелістах Полацкай вобл.
144
Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
далася з 65 верпікаў, большасць з якіх (54 асобы) былі беларусамі2*. Улады абмяжоўвалі іх дзейнасць, асабліва калі яна набывала небяспечную для іх інтэнсіўнасць. Кіраўнік пошты вёскі Сўляцічы Міхаіл Тур (паходзіў з вёскі Брольнікі Навагрудскага раёна) быў абвінавачаны ў «правядзенні антысавецкай агітацыі», бо сваёй дзейнасцю ён спрыяў павелічэнню колькасці баптыстаў. У Брольнікі прыязджалі вернікі з іншых месцаў, і занадта актыўная дзейнасць Тура і ягоны аўтарытэт сярод вернікаў выклікалі занепакоенасць уладаў. Было прызнана, што дзейнасць гэтага чалавека «дэмаралізуе» насельніцтва237.
РЭЗЮМЭ ДА РАЗДЗЕЛА II
Праблема непасрэдных рэпрэсій, звязаных, галоўным чынам, са знішчэннем антысавецкага падполля на тэрыторыі Заходняй Беларусі, не з'яўляецца для гісторыкаў «белаіі плямай», аднак жа ўмовы ненавуковага характару замінаюць яе глыбейшай распрацоўцы. Акрамя рэпрэсій і карных мерапрыемстваў, мелі месца таксама дзеянні, накіраваныя на выкарыстанне чалавечых рэсурсаў для патрэбаў савецкай гаспадаркі. Аднак няма сістэматычных даследаванняў стратаў цывільнага насельніцтва, якое стала ахвярай савецкай палітыкі пры мабілізацыі ў войска, на прамысловасць і для засялення аддаленых рэгіёнаў СССР. Намі зроблена спроба разгледзець гэтую праблему, а таксама пытанні нацыяналыіай, кадравай і рэлігійнай палітыкі, абапіраючыся на сабраны матэрыял з першакрыніц.
Важным кірункам дзейнасці ўлады стала таксама барацьба з рэлігіяй. Спачатку не было жорсткіх рэпрэсій. Аднак з цягам часу савецкая ўлада перайшла да паслядоўнай барацьбы з рэлігіяй і вернікамі. Ацэньваючы гэты кароткі — толькі 9 год — перыяд савецкай улады і яе ўплыў на рэлігійнае жыццё, трэба было б адзначыць, якое вялікае значэнне надаваў савецкі anapar барацьбе з рэлігіяй. Улада бачыла ў рэлігіі адну з самых вялікіх пагроз, бо сама стварала сваю «рэлігію», якая абапіралася на падобныя каштоўнасці, мела свайго «бога», «святых» і ідэалогію. Таму савецкая сістэма так зацята знішчала ўсіх іншадумцаў, таму так імкнулася да поўнага падпарадкавання рэлігійнага жыцця духавенства і вернікаў. Часткова яна свайго дасягнула. Аднак, нягледзячы на ўсе старанні, дзяржаўная машына сустрэла супраціўлепне, задушыць якое не атрымалася. Гэта было супраціўленне не шматтысячнага войска, а пераканапых адзінак, не герояў з вокладкі, а звычайных калгаснікаў, рабочых, нічым не адметных людзей, дзякуючы якім вера, касцёл і царква выстаялі.
Праведзенае даследаванне дазваляе нам таксама зрабіць некалькі высноў адносна савецкай кадравай палітыкі ў Заходняй Беларусі. У святле прыведзеных матэрыялаў варта звярнуць увагу на дыскрымінацыю прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва, якая заключалася ў іх амаль поўнай ізаляцыі ад ула
НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 345. Паведамленне ў ЦК КП(б)Б аб дзейнасці рымскакаталіцкага касцёла і секту Гродзенскай вобл.
237 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201, арк. 164. Паведамленне з Суляціцкага сельсавета Навагрудскага раёна, 13.03.1950 г., за подпісам Летуновіча Аляксея.
Рэзюмэ да раздзела II
145
ды. Другая выснова датычыць непасрэдна мясцовага насельніцтва, а менавіта: многія не жадалі ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзіла ўлада, бо гэта кампраметавала б іх у вачах блізкіх. Мела значэнне таксама і антысавецкае падполле, што натуралыіым чынам уплывала на нежаданне мясцовага насельніцтва супрацоўнічаць з уладай. Кадры, якія фармальна добраахвотна, а фактычна — прымусова дасылаліся з глыбіні СССР ці з усходніх абласцей БССР, не заўсёды рэпрэзентавалі дзяржаву найлепшым чынам. Трэба памятаць пра вялізныя людскія страты, якія панёс Савецкі Саюз у ходзе Другой сусветнай вайны, а таксама пра папярэднія гады і масавыя рэпрэсіі 1930х гг.
Я добра ўсведамляю, што прыведзеныя ў працы факты не заўсёды ўзаемазвязаныя і сістэматызаваныя і што праведзены аналіз не заўсёды дакладны, вычарпальны і бясспрэчны. Паколькі па гэтай тэме існуе вельмі абмежаваная гістарыяграфія, праца абапіраецца амаль выключна на архіўііыя крыніцы і не мае папярэдняга грунту ў выглядзе літаратуры. У такой сітуацыі непазбежна ўзнікаюць метадалагічныя праблемы, цяжкасці з інтэрпрэтацыяй паасобных момантаў, а таксама своеасаблівае панаванне мовы дакументаў.
Раздзел III
ІДЭАЛОГІЯ, АСВЕТА I ПРАПАГАНДА
ІІІ.І. ІДЭАЛОГІЯ I ПРАПАГАНДАЎСАВЕЦКІМСАЮЗЕ:
АГУЛЬНЫ АГЛЯД
Размове пра функцыянаванне савецкай ідэалагічнай сістэмы ў Заходняй Беларусі павінен, на думку аўтара, папярэдлічаць кароткі парыс агульнай сітуацыі ў Савецкім Саюзе ў пасляваенны перыяд, характарыстыка змены кірункаў у прапагандысцкай тактыцы і найважнейшых ідэалагічных пастулатаў. Паказ сітуацыі на багатым фоне — абавязковы элемент далейшага даследавання метадаў і практык, якія прымяняліся ў Заходняй Беларусі.
Важным элементам пасляваеннага ідэалагічнага апарату быў «савецкі патрыятызм». Аднак савецкімі патрыётамі лічыліся толькі тыя, хто падзяляў камуністычныя погляды і падтрымліваў палітыку савецкай дзяржавы. Усё, што выходзіла за гэтыя межы, расцэньвалася як варожыя інтрыгі, блізкія да здрады Айчыне. Вызначэнне савецкага патрыятызму, прапанаванае галоўным ідэолагам Жданавым і апублікаванае 17 лістапада 1944 г. у газеце «Правда», было прызнана «класічным», а яго аўтарства прыпісалі Сталіну. «Савецкі патрыятызм» вырас «на глебе інтэрнацыяналізму», «не мае нічога агульнага з «бязродным» (адарваным ад народа) і неабгрунтаваным касмапалітызмам» і заснаваны на «любові ўсіх савецкіх народаў да сваёй сацыялістычнай айчыны — СССР»'.
1 Стенограмма собрання, посвяшенпого вопросам псгорпм СССР в ЦК ВКП(б) в 1944 г. // Вопросы псторпн. 1996. №№ 2, 7, 9. Цыт. паводле: Костырченко Г. Тайная полптмка Сталнна. Москва, 2003. С. 258.
ІІІ.І. Ідэалогія і прапаганда ў Савецкім Саюзе: агульны агляд
147
САЦЫЯЛІСТЫЧНЫ РЭАЛІЗМ
У літаратуры правадніком «савецкага патрыятызму» лічылася тэорыя «сацыялістычнага рэалізму». У разуменні сутнасці рэалізму як мастацкага феномена можна вылучыць два розныя погляды: 1) як перайманне мастаком рэчаіснасці; 2) як літаратурны напрамак, пачаткі якога з'яўляюцца ў Рэненсансе ці XVIII ст., а росквіт прыпадае на XIX ст.2 Пад першым тыпам, які ў нямецкай тэрміналогіі прынята называць «universaler Realismus», а ў ангельскай — «eternal realism», прынята разумець «вечную літаратурную з'яву, формы выяўлення якой пастаянна аднаўляюцца ў ходзе гістарычнага развіцця»3. Другі тып рэалізму, нягледзячы на пэўную розніцу ў трактоўках, можна разумець як гістарычную катэгорыю, адполькава ў разуменні яго і як дітаратурнага стылю, і як сродку адлюстравання аб'ектыўных грамадскіх адносін пэўнай эпохі.
Сацыялістычны рэалізм сфармаваўся ва ўмовах спецыфічных грамадскапалітычных адносін у Савецкім Саюзе ў сярэдзіне 1920х гг. і павінен быў увасабляць асноўныя савецкія ідэалы ва ўмовах палітычнай барацьбы і служыць патрэбам дзяржавы4. Сацыядістычны рэадізм 1930х гг., яго эстэтычныя крыніцы адрозніваліся ад рэалізму другой паловы 1940х гг. і больш позпяга перыяду. Калі ў 30х гг. сацрэалізм супрацьпастаўдяўся не толькі замежнай дітаратуры, але таксама і рускай класіцы 19 ст. (Талстой, Дастаеўскі), то ў пасляваенны перыяд асаблівая ўвага звярталася на важную ролю рускага рэалізму XIX ст. Гэта было звязана са зменамі падыходаў да ролі і месца рускай кульгуры і мовы, з «шавінізацыяіі ідэалогіі». Важнай складовай часткай літаратурнага сацрэалізму была катэгорыя партыйнасці. У савецкім разуменні гэта была вернасць мастака канкрэтным, практычным палажэнням праграмы партыі як палітычнай арганізацыі. Літаратура не магла быць пакінута сам насам з сабою, не магла быць іульнёй выпадку ці індывідуальна