• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    кова і палкоўніка НКУС Карпава, на якім абмяркоўвалася магчымасць дазволу і актывізацыі рэлігійнага жыцця праваслаўнай царквы. Увечары таго самага дня былі запрошаны афіцыйныя прадстаўнікі царкоўнай улады, якім паведамілі пра змену дзяржаўнай палітыкі адносна Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ)’75. Змены, найперш, заключаліся ў адкрыцці праваслаўных парафій і духоўных семінарый, выданні рэлігійнай літаратуры і, самае важнае, — у згодзе на выбар патрыярха, якога ў Маскве не было ўжо 18 год. 3 турмаў таксама была вызвалена абмежаваная колькасць духоўных асоб. Але найважнейшай падзеяй стала выбранне 8 верасня 1943 г. новага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Сергія.
    Усё гэта зусім не азначала, што царква вярнула сабе незалежную ролю ў дзяржаве. Для кантролю за яе дзейнасцю быў утвораны Савет па справах РПЦ пры СНК на чале з палкоўнікам бяспекі Карпавым176. Крыху пазней у размове з Молатавым Карпаў атрымаў дырэктыву прызначаць упаўнаважаных «з ліку чэкістаў» у саветы па справах РПЦ, якія ствараліся ў вызваленых абласцях. Намеснікам Карпава пасля папярэдніх кансультацыіі з Мяркулавым, тагачасным камісарам бяспекі, быў прызначаны палкоўнік дзяржаўнай бяспекі Зайцаў. Супрацоўнікаў у Савет накіроўваў аддзел кадраў Упраўлення Савета Народных Камісараў. Па асабістым загадзе Молатава супрацоўнікі Савета па справах РПЦ мелі ў дзяржаўным апараце прывілеяванае становішча, напрыклад, прызначаны адпаведны іх статусу харчовы паёк177. Гэта сведчыла пра вялікую ролю, якую надавала тагачаснае кіраўніцтва СССР змене рэлігійнай палітыкі. За некалькі гадоў РПЦ здолела аб'яднаць вакол сябе большасць «адшчапенцаў» (т.зв. абнаўленцаў, іосіфліянаў і г.д.), большасць цэркваў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
    У пасляваеннай Польшчы сітуацыя з праваслаўнай царквой выглядала крыху інакш, чым у іншых краінах «дэмакратычнага лагера». Прычыну гэтаму трэба шукаць у складанай гісторыі стасункаў міжваеннага перыяду, калі тагачасныя польскія ўлады, рэалізуючы канцэпцыю нацыянальнай дзяржавы, імкнуліся да культурнай асіміляцыі праваслаўя і адрыву яго ад усходняй традыцыі. Міраслава ПапяжынскаТурэк, даследчыца гісторыі ўзаемаадносінаў дзяржавы і праваслаўнай царквы ў міжваенны перыяд, падкрэслівае ў сваёй працы паланізацыйны характар дзяржаўнай палітыкі і.
    175 Поспеловскнй Д. Русская православная церковь ... С. 188.
    “reoprin Карпаў нарадзіўся ў 1897 г., скончыў духоўную семінарыю, у 1937—1938 гг. кіраваў абласным НКУС у Пскове. Як высветліла камісія партыйнага кантролю ў 1956 г., падчас кіравання Пскоўскім аддзелам НКУС Карпаў «ажыццяўляў шматлікія арышты нявінных людзей, прымяняў вычварэнскія метады вядзення следпва, фальсіфікаваў паказанні». 3 1940 г. узначаліў 3ці аддзед 5га ўпраўдення НКУС, займаўся царкоўнымі справамі, арганізоўваў разнастайныя ашырэдігійныя правакацыі. 3 1943 па 1960 г. узначадьваў Савет па справах РПЦ, на пенсію выйшаў у званні генералмаёра бяспекі.
    ІПБасмльева О.Ю. Русская православная церковь в поднтнке Советского государства в 1943—1948 гг. М„ 1999. С. 118.
    II.IV. Рэлігійная палітыка
    131
    у канчатковым выніку, — атрыманне кантролю над царквой. Аўтакефалія царквы, якая існавала на той час, была няпоўнай. Як лічыць аўтарка, яна была вынікам не столькі уладных захадаў, колькі агульнай палітычнай сітуацыі па царкоўнай лініі Варшава—Масква178.
    Далейшы лёс праваслаўнай царквы ў пасляваеннай Польшчы прадвызначыла ў пэўнай ступені становішча польскай улады, якая імкнулася вырашыць праблему комплексна, г.зн. не толькі з пункта гледжання ўнармавання ўнутранай сітуацыі, але таксама ў кантэксце польскасавецкіх узаемаадносінаў. Рашэнне аб зняцці з пасады мітрапаліта Дыянісія, як і рашэнне ў пытанні аўтакефаліі царквы ў Польшчы, абмяркоўвалася восенню 1946 г. у час візіту ў СССР міністра юстыцыі Польшчы Свянткоўскага17’. У лістападзе 1946 г. у размове з Карпавым ён выказваўся за захавапне аўтакефаліі польскай праваслаўнай царквы, але адзначаў у той жа час, што яе наступнага кіраўніка павінен прызначаць патрыярх Алексій1®. На месца мітрапаліта Дыянісія, які не прызнаў уладу Масквы, быў прызначаны ў 1951 г. Макарый, былы архіепіскап Цярнопальскі і Львоўскі. 22 чэрвеня 1948 г. Свяшчэнны Сіпод на чаяе з патрыярхам Алексіем найперш абвясціў аб'яднанне з польскай царквой і прызнаў яе аўтакефалію з правам выбару ўласнага мітрапаліта, якога павінен быў зацвярджаць сабор епіскапаў у Маскве. Таксама быў урэгуляваны статус праваслаўнай царквы ў Польшчы і вызначаны межы дыяцэзіі181.
    Аднак рабіліся розныя захады для таго, каб маскоўскі патрыярх аб'яднаў пад сваім крылом усе ўсходнія цэрквы і тым самым ажыццявіў даўнюю ідэю «трэцяга Рыма»182. 3 гэтай мэтай патрыярхам праваслаўнай царквы (Іерусаліма, Антыёхіі і Александрыі) дарыліся дарагія падарункі. Патрыярх Канстанцінопаля, які фармальна ўзначальваў праваслаўную царкву ва ўсім свеце, атрымаў у 1946 г. 50 тыс. долараў. У будучыні ён аддзячыў тым, што не выступаў супраць грэцкай камуністычнай партызанкі183. Аўтарытэт і ўплывы
    ’’"PapierzynskaTurek М. Mi?dzy tradycja a rzeczywistosci^. Paristwo wobec prawoslawia 1918—1939. Warszawa, 1989. S. 448. Аб правасааўнай царкве v міжваеннай Полыпчы гл.: Свптмч А. Церковь в Полыне н её автокефалпя. БуэносАйрес, 1959; Kalina М. Polonizacja Cerkwi prawostawnej w wojewddztwie bialostockim (1918—1939) // Bialoruskie Zeszyty Historyczne. № 2. 1995. Цыт. паводле: Лабынцев Ю., Шавннская Л. Православная лнтература Полыіш (1918—1939 гг.). Мпнск, 2001. С. 202.
    '’’Urban К. Kosciot prawoslawny w Polsce w latach 1944—1956. Studia i materialy. Krakow, 1998. S. 114. Гл. таксама: Mironowicz A. Kosciol prawoslawny w Polsce. Bialystok, 2006.
    '“Шкаровскмй M. Русская православная церковь н советское государство 1943—1964. От перемнрня к новой войне. СПб., 1995. С. 38.
    |к| Archiwum MZS Polski, Zespdl 27, teczka 196, k. 3—6. Акт аб аб'яднанні польскай праваслаўнай царквы з рускай і дараванне ёй аўтакефаліі, водпіс № 569/8/48. Аўтакефалія Польскай праваслаўнай царквы была абвешчана канстанцінопальскім пагрыярхам Грыгорыем VI13 снежня 1924 г.
    182	Пад усходнімі цэрквамі маюцца на ўвазе цэрквы сгаражытных патрыярхатаў Канстанцінопадя, Александрыі, Антыёхіі, Іерусаліма, а таксама аўгакефальныя і аўтаномныя цэрквы грэцкага абраду, якія не прызнаюць улады Папы.
    183	Шкаровскнй М. Русская православная церковь ... С. 28.
    132
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    Маскоўскага патрыярхату ў свеце значна ўзраслі, нават выглядала на тое, што ўжо вельмі блізка да ўтварэння своеасаблівага «праваслаўнага Ватыкана». Савецкая ўлада з самага пачатку разлічвала, што пры дапамозе царквы зможа праводзіць сваю прапаганду.
    БАРАЦЬБА 3 ВАТЫКАНАМ
    Адным з важных элементаў савецкай прапагаіідысцкай палітыкі была барацьба з Ватыканам’84. Першыя антыкаталіцкія выказванні загучалі ўжо на Памесным саборы Праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (03.01. — 10.02.1945 г.), дзе выбіралі новага маскоўскага патрыярха на месца памерлага Сергія. Вясной 1945 г. старшыня Савета па РПЦ Карпаў у запісцы Сталіну прапаноўваў далучыць царкву да актыўнай барацьбы з каталіцкім касцёлам, дбаючы пры гэтым пра свае ўплывы ў пасляваенным свеце185. Адным з важных элементаў гэтай барацьбы стала скасаванне Брэсцкай уніі 1596 г. і далучэнне ў 1946 г., згодна з пастановай /Іьвоўскага сабора (08.03. — 10.03.1946 г.), заходнеўкраінскіх грэкакаталікоў да праваслаўнага Маскоўскага патрыярхату. Неўзабаве Карпаў зрабіў чарговую прапанову для барацьбы з уплывамі Ватыкана, якая заключалася ў поўнай ліквідацыі грэкакаталіцкай царквы ў СССР, а таксама ў стварэнні шырокага міжнароднага руху хрысціянскай царквы (не толькі праваслаўнай) супраць Ватыкана.
    На пачатку 1947 г. старшыня Савета па справах РПЦ Карпаў і намеснік старшыні Савета Міністраў Юрый Садоўскі прадставілі сакратару ЦК УКП(б) Кузняцову план па барацьбе з Ватыканам. Ен не прадугледжваў ліквідацыі каталіцызму, толькі «ачышчэнне яго ад элементаў, якія ўмешваюцца ў палітычную барацьбу», а таксама «падзел на нацыянальныя касцёлы і ліквідацыю цэнтралізму». Ключавую ролю павінна была адыгрываць РПЦ, якая павінна была распачаць міжнародны хрысціянскі рух і перашкаджаць Ватыкану ў яго палітычнай дзейнасці. Першым крокам павінен быў стаць скіраваны супраць папізму зварот да ўсіх хрысціян свету. Другі пастулат сцвярджаў, што царква павінна быць народнай, паза палітыкай. Была зроблена прапанова выдаць прапагандысцкую кнігу «Костел от мпра сего», якая складалася б з 12 раздзелаў і разглядала б пытанні інквізіцыі, езуіцкія практыкі і сувязі Ваты
    11,4 На тэму Ватыкана існуе шмат літаратуры. Сярод апошніх прац варта адзначыць кнігу Reese T.J. Watykan od wewn^trz. Polityka i organizacja kosciola katolickiego. Warszawa, 1999. Праца ў значнай ступені абапіраецца на апытанні, праведзеныя з бодьш чым сотняй супрацоўнікаў Ватыкана і трынаццаццю кардынадамі. Аўтар спрабаваў прадставіць сваё бачанне кіравання і арганізацыі касцёда з пункта гдеджання грамадскіх навук. Подьскі аўтар Юзаф Мацкевіч у сваім дасдедаванні паказаў таемны бок узаемаадносінаў Ватыкана з Савецкім Саюзам, абвінаваціўшы Ватыкан у «капітудяцыйных дзеяннях у дачыненні да камунізму» ў выніку «падюбоўнага пагаднення паміж Ватыканам і Масквой». Параўн.: Mackiewicz J. Watykan w cieniu czerwonej gwiazdy. Warszawa, 1986. S. 304. Гл. таксама: Gwynn D. Watykan a wojna w Europie. Londyn, 1946.
    185 Шкуратова 14. Советское государство n внешнеподптпческая деятедьность Русской правосдавной церквп (1945—1961 гг.): Дмс. ... канд. іісі. наук : 07.00.02. Москва, 2005. С. 33. Праца знаходзіцца ў Расійскай дзяржаўнай бібдіятэцы ў аддзеде эдектронных дакументаў.
    II.IV. Рэлігійная палітыка
    133
    кана з фашызмам. Прычыны, па якіх план выдання так і не быў рэалізаваны, невядомыя, аднак некаторыя пастулаты нявыдадзенай кнігі выкарыстоўваліся ў будучым186.
    У ходзе працы чарговага Сабора летам 1948 г. Карпаў стала кантактаваў з Малянковым, Жданавым і Сталіным, фактычна штодзённа дасылаючы ім матэрыялы з саборных прац. Усе рашэнні і рэзалюцыі Сабора павінны былі атрымаць адабрэнне кіраўніцтва УКП(б). Згодна з пажаданнем аддзела прапаганды і агітацыі ЦК УКП(б), у праект рэзалюцыі «Ватыкан і праваслаўная царква» быў дададзены фрагмент «аб рэакцыйным і антынародным характары дзейнасці Ватыкана і папізму». Асобная ўвага