Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944— 1953 г.).
Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі
Ян Шумскі
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 326с.
Смаленск 2014
йшай адукацыяй) працавалі на гэтай тэрыторыі да 17.09.1939 г. У 1939—1949 гг. медыцынскую адукацыю атрымаў 51 чалавек з Заходняй Беларусі, колькасць медыцынскіх работнікаў сярэдняга ўзроўню складала 7 512 чалавек, у тым ліку мясцовых, з адукацыяй, атрыманай за межамі тагачаснай БССР (пераважна ва ўстановах міжваеннай Польшчы), — 225 чалавек; яшчэ 2 456 чалавек складалі мясцовыя жыхары, якія атрымалі адукацыю пасля 1939 г.112
Да канца 1946 г. кадравае пытанне не быдо прадметам асаблівай зацікаўленасці партыйнай улады. Аднак паўсюдны недавер да мясцовага насельніцтва з боку наменклатуры і невялікі працэнт прадстаўнікоў мясцовага паходжання ў адміністрацыі выклікалі занепакоенасць вышэйшага кіраўніцтва ў Маскве. Пастановы ЦК УКП(б) ад 5 кастрычніка 1946 г. «Аб працы ЦК КП(б) Літвы», ад 14 снежня 1946 г. па справаздачы Міністэрства ўзбраення аб працы з кіраўнічымі кадрамі, ад 19 сакавіка 1947 г. «Аб даборы, падрыхтоўцы і размеркаванні партыйных і савецкіх кіраўнічых кадраў у Казахстанскай партыйнай арганізацыі» служылі ўзорам для прыняцця адпаведных пастаноў і дырэктыў партыйнымі ўладамі Беларусі. ЦК КП(б)Б у канцы 1946 г. прыняў некалькі пастаноў, якія непасрэдна датычылі кадравых пытанняў, у тым ліку: «Аб працы Гродзенскага абкама КП(б)Б» (22.10.1946) і «Аб даборы, выхаванні і размеркаванні кіраўнічых кадраў у Полацкай абласной партыйнай арганізацыі» (05.09.1946).
Для выпраўлення такой ненармальнай сітуацыі ў галіве кадравай палітыкі ў чэрвені 1947 г. у Мінску быў арганізаваны з'езд кіраўнічых кадраў заходпіх абласцей, дзесяцідзённы семінар першых сакратароў райкамаў і г.д. Першы сакратар ЦК КП(б)Б Гусараў звярнуўся ў Маскву з просьбай дазволіць арганізаваць пры Гродзенскім абласным партыйным камітэце школу, якая рыхтавала б кадры для заходніх абласцей БССР. На працу ў савецкім і партыйным апараце было прынята больш за 8 тыс. чалавек, аднак у маштабах краіны гэта прынцыпова не змяняла ранейшай сітуацыі: у апаратах абкамаў заходніх абласцей прадстаўнікі мясцовага насельніцтва складалі каля 8,4%, у партыі «заходнікаў» было 13%”3. На працягу наступных шасці гадоў сітуацыя не змянілася. Сакратар ЦК КПБ Зімянін у дакладзе на Пленуме ЦК, які праходзіў25—27 чэрвеня 1953 г., прыводзіў наступныя дадзеныя:
Мз 1175 партайных работнпков в западных областях местных только 121 человек. В аппарате Барановпчского обкома н райкома, Брестского н Гродненского горкомов, Волковысского райкома нет нн одного местного. В чпсле 256 секретарей райкомов западных областей белорусов 170, плн 69%, а пз местного населенпя только 15 человек. Более половпны секреіарей колхозных п первнчных органнзацнй прнезжне. На комсомольской работе 34% местных. (...) В МВД на 840 оператнвных работнпков уроженцев западных областей только 17 человек. РІз 150 руководяйціх работннков органов мнлнціш в западных областях месгный только одмн. В прокурачуре —
112 НАРБ. Ф. 4, воп. 47, спр. 224, арк. 334. Звесгкі аб работніках медыцынскай службы ў заходніх абласцях БССР, за подпісам начальніка аддзела кадраў Міністэрства аховы здароўя БССР М.Катовіча, 10.06.1949 г.
ІІЗРГАСПМ. Ф. 17, оп. 88, д. 830, л. 24. Паведамленне 1га сакратара ЦК КП(б)Б Гусарава.
114
Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
9,1%, в суде п юсглцнн — 8,8%. Агенты по заготовкам, фннагенты, работннкн торговлн — ііз восточных обласгей лнбо другмх частей СССР”4.
Прыведзеная цытата патрабуе тлумачэнняў. Партыйнае кіраўніцтва Бедарусі звяртада ўвагу на відавочную дыскрымінацыю мясцовага наседьніцтва з пупкта гледжання яго ўдзелу ў кіраванні краінай не па ўласнай ініцыятыве. Смерць Іосіфа Стадіна і звязаны з ёю пачатак адноснай діберадізацыі ўнутрыпартыйнага жыцця вымушалі частку вярхушкі КПСС рабіць пасдабденні ў сістэме. 12 чэрвеня 1953 г. выйшда пастанова Прэзідыума ЦК КПСС «Пытанне БССР: перакосы ў стадінскаденінскай нацыянальнай падітыцы», у якім звяртаецца ўвага і на «нездавальняючы стан вылучэння беларускіх кадраўу цэнтральныя, абласныя і раённыя аддзелы органаўулады». У пастанове гучала асаблівая занепакоенасць сітуацыяй у заходніх абласцях БССР, якая ацэньвалася як «дрэнная», што, на думку Прэзідыума, было «сур'ёзным перакосам савецкай нацыянальнай палітыкі»115.
Удзел мясцовага насельніцтва (з падзелам на нацыянальнасці) у савецкай адміністрацыі Гродзенскай вобл. прыведзены ўТабліцы 3.
Табліца 3
УДЗЕЛ МЯСЦОВАГА НАСЕЛЬНІЦТВА
Ў САВЕЦКАЙ АДМІНІСТРАЦЫІ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛ. У 1947 г.
ПАСАДЫ ЧЫНОЎНІКІ МЯСЦОВАГА ПАХОДЖАННЯ БЕЛАРУСЫ РУСКІЯ ЯЎРЭІ ІНШЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНАСЦІ
НАМЕСНІКІ СТАРШЫНЯЎ аблвыканкама 2 1
САКРАТАРЫ аблвыканкама .
НАЧАЛЬНІКІ АДДЗЕЛАУ аблвыканкама 10 12 2
СТАРШЫНІ гарвыканкамаў і аблвыканкама 1 11 6
НАМЕСНІКІ СТАРШЫНЯЎ гарвыканкамаў і аблвыканкама 9 5 1
САКРАТАРЫ гарвыканкамаў і райвыканкамаў 3 10 4 1 1
НАЧАЛЬНІКІ АДДЗЕЛАЎ гарвыканкамаў і райвыканкамаў 41 109 61 4 8
СТАРШЫНІ гарадскіх і сельскіх саветаў 134 158 47 6
САКРАТАРЫ сельсаветаў 142 137 43 42
"4НАРБ. Ф. 4, воп. 20, спр. 295, арк. 9. Даклад сакратара М.Зімяніна на Пленуме ЦК КПБ, 25—27.06.1953 г.
"’НАРБ. Ф. 4, воп. 20, спр. 295, арк. 3. Гл. таксама: Касцюк М. Бальшавіцкая сістэмаўлады на Беларусі. Мінск, 1997. С. 259—260.
II.III. Кадравая палітыка 115
У наступныя гады адбылося пэўнае павелічэнне колькасці шараговых членаў камуністычнай партыі мясцовага паходжання, але, хоць яно і адбывалася за кошт мясцовых рабочых і калгаснікаў і, часткова, інтэлігенцыі, гэта не магло істотна паўплываць гіа сфармаваную расстаноўку сіл у сістэме кіравання краінай. Найвышэйшыя пасады заўсёды займалі немясцовыя чыноўнікі, і такая сітуацыя істотна не змянілася да сённяшняга дня.
Заходнія вобласці Беларусі не былі тут выключэннем. Падобная сітуацыя была з удзелам у кіраванні рэспублікай мясцовага насельніцтва на захадзе Украіны. Як высветліўукраінскі даследчык Анатоль Русначэнка, у 1953 г. з 742 сакратароў абкамаў, райкамаў і гаркамаў толькі 62 асобы паходзілі з заходніх абласцей Украіны, з 599 супрацоўнікаў апарату абкамаў партыі мясцовых было толькі 22, у гарадскіх і раённых партыйных камітэтах з 2 776 чалавек мясцовымі былі 2851’6.
МЕСЦАІРОЛЯКП(б)Б
Таксама неабходна высветліць, якую рол ю адыгрывала камуністычная партыя ў размеркаванні пасадаў партыйнай і савецкай улады. Савецкія органы выканаўчай улады (сельсаветы, райвыканкамы, аблвыканкамы) не мелі значнага ўплыву на працэс прызначэння канкрэтных асоб на кіраўнічыя пасады. У паведамленні на тэму набору кадраўу Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце і раённых камітэтах у сувязі з гэтым зазначана:
Подбором кадров в облпсполкоме, горрайнсполкомах занммаются председателн, заместнтелн председателя, секретарн н зав. секторамм кадров облмсполкома м гбррайлсполкома, прмчем последнне в большннсгве случаев являются только технмческммм оформмтелямм, штатнымн уполномоченнымм по всевозможным кампанпям н непосредственнымл вопросамп кадров занпмаются очень мало117.
У іншай справаздачы, дзе характарызуецца праца Гродзенскага абкама і яго роля ў камплектаванні наменклатуры мясцовых органаў выканаўчай удады, гаворыцца:
Облнсполком не занпмается подбором заместлтелей председателей, секретарей, руководмтелей отделов городскмх п районных комнтетов депутатов трудяіцнхся. Все этм должностн находятся в компетенцнл облнсполкома, однако, нмкто пз занммаюіцмх данную должность не был назначен в облмсполкоме, а только поставлены в нзвестность. Отдел кадров обкома, райкомы н пх отделы кадров самостоя
'"’Русначенко А. Народ збуренпй. Національновнзволышй рух в Украіні і національні рухп огюру в Білорусіі, /Імтві, Латвіі, Естоніі у 1940—50х рр. Кйів, 2002. С. 275. Болып на гэму палітычнага кірауніцтва Украіны, у тым ліку яе заходніх абласцей, гл.: Полмтмческое руководство Украпны. 1938—1989. Документы современной нстормм / Сост.: В.Ю. Васнльев, Р.Ю.Подкур м др. Москва, 2006.
"’НАРБ. Ф. 4, воп. 29, спр. 580, арк. 141. Паведамленне аб стане працы з кадрамі абласнога, гарадскіх, раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў, якія працуюць у Гродзенскай вобл., 15.06.1947 г.
116
Раздзел II. Змены ў складзе насельніцтва і сацыяльнай структуры
тельно занпмаются подбором кадров ддя работы в совеіскпх органах властм, отстраняя, такнм образом, от этого процесса соответствуюіцііе органы118.
Часам даходзіла да кур'ёзаў. У Бераставіцкім раённым выканаўчым камітэце старшыня Савета Канстанцінаўліквідаваў аддзел кадраў, калі даведаўся, што ў святде прыведзеных вышэіі фактаў тодькі партыя можа прымаць рашэнне аб прызначэнні канкрэтнага чалавека на кіраўнічую пасаду”9.
Партыйныя органы пастаянна ўмешваліся ў эканамічнае жыццё, часам у неістотныя пытанні, якія ніяк не перасякадіся са сферай іх дзейнасці, і гэта перашкаджала нармадыіаму функцыянаванню дзяржаўнай сістэмы, ускдадняда і без таго безнадзейную эканамічную машыну. Як паведамляда Камісія партыйнага кантролю (КПК) УКП(б), на працягу 8 месяцаў 1946 г. Гродзенскія абкам і абдвыканкам прынялі ў сукупнасці 84 пастановы, якія датычыаі выкдючна эканамічных і сельскагаспадарчых пытанняў. Сярод іх такія, як «Аб ходзе рамонту шашы», «Аб мерапрыемствах па сяўбе гароху» і г.д.’20
АДНОСІНЫ 3 МЯСЦОВЫМ НАСЕЛЬНІЦТВAM
Адсутнасць элементарнага ведання мясцовых умоў, нежаданне зразумець асабдівае меркаваіше насельніцтва па многіх пытаннях, нахабныя паводзіны некаторых функцыянераў на мяжы злачынства і злоўжывання службовым становішчам спрыяді ўзаемнай непрыязнасці. Мясцовыя жыхары, змучаныя самавольнымі і занадта заўзятымі прадстаўнікамі партыйнай і савецкай улады, знаходзйі мужнасць, каб складаць скаргі ў разнастайныя савецкія ўстановы. Гэтыя скаргі даюць магчымасць даведацца хоць бы пра сотую частку таго, што адбывадася пасля вайны на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Дзяржаўная пааітыка ў гадіне рэадізацыі паставак, разнастайныя падаткі, правядзенне чарговых мерапрыемстваў улады вымушада прадстаўнікоў партыйнай і савецкай адміністрацыі напружваць усе сілы дзедя іх выканання. Часцей за ўсё яны не грэбавалі ніякімі сродкамі. Некаторыя выпадкі быаі ўжо апісаны ў раздзеде, прысвечаным грамадскапааітычнай сітуацыі ў другой палове 1944 — 1945 гг. Анадіз дакументаў паказвае, што ў стасунках прадстаўнікоў удады з мясцовым насельніцтвам з таго часу змянілася няшмат.
Старшыня Нецецкага сельсавета Шышко праводзіў падпіску на дзяржаўную пазыку, пагражаючы сялянам зброяй12’. У лютым 1947 г. старшыня седьсавета ў Вялікім Сяле (Свіслацкі раён) на сходзе, прысвечаным рэааі
"’НАРБ. Ф. 4, воп. 29, сгір. 580, арк. 3. Інфармацыйная запіскі «Аб працы з кадрамі Гродзенскага абкама КП(б)Б», 18.08.1947 г.
"’Тамсама.
ІВРГАСПН. Ф. 17, оп. 122, д. 138, л. 80. Інфармацыйная запіска аб недахопах у працы Полацкага, Гродзенскага і Мінскага абкамаў КП(б)Б, без даты, не раней за 31 жніўня 1946 г., за подпісам упаўнаважанага КПК у БССР Крылова.
121НАРБ. Ф. 4, воп. 51, спр. 558, арк. 17. Паведамленне аб працы Лідскага рапкама КП(б)Б сакратару ЦК КП(б)Б Ігнацьеву, без даты, не пазней за лісгапад 1947 г.
ІІ.ІІІ. Кадравая палітыка 117
зацыі дзяржаўных паставак, пагражаў людзям: «Я з вас скуру здзяру, а мяса падсма