• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі Ян Шумскі

    Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).

    Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
    Ян Шумскі

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 326с.
    Смаленск 2014
    149.71 МБ
    ыв на террнтормю, когорая была только что освобождена от немецкпх оккугіаіітов, встретпвппісь с трудностямм н серьезной работой, многме мз прмбывшмх оказалнсь неподготовленнымн п неспособнымп работнпкамм в условмях на освобожденной террмтормм. Мнопіе мз нпх вскоре сталн ставмть вопрос об откомандмрованмм мх обратно. (...) Ввпду несерьезного подхода к отбору м посылке оператнвночекмстскмх работнпков мнопімм УМГБ восточных областей СССР на работу в МГБ БССР, в том чмсле іі УМГБ Гродненской областм, наряду с хорошммм работнмкамм, в дальнейшем іюказавпшх м оправдавшмх себя на работе, прмбыло значмтельное колмчество оператмвных работнмков, ммевшнх в прошлом «хвосты» м отрнцательные характернстмкм по месту прежней работы135.
    Да такіх хвастоў належалі: п'янства, нізкі маральны ўзровень побытавых паводзін, часам — злачыннае мінулае. У Слонім (Баранавіцкая вобл.) быў накіраваны намеснік начальніка РА МУС па палітычнай частцы Гушчын, які павінен быў «паляпшаць узровень выхаваўчай працы сярод мідіцыянераў». Пасля непрацяглага сістэматычнага п'янства ён атруціўся гарэлкай і памёр136. Старэйшы следчы афіцэр Кнышын «прымушаў затрыманых жанчын уступаць з імі ў сексуалыіую сувязь падчас правядзення допытаў»137.
    Здарадіся іншыя недапушчальныя выпадкі. На пасаду ў Свіслацкі РА МУС быў прызначаны нейкі Маурын, які, выконваючы абавязкі начальніка РА МУС у Віцебскай вобл. (раён не ўказаны — Я.Ш.) здзейсніў некалькі злачынстваў, у тым ліку забіў некалькіх «невінаватых савецкіх грамадзян» (болын падрлбязных звестак на гзты конт у дакуменце не прыведзена — Я.Ш.). I такія выпадкі набылі масавы маштаб: «Аналіз пратаколаў райкамаў, гаркамаў, абкамаў КП(б)Б і паведамленні таварышаў, якія прыязджалі з гэтых тэрыторый, указваюць на тое, што разбэшчанасць у паводзінах і п'янства распаўсюджаны па ўсёй рэспубліцы, асабліва ў заходніх абласцях». Такія высновы зрабіў намеснік загадчыка арганізацыйнаінструктарскага аддзела ЦК КП(б)Б Пратаданаў. На той час ён прапаноўваў абмеркаваць кадравае пытанне ў
    “НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 202, арк. 117—119. Справаздача аб працы ў перыяд выбараў у Замасцянскай выбарчай акрузе Васйішкаўскага раёна Гродзенскай вобд., 17.03.1950 г.
    І35НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 158—159. Паведамленне аб працы з кадрамі Упраулення МДБ Гродзенскай воба. на 25 чэрвеня 1947 г.
    В‘НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 558, арк. 44. Паведамленне аб працы Сдонімскага райкама КП(б)Б, без даты, не пазней за лістапад 1947 г.
    шТамсама, арк. 43.
    ІІ.ІІІ. Кадравая палітыка
    121
    органах МУС/МДБ на пасяджэнні бюро Цэнтральнага камітэта’38. Цікава, што тагачасны міністр унутраных спраў БССР Бельчанка, даведаўшыся пра праверку, якую арганізавала ЦК КП(б)Б у Гродзенскай вобл., спрабаваў вырашыць справу «палюбоўна» падчас тэлефоннай размовы з тагачасным сакратаром Гродзенскага абкама Калініным: «Дакументаваць, напэўна, не трэба, а пасварыцца на іх (супрацоўнікаў МУС) варта»139. Усё, што паказвала савецкую ўладу не ў самым лепшым святле, старанна рэтушавалася і падмалёўвалася. Святы прынцып — не выносіць смецце з хаты — быў найважнейшым канонам функцыянавання савецкай сістэмы.
    Кіраўніцтва ў Маскве ведала пра гэтыя факты, прынамсі, пра некаторую іх частку. На карысць гэтага сведчыць той факт, што асобныя справаздачы, у прыватнасці, Камісіі партыйнага кантролю адносна сітуацыі ў заходніх абласцях БССР, складаліся на імя найвышэйшых партыйных чыноўнікаў. У інфармацыйнай запісцы ЦК УКП(б) аб выніках кантролю ЦК КП(б)Б між іншым паведамляецца:
    Чаіце всего нарушенне соцмалнстпческой законноспі отмечаеіся в западных областях республпкм. Только в теченме 1945 года н 5 месяцев 1946 года за моральнобытовое разложенне м нарушенме соцналнспіческой законностм было уволено нз органов 454 работннка МВД, 207 — МГБ, 78 рабогннков суда п прокуратуры140.
    Найгорш выглядала сітуацыя ў Гродзенскай вобл. На працягу 1946—1947 гг. з органаў МУС/МДБ было звольнена 766 чалавек (47%), у пракуратуры — 36 чалавек (36%). Цякучасць кадраў, нізкі ўзровень адукацыі і маралі сталі вынікам таго парадку, пры дапамозе якога запаўняліся вакансіі. На ўсе пасады ў апараце карных органаў супрацоўнікаў набірала і накіроўвала Упраўленне па кадрах МУС/МДБ СССР або, у меншай ступені, БССР. Часцей за ўсё патрэбных людзей шукалі ва ўсіх частках СССР, пры гэтым лепшых людзей стараліся пакінуць на месцы, а ад горшых пазбавіцца. Вынікам такой палітыкі былі выпадкі парушэння закону, якія, як правіла, заставаліся беспакаранымі.
    Нават на пасаду кіроўцы або прыбіральшчыцы ў адміністрацыі прымаліся найчасцей людзі з Усходняй Беларусі. Аднак частку персаналу, асабліва ва ўстановах, не звязаных з палітычнай дзейнасцю, складалі мясцовыя. Гэтага не ўдалося пазбегнуць, бо немагчыма было перавесці ўсіх «усходнікаў» для працы ўсяго гаспадарчага апарату. Тым не менш, пастаянная падазронасць, недавер, асабліва да тых, хто заставаўся на акупаванай тэрыторыі, у дачыненні да мясцовага насельніцтва захоўваліся. У Брэсцкім абласным упраўленні сельскай гаспадаркі працавала шмат людзей, якія, на думку кіраўніка палітычнага сектара, не выклікалі палітычнага даверу. Галоўнае абвінавачванне ў іх адрас заключалася ў тым, што яны жылі на акупаванай тэрыторыі, а некаторых немцы вывезлі на прымусовыя працы ў Рэйх. Цікава
    "’НАРБ. Ф. 4, воп. 51, снр. 558, арк. 117.
    139НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 39. Інфармацыйная запіска «Аб працы з кадрамі Гродзенскага абкама КП(б)Б», 18.08.1947 г.
    І4"РГАСПІ4. Ф. 17, оп. 122, д. 139, л. 12. Інфармацыйная запіска «Аб працы з кадрамі Гродзенскага абкама КП(б)Б», 18.08.1947 г.
    122
    Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
    тое, што віна аднаго з тых, хто значыўся ў спісе падазроных, заключалася ў тым, што ён нарадзіўся на Любліншчыне, а ва ўсіх анкетах пазпачаў нацыянальнасць «рускі»: гэтага чалавека падазравалі ў жаданні схаваць сваю «польскую» нацыянальнасць. Такіх людзей, паводде меркавання палітычнага работніка, трэба было замяніць у самы кароткі тэрмін. 3 такой просьбай у ЦК Бедарусі звярнуўся «чуйны» кіраўнік палітычнага сектара Брэсцкага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі141.
    «ЗАСМЕЧАНАСЦЬ» АПАРАТУ
    Практыка прызначэння на пасады амаль выключна людзей з усходу, не заўсёды «палітычна надзейных», прывяла да «засмечанасці» апарату. Адзін з партыйных функцыянераў прызнаваўся: «Трэба звяртаць увагу на кадры з усходу, бо яны маюць за сабой шмат грашкоў»142. Адным з такіх «грашкоў» было мнагажонства. Гэта праблема чалавечай натуры, і яна ніяк не звязана з усходнім ці заходнім паходжаннем. Аднак грамадства Заходняй Беларусі, у большасці сваёй вясковае, было выхавана ў кансерватыўнай традыцыі і таму больш негатыўна ўспрымала такія паводзіны. Доўгі час першы сакратар Гродзенскага райкама Кульбацкі жыў з дзвюма «жонкамі», і пра гэта ведалі не толькі суседзі, але і ўсё партыйнае кіраўніцтва’43. Такія прыклады не былі выпадковымі і датычылі чыноўнікаў рознага рангу, ад старшыні сельсавета, міліцыянера ці пракурора да першага сакратара райкама. Сапраўдным рэкардсменам быў пракурор Крывіцкага раёна (Маладзечанскай вобл.) Калашнікаў, які, паводле ацэнкі партыйнай камісіі, «сістэматычна п'янстваваў». Пракурор пакінуў сваю жонку ў Фрунзе і ў анкетах пісаў, што з'яўляецца халасцяком. Спачатку ён ажаніўся з медсястрой з Будслава і здраджваў ёй з іншымі жанчынамі. У верасні 1946 г. дайшло да наступнага: да пракурора раптоўна прыехала яшчэ адна жонка, якую ён пакінуў у Полацкай вобл. Пасля скандалу пра сітуацыю даведалася ўсё мястэчка. Пракурор, да таго ж, захварэў на венерычнае захворванне «ў выніку свайго ладу жыцця» і, ка’б пазбегнуць розгаласу, падрабіў дадзеныя ў медыцынскай карце, напісаўшы там «вострая экзэма сцягна»144.
    Але сапраўднай напасцю было празмернае ўжыванне алкаголю супрацоўнікамі адміністрацыі і партыйных органаў. Пра тое, якія маштабы набыло п'янства, сведчаць партыйныя дакументы. У Дзівінскім раёне (Брэсцкая вобл.) партыйная праверка выявіла, ціто некалькі старшынь сельсаветаў — алкаголікі, якія сваімі паводзінамі «падрываюць аўтарытэт улады. У нецвярозым стане дазваляюць сабе біць сялян, забіраюць іх хатнія
    141НАБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 22, арк. 52—55.
    142 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201, арк. 160. Інфармацыйная запіска групы прапаганды ў Навагрудскім раёне, 16.03.1950 г., за подпісам упаунаважанага ЦК КП(б)Б Дубовіка.
    І43НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 21. Інфармацыйная запіска «Аб працы з кадрамі Гродзенскага абкама КП(б)Б», 18.08.1947 г.
    І+*НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 130, арк. 263—264. Пасганова Маладзечанскага абкама КП(б)Б №3/6В, 25.12.1946 г.
    ІІ.Ш. Кадравая палітыка
    123
    рэчы»145. У Баранавіцкай вобл. начальства, якое разводзіла п'янства, сцвярджала: «П'юць усе, ад партыйных нізоў да самага верху»146. Супрацоўнік установы культуры (Дома сацыялістычнай кулыуры), член УКП(б) Малікаў у Довіцкім сельсавеце (раён не ўказаны — Я.Ш.) Брэсцкай вобл. «большасць часу прысвячаў п'янству і сну». Нават ведаючы пра візіт прадстаўнікоў ЦК КП(б)Б, напіўся «да страты чалавечага аблічча». Да гэтага ён працаваў у спажывецкім кааператыве, але за п'янства і растрату дзяржаўных грошай быў пераведзены на іншую пасаду. «Пра ўсё гэта ведала раённае кіраўніцтва, але ніякім чынам не адрэагавала»147. Але як можна было рэагаваць, калі недахоп кадраў вымушаў прымаць на працу хоць кагонебудзь, абы паслухмянага сістэме. У дзень выбараўу Вярхоўны СаветСССР у Васілішкаўскім раёне старшыня сельсавета (вёска ў крыніцы не ўказана — Я.Ш.) Дудараў разам з сакратаром цэлы дзень пілі; на наступны дзень кантрольная камісія з Мінска знайшла яго соннага на стале ў памяшканні, дзе павінны былі праходзіць выбары. Сакратар Васілішкаўскага райкама Багуцкі апраўдваў свайго падначаленага: «У нас ёсць і горшыя старшыні»148.
    Партыйнае кіраўніцтва спрабавала выправіць сітуацыю, выклікаючы «на дыван» асобных функцыянераў і патрабуючы ад іх, каб сталі на правільны шлях149. Шматразовыя замены, перавод з адной пасады на іншую не давалі жаданых вынікаў. Часта функцыянераў зза рэгулярнага п'янства і недапушчалыіых паводзіп у дачыненні да насельніцтва пераводзілі ў іншае месца. Сакратара Радунскага райкама Дескіна звольнілі з працы за п'янства і збіццё людзей, а потым прызначылі на пасаду намесніка старшыні райвыканкама ў Сапоцкіне, дзе пасля двух тыдняў працы ён зноў у нецвярозым стане пабіў некалькіх сялян150. На працягу 1945 г. і П месяцаў 1946 г. у 83 райкамах
    145 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201, арк. 312—320. Паведамленне у ЦК КП(б)Б аб выніках выезду групы прапаганды ў Дзівінскі раён, 20.03.1950 г.
    І46НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 201, арк. 51. Інфармацыйная запіска «Аб працы групы п